Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Новы манарх Генрык Валезы прыехаў ў Рэч Паспалітую толькі ў лютым 1574 г. Каранацыя адбывалася ў Кракаве 24 лютага таго ж года72. 28 красавіка 1574 г. ён выдаў «Унйверсаль no іцастлйвой коронацый Его К(о)р(олев)скоем(й)л(о)стй стороны cydoew. Паводле яго прадпісвалася: «...абы справедлйвость шла й чйнена была которая се за зештьемь зь сего света короля его м(й)л(о)стй польского й велйкого кн(я)зя лйтовского славное паметй Жйкгймонпга Августа до сего часу задержала якожь около субов'ь кгродскйхь постановйлй есмо йжь umu й сужоны вжо бытй мают й што no жйвоте его королевское м(й)л(о)стй аж-ь до іцастлйвого панованья нашого
яко суды земскйе такь йтые кгродскйе сужоны не былй тогьды тая давность около позыванья до права кгродского нйкому шкодйтй й права его уймоватй не маегпь до певного часу то есть почон-ыйй оть дня й света Светой Тройцы рымьского свята теперешнего прйшлого ажь до зупольное чвертй року в moMb часе сторона позваная будеть повйтна усправедлйвйпій давностью статутовою не закрйваючы й до суду земского не отзываючыся»73.
Такім чынам, новы кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрык Валезы сваім рашэннем санкцыянаваў працу гродскіх судоў у ВКЛ і прызначыў там, дзе яны былі спынены, найбліжэйшы тэрмін пачатку іх працы 30 мая 1574 г. Нягледзячы на агульныя словы з дакумента аб тым, што пасля смерці Жыгімонта Аўгуста гродскія суды ў ВКЛ не працавалі, у выпадку з гродскім судовым урадам Гарадзенскага павета «Універсал» фактычна пацвярджаў яго паўнамоцтвы і толькі пэўным чынам удакладняў парадак яго далейшай дзейнасці.
Нягледзячы на свае планы наведаць ВКЛ яшчэ ў красавіку 1574 г. Генрык Валезы так іх і не здзейсніў74. 30 мая таго ж года ва ўзросце 24 год нечакана памёр кароль Францыі Караль IX Валезы. Атрымаўшы гэтую вестку ў ноч з 18 на 19 чэрвеня 1574 г. Генрык Валезы таемна пакінуў Кракаў. Зноў утварылася сітуацыя бескаралеўя, уся непрыемнасць якой заключалася на гэты раз у адсутнасці ў краіне дзеючага манарха. Вынікам яе была хваля гвалту, якая ўзнялася ў Рэчы Паспалітай75. У ВКЛ, напрыклад, Мікалай Дарагастайскі з узброенымі памочнікамі захапіў Шарэшаў, які быў забраны Генрыкам Валезы ў Яраша Крычэўскага яшчэ 28 сакавіка 1574 г.76 Апошні не жадаў саступаць маёмасць. У сваю чаргу былы кнышынскі староста Стэфан Бяляўскі, пакрыўджаны манархам за перадачу староства Яну Замойскаму, адабраў у апошняга спрэчную вёску Забелы77. Адбываліся ўсё гэтыя падзеі ў сітуацыі згортвання сваёй дзейнасці судамі, у тым ліку гродскімі. У прыватнасці, у жніўні 1574 г. у Віленскім ваяводстве: «Sqd ... grodzki wilenski, ... niedawno sqdowych spraw sqdzic przestal...»7*. У сувязі з гэтым Паны Рада, ураднікі і шляхта Віленскага ваяводства на сваім з’ездзе ў Вільні 10-11 жніўня 1574 г. пастанавілі, што гродскі суд «znowu wladzq swq w czynieniu nieodwlocznej sprawiedliwosci wziqc ma...»79. Пры гэтым гродскі суд павінен быў не толькі разглядаць судовыя справы на падставе артыкулаў Статута ВКЛ 1566 г., але і чыніць «адправу». Пастанова была абавязковай для гродскіх судоў усіх паветаў Віленскага ваяводства. Уздымала яна таксама праблему апеляцыяў («apelacyjej porzqdek») і адмяняла тэрмін даўнасці для спраў, якія цягнуліся яшчэ з часоў Жыгімонта Аўгуста80.
Праблема функцыянавання судоў востра стаяла не толькі ў Віленскім ваяводстве. У сітуацыі, калі невядома было ці вернецца Генрык Валезы з Францыі назад, сойм Рэчы Паспалітай у жніўні 1574 г. прызначыў свайму
манарху тэрмін у 9 месяцаў (да 12 мая 1575 г.) для вяртання, а ў лістападзе таго ж году чарговы з’езд усіх станаў ВКЛ у Вільні прыняў дакумент, які вызначыў парадак дзейнасці судоў або да вяртання Генрыка, або да новай элекцыі, вядомы як «Парадак Святой справядлівасці»*1. Паводле яго судаводства ў ВКЛ павінна было ў гэты перыяд абапірацца на земскія і гродскія суды. Гэтыя суды, у сваю чаргу, павінны былі функцыянаваць у ранейшым складзе і на падставе ранейшых прававых норм. Позвы гродскіх судоў павінны былі, як і раней, выдавацца «pod tytutem і pieczgciq wojewody albo starosty sqdowego». Але былі i новыя моманты. Шмат увагі ў дакуменце надавалася парадку функцыянавання менавіта гродскіх судоў. Вылучым галоўныя палажэнні:
• аб позвах па справах, належных гродскаму суду па Статуту ВКЛ 1566 г.;
• аб складзе гродскага суда, ураднікі павінны быць пад прысягай і аселымі ў ВКЛ;
• аб увядзенні гродскіх судовых рочкаў ці рокаў у ВКЛ;
• аб выкананні ранейшых выракаў і заканчэнні зацягнутых спраў;
• аб зацвярджэнні ўсіх гродскіх запісаў.
Найбольш важнай навіной было ўвядзенне гродскіх судовых рочкаў. Паводле «Парадку» яны павінны былі адпраўляцца адныя за другімі «we czterech niedzielach», пачынацца з першага дня кожнага месяца і судзіцца «az poki sig odprawiq». Больш таго, на 1 студзеня 1575 г. былі прызначаны першыя гродскія рокі ў ВКЛ. Быў вызначаны таксама парадак працы гродскіх судоў у новым рэжыме, апісаны механізм судовых працэсаў па крымінальных справах. Важнымі новаўвядзеннямі адзначым асабістую прысутнасць у судзе пазванага, працэдуру выгнання (вывалання) крымінальнага злачынцы, крымінальнуюадказнасцьдатрохмесяцаўтурмыдлятых,хтохаваўзлачынцаў. Асобам, якія не хацелі прызнаваць «Парадак Святой справядлівасці» прадутледжвалася смяротнае пакаранне і канфіскацыя маёмасці82.
Пасля ад’езду Генрыка Валезыя і напярэдадні лістападаўскага віленскага з’езду шляхта Гарадзенскага павета ў кастрычніку 1574 г. з’ехалася на з’ездсоймік, дзе сярод іншага вырашаліся праблемы функцыянавання судоў, у прыватнасці, падкаморскага. Так, 11 кастрычніка 1574 г. гарадзенскі падкаморы Шыман Андрэевіч Сапоцька выдаў ліст «мой на семь зьезде в Городне пры всйх враднйкох зелгьскйх городенскйх й велю людей зацных зьпрызволенемь йхь м(й) л(о)сть» на каморніцтва Андрэю Мацеевічу Гнявінскаму «ку помочы собе для оптравы прудчейшое й поспешнейшое людское у справах земленыхь вряд(у) его подкоморскому належачых...»*3. Можна меркаваць, што паўнамоцтвы мясцовага гродскага суда былі гарадзенскай шляхтай таксама пацверджаны, бо пазней палажэнне аб пралангацыі працы гродскіх судоў знайшло адлюстраванне ў віленскім «Парадку Святой справядлівасці».
Пастанова віденскага з’езду 1574 г. пачала даволі хутка выкарыстоўвацца ў Гарадзенскім павеце. Па меншай меры мясцовы земскі суд, які не функцыянаваў ад смерці Жыгімонта Аўгуста, распачаў сваю працу ўжо зімой 1574 г. У прыватнасці, 5 снежня 1574 г. возны Васіль Шапыр падаў Барбары Рылоўне Фёдаравай Багушэўскай у яе двары «позов земскйй городенскйй под тытуломь короля его м(й)л(о)стй Генрйка с печатю короля его мйлостй поветовою й с подпйсом пйсара земьского Андрея Котовйча...»м. Што да судовай практыкі гарадзенскага гродскага суда, то пазней у 1578 г. Стэфан Баторый згадваў: «по отьеханю Кроля Генрйха постановенны былй cydoeb кродскыхь рокй neeHUXb воеводствахь...»*5 Магчыма, сярод неназваных ваяводстваў было і Троцкае, куды ўваходзіў Гарадзенскі павет. Ужо 17 лютага 1575 г. гарадзенскі гродскі ўрад у поўным складзе: Багдан Грыгоравіч Старуноў, падстароста, Мікалай Шымковіч Талочка, суддзя, і Іван Міхайлавіч Жук, пісар унеслі ў актавыя кнігі вяноўны ліст Паўла Войцахавіча Зброжкі, пісаны 6 лютага таго ж года ў Ожы. Са словаў апошняга: «тепер заразом маю ехатй до замку г(о)с(по)д(а)р-ьского городенского й сес запйс мой вызнатй й до кнйг'ь кгродскйх упйсатй датй маю...»1*, можна зрабіць выснову, што мясцовы гродскі ўрад функцыянаваў у адсутнасць манарха і знаходзіўся ў замку, як і раней87.
У тым жа 1575 г. склад гарадзенскага гродскага суда зноў змяніўся. Сталы век ці нават смерць першага гродскага суддзі Гарадзенскага павета Мікалая Шымковіча Талочкі адкрылі шлях на гэты ўрад Івану Багухвалу Дарашкевічу. Апошні згадваецца як гарадзенскі гродскі суддзя ўжо 8 верасня 1575 г.88 У гэты дзень гродскі ўрад у складзе: Багдан Грыгоравіч Старуноў, падстароста, Іван Багухвал Дарашкевіч, суддзя, і Іван Міхайлавіч Жук, пісар выдалі выпіс з гродскіх кніг з прызнаннем Мікалая Францкевіча Бразінскага яго давальнага запісу на 500 коп літоўскіх грошаў для жонкі Кацярыны Каўнацкай89. Віны на «врад кгродскйй городенскйй» згадваюцца таксама ў вяноўным лісце Грыгорыя Тумашавіча Эйсімонта жонцы Марыне Сямёнаўне Валовічаўне, датаваным 17 кастрычніка 1575 г. Сведкамі ў ім сярод іншых былі Мікалай Андрэевіч Свірскі90, гарадзенскі земскі каморнік, і Васіль Мардасавіч, возны Гарадзенскага павета91. Яшчэ адзін гарадзенскі павятовы возны Станіслаў Станчыковіч сведчыў на гродскім ўрадзе па справе Макара Курча 31 кастрычніка 1575 г.92 Тыя ж тры згаданыя вышэй гродскія ўраднікі фіксуюцца на ўрадзе ў выпісе ад 7 лістапада таго ж года93. Было гэта ўжо пасля сканчэння тэрміну вяртання ў Рэч Паспалітую Генрыка Валезыя, калі перад Панамі Радай і шляхтай ВКЛ зноў актуальнай стала праблема элекцыі новага манарха.
У сувязі з апошнім Горадня 8-20 красавіка 1576 г. зноў стала месцам правядзення з’ездустанаў ВКЛ. На ім, акрамя Астафея Багданавіча Валовіча,
актыўны ўдзел у абмеркаванні агульнадзяржаўных праблем прымалі:, Іван Іванавіч Валовіч, гарадзенскі і ЯКМ маршалак, Андрэй Васільевіч Катовіч, гарадзенскі земскі пісар, і Валенты Каменскі94. Паслом са з’езда да Стэфана Баторыя ў Польшчу быў сярод іншых Ян Васільевіч Клюкоўскі, гарадзенскі гараднічы95. Прысутнічаў на нарадах і гарадзенскі староста Аляксандр Грыгор’евіч Хадкевіч. Быў ён разам са сваім стрыечным братам Янам Геранімавічам Хадкевічам, віленскім кашталянам і жамойцкім старостай, актыўным прыхільнікам Стэфана Баторыя96.
Падчас з’езду гарадзенскі гродскі ўрад працаваў, пры гэтым у чацвер 12 красавіка 1576 г. у ім засядаў сам староста Аляксандр Грыгор’евіч Хадкевіч: «на враде кгродскомь замку г(о)с(по)д(а)рч>ского городенского ставшй очевйсто перед его м(й)л(о)стью п(а)ном Александромь Грыгоревйчом Ходкевйчом старостою Городенскнмь державцою айнскймь й до кнйг кгродскйх пан Юрй Янушевйч Быковскйй дворанйн г(о)с(по)д(а)рьскйй...»97. Апошні прызнаў сваёй жонцы Ганне Львоўне Абразцоўне ліст, пісаны яшчэ 25 кастрычніка 1575 г., на маёнтак у Макрэцы Гарадзенскага павета: «якож то за очевйстою прозбою п(а)на Юря Быковского до кнйг кгродскйх запйсано есть на што й выпйсскнйг п(а)нй Юревая Быковская под печатю егом(й)л(о)стй панскою собе взела пйсан у Городне, в того выпйсу подпйс рукй пйсмом полскйм тымй словы Александер Ходковйчренко власно а другая подпйсрукй nucMOMpycKUMb тымй словы Мван Жукь пйсар кгродскйй городенскйй...»98Пазней гродскі суд працаваўузвычайнымрэжыме і складзе, боўжоўсуботу 14 красавіка 1576 г. гродскія ўраднікі Багдан Грыгор’евіч Старуноў, Іван Багухвал Дарашкевіч і Іван Міхайлавіч Жук таксама выдавалі выпісы з актавых кніг".