Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Аляксандр Грыгор’евіч Хадкевіч ужо 2 красавіка 1573 г. згадваецца з тытулам гарадзенскага старосты18 Пазней яго маці княжна Кацярына Іванаўна Вішнявецкая ў сваім лісце ад 15 лістапада 1578 г. сведчыла, што яе муж Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч у 1572 г. пазычыў 400 коп літоўскіх
грошаў у свайго служэбніка Васіля Філіпавіча Копаця «выправуючы сынов свойх й мойх небожчйка пана Андрея19 подстолего г(о)с(по)д(а)рского велйкого князства лйтовского пана Александра старосту городенского на сейм варшавскйй до короля его м(й)л(о)стй Жйкгймонта Авкгуста...»20. Можна меркаваць, што меўся на ўвазе варшаўскі сойм Рэчы Паспалітай, які праходзіў з 12 сакавіка па 28 мая 1572 г.21 Выглядае на тое, што бацька вазіў сваіх сыноў для прадстаўлення іх манарху. Магчыма, абмяркоўваліся таксама ўмовы замацавання за сынамі Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча
прыналежных яму гарадзенскага і магілёўскага старостваў. Так ці інакш, але Жыгімонт Аўгуст не паспеў зацвердзіць Аляксандра Грыгор’евіча Хадкевіча ў якасці гарадзенскага старосты. Зрабіў гэта пазней 6 мая 1574 г. Генрык Валезы. Як сведчыць яго прывілей «Лйст пана Александра Ходкевйча на Городно» Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч «...маючй
Уяўны партрэт гарадзенскага старосты Аляксандра Грыгоравіча Хадкевіча, з кнігі Барташа Папроцкага «Гняздо цноты», Кракаў,1578 г.
певное право й дожйвотье на старостве городеньском'ь еіце за жйвота своего оное староство городеньское cnycmwn сыну своему пану Алексатдру...»22. Але «потомь панове рады йхь м(й)л(о)стй Велйкого кн(я)зьства Лйтовского для велйкйх а пйльных-ь потребь u om^npaeb земскйх'ь вь оном-ь паньстве нашомь
Велйком'ь кн(я)зьзстве Лйтовском'ь взялй обычаемь позычоньм до скарбу земьского Велйкого кн(я)зьства Лйтовского у того жь пана Алексатдра Ходкевйча певное сумы п(е)н(е)зей осмй тйсечей коіть грошей й тую суму п(е)н(е) зей з оного ж-ь староства городеньского поменему пану Алексатдру Ходкевйчу выдержйватй опйсалй..,»23. Адсутнасць згадкі аб адпаведным прывілеі Жыгімонта Аўгуста і валоданне староствам з «лйста naHoeh рад» дазваляе меркаваць, што Аляксандр быў зацверджаны на гарадзенскім старасцінскім урадзе ўжо пасля смерці апошняга Ягайлавіча недзе паміж 7 ліпеня 1572 г. і 2 красавіка 1573 г.
Дзякуючы працы польскага даследчыка Генрыка Люлевіча можна
яшчэ болей удакладніць дату згаданага вышэй ліста Паноў Рады. Як яму ўдалося высветліць, на з’ездзе ў Горадні ў жніўні 1572 г. сенатарамі сярод іншых было прынята рашэнне аб атрыманні грошай на абарону ВКЛ праз заставу сталовых маёнткаў памерлага манарха24. Няма сумненняў у тым, што сярод апошніх такім шляхам вырашаўся і лёс Гарадзенскага староства. На з’ездзе станаў ВКЛ 24-27 верасня 1572 г. у Рудніках у лісце сенатараў да Мацея Жалінскага па справе перадачы жыжморскай дзяржавы падчашаму і гетману дворнаму ВКЛ Крыштафу Радзівілу згадвалася, што: «на староство городенское вжо пенезей немалая сума есть взята й доходы того староства в ней завелй есмо»25. Застаецца дадаць за 8 000 коп грошаў Аляксандру Грыгор’евічу Хадкевічу. Згаданы сенатарскі ліст на Жыжморы быў датаваны 26 верасня 1572 г., а гэта значыць, што Аляксандр Хадкевіч ўжо на гэты час валодаў Гарадзенскім староствам. Выкажам меркаванне, што Паны Рада перадалі апошняе маладому Хадкевічу на з’ездзе ў Горадні яшчэ ў жніўні 1572 г„, але атрыманых ад яго грошай на абарону земскую не хапіла: «А йжь тою сумою не моглй ся отправйтй потребы земскйе... »26, таму Крыштафу Радзівілу дадаткова былі перададзены Жыжморы27.
Для нас важным з’яўляецца тое, што змена пакаленняў у кіраўніцтве Гарадзенскага староства і павета адбылася без якіх-небудзь складанасцяў летам 1572 г. Тлумачыцца гэты факт у першую чаргу вялікім уплывам і аўтарытэтам бацькі Аляксандра былога гарадзенскага і магілёўскага старосты Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча. Цікава, што ў прывілеі на Горадню Аляксандру Хадкевічу, які выдаў Генрык Валезы 6 мая 1574 г., болей пералічваюцца не яго ўласныя заслугі, а бацькоўскія «...верные служьбы недавно зешлого пана Грйгоря Ходкевйча...»^. Тым не менш, пераемнасць наверсе адміністрацыі староства і павета спрыяла захаванню ранейшага складу гарадзенскіх гродскіх судовых ураднікаў і працягу іх дзейнасці ў адзначаны перыяд, як гэта будзе відаць з прыведзеных ніжэй звестак.
Найранейшыя доказы функцыянавання гродскага ўраду Гарадзенскага павета яшчэ зімой 1572 г. нам удалося адшукаць у судовай справе, якая разглядалася гарадзенскім земскім судом 25 чэрвеня 1578 г. паміж Іванам Аляксеевічам Быльчычам і яго сынам Ярмолай з аднаго боку і Васілём Барздзіловічам і яго жонкай Хрысцінай Марцінаўнай Абуховічаўнай з друтога. Першыя абвінавацілі сужэнцаў у тым, што яны не хацелі «nocmynumu й выделйтй» частку маёнтка нябожчыка Марціна Васільевіча Абуховіча і яго жонкі Аксюхі, якія «в року прошломь тйсеча пятсот семдесят втором'ь в поветрее моровое ... померлй...»^. Як можна меркаваць, мелася на ўвазе эпідэмія пошасці, якая ахапіла ВКЛ, у тым ліку Гарадзенскі павет, летам-восенню 1572 г.30 У падляшскім Тыкоціне, які знаходзіўся недалёка ад Горадні, пагроза паморку адчувалася яшчэ ў снежні таго ж 1572 г.31
Абвінавачаны бок у адказ на скаргу абгрунтоўваў свае дзеянні тым, што «дей тое йменйцо no смертй Мартйна Васйлевйча тестя моего Васйлееа (Барздзіловіча А.Ш.), отца моего Васйлевое Хрйстйны не своволне але врадовне у вопеку свою взялй»32. У якасці доказу імі быў пакладзены выпіс з гарадзенскіх гродскіх кніг пад датай 4 лютага 1573 г. з заявай «перед урадом кгродскймь вон час будучйм'ь небожчйком паном Андреемь Мацкевйчомь Копленскймь подстаростймь Городенскймь й до кнйг кгродскйхь оповеданя йхь, который выпйс с печатю небожчйка п(а)на подстаростего запечатан й рукою пйсара кгродского п(а)на Мвана Жука подпйсан...»33. 3 дакумента вынікала, што Васіль Барздзілоўскі з жонкай «на вехане в тое йменецо бралй возного з ураду кгродского Васйля Мордасовйча который, в том йменйцу за прйданелсь врадовым з стороною людмй добрймй, в томь вьтйсе меновйте опйсанымй, бывгйй року тйсеча пятсот семдесят второго м(е)с(е)ца декабра чотырнадцатого дня, й потомь до кнйг кгродскйх вызнал...»34. У сваю чаргу, яшчэ 6 снежня 1572 г. у прысутнасці вознага Гарадзенскага павета Андрэя Несцяровіча Іван Яўхімавіч Мінцэвіч у сваім прадажным лісце агаварыў сярод умоваў выплату 100 коп літоўскіх грошаў «вйны на суд кгродскйй Городенскйй»35, што ўскосна сведчыць аб яго функцыянаванні ўжо ў гэты час.
Так ці інакш, але няма сумненняў, што гарадзенскі гродскі судовы ўрад працаваў як мінімум з 14 снежня 1572 г. даваў возных, фіксаваў заявы і скаргі шляхты, вёў гродскія кнігі. Праўда, склад яго ў адсутнасць гродскага суддзі быў няпоўным. На пасадах згадваюцца толькі падстароста Андрэй Мацкевіч Капленскі і пісар Іван Міхайлавіч Жук, што можна патлумачыць пагрозай паморку і часовым спыненнем падчас яго разгляду судовых спраў36. Узнікае таксама пытанне: ці была ўвогуле нейкая прававая падстава для судовай дзейнасці гарадзенскага гродскага ўраду ў перыяд першай фазы бескаралеўя?
Зразумела, што для працягу судовай дзейнасці гарадзенскага гродскага ўраду зімой 1572 г. адной толькі санкцыі новага гарадзенскага старосты Аляксандра Грыгор’евіча Хадкевіча было недастаткова. Як і ў выпадку з віленчукамі і жамойтамі ёй павінны былі папярэднічаць пастанова і ўхвала сойміку ці з’езда павятовай шляхты. Г. Люлевіч, абапіраючыся на запіс ад 9 снежня 1572 г. у слонімскіх гродскіх кнігах аб нейкім «цяперашнім гарадзенскім з’ездзе», лічыў, што прававой падставай для працягу судовай дзейнасці гродскіх урадаў у ВКЛ з’яўляліся рашэнні, прынятыя на з’ездзе ў Горадні ў жніўні 1572 г.37 Аднак, наданне на апошнім гарадзенскага староства Аляксандру Грыгор’евічу Хадкевічу, дазваляе думаць, што наўрад ці там адначасова было разгледжана пытанне функцыянавання мясцовага гродскага суду. Мяркуем, што рашэнне на гэтую тэму павінна было прымацца пазней і абавязкова са згоды павятовай шляхты.
Упічваючы тое, што гарадзенскі гродскі ўрад працаваў ужо ў снежні 1572 г., а на жнівеньскім з’ездзе ў Горадні сенатары ВКЛ засведчылі яшчэ адсутнасць якіх-небудзь павятовых соймікаў: «izesmy jeszcze і sejmikow powiatowych піе mieli, ktore majq uprzedzic sejm na elekcyjq nowego pana, anismy sip tez jeszcze z mlodszq braciq naszq stanu szlacheckiego zmawiali, ani zjezdzali dla spolnych namow...»3*, to адным з магчымых з’ездаў, дзе была прынятая пастанова і ўхвала аб працягу судовай дзейнасці гарадзенскага гродскага ўраду, становіцца або бліжэй невядомы з’езд-соймік Гарадзенскага павета (пасля 14 верасня 1572 г.)> або з’езд станаў Віленскага і Троцкага ваяводстваў у Рудніках (24-27 верасня 1572 г.)39. Абодва варыянты верагодныя, але супраць другога з’езда сведчыць адсутнасць на ім як гарадзенскага старосты Аляксандра Грыгоравіча Хадкевіча, так і аднаго з сенатараў троцкага кашталяна і падканцлера ВКЛ, берасцейскага і кобрынскага старосты Астафея Багданавіча Валовіча, які меў моцныя ўплывы ў Гарадзенскім павеце і ў тутэйшым земскім судзе40. Г. Люлевіч, які падрабязна даследаваў акалічнасці рудніцкага з’езда і першым звярнуў увагу на адсутнасць на ім троцкага пана, але ніяк не пракаментаваў гэты факт41. На нашу думку, адсутнасць згаданых асобаў не была выпадковым збегам абставінаў першы праз сваю адміністрацыю, другі праз сваіх сваякоў, крэўных і кліентаў на павятовых урадах42 кантралявалі Гарадзенскае староства і павет. Вядома, што Астафей Багданавіч Валовіч яшчэ 24-31 жніўня 1572 г. у складзе ліцвінскай дэлегацыі знаходзіўся на сумесным з’ездзе сенатараў Польшчы і ВКЛ у Кнышыне43. Пазней, 5-7 снежня таго ж 1572 г. ён быў ужо на сенатарскім з’ездзе ВКЛ у Мсцібогаве44. Дзе троцкі кашталян быў разам з Аляксандрам Грыгор’евічам Хадкевічам паміж канцом жніўня-пачаткам снежня 1572 г. нам не вядома. Цалкам верагодна, што яны былі занятыя нейкімі пільнымі лакальнымі справамі.
Супаставіўшы гэта з папярэдняй інфармацыяй аб працы гарадзенскага гродскагаўрадаўпершайпаловеснежня 1572г.можнамеркаваць,штозгаданы Г. Люлевічам нейкі «цяперашні гарадзенскі з’езд» не меў нічога агульнага са жнівеньскім сенатарскім з’ездам у Горадні ў жніўні 1572 г., 6о апошні хутчэй назвалі бы «прошлым». У сувязі з гэтым, разгледзім запіс са слонімскіх гродскіх кніг у болын шырокім кантэксце: «Року (15)72 м(е)с(е)ца дек(абра) 9 дня у волторок. Передомною Офанасом Гаврйловйчом подстаростйм й Рафалом Офанасовйчом судею враднйкй кгродскймй слонйм(скймй) на року нйнешнем прйпалом за лйстом з ураду кгро(дского) слон(ймского) водлуг постановеня й уфалы на зезде теперешнем городенском no панй Нвановую Олховскую Марйну Грйнковну(?) выданым на жалобу земянйна г(о)с(по)д(а) рьского повету слонймского п(а)на Богдана Шостовйцкого который водлуг лйсту врадового жаловал...»45. 3 паведамлення відаць, што маецца на ўвазе