Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
На чарговым Мсцібогаўскім з’ездзе станаў ВКЛ, які адбыўся ў маічэрвені 1576 г., было прынята рашэнне прызнаць Стэфана Баторыя вялікім князем літоўскім з шэрагам умоваў100. Сярод патрабаванняў да манарха адзначым пункт аб увядзенні ў судовых паветах замест маршалкаў кашталянаў101. Гарадзенскі павет быў адным з першых у ліку такіх паветаў, а таму ў выніку рэарганізацыі Іван Іванавіч Валовіч аўтаматычна рабіўся бы першым гарадзенскім кашталянам. На момант прызнання Стэфана Баторыя ў якасці вялікага князя літоўскага гродскі судовы ўрад Гарадзенскага павета быў у ранейшым складзе. Адзначым, таксама, што сярод паслоў, накіраваных 3 чэрвеня 1576 г. з Мсцібогаўскага з’езда да новага гаспадара, быў гарадзенскі староста Аляксандр Грыгор’евіч Хадкевіч102. 3 гэтай нагоды яму прыпісваюць прамову ў гонар Стэфана Баторыя: «oglosit go wielkim ksigciem litewskim i uzalil sip na zlamanie pakta unii»W3.
Такім чынам, правапарадак y Гарадзенскім павеце падчас першых бескаралеўяў 1572-1576 гг., нягледзячы на нерытмічнасць у працы і некаторыя праблемы са складам, абапіраўся на гродскі судовы ўрад,
у сувязі з чым, вымушаны канстатаваць адсутнасць тут надзвычайнага каптуровага суда ў 1572-1573 гг. Па меншай меры, адшукаць нейкія сляды дзейнасці апошняга ў даступных нам крыніцах не ўдалося. Разам з тым, на падставе вывучаных матэрыялаў можна вылучыць наступныя этапы функцыянавання гарадзенскага гродскага судовага ўраду:
1) ліпень-кастрычнік 1572 г. смерць манарха і эпідэмія пошасці ў Гарадзенскім павеце ВКЛ прымусілі мясцовы гродскі ўрад часова спыніць сваю судовую практыку. Адшукаць якія-небудзь сведчанні яго дзейнасці ў гэты прамежак часу нам не ўдалося. Тым не менеш, перадача ў жніўні 1572 г. Гарадзенскага староства сыну Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча Аляксандру спрыяла захаванню на пасадах ранейшага складу гарадзенскіх гродскіх судовых ураднікаў і працягу іх дзейнасці ў пазнейшы перыяд.
2) снежань 1572 г.-кастрычнік 1574 г. гродскі ўрад працягнуў працу ў старым складзе: Андрэй Мацкевіч Капленскі, падстароста, Мікалай Шымковіч Талочка, суддзя, і Іван Міхайлавіч Жук, пісар. Прававой падставай для яго дзейнасці была пастанова і ўхвала бліжэй невядомага гарадзенскага з’езда, які адбыўся ў лістападзе 1572 г. Смерць 10 верасня 1573 г. Андрэя Мацкевіча Капленскага прывяла да змены складу гродскага судовага ўраду падстаростам быў прызначаны верны служэбнік Хадкевічаў Багдан Грыгор’евіч Старуноў. Адзначаны перыяд характарызуецца нестабільнасцю складу гродскага ўраду, што праявілася ў часовай адсутнасці на сваім месцы або падстаросты, або суддзі. Адсутнасць апошняга ў канцы лістапада 1573 г. можа сведчыць аб чарговым часовым прыпыненні судоў. Аднак, першую палову 1574 г. гродскі суд працаваў у складзе: Багдан Грыгор’евіч Старуноў, падстароста, Мікалай Шымковіч Талочка, суддзя, і Іван Міхайлавіч Жук, пісар. Абраны кароль Рэчы Паспалітай Генрык Валезы сваім «Універсалам» ад 28 красавіка 1574 г. санкцыянаваў працу гродскіх судоў у ВКЛ і прызначыў найбліжэйшы тэрмін іх пачатку 30 мая 1574 г. У выпадку з гродскім судовым урадам Гарадзенскага павета «Універсал» фактычна пацвердзіў яго паўнамоцтвы і толькі ўдакладніў парадак яго далейшай дзейнасці, бо мясцовы гродскі суд працаваў яшчэ да прыняцця манархам адпаведнага дакумента. Як можна меркаваць, нечаканы ад’езд Генрыка Валезыя справакаваў чарговы часовы перапынак у функцыянаванні гарадзенскага гродскага суду, чые паўнамоцтвы, аднак, былі пацверджаны і працягнуты на з’ездзе шляхты ў Горадні ў кастрычніку 1574 г.
3) лістапад 1574 г.-чэрвень 1576 г. адсутнасць Генрыка Валезыя ініцыявала прыняцце ў лістападзе 1574 г. станамі ВКЛ «Парадку Святой справядлівасці», які пацвярджаў і пашыраў юрысдыкцыю гродскіх судоў, а таксама з 1 студзеня 1575 г. уводзіў першыя ў ВКЛ гродскія судовыя рокі. У Гарадзенскім павеце пасля смерці Мікалая Шымковіча Талочкі з верасня
1575 г. гродскі суд працаваў у складзе: Багдан Грыгор’евіч Старуноў, падстароста, Іван Багухвал Дарашкевіч, суддзя, і Іван Міхайлавіч Жук, пісар. Падчас іх дзейнасці ў чэрвені 1576 г. абраны польскі кароль Стэфан Баторый быў прызнаны прадстаўнікамі ВКЛ вялікім князем літоўскім, сярод якіх быў і гарадзенскі староста Аляксандр Грыгоравіч Хадкевіч.
Дадатак
Гербы гарадзенскіх старостаў і гродскіх ураднікаў у другой палове XVI ст.
(1) . Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч, кіеўскі ваявода, 1556 г.
Герб: на тарчы страла вастрыём дагары, перакрыжаваная пасярэдзіне (крыжастрэл), ніжні канец раздзёрты ў крокву («Касьцеша»), над тарчай
гелм без кароны, у кляйноце пёры стравуса (тры?), вакол тарчы намёт з лісця, па баках кляйнота ініцыялы: «G[rzegorz]» || «C[hodkiewicz]».
Пячатка: надрукавана без пазначэння характарыстык104.
Апісанне яшчэ адной гербавай пячаткі, якой карыстаўся Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч, віцебскі ваявода ў 1554-1555 гг., апублікавалі ўкраінскія геральдысты Алег Аднарожанка і Аляксандр Алфёраў: на тарчы крыжастрэл вастрыём дагары з раздзёртым у крокву ніжнім канцом, над тарчай гелм, у кляйноце пяро стравуса, вакол тарчы намёт, над тарчай ініцыялы: «G[rzegorz]C[hodkiewicz]». Форма пячаткі авальная, 14x17 мм105.
Геральдыка Хадкевічаў ужо трапляла ў поле зроку даследчыкаў. У свой час мы імкнуліся давесці, што раздзёрты крыжастрэл быў уласным клейнавым знакам Хадкевічаў, які ў другой палове XVI ст. набыў сугучную з радаводнай легендай назву «Барэйка», а пазней ператварыўся ў польскую «Касьцешу»'06.
Герб Грыгорыя Хадкевіча, 1569 г. Гравюра з «Евангепля вучыцепьнага» 1. Фёдарава.
Гербавая пячатка Грыгорыя Хадкевіча, 1556 г. (Man. К. Балсуноўскага.)
Першым, хто прыпісаў Хадкевічаў да «Касьцешы», быў Барташ Папроцкі, які ў сваім гербоўніку «Гербы польскага рыцарства» (Кракаў, 1584 г.) адзначыў: «...familia starodawna Chodkiewiczow kthorzy Kleynotu Kosciesza alias Strzegomia uzywaiq...»107. Такая трактоўка паспрыяла пазнейшай гербавай паланізацыі роду.
Прыведзеная гербавая пячатка Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча паходзіць з 1556 г., калі ён быў яшчэ кіеўскім ваяводам. Пазней, віленскі кашталян, гетман найвышэйшы ВКЛ, гарадзенскі і магілёўскі староста карыстаўся іншай пячаткай, якую ён прыклаў 1 ліпеня 1569 г. да акту Люблінскай уніі. На ёй быў складаны герб, апісаны польскімі даследчыкамі Уладзіславам Сэмковічам і Станіславам Кутшэбай так: «w tarczy czterodzielnej, cz^sciowo zatartej, w prawem gornem polu herb Kosciesza, w dolnem Pogon, w lewem gornem polulew (w lewo), wspiety ponad murem, w dolnem krokiew pojedyncza, wewnqtrz i nazewnqtrz niej galeczki; nad tarczq litery: G • A • C»108. Адзначым, што пад кепска відочнымі выдаўцам «шарыкамі» ў левым ніжнім полі з кроквай павінны былі быць тры яблыкі ці гранаты.
Гравюра з апісаным вышэй складаным гербам Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча была змешчана на адвароце тытульнай старонкі славутага «Евангелля вучыцельнага», надрукаванага Іванам Фёдаравым у Заблудаве ў 1569 г. У адрозненне ад пячаткі на геральдычнай гравюры з’явіліся закратаваны гелм без кароны, кляйнот у выглядзе аднаго ставусінага пяра (чорнага колеру?) і намёт з лісця. Прыналежнасць гербавых выяў, сабраных разам на чатырохчастковай тарчы, застаецца загадкай. Разгадаць яе паспрабаваў украінскі гісторык Яраслаў Ісаевіч: «На чатырох палях гербавага іігчыта намаляваны гербы гетмана і яго продкаў, у тым ліку бацькоўскі герб «Касцеша» і мацярынскі «Праўдзіч», а таксама герб Вялікага княства Літоўскага («Пагоня»), які служыў і гербам Гедымінавічаў князёў Бельскіх, з якіх паходзіла маці гетманавага бацькі»109. Сапраўды, у першым полі змешчаны родавы герб Хадкевічаў, а ў трэцім «Пагоня» бабкі па бацьку княжны Агнешкі Бельскай110. Пра герб у друтім полі Я. Ісаевіч гаворыць, што гэта мацярынскі «Праўдзіч». Аднак, па-першае, польскі герб «Праўдзіч» выглядаў трошкі інакш: «...у полі блакітным чырвоны мур з зубцамі, з-за якога ўзнімаецца палова залатога льва з залатой праўдай [колам] улапах...»ш,апа-другое, маці Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча была княжна Васіліса Іванаўна Яраславічоўна112, якая карысталася таксама гербам «Пагоня», пра што сведчыць яе пахавальная труна113. He мог гэта быць і герб жонкі Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча, бо ёй была княжна Кацярына Іванаўна Вішнявецкая гербу «Карыбут»114. Што датычыць апошняга гербу ў чацвёртым полі: кроква з трыма яблыкамі ці гранатамі, то яго Я. Ісаевіч увогуле ніяк не патлумачыў.
Пытанне застаецца адкрытым дагэтуль. Ясна адно складаны герб Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча быў створаны не па генеалагічнаму прынцыпу, а па нейкаму іншаму.
(2) . Багдан Грыгоравіч Старуноў, падстароста гарадзенскі, 1574 г.
Герб: на тарчы галава вала з колцам у пысе, над тарчай кветка на сцябліне з чатырма лісткамі, па баках яе
справа і злева па тры кулькі 1:2 («Венява» змененая), над імі ініцыялы: «Bfohdan]» || «S[tarunow]».
Пячатка: выразаная ў аркушы кустодзея, захаванасць добрая, адбітак № 1, 12x17 мм115.
26 красавіка 1574 г. Багдан Грыгоравіч Старуноў, гарадзенскі падстароста, Мікалай Шымковіч Талочка, суддзя і Іван Міхайлавіч
Жук, пісар выдалі выпіс з кніг спраў гродскіх замку Яго Міласці гаспадарскага гарадзенскага з лістом баярына Аніхіма Пашуціча, якім той «прйнял в дом свой до
Гербавая пячатка Багдана Старунова, 1574 г. (Мал. А. Шаланды.)
дочкй своей Ганны чоловека доброго Тйша Васковйча которому зятю своему Тйшу й дочце своей Ганне две частй йменйца своего ... у Сезеневычох на вечность запйсап...»1'6.
Род Старуновых не вядомы сярод Венявітаў117.
(3) . Мікадай Шымковіч Талочка, гродскі суддзя Гарадзенскага павета, 1574 г. Герб: на тарчы падкова канцамі ўніз, пад якую падкладзены доўгі
просты крыж у слуп, ніжні канец якога расшчэплены ў крокву, над тарчай
ініцыялы: «M[ikotaj]T[oloczko]».
Пячатка: выразаная ўаркушы кустодзея, захаванасць добрая, адбітак № 2,14x15 мм118.
Гэта другая гербавая пячатка гарадзенскага гродскага суддзі. Першай з аналагічным гербам Мікалай Шымковіч Талочка карыстаўся ў 1556-1558 гг.119 Адрозненні паміж імі заўважальныя як у стылі выканання тарчы і гербай выявы
(падкова), так і выбары ініцыяла імя. Калі раней ініцыял «№> адпавядаў лацінскай форме імя «Nicolaus», то цяпер польскай.