Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Члены земскага суда Гарадзенскага павета, акрамя уплывовых патронаў, мелі і даволі цесныя сваяцкія сувязі з прадстаўнікамі як лакальнай, так і агульнадзяржаўнай палітычнай эліты. Важнейшую ролю тут адыгрывалі шлюбныя сувязі. Так, дачка земскага суддзі Івана Масальскага Багдана была жонкай гарадзенскага падкаморага, а потым кухмістра ВКЛ Мікалая Сапегі67. Дарэчы, брата земскага суддзі Гарадзенскага павета Льва Сапегі. Сам Леў Сапега быў жанаты на дачцэ выбітнага дыпламата Вялікага Княства другой паловы XVI ст. менскага кашталяна Міхала Гарабурды Алене68. Яшчэ адзін гарадзенскі суддзя Грыгорый Масальскі меў жонку з роду Макаровічаў. Верагодна, гэта была дачка гарадзенскага земскага падсудка Івана Макаровіча69. А сястра Грыгорыя Масальскага Марына была жонкай гарадзенскага гродскага суддзі Салуяна Багуфала Дарашковіча70. Земскі падсудак Грыгорый Дзяльніцкі быў жанаты на сястры мясцовага харужага і былога земскага пісара Фёдара Кунцэвіча Аўдоцці71. Гарадзенскі земскі падсудак Васіль Мялешка праз маці быў звязаны з родам Тышкевічаў, а праз родную сястру Анастасію з родам Трызнаў72. Заўважым, што некаторыя ўраднікі Гарадзенскага земскага суда мелі і даволі ўплывовых сваякоў. Так, братам земскага пісара Фёдара Кунцэвіча быў даволі прыкметны шляхецкі дзеяч Гарадзенскага павета Канстанцін Кунцэвіч73. Земскі суддзя Леў Сапега быў сваяком канцлера ВКЛ Л ьва Сапегі, а таксама меў роднага брата Мікалая, які займаў урады гарадзенскага падкаморага (1582-1589 гг.) і кухмістра ВКЛ (1589-1611 гг.)74.3 даволі аўтарытэтнага роду ў ВКЛ паходзіў земскі падсудак Еранім Валовіч. Безумоўна, такія сваяцкія сувязі ўмацоўвалі пазіцыі таго ці іншага шляхціча ў асяроддзі мясцовай шляхты, а таксама спрыялі яго палітычнай дзейнасці і кар’еры.
Такім чынам, у канцы XVI-пачатку XVII ст. у складзе земскага суда Гарадзенскага павета ў цэлым пераважала сярэдняя шляхта, як знатнага (Іван і Грыгорый Масальскія, Леў Сапега), так і нязнатнага (Іван Макаровіч, Васіль Мялешка) паходжання. Пасаду гарадзенскага земскага суддзі займалі выключна прадстаўнікі сярэдняй і знатнай шляхты. Разам з тым, і прадстаўнікі дробнай, нязнатнай шляхты (Грыгорый Дзяльніцкі, Фёдар Кунцэвіч, Андрэй Катовіч) абіраліся ў склад суда, а менавіта на ўрады пісара і падсудка. Адзінкавым і надзвычай непрацяглым было трыманне пасады земскага пісара заможным шляхцічам Лаўрынам Войнам. Гарадзенскі земскі суд разглядаемага перыяду можна назваць шматканфесійным і іпматэтнічным, аднак, са значным дамінаваннем шляхты славянскага паходжання і з досыць трывалымі пазіцыямі шляхты праваслаўнага веравызнання. Земскія судовыя ўраднікі Гарадзенскага павета актыўна бралі ўдзел у грамадска-палітычным жыцці як на рэгіянальным, так і агульнадзяржаўным узроўні. Яны, безумоўна, адносіліся да лакальнай палітычнай эліты, мелі папулярнасць і аўтарытэт
сярод мясцовай шляхецкай супольнасці. Падкрэслім, што некаторыя члены гарадзенскага земскага суда карысталіся даверам шляхты іншых рэгіёнаў ВКЛ, напрыклад, Віцебскага (Леў Сапега) і Мсціслаўскага (Еранім Валовіч) ваяводстваў. Павятовы земскі суд быўхутчэй вяршыняй кар’еры для павятовай шляхты, а не пляцоўкай для далейшага палітычнага авансу. Нават тая шляхта, якая перайшла на вышэйшыя пасады (Грыгорый Масальскі, Еранім Валовіч, Фёдар Кунцэвіч), ўсё роўна, засталася на лакальным узроўні грамадскага жыцця. Зноўжа, адзіным выключэннем была кар’ера Лаўрына Войны. Важным фактарам прызначэння ў склад суда, на нашу думку, быў папярэдні досвед выканання гаспадарскіх даручэнняў і ўрадавай дзейнасці, у тым ліку і судовай. А такі прафесійны вопыт мелі фактычна ўсе з разгледжаных шляхцічаў. У асяроддзі гарадзенскіх земскіх судовых ураднікаў можна прасачыць і існаванне пратэкцыянісцкіх адносін, і пракаралеўскія арыентацыі. Аднак уплыў кліентальных сувязей і каралеўскага двара на склад ды дзейнасць мясцовага земскага суда патрабуе далейшага вывучэння. Можна казаць пра даволі цесныя сваяцкія і шлюбныя сувязі членаў гарадзенскага земскага суда, як паміж сабой, так і з прадстаўнікамі павятовай ды агульнадзяржаўнай эліты. Што, у сваю чаргу, таксама ўплывала на палітычную дзейнасць і кар’еру гэтых шляхцічаў.
Удадзенымартыкулебылазробленатолькіспробаакрэсліцькалектыўны партрэт ураднікаў земскага суда Гарадзенскага павета. Безумоўна, дадзеная праблематыка з’яўляецца далёка не вычарпанай. Перспектыўнымі накірункамі даследавання можна назваць падрабязнае вывучэнне судовай практыкі гарадзенскага земскага суда, палітыка-прававой культуры і ўзроўню адукацыі яго ўраднікаў. Свайго асобнага аналізу патрабуюць і павятовыя возныя. Таксама больш глыбокі разгляд суседска-сваяцкіх сувязей гарадзенскай шляхты можа паказаць нефармальны бок працы мясцовага суда. Неабходнае, нарэшце, правядзенне параўнаўчага аналізу супольнасці гарадзенскіх судовых ураднікаў з аналагічнымі супольнасцямі іншых паветаў Вялікага Княства Літоўскага і, магчыма, іншых рэгіёнаў Рэчы ГІаспалітай.
Гл. на гэты конт погляды А. Шаланды і В. Галубовіча: Галубовіч В. Сой.мік Гарадзенскага павсга ў XVI-XVH стст. П Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV-XX ст. / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У Сліж. Гародня, 2009. С. 153; Шаланда А. Гродскі суд Гарадзенскага павета ВКЛ у другой паловс XVIXVII ст. Частка I: Перадумовы, ход і вынікі рэформы гарадзенскага замкавага суда (1562-1572 гг.) // Гарадзенскі палімпсест. 2010. Дзяржаўныя і сацыялыіыя структуры. XVI-XX ст. / Пад рэд. А. Ф. С.маленчука, Н. У. Сліж. Мінск, 2011. С. 22-26. Гл. таксама: Шаланда А. Земскі суд Гарадзенскага павста ў 1555-1564 гг. Н Гарадзенскі палімпсест. 2009. С. 49.
2
3
4
5
б
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
23
Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego: Spisy. T. 2: Wojewodztwo Trockie XIV-XVIII wiek I Pod red. A. Rachuby. Warszawa, 2009. S. 286, 301, 321. Як можна меркаваць, першы склад гарадзенскага земскага суда быў сфармаваны да чэрвеня 1565 г. Пра асабовы склад гарадзенскага земскага суда гл. таксама: Радаман А„ Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Гарадзенскага павета ВКЛ (другая палова XVI першая палова XVII ст.) II Герольд Litherland. № 17. Год V-VI. Горадня, 2006. С. 98-109; Vilimas D. LDK pavietij zemes teismij pareigunai (1566-1588 m.): Pirmoji pavietij bajorisktjjij juristij karta 11 Lituanistica. 2002. Nr. 4. P. 3-27.
Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa... S. 286; Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Ksiystwa Litewskiego (1386-1795). Krakow, 1885. S. 271. Па меркаванні беларускага даследчыка B. Галубовіча, менавіта Ф. Кунцэвіч стаў першым сапраўды выбарным ураднікам земскага суда Гарадзенскага павета: Галубовіч В. Сой.мік Гарадзенскага павета... С. 153. Urz^dnicy Wielkiego Ksiystwa... S. 241,286.
Ibid. S. 301.
Ibid. S. 301.
Ibid. S. 321.
Ibid. S. 302.
Ibid. S. 298, 321.
Ibid. S. 302.
Ibid. S. 286, 302, 321.
Падалінскі У. Павятовая палітычная эліта ў святле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст. Н Гарадзенскі палімпсест. 2009. С. 182-192. Пра палітычную дзейнасць В. Мялешкі фактычна нічога не вядома.
Нашы крытэрыі падзелу шляхты ВКЛ на маёмасныя групы гл.: Падалінскі У. Палітычная эліта Лідскага павета ў апошняй трэці XVI ст. П Беларускі Гістарычны Агляд. Т. 16, сш. 1 (30). 2009. С. 3-30.
Русская мсторйческая бмблнотека (далей РЛБ); В 39 т. Т. 33: Лнтовская Метрнка. Отдел третмй. Ч. 3: Кнмгм публмчных дел. Перепмсн Лмтовского войска. Петроград, 1915. Стб. 472.
РІ4Б. Т. 33. Стб. 532-533. Пра актыўную грамадскую і фінансава-гаспадарчую дзейнасць г. Масальскага гл.: Vilimas D. LDK pavietij zemes... P. 8; Wisniewski J. Massalski (Mosalski) Hrehory Afanasewicz H Polski Slownik Biograficzny (далей PSB). T. 20/1, z. 84. Wroclaw etc., 1975. S. 134-135.
РМБ. T 33. Стб. 520, 708.
РПБ. T 33. Стб. 846-847. Ha жаль, не захавалася лічба коннікаў, якіх В. Мялешка ставіў у войска ВКЛ у 1565 г.: Там же. Стб. 256.
Lulewicz Н. Sapieha Lew h. Lis (zm. 1610) H PSB. T. 35/1, z. 144. Warszawa-Krakow, 1994. S. 83-84. Гл. таксама: Sapiehowie. Materjaly historyczno-genealogiczne i maj^tkowe: W 3 t. T. 1. Petersburg, 1890. S. 209-210.
РНБ. T 33. Стб. 460-461.
Тамсама. Стб. 677.
Тамсама. Стб. 694.
Е . Валовіч паходзіў з адносна беднай галіны роду. Так, у 1528 г. яго дзед Марк Валовіч ставіў у войска ВКЛ толькі 2 коннікаў: Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года / Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга публічных спраў 1. Падрыхт. да друку А. Груша, М. Спірыдонаў, М. Вайтовіч. Мінск, 2003. С. 95. Гл. таксама: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Мінску (далей НГАБ), ф. КМФ-18, воп. 1, адз. з. 76, арк. 12адв.-13адв.
Гл. напрыклад: Vilimas D. LDK pavietij zemes... P. 8.
24 Акты, мздаваемые Вмленской археографнческой комвссней: В 39 т. Т. 2. Внльна, 1867. С. 43; Czarnocki К. Historic о Mieleszkach / do druku podat K. Czarnocki. Warszawa, 2008. S. 37; Liedke M. Od prawoslawia do katolicyzmu. Ruscy mozni i szlachta Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego wobec wyznari reformacyjnych. Bialystok, 2004. S. 89.
25 Lulewicz H. Sapieha Lew... S. 84.
26 Wisniewski J. Massalski (Mosalski) Hrehory... S. 134.
27 Без спасылкі на крыніцу Ераніма Грыгор’евіча Валовіча католікам называе польская даследчыца М. Ледке: Liedke М. Od prawoslawia do katolicyzmu. S. 116. ІІраўда, памылкова лічыць яго сынам новаі ародскага кашталяна Грыгорыя Валовіча.
28 Хутчэй за ўсё, наступнае пакаленне Кунцэвічаў перайшло з праваслаўя ва ўніяцтва. Так, гарадзенскі харужы Якуб Кунцэвіч, сын Ф. Кунцэвіча, разам са сваёй жонкай Барбарай у XVII ст. падараваў зямельныя ўчасткі ў Гародні для ўніяцкага манастыра базыльянак: Гардзееў Ю. Магдэбургская Гародня (Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16-18 ст.). Гародня-Wroclaw, 2008. С. 231.
29 Катовічы і Мялешкі паходзілі з Валыні: Liedke М. Od prawoslawia do katolicyzmu. S. 89, 94; Niesiecki K. Herbarz Polski / Wyd. J. Bobrowicz. T. 5. Lipsk, 1840. S. 329, T. 9. Lipsk, 1842. S. 433-438; Poczet rodow w Wielkim Ksi^stwie Litewskim w XV i XVI wieku I Ulozyt i wydal A. Boniecki. Warszawa, 1887. S. 150-151.
30 Напр., балцкае паходжанне Валовічаў выводзіў К. Нясецкі: Niesiecki К. Herbarz Polski. Т. 9. S. 414. ГІогляд пра літоўскія карані Валовічаў зацвердзіўся і ў нольскай гістарыяграфіі XX ст.: Wasilewski Т. Testament Ostafiego Wottowicza // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 1962. T. 7. S. 165.