Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
96	Лаппо 14. Велмкое княжество Лмтовское за время от заключенля Люблмнской уннн... Т. І.С. 138.
97	НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 7, арк. 429.
98	Тамсама, арк. 430-430адв.
99	Та.мсама, арк. 257адв.
100	AZS. Т. I. S. 181-182, 183-184; Лаппо 14. Веллкое княжество Лмтовское за время от заключення Люблмнской унмн... Т. 1. С. 143, 145. Заўвага 3; Pocz^tki panowania w Polsce Stcfana Batorego 1575-1577 r. Listy, uniwersaty, instrukcye // Zrddla dziejowe. Wyd. A. Pa­winski. Warszawa, 1877. T. 1V. S. 20; Onace wicz Z. Panowanie Henryka Walezyusza i Stefana Batorego... S. 138.
101	AZS. T. I. S. 191; Лаппо 14. Веллкое княжество Лмтовское за время от заключенмя Люблмнской унмл... Т. 1. С. 148.
102	Лаппо 14. Велмкое княжество Лмтовское за время от заключеняя Люблмнской унмм... Т. 1. С. 143.
103	Kojalowicz W. Herbarz szlachty Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego zwany Nomenclator. Kra­kow, 1905. S. 76.
104	Болсуновскяй K. Сфрагнстмческяе н геральдлческме памягнмкл Юго-Западного края. Кмев, 1899. С. 2. Табл. I. № 1.
105	Алфьоров О., Однорожснко О. Украінські особові печаткя XV-XVII ст. за матеріаламн кйівськлх архівосховшц. Харків, 2008. С. 176. № 773.
106	Шаланда А. Да пытання паходжання гербу Хадкевічаў // Bialoruskie zeszyty historyczne. Bialystok, 1995. Nr 1/3. S. 9.
107Paprocki B. Herby rycerstwa polskiego. Krakow, 1584. F. 661.
108	Akta Unji Polski z Litw$ 1385-1791. Wyd. S.Kutrzcba, W.Semkowicz. Krakow, 1932. S. 348. Nr 149.
Ісаевіч Я. Рыгор Хадкевіч як выдавец і аўтар прадмоў П Спадчына Скарыны: 36. матлаў першых Скарынінскіх чытанняў (1986). Уклад. А. Мальдзіс. Мн„ 1989. С. 209.
110	Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim ksi^stwie Litewskiem w XV i XVI wieku. Warszawa, 1887. S. 21. Dworzaczek W. Genealogia. Tablice. Warszawa, 1959. Tabi. Nr 166.
111	Gorzynski S., Kochanowski J. Herby szlachty polskiej. Warszawa, 1992. S. 127.
112	Boniecki A. Poczet rodow... S. 22. Dworzaczek W. Genealogia. Tabi. Nr 166.
H3Maroszek J. Prawa i przywileje miasta i dobr ziemskich Zabtudow XV-XVIII w. Bialystok, 1994. S. 183.
114	Boniecki A. Poczet rodow... S. 23; Dworzaczek W. Genealogia. Tabi. Nr 166.
115	ГДГАМ. КП 8732, арк. Іадв.
116Тамсама, арк.1.
"7G6rzynski S„ Kochanowski J. Herby szlachty polskiej. S. 159.
"’ГДГАМ. КГІ 8732, арк. Іадв. Пячатка ўжо друкавалася, гл.: ІІІаланда А. Гербы роду Талочкаў з Гарадзенскага павета ВКЛ // Краязнаўчыя запіскі. Горадпя, 2010. С. 173.
118	Шаланда А. Земскі суд Гарадзснскага паветаў 1555-1564 г. С. 54; Шаланда А. Гербы роду Талочкаў. С. 173-174.
Уладзімір Падалінскі кандыдат гіст. навук (Мінск)
Да характарыстыкі персанальнага складу гарадзенскага земскага суда ў канцы XVI пачатку XVII ст.
Усярэдзіне 1560-х гг. у Вялікім Княстве Літоўскім (далей ВКЛ) адбыўся шэраг рэформ, якія значна змянілі грамадска-палітычны лад у дзяржаве. Адной з такіх рэформ стала ўтварэнне ў паветах выбарных земскіх судоў. Першы склад новага земскага суда Гарадзенскага павета быў вызначаны ў 1565 г. Праўда, адкрытым застаецца пытанне, ці быў ён абраны шляхтай, ці яшчэ быў прызначаны каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам1. Мэтай дадзенага артыкула з’яўляецца аналіз асабовага складу выбарнага земскага суда Гарадзенскага павета ад моманту яго ўтварэння ў 1565 г. да пачатку XVII ст. Паспрабуем разгледзець супольнасць судовых ураднікаў праз прызму іх сацыяльнага статусу і маёмаснага становішча, канфесійнай прыналежнасці і этнічнага паходжання. Прасочым шляхі кар’еры і грамадска-палітычную дзейнасць гарадзенскіх земскіх суддзяў, падсудкаў і пісараў. Зробім спробу вызначыць ступень аўтарытэту і папулярнасці членаў суда ў лакальным шляхецкім асяроддзі. Асобную ўвагу звернем на кліентальныя і сваяцкія сувязі шляхты, абіранай у земскі суд Гарадзенскага павета. Акрамя таго, акрэслім галоўныя накірункі далейшых, больш падрабязных, даследаванняў гарадзенскіх судовых ураднікаў.
У 1565 г. гарадзенскім земскім суддзём стаў Іван Фёдаравіч Масальскі, земскім падсудкам Іван Макаровіч, а пісарам Лаўрын Мацвеевіч Война2. Аднак даволі хутка ў гарадзенскім земскім судзе адбыліся змены. У сакавіку 1566 г. Лаўрын Война стаў пісарам ВКЛ, і яго месца заняў Фёдар Іванавіч Кунцэвіч3. Але і ён займаў сваю пасаду менш за паўтары гады. Ужо ў верасні 1567 г. Фёдар Кунцэвіч быў авансаваны на пасаду гарадзенскага харужага. На вакантны ўрад земскага пісара ў верасні 1568 г. быў абраны Андрэй Васільевіч Катовіч4. Андрэй Катовіч займаў сваю пасаду да сваёй смерці ў канцы 1605 г. У ліпені 1569 г. адбыліся новыя змены ў складзе суддзяў: на ўрад падсудка быў намінаваны Васіль Міхайлавіч Мялешка5. Наступным гарадзенскім земскім падсудкам, у красавіку 1574 г., стаў Грыгорый Афанасьевіч Масальскі6. Менавіта ён у маі 1578 г. зрабіў крок па
кар’ернай лесвіцы і замяніў на пасадзе гарадзенскага земскага суддзі памерлага Івана Масальскага7. У сваю чаргу, новым падсудкам у Гарадзенскім павеце быў абраны Грыгорый Зяноўевіч Дзяльніцкі8. У такім складзе Грыгорый Масальскі (суддзя), Грыгорый Дзяльніцкі (падсудак), Андрэй Катовіч (пісар) гарадзенскі земскі суд працаваў даволі доўга, да 1589 г. Пасля намінацыі ў лютым таго года Грыгорыя Масальскага гарадзенскім падкаморым, новы земскі суддзя ў павеце быў прызначаны толькі ў жніўні 1590 г. Ім стаў Леў Міхайлавіч Сапега, які займаў гэты ўрад да 1610 г.9 А ў самым канцы 1590 г., пасля зыходу са сваёй пасады Грыгорыя Дзяльніцкага, гарадзенскім земскім падсудкам стаў Еранім Грыгор’евіч Валовіч, і быў ім да 1608 г.10 Так аформіўся яшчэ адзін даволі стабільны склад земскага суда Гарадзенскага павета, які функцыянаваў да канца 1605 г.: суддзя Леў Сапега, падсудак Еранім Валовіч і пісар Андрэй Катовіч.
Звернем увагу, што ў пачатку XVII ст. значную кар’еру ў гарадзенскім земскім судзе зрабіў Кандрат Васільевіч Мялешка, які паслядоўна займаў усе яго ўрады11. Так, у пачатку 1606 г. ён замяніў на пасадзе земскага пісара Андрэя Катовіча. Улетку 1609 г., пасля прызначэння Ераніма Валовіча мсціслаўскім земскім суддзём, Кандрат Мялешка становіцца гарадзенскім падсудкам, а ўжо ўвесну 1611 г., пасля смерці Льва Сапегі, і гарадзенскім земскім суддзём.
Паводле сацыяльнага статусу сярод мясцовых судовых ураднікаў значныя пазіцыі мела шляхта знатнага паходжання князі і паны. 3 дзесяці членаў суда ў разглядаемы час да знатных родаў належала чацвёра. Княжацкі тытул насілі Іван і Грыгорый Масальскія. Леў Сапега і Еранім Валовіч паходзілі з панскіх родаў ВКЛ. Прычым, пасаду земскага суддзі ў Гарадзенскім павеце ў канцы XVI-пачатку XVII ст. займалі выключна прадстаўнікі знаці: князі Іван і Грыгорый Масальскія, пан Леў Сапега. Князь Грыгорый Масальскі і пан Еранім Валовіч з’яўляліся гарадзенскімі земскімі падсудкамі. А вось сярод пісараў гарадзенскага земскага суда знатная шляхта ў той перыяд не сустракаецца. Разам з тым, і нязнатная шляхта, прадстаўленая ў складзе мясцовага земскага суда, безумоўна адносілася да лакальнай палітычнай эліты: Іван Макаровіч, Грыгорый Дзяльніцкі, Фёдар Кунцэвіч, Андрэй Катовіч12. А Лаўрын Война, пра што адзначым ніжэй, меў даволі сур’ёзную палітычную вагу і на агульнадзяржаўным узроўні.
Што датычыць маёмаснага становішча ўраднікаў, то ў земскім судзе Гарадзенскага павета была прадстаўлена і дробная, і сярэдняя, і, нават, заможная шляхта13. Да сярэдняй шляхты належаў гарадзенскі зе.мскі суддзя Іван Масальскі, якіў 1567 г. ставіў у войска ВКЛ са сваіх маёнткаў 15 коннікаў і 8 драбаў1,1. Да ліку сярэдняй шляхты можна аднесці таксама Грыгорыя Масальскага, Івана Макаровіча і Васіля Мялешку. У 1567 г. Грыгорый
Масальскі, будучы земскі падсудак і суддзя Гарадзенскага павета, выстаўляў у войска 4 коннікаў і 2 драбаў, і яшчэ дадаткова, «на ласку господарьскую», 3 коннікаў. Такім чынам, ён выстаўляў на земскую службу 7 коннікаў і 2 драбаў15. Гарадзенскі земскі падсудак Іван Макаровіч у тым жа годзе ставіў у войска 13 коннікаў, з якіх 9 «на ласку», а таксама 4 драбаў16. У сваю чаргу, будучы земскі падсудак Васіль Мялешка выставіў 6 коннікаў і 3 драбаў17. Зважаючы на паступовае павелічэнне сваіхуладанняўуканцы XVI-пачатку XVII ст., магчыма дапусціць, што гарадзенскі земскі суддзя Леў Сапега прайшоў шлях ад дробнай да сярэдняй шляхты18. А вось земскага пісара Гарадзенскага павета Лаўрына Войну трэба адносіць да буйной, заможнай шляхты. Паводле попісу войска ВКЛ 1567 г., ён выставіў на земскую службу 35 коннікаў і 24 драбы, з якіх «на ласку» 16 коннікаў і 16 драбаў19. Затое яго наступнік на пасадзе гарадзенскага пісара Фёдар Кунцэвіч належаў да дробнай шляхты. У 1567 г. ён ставіў у войска 2 коннікаў і 1 драба. Акрамя таго, 1 конніка Фёдар Кунцэвіч выстаўляў звыш вызначанай павіннасці20. Да дробнай, а можа нават драбнейшай, шляхты адносіўся мясцовы земскі падсудак Грыгорый Дзяльніцкі, які, разам з братамі Дзмітрыем і Давыдам, «з ыменья своего Внлькннмцкого неделеного» ставіў у войска Вялікага Княства 1 конніка21. Да дробнага шляхецтва, падобна, належалі таксама гарадзенскія земскія падсудак Ерані.м Валовіч22 і пісар Андрэй Катовіч23. Заўважым канешне, што нельга абсалютызаваць такія дадзеныя, бо на працягу жыцця маёмаснае становішча шляхцічаў магло змяняцца, прычым, у розны бок. Аднак падаецца відавочным вядучае становішча менавіта сярэдняй шляхты ў земскім судзе Гарадзенскага павета.
У канфесійным плане земскія судовыя ўраднікі Гарадзенскага павета ў разглядаемы перыяд належалі да розных накірункаў хрысціянскага веравызнання. Можна заўважыць, прынамсі ў 1560-70-я гг., пэўную перавагу праваслаўнай шляхты. Так, праваслаўнымі былі суддзя Іван Масальскі, падсудак Васіль Мялешка, пісар Лаўрын Война24. 3 праваслаўя ў кальвінізм перайшоў гарадзенскі земскі суддзя Леў Сапега25. А вось Грыгорый Масальскі ў 1590-я гг. з’яўляўся католікам26. He выключана, што ў яго выпадку магла мець месца канверсія з праваслаўя ці пратэстантызму ў каталіцызм. Католікам, верагодна, быў і мясцовы земскі падсудак Еранім Валовіч27. У нас няма дакладных звестак аб канфесійнай прыналежнасці Івана Макаровіча, Фёдара Кунцэвіча, Грыгорыя Дзяльніцкага і Андрэя Катовіча. Дададзім толькі, што ўскосна на праваслаўнае веравызнанне першых двух могуць указваць іх імёны: Іван і Фёдар28. Калі казаць пра этнічнае паходжанне членаў гарадзенскага земскага суда, то можна заўважыць перавагу славянскага элементу. Да родаў усходнеславянскага, «русінскага» паходжання належалі Войны, Катовічы, Масальскія, Мялешкі,