Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
пастанова і ўхвала нейкага нядаўняга (вылучана А.Ш.) з’езду ў Горадні. Паводле яго рашэнняў, па-першае, дазвалялася зноў выдаваць згодна з Статутам ВКЛ 1566 г. судовыя позвы ці лісты з гродскіх урадаў, па-другое, вуснамі слонімскіх гродскіх ураднікаў ясна гаворыцца пра тое, што прававой падставай для «нынешнега» іх суду былі рашэнні гарадзенскага з’езда. Іншымі словамі пэўныя гродскія ўрады ў ВКЛ павінны былі ў снежні 1572 г. распачаць свае суды паводле пастановы і ўхвалы нядаўняга гарадзенскага з’езда. Месца яго правядзення дазваляе сцвярджаць, што ў іх ліку быў гродскі суд Гарадзенскага павета.
Час, калі адбыўся згаданы гарадзенскі з’езд, можна прыблізна аднесці на лістапад 1572 г., бо канфлікт паміж Багданам Шаставіцкім і Марынай Альхоўскай адбыўся яшчэ 7 кастрычніка 1572 г.: «року тепер йдучого (15)72 м(е)с(е)ца ок(тебра)7дняу неделю пополуднй...»46. У адносінах да вызначэння рангу з’езда, мусім прызнаць, што гата не могбыцьз’езд-соймік Гарадзенскага павета, на якім мясцовымі панамі, земскімі і гродскімі ўраднікамі, а таксама шляхтай была прынятая пастанова і ўхвала аб працягу судовай дзейнасці мясцовага гродскага ўраду. У першую чаргу таму> што яго рашэнні аказаліся актуальнымі для гродскага ўраду Слонімскага павета, які належаў да Наваградскага ваяводства. Патлумачыць апошні факт можна толькі тым, што ў Горадні адбыўся сенатарскі з’езд Троцкага ваяводства, а Слонім да адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 гг. уваходзіў у Троцкі павет, а таму па старому звычаю «прыслухаўся» яго рашэнняў. Абавязкова на гарадзенскім з’ездзе павінен быў прысутнічаць і даць сваю згоду на аднаўленне працы гроду староста Аляксандр Грыгор’евіч Хадкевіч. Магчыма, быў там і сенатар Астафей Багданавіч Валовіч ці яго крэўны Грыгорый Грыньковіч Валовіч, слонімскі староста і наваградскі кашталян117. У гэтым кантэксце становіцца болей зразумелы пазнейшы канфлікт паміж Мікалаем Кішкам, падляшскім ваяводай і слонімскімі гродскімі ўраднікамі за судовы вырак ад 21 лютага 1573 г. на карысць менскага шляхціча Сцяпана Юр’евіча Ванкевіча48. Сярод аргументаў умацаванага падляшскага ваяводы Яна Віскоўскага прагучала, што: «по зештыо з® сего света славное паметй ... Жйкгймонта Авкгуста короля пол(ь)ского велйкого кн(я)зя лйтов(ского) йж дей суды всй усталй якож дей й в повете замку г(о)с(по)д(а)р-ьского сужоны не былй...»49. Слонімскія гродскія ўраднікі ў адказ сцвярджалі, што яны судзілі «(сл)ушне прйстойне ведле права...»50, праўда, ужо без згадкі пастановы і ўхвалы якога-небудзь з’езда, але, безумоўна, з санкцыі старосты Грыгорыя Валовіча. Апошні суд сваіх гродскіх ураднікаў адназначна кваліфікаваў як «суд мой кгродскйй»51.
Такім чынам, мяркуем, што гарадзенскі гродскі ўрад у ліпені-лістападзе 1572 г., падобна да іншых гродскіх урадаўу ВКЛ, функцыянаваў, але не судзіў.
Рашэнні аб працягу яго судовай дзейнасці павінны былі прымацца шляхтай на бліжэй невядомым гарадзенскім з’ездзе ў лістападзе 1572 г. і з санкцыі новага старосты. За снежань гэтага ж года захаваліся сведчанні аб працы гарадзенскага гродскага ўрада, праўда, у адсутнасць суддзі. Тым не менеш, поўны склад старых гарадзенскіх гродскіх ўраднікаў: Андрэй Мацкевіч Капленскі, падстароста, Мікапай Шымковіч Талочка, суддзя, і Іван Міхайлавіч Жук, пісар фіксуеццаўжо 23 лютага 1573 г., калі яны актыкавалі з падачы Кацярыны Маркаўны Валовічаўны ўдаве па Паўлу Юр’евічу Катовічу, гаспадарскаму маршалку і гарадзенскаму падкаморыю ліст троцкага кашталяна Астафея Багданавіча Валовіча. Апошні, займаючыся падзелам маёмасці паміж дочкамі і зяцямі сваёй крэўнай, 20 лютага 1573 г. у Ожы склаў дакумент і загадаў ім: «на враде кгродскомь городенском mom дел npu семь nucme моем вызнатй й до кнйг сознанье свое u тот лйспть датй упйсать на певный рокь в понеделок прйшлый м(е)с(е)ца февруля двадцать третего дня в року тепер йдучом тйсеча пятсот семдесяпп третем нй одным днем того року непохйляючы й нйякймй прйчынамй невымовляючы...»52. За парушэнне пагаднення Астафеем Багданавічам Валовічам накладаліся высокія зарукі па 500 коп літоўскіх грошаў на сябе, як іх апекуна, і 500 на «врад староства городенского»53. Апошняя акалічнасць адносілася да судовых функцый гарадзенскага гродскага ўраду. Як бачна з даты выпісу, загад быў выкананы ў вызначаны тэрмін.
Пазнейшая храналогія функцыянавання гродскага суду Гарадзенскага павета прасочваецца па даступных нам крыніцах так: 8 красавіка 1573 г. перад ім засведчыў свой дароўны ліст для жонкі Аўдоцці Іванаўны Кунцэвічаўны Грыгорый Зяноўевіч Дзяльніцкі, гарадзенскі земскі падсудак, дваранін і рэвізор ЯКМ Панямонскіх двароў54. Вядома таксама, што гарадзенскі староста Аляксандр Грыгор’евіч Хадкевіч 16 мая 1573 г. быў у Варшаве, дзе падпісаў «Элекцыйны дэкрэт» па абранні Генрыка Валезыя новым манархам Рэчы Паспалітай: «Alexander Chodkiewicz Grodnensis... Capitanei»55. Гарадзенскія гродскія ўраднікі ў поўным складзе: Андрэй Мацкевіч Капленскі, падстароста, Мікалай Шымковіч Талочка, суддзя, і Іван Міхайлавіч Жук, пісар зноў фіксуюцца на сваіх месцах 27 чэрвеня 1573 г., калі перад імі актыкаваў свой прадажны ліст Ян Іванавіч Пуціўлянін Свяцкі56. Пазней, 10 ліпеня таго ж 1573 г. з гродскага ўраду атрымаў выпіс з актавых кніг Андрэй Мікалаевіч Эйсімонт са сваёй скаргай на Марка Курча «о пограбене коровы своей одное за насланемь кгвалтовным'Ь»57. Было гэта ўжо пасля абрання Генрыка Валезыя польскім каралём і вялікім князем літоўскім 16 мая 1573 г., але яшчэ да яго афіцыйнага зацвярджэння на з’ездзе станаў ВКЛ у Вільні 21-22 кастрычніка таго ж году. Сярод тых, хто падпісаў выніковы віленскі дакумент з прызнаннем новага манарха, былі
стары Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч з сынамі, у тым ліку з гарадзенскім старостам Аляксандрам, троцкі ваявода, князь, Стэфан Андрэевіч Збаражскі і троцкі кашталян Астафей Багданавіч Валовіч58.
Выглядае на тое, што элекцыя манарха ніяк не паўплывала на працу гарадзенскага гродскага ўраду, бо відавочна, што вясной-летам 1573 г. ён функцыянаваў у ранейшым рэжыме і складзе. Па меншай меры актавыя гродскіякнігіпрацягвалівесціся.Іншымісловамі,гродскіўрадфункцыянаваў фактычна бесперапынна, а прысутнасць суддзі Мікалая Шымковіча Талочкі не пакідае сумненняў у яго судовай дзейнасці ў адзначаны час. Нават смерць урадніка не спыняла яго працу. Так, 10 верасня 1573 г. памёр гарадзенскі падстароста Андрэй Мацкевіч Капленскі59. Як сведчыць выпіс з гродскіх кніг ад 13 верасня таго ж году «у неделю третьего дня no смертй п(а)на Аньдрея Мацкевйча Капленьского подстаростего городенского» на ўрадзе засядалі толькі гродскія суддзя і пісар60. Яшчэ 20 кастрычніка 1573 г. новага падстаросты прызначана не было: «...по смертй п(а)на Андрея Мацковйча Копленского подстаростего городенского (н)а враде кгродскомь замку его м(й) л(о)стй г(о)с(по)д(а)р-ьского городенского перед Мйколаемь Шымковйчомь Толочкомь судею кгродскйм а Нваномь Мйхайловйчом'ь Жукомь пйсаром кгродскйм...»6'.
Новы падстароста Багдан Грыгор’евіч Старуноў вядомы на пасадзе найраней з 23 лістапада 1573 г.62 Быў ён верным служэбнікам Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча, які яшчэ ў 1568 г. прасіў манарха аб пераводзе з-пад юрысдыкцыі Бельска пад юрысдыкцыю Бранска купленага Багданам маёнтка на Падляшшы: «с права прйсуду послушеньства й всякое noeuHWocmu замку нашого Бельского вынем-ьшй права подляшское й прйсудь городовый й земскйй до Бранска подалй й тымь подляшскймть правомь ему u nomoMbcmey его с того йменья cydumu й правовапгйся позволйлй якожь й пань вйленьскйй zemMam найвысшйй Велйкого князьства Лйтовского староста городеньскйй й могйлевскйй пан Грйгорей Алексан'ьдровйчь Ходькевйча нась за нймь ото жедаль...»63. Магчыма, прызначэнне адбылося яшчэ пры жыцці патрона, бо лічыцца, што Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч памёр 19 лістапада 1573 г.м Так ці інакш, але сын Аляксандр у падборы кандыдатураў на гродскі ўрад абапіраўся на людзей, якія здаўна верай і праўдай служылі яго бацьку. Улічваючы ролю Грыгорыя Аляксандравіча Хадкевіча ў рэфармаванні судовай сістэмы Гарадзенскага павета, можна смела сцвярджаць, што з яго смерцю адыходзіла цэлая эпоха ў гісторыі мясцовага гродскага судовага ўраду.
23 лістапада 1573 г. гродскі ўрад у складзе: Багдан Грыгор’евіч Старуноў, падстароста, Мікалай Шымковіч Талочка, суддзя і Іван Міхайпавіч Жук, пісар выдалі выпіс з гродскіх кніг з прызнаннем Фядзьком
Радзюковічам свайго прадажнага ліста65. Але 30 лістапада таго ж 1573 г. ужо толькі адзін гарадзенскі падстароста Багдан Грыгоравіч Старуноў выдаў пад сваёй пячаткай і подпісам пісара Івана Жука выпіс з гродскіх кніг са сведчаннем павятовага вознага Станіслава Станьчыковіча па справе адэльскага плябана Аляксандра Махцінскага з Даротай Бярнацкай Паўлавай Сарнаўскай66. На ўрадзе адсутнічаў па нейкіх прычынах гродскі суддзя Мікалай Шымковіч Талочка. Факт гэты можа сведчыць аб чарговым часовым спыненні разгляду судовых спраў гарадзенскім гродскім урадам у канцы лістапада 1573 г., хаця выпадкі няпоўнага складу здараліся і раней. Адсутнасць сведчанняў непасрэдных крыніц не дазваляе рабіць больш пэўных высноў на гэты конт. Толькі 26 красавіка 1574 г. зноў усё тры гродскія ўраднікі выдалі выпіс з гродскіх кніг баярыну Аніхіму Пашуцічу з актыкацыяй яго адапцыйнага ліста для зяця Цішы Васкевіча, замацаваны дзвюма пячаткамі падстаросты і суддзі, а таксама подпісам пісара67 [гл. Дадатак]. Пэўныя згадкі пра дзейнасць гарадзенскага гродскага суда ўтрымліваюцца таксама ў выраку Стэфана Баторыя ад 15 чэрвеня 1581 г. па справе паміж Уршуляй Няпрэцкай і Іванам Цыпляй. У выраку згадваецца, што яшчэ 3 мая 1574 г. ураднік з маёнтку Каханова мужа Уршулі Андрэя Бесякерскага гвалтоўна наехаў на двор Івана Цыплі і «подводу твою розбйтй мел ... й подданого твоего дей Янца взятй й служебнйцу Капоту Федковну збйт(ь) й ееяко быз некоторымй речамй также взятймел што на выпйсе шйрей поменйль... й68. Відавочна, маецца на ўвазе выпіс з гарадзенскіх гродскіх кніг з рэляцыяй вознага, на падставе сведчанняў якога Іван Цыпля «о што якобы есйу кгроду городенского на нейза невчйненем® справедлйвостй от нее з слугы ее право перевел-ь а потом кгды судя ездйл якобы она тому судй спротйвйтйся мела...»^. Іншымі словамі, быў атрыманы «декрет суду кгродского городенского»70, для выканання якога на месца выязджаў гродскі суддзя Мікалай Шымковіч Талочка. Улічваючы патрабаванні Статуту ВКЛ 1566 г.71 увесь судовы працэс храналагічна павінен быў адбывацца ў маі 1574 г., што адпавядала рашэнням абранага караля польскага і вялікага князя літоўскага Генрыка Валезыя.