Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
Лічбы ў графе «тайнае распуста» ні ў якой ступені не адлюстроўваюць маштабнасці той праблемы, што існавала ў тагачасным грамадстве. Як адзначалася ў некаторых даследаваннях канца XIX пач. XX ст„ «тайная прастытуцыя ўяўляе сабой грамадзіну, у супастаўленні з якой афіцыйная невялічкая часцінка з’явы». Гэта «самы велізарны і разнастайны клас прастытутак», які складаецца з жанчын усіх званняў, станаў, грамадскага становішча і ўзростаў81.
Узгаданыя ўжо спісы сведчаць аб інтэрнацыянальным складзе гарадзенскіх прастытутак. У пераважнай большасці выпадкаў прафесійны калектыў таго ці іншага бардэля быў монарэлігійны, хаця сустракаюцца дамы, дзе хрысціянкі і габрэйкі працавалі разам82. У канфесійным плане хрысціянкі пераважалі. Некаторыя імёны і прозвішчы здраджваюць наяўнасць у ліку гарадзенскіх прастытутак рускіх па паходжанні: Марфа Вараб’ёва, Пелагея і Аксення Фёдаравы, Марфа Яфімава і г. д.
He толькі ў Гародні, але і ў іншых гарадах рэгіёна існавала практыка, калі мамка была габрэйкай, а «абслугоўваючы персанал» хрысціянкамі. Што тычыцца сацыяльнай прыналежнасці то, на жаль, гэтыя дадзеныя амаль зусім не адлюстраваны ў тагачасным справаводстве. Адзіным сведчаннем з’яўляецца адзнака «салдатка» насупраць некаторых прозвішчаў.
Больш разнастайныя дадзеныя па гэтай праблеме даюць вынікі перапісу насельніцтва 1897 г. Натэрыторыі Гарадзенскай губ. прастытуцыю ў якасці сваёй асноўнай прафесійнай дзейнасці засведчылі 159 асоб (у тым ліку 10 мужчын) з іх 57 асоб (36 %) гэта жыхары Гародні. Аналіз узроста-
вых характарыстык сведчыць, што болыпая іх частка належала да групы ў прамежку паміж 20-39 гадамі (64 %). Яно і не дзіўна: дваццаць год гэта досыць працяглы перыяд ў жыцці любога чалавека, акрамя таго на яго прыпадае пік жыццёвай актыўнасці. Разам з тым, лічбы, якія выходзяць за межы гэтага ўзроставага адрэзку сведчаць аб моладзевым абліччы мясцовай прастытуцыі: 2,6 % з іх складалі дзяўчынкі 15-16 гадоў і каля 30 % 17-19-гадовыя. Рэальна ж, удзельная вага гэтай групы была значна вышэйшая за прадстаўленыя тут паказчыкі, бо, па зразумелых прычынах, некаторыя публічныя жанчыны завышалі свой сапраўдны ўзрост.
Таксама асцярожна трэба ставіцца і да дадзеных пра нацыянальную прыналежнасць гарадзенскіх прастытутак. У адпаведнасці з табліцай «Размеркаванне насельніцтва па групах заняткаў і па народнасцях на падставе роднай мовы» атрымоўваецца, што больш за палову (51 %) з іх складалі полькі, 33 % габрэі (у іх ліку адзін мужчына), 11 % беларускі, 3 % немкі, і 2 % (1 кабета) рускія83. Тут варта яшчэ раз падкрэсліць, што прыведзеныя дадзеныя нельга лічыць абсалютна дакладнымі. Колькасць прастытутак на той час не ведала ніводнае статыстычнае бюро. Некаторыя дарэвалюцыйныя даследчыкі для атрымання прыкладнай колькасці асоб, што займаліся гандлем свайго цела, прапаноўвалі афіцыйныя паказчыкі павялічыць у 5-10 разоў84.
На жаль, па-за дадзенымі афіцыйнай статыстыкі застаецца праблема шляхоў рэкрутацыі жанчын у гэтую прафесію. He выклікае сумненняў, што некаторыя рабілі гэта не па сваім жаданні. У «Віленскім весніку» за 1890 г. апісваецца падобны выпадак гандлю «жывым таварам», які, што праўда, тычыцца Вільні: «Адзін з віленскіх фактараў, які займаецца дастаўкай мясцовым мамкам «мілых стварэнняў», накінуўшыся на такую бедную, сумленную дзяўчыну ўгаварыў яе ехаць з сабою абяцаючы дастаць ёй у Вільні добрую службу. Спакусіўшыся [...] паехала з ім у Вільню [...] Напужаная дзяўчына хацела адразу ж з’ехаць, але тут сустрэлася з грознаю Гаспадыняй, якая пагражала ёй. Патрэбна было выканаць некаторыя фармальнасці, каб пацвердзілі добраахвотнае яе паступленне ў шэрагі прастытуцыі [...] Асцярожна ўзяўшыся за дзяўчо яны пачалі яе задобрываць рознымі пачастункамі і будучы пад уплывам выпітых напояў, дзяўчына пагадзілася»85.
Габрэі таксама наведвалі публічныя дамы. Гэты факт не адмаўляе В. Рабін, які ў цэлым быў схільны да ідэалізацыі іўдзейскай супольнасці Гародні. Яго стаўленне да падобнай з’явы было негатыўным. Менавіта з візітам у бардэль аднаго з галоўных персанажаў рамана ён звязвае пачатак найбольш разбуральнага пажару 1885 г.: «У гасцях у «дзяўчынак» усе выпілі як маебыць, пасляяшчэ добра дадалі. Справа дайшла дабойкі [...] Дзяўчаты выскачылі на вуліцу лямантуючы «Каравул, рэжуць». Надышла паліцыя
і забрала кампанію ў кутузку. Так і атрымалася, што Эля Шлаен, які, звычайна, спаў уначы ў двары, агню не ўбачыў і не змог нікога папярэдзіць»86.
Але асноўнымі кліентамі гарадзенскіх публічных дамоўбылі вайскоўцы. Гэтаму ёсць шмат сведчанняў, найбольш каларытным з якіх з’яўляецца лістультыматум да гарадзенскага губернатара, напісаны ад імя «пераважна салдатаў» у 1888 г. Дакумент, сапраўды, унікальны і варты бліжэйшага знаёмства:
Его Превосходйтельство Госп. Гродненскому Губернатору
Мы просйтелей Военные й граждане г. Гродно
Донесенйе
В г. Гродно находйться дома терпймостй дворянскйе т.е. 3 a простыя не находятся не однаго так поэтому мы просйтелей военыя й граждане г. Гродно не в состоянйе ходйть no дворянскйм домам й платйть no рублю, так мы покорнейше честь ймеем просйть Ваше Высоко Превосходйтельству не оставйть нашу просьбу т.е. чпюбы открылось дом терпймость простой для простонародйя потому что народ болеет й прйказывают йдтй к докторам публйчным, но простыя дома нет, а еслй Ваше превосходйтельство не дадйте знать чтобы открыть простыя дома так будет в г. Гродны большйя скандалы (падкрэслена ў тэксце A. Р.) й вообіце грабежей будет ловйть no улйцам честныя жешцйны мы уже не будем смотреть за ответственность но уже тогда кого не попало так поэтому Покорнейше честь ймеем просйть не оставйть нашу просьбу без последствйе во всех городах россййской ймперйе есть дома простыя но в г. Гродно уже 2 гоЬ как нет.
Мы просйтелей военыя й граждане города Гродно no большой частй солдаты67
Яшчэ адным сведчаннем, якое пацвярджае прыярытэтны статус вайскоўцаўу якасці кліентаў публічных дамоў і дзевак-адзіночак, з’яўляюцца паказанні былога ўнцер-афіцэра гарадзенскага батальёна Іллінава, які на допыце адзначыў: «Пелагею Смірэнскую я ведаю, яе ведаў амаль што ўвесь батальён»88. Менавіта фактар армейскай прысутнасці абумовіў першынство Берасця ў межах губерні ў развіцці прастытуцыі цягам усяго XIX ст. Але разам з тым салдаты і афіцэры былі не адзінымі наведвальнікамі бардэляў. Цывільныя чыноўнікі і служачыя, сяляне, прадстаўнікі рабочых прафесій, рэвалюцыянеры таксама карысталіся паслугамі гарадзенскіх прастытутак.
Як сведчыць прыведзены вышэй ліст, у Гародні існавалі бардэлі некалькіх катэгорый. Тыя, што па рублю, былі недасягальныя для про-
стых людзей і салдат. Зыходзячы з агульнай градацыі публічных дамоў па ўсёй імперыі, да трэцяй (найбольш таннай) катэгорыі падобных устаноў адносіліся такія, дзе аплата за паслугу не перавышала 50 кап. Менавіта пад такі разрад трапляў публічны дом, які наведаў А. Хралоў 3 лютага 1879 г. «Заплаціўшы 30 кап. публічнай дзеўцы Хане Кахлер ён зайшоў да яе ў асобны пакой»89. Што праўда, гэта адбывалася ў Берасці. Наконт гарадзенскіх расцэнак ёсць сведчанне прастытуткі Семярынскай аб тым, што млынар з Ласосна заплаціў ёй 2 руб. за ноч90. Як бачым за гэты від паслуг існавала іншая такса.
Сваю прафесійную дзейнасць жанчыны дадзенай групы ажыццяўлялі не толькі ў бардэлях ці пакоях, што здымалі. Дзеля гэтых мэтаў таксама выкарыстоўваліся гатэлі. У спісе публічных жанчын за 1870 г. Мерка Воўк першапачаткова значылася ў бардэлі на Гараднічанскай вул. у мамкі Гохавай, а праз некаторы час насупраць яе прозвішча з’явілася адзнака «на Купецкай вул. у Казанскай гасцініцы адная»91. У той жа час у Гародні можна было пры дапамозе фактара замовіць дзяўчынку да сябе ў нумар: «Хахракоў (расейскі рэвалюцыянер A. Р.) спыніўся ў Купецкай гасцініцы, куды прыбыў 5 лістапада 1881 г. [...] адзін з фактараў гасцініцы М. Бегельман па патрабаванню яго Хахракова прывез яму публічную дзеўку Юльку, якая жыве ў публічным доме на Віленскім завулку»92.
У табліцы № 1 прыводзяцца дадзеныя аб наяўнасці ў Гародні дамоў сустрэч. У адрозненні ад публічных дамоў, у іх не было ні мамкі, ні, адпаведна, прастытутак, якія тут жа жылі і ажыццяўлялі сваю прафесійную дзейнасць. Дом сустрэч прадстаўляў кліенту толькі памяшканне, куды ён прыходзіў ужо са сваёй дзяўчынай.
У Берасці ў цёплую пару года папулярнасцю карыстаўся гарадскі сад: «Бывалі нават выпадкі, што паліцыя знаходзіла некаторых ніжэйшых чыноў у гарадскім садзе, у кустах, з жанчынамі, калі-нікалі нават без усялякае вопраткі і вымушана была накіроўваць іх у паліцэйскай адзежы ў крэпасць»93. He думаю, што Гародня тут чымсьці адрознівалася ад паўднёвага суседа. А можна было за адпаведную плату забраць прастытутку з сабой у іншы горад. Так, напрыклад, зрабіў нейкі афіцэр Новаінгермаландскага палка, які заплаціўшы 50 руб. Срэбрам (!) мамцы Ёфе, накіраваўся з дзяўчынай-габрэйкай у Бельск94.
Гарадскі лекар, які ажыццяўляў медычны нагляд за публічнымі жанчынамі ў Гародні канстатаваў іх нізкі маральны стан і разбэшчанасць: «Большасць з якіх самага нізкага манеру»95. Паводле дакументаў, прастытуткі былі аматаркамі выпіць, прасілі наведвальнікаў пачаставаць іх спіртным. Кліенты бардэляў былі таксама часцяком на падпітку. Сукупнасць гэтых фактараў ператварала публічныя дамы ў мясціны павышанай рызыкі.
Найболып драматычны выпадак, звязаны з гарадзенскімі бардэлямі адбыўся 1 кастрычніка 1876 г. Тады чыноўнік прыказа грамадскай апекі А. Шыгідзевіч і тэлеграфіст П. Белазерскі а 2-й гадзіне ўначы завіталі ў публічны дом Ф. Кухарскай, што месціўся ўЖандарскім завулку. Абодва былі на падпітку. Дзяўчынкі пачалі з іх кпіць. «Пакрыўдзіўшыся на дзеўку Ясінскую, Шыгідзевіч даў ёй поўху. Калі ж мамка Кухарская прапанавала Шыгідзевічу выйсці з яе кватэры, то ён [...] схапіў запаленую газнічку і кінуў яе ў твар Кухарскай»96. Імгненна пачаўся пажар. Ад агню загінула як сама мамка, так і прастытутка Кавальская, што была побач.
He раз ужо ўзгаданая публічная дзеўка Семярынская на падпідку распавядала знаёмым аб тым, як яе каханак (з вайскоўцаў) і ўтрымальнік дома Сельцар забілі і абрабавалі аднаго з яе кліентаў. У бардэль накіроўваліся асобы з набытымі нячэсным шляхам грошамі: «Чыноўнік супрасльскай паштовай станцыі Гумберг, які падазраецца ў растраце казённых грошай самавольна пакінуў месца службы [...] Гумберг быў знойдзены ў (Гародні A. Р.) публічным доме Марыі Бутавай і падчас ператрусу пры ім быў знойдзены раскрыты грашовы канверт, адрасаваны ў Варшаву, з якога былі вы97 цягнутыя грошы» .