Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Канешне, гарадскія ўлады не маглі пагадзіцца з парушэннем інструкцыі. Натуральна, што імі была распачата кампанія па скарачэнні колькасці піцейных устаноў у горадзе. Можна толькі ўявіць, якая рэакцыя чакала іх з боку гаспадароў усіх гэтых шынкоў, якія шырокія перспектывы для карупцыі прадстаўляла правядзенне гэтай акцыі (неабходна было пакінуць толькі 110, а «астатнія 140 падвергнуць ліквідацыі»28). Мусіць справа зацягнулася на гады, бо паводле гадавой справаздачы гарадзенскага паліцмайстра ў 1850 г. у Гародні існавалі 240 піцейных дамоў, 7 склепаў він, 5 тракціраў і гатэляў29.
Праўда, з цягам часу ўладам удалося дабіцца свайго. Колькасць злачных мясцінаў у горадзе скарацілася. Так, статыстыка за 1858 г., якая на жаль не можа лічыцца дакладнай ужо з тае прычыны, што не ўлічвала тыя злачныя мясціны, якія знаходзіліся ў руках гаспадароў-хрысціян, зафіксавала
лічбу ў 66 піцейных ўстаноў, 13 заезных двароў і 4 склепаў замежных він30. Наступныя дадзеныя тычацца ўжо 1880 г., калі ў горадзе было зафіксавана 110 піцейных устаноў31. 3 улікам таго, што ўсё насельніцтва Гародні на той час складала 36 020 чалавек, атрымоўваецца, што 1 шынок прыпадаў на 327,5 гарадзенцаў. У параўнанні з іншымі гарадамі губерні, Гародня па гэтых паказчыках не была лідэрам, а саступала Берасцю, дзе ў 1880 г. налічвалася амаль што ў паўтара разы болып аналагічных устаноў.
У наступныя гады колькасць шынкоў па горадзе заставалася болып ці менш стабільнай. Улады кантралявалі іх колькасць і адмаўлялі ў просьбах на адкрыццё новых у выпадку, калі яна дасягала нейкай дапушчальнай лічбы32. Такім чынам, з улікам тых дадзеных, што прыводзяцца ў Дадатку, аказваецца, што колькасць піцейных устаноў у Гародні ў другой палове XIX ст. вагалася ад 80 да 25033.
Даволі цікавыя звесткі аб гарадзенскіх шынках і іх гаспадарах утрымлівае дакумент, які прадстаўлены ў Дадатку. Па-першае, ён дае адказ на пытанне аб рэлігійнай прыналежнасці гаспадароў (арандатараў) гарадзенскіх піцейных мясцін. У адпаведнасці з гэтай крыніцай колькасць шынкароў хрысціян і габрэяў на той час мела адносіны як 1 да 10. Дарэчы, на пачатку 80-х гадоў гэтая дыспрапорцыя была яшчэ больш выразнай. Тады з 110 гарадзенскіх шынкоў толькі 4 належала неіўдзеям34 (для параўнання у Беластоку на той час шынкароў-хрысціян не было ўвогуле).
У структуры хрысціянскага насельніцтва, што займалася гэтай справай цягам XIX ст. было шмат сялянаў і выхадцаў з вёскі, што мянялі свой ранейшы статус і станавіліся мяшчанамі. Некаторыя з іх набывалі ў горадзе камяніцы, станавіліся гаспадарамі рэстарацый, але не маглі нават паставіць свой подпіс пад дакументам35. Па-другое, дзякуючы гэтаму спісу, можна даведацца, што каля 2/3 «тракцірных» устаноў месціліся ва ўласных хатах шынкароў і толькі 1/3 арандаваліся. Таксама звяртае на сябе ўвагу высокая ўдзельная вага ў спісе шынкароў-жанчын. Па-трэцяе, гэты дакумент дае інфармацыю аб іх размяшчэнні. Каля 20% піцейных устаноў знаходзілася на левым беразе Нёмана, а яшчэ прыкладна 30% лакалізаваліся на чатырох асноўных вуліцах: Садовай, Саборнай, Падольнай і Маставой. Дарэчы, у параўнанні з 1858 г. яны здабылі для сябе ў горадзе новыя тэрыторыі, бо, калі верыць папярэдняму дакументу, на той час іх размяшчэнне ў Гародні абмяжоўвалася 5-6 вуліцамі ў цэнтры і Занёманскім фарштатам36.
31 чэрвеня 1896 г. стала, пэўна, апошнім днём у дзейнасці большасці піцейных устаноў Гародні. 3 наступнага дня ўладамі была рэалізавана кардынальная рэформа ўсёй сістэмы гандлю спіртнымі напоямі. У выніку ўвядзення дзяржаўнай манаполіі забараняўся дробны (распівачны) продаж алкагольных вырабаў (у тым ліку і піва) прыватнымі асобамі. Дазваляўся
гандаль толькі «на вынас». Канешне, падобнае мерапрыемства карэнным чынам ламала ўсю тую структуру злачных мясцін, што складвалася дзесяцігоддзямі. Гаспадары ранейшых шынкоў і іншых падобных устаноў, фактычна, засталіся без працы і павінны былі тэрмінова мяняць накірунак сваёй дзейнасці. Некаторыя з гарадзенскіх шынкароў (дадзеныя тычацца выключна габрэяў) перакваліфікаваліся ў гандляроў, некаторыя засталіся ў сферы грамадскага харчавання, але змянілі профіль сваіх устаноў на закусачныя, харчэўні, сталовыя, чайныя і нават заняліся продажам квасу. Некаторыя так і не знайшлі сабе занятку ці былі нават вымушаны пакінуць горад37.
Такая падзея, як закрыццё старых шынкоў і пераход да новай сістэмы рэалізацыі спіртных напояў, мела вялікі рэзананс сярод ўсёй мясцовай супольнасці. Паміж жыхароў Гарадзенскай губ. хадзілі чуткі, «што віно (у сэнсе гарэлка) будзе горшым, слабейшым, з вялікімі недамерамі, што віно можна будзе набываць толькі пасля атрымання на тое пасведчання ад валаснога праўлення ці духавенства [,..]»38 Улады таксама баяліся рэакцыі гараджан на падобныя змены і мусілі арганізаваць у Гародні (як, дарэчы, у Беластоку і Берасці) паліцэйскія пасты ў першыя дні дзяржаўнай манаполіі паблізу вінных лавак39.
У разглядаемы перыяд улады імкнуліся да рэгламентавання не толькі колькасці, але і іншых праяваў дзейнасці піцейных устаноў. Агульнадзяржаўныя правілы піцейнага промыслу забаранялі мець шынкі бліжэй за 150 сажань ад казармаў, за 40 сажань ад культавых пабудоў, працаваць у нядзелю ці «табельныя дні», пакуль у храмах не скончыцца імша і г. д.40 Асобным галаўным болем афіцыйных органаў было недапушчэнне дзейнасці шынкоў у межах г. зв. «адкупной двухвёрстнай дыстанцыі», калі забаранялася існаванне любых піцейных устаноў на адлегласці менш, чым дзве вярсты ад горада.
Гарадскія ўлады распрацоўвалі адмысловыя мясцовыя правілы для падобных устаноў. Так, у адпаведнасці з «Абавязковымі пастановамі аб ажыццяўленні ў г. Гародні тракцірнага промыслу», што былі складзены гарадской Думай у лістападзе 1893 г., шынкарам прадпісвалася мець патэнт на відавоку, буфет для моцных напояў, асобную кухню, склеп, трымаць прыбіральню у чысціні, дазвалялася працаваць з 7 да 23 гадзін (болей толькі з адмысловага дазволу), забаранялася занавешваць шыбы і г. д.41 Разам з тым, азначаныя пастановы замацоўвалі жорсткія абмежаванні на месцазнаходжанне шынкоў. He дазвалялася мець піцейныя ўстановы: «1. На Рыбацкай слабодцы і паўночна-заходняй частцы горада, якая абмяжоўваеццар. Нёманам, зямельнай граніцай горада да Грандзіцкай дарогі і архіерэйскага моста, а адсюль ярам пад гэтым мостам да р. Гараднічанкі,
уніз па яе плыні да моста на Віленскім завулку, а адтуль [...] да ўпадзення гэтай рэчкі ў Нёман; 2. У мясцовасці, што размешчана на паўднёва-усходняй частцы горада за выключэннем Падольнай вуліцы ад чыгуначнага моста да дома Легачаўключна [...]»42
Як вядома, кожнае дзеянне спараджае супрацьдзеянне. Гаспадары шынкоў ды іх заўсёднікі, калі ўпотай, а калі непрыхавана парушалі азначаныя правілы ды не толькі іх. Нягледзячы на жорсткі кантроль з боку адпаведных акцызных службаў, паліцмайстра, жандараў, начальнікаў участкаў і гараднічых у Гародні, як адзначаў ў сваім рапарце адзін з чыноўнікаў «бесперапынна адбываецца кормчаства»43 (гэта значыць нелегальны, беспатэнтны продаж алкаголю).
Дастаткова зірнуць на маштабы мясцовай кантрабанды, яе асартымент, каб пераканацца ў тым, што гэтае сцвярджэнне мае пад сабой рэальную аснову. «Левым» спіртам, ромам, аракам, портарам ахвотна карысталіся як легальныя, так і нелегальныя шынкары. Пры гэтым яны маглі пастаяць у абарону свайго тавару, як, напрыклад, гэта зрабілі габрэі ў выпадку, калі чыноўнікі акцызнага збору разам з дзесятнікам і двума радавымі паспрабавалі канфіскаваць бочку (прыкладна 7 вёдзер) спірту ў Гіршы Следзя, які жыў на Казіным рынку. У выніку «сабраўся натоўп да сарака чалавек [...] кінуўся на іх з камянямі, паленамі, сякерамі [...] і пачалі іх біць [...] выкралі бачонак». Чыноўнік з прыкрасцю адзначаў, што «падобны гвалт адбываецца ўжо не першы раз, што акцызныя чыноўнікі кожны раз знаходзяцца ў страху»44.
Але былі і іншыя спосабы супрацьстаяння ўладам. Яскравым прыкладам больш мірнага супраціву з’яўляюцца падзеі, што адбываліся ў Гародні і наваколлі на пачатку 50-х гадоў XIX ст. Тады месцічы і ў першую чаргу габрэі арганізавалі сапраўдную змову (херым, што азначае праклён, адлучэнне), каб не купляць і не піць «ніякіх піцей у зоне водкупа»45. Узнікае нават думка, ці можа яны асэнсавалі згубны ўплыў алкаголю і далучыліся да суполкі «Цвярозасць»? Але, не такімі былі гарадзенцы ў тыя часы. Калі было прынятае тайнае рашэнне не купляць спіртное ў горадзе, то гэта зусім не азначала, што гэтага нельга было рабіць па-за яго межамі (і адначасова межамі чарачнага водкупу). Месцічы «цэлымі натоўпамі» накіроўваліся ў карчму «Сакрэт», што тады месцілася па-за межамі двухвёрстнай мяжы.
Зразумела, што гэтая ўстанова не магла задаволіць попыту ўсіх жадаючых. Другім папулярным накірункам «п’янага шопінга» на доўгі час становіцца суседняе Каралеўства Польскае. «У сувязі з продажам у Царстве Польскім гарачых напояў па больш нізкіх цэнах [...] жыхары, што жывуць уздоўж і каля мяжы, асабліва ж рабочы люд накіроўваюцца з гарадоў і мястэчак штодня ў вялікай колькасці нават па некалькі сот (!)
чалавек на суткі ў межы Царства Польскага, дзе не толькі спажываюць на месцы але і прыносяць і прывозяць значныя партыі»46, скардзіўся начальнік гарадзенскага чарачнага водкупу Міхайла Тапчоў. А хадзіць далёка і не трэба было. «3 улікам мясцовых абставінаў [... ] па размяшчэнню Гародні пры вёсцы Ласосна, дзе напоі добрай якасці прадаюцца па танных коштах, мясцовы піцейны збор прыносіць казне вельмі малуіо карысць»47, адзначалася ў лісце, датаваным ужо 60-мі гадамі.
У болып позні час народ вынаходзіў іншыя спосабы здабыцця таннага спіртнога. Як адзначалася медыцынскім дэпартаментам МУС у 1884 г., «у некаторых мясцовасцях Расіі насельніцтва спажыве ў якасці напою адэкалон»48. Пры гэтым найбольшай папулярнасцю цешыўся «Народны адэкалон № 10», які ўтрымліваў ад 60 да 80 % спірту «па Тралесу».
Невядома ці спажывалі гарадзенскія месцічы падобны парф’юм, але з пэўнасцю можна казаць, што ў канцы XIX ст. у нашым рэгіёне значным попытам карыстаўся (дарэчы, як і ў канцы XX ст.) тэхнічны спірт. Чыноўнікі акцызнага ведамства неаднаразова затрымлівалі цэлыя транспарты з нейкай вадкасцю ў бочках, якая па накладных дакументах акрэслівалася як чорны неачышчаны шкіпінар ці спіртавы лак: «Транспарты гэтыя, мусіць, прызначаліся да адпраўкі на тайныя бровары, дзе вадкасці гэтыя лёгка пераўтвараюцца ў прыдатны для ўжытку моцны напой, які пасля свабодна збываецца ў рознага кшталту беспатэнтных шынках»49.