Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
Такім чынам, другая палова XIX ст. вызначаецца стракатасцю разнастайных формаў піцейных устаноў Гародні. Яны розніліся функцыянальным прызначэннем, спектрам паслуг, сацыяльным складам наведвальнікаў, умовамі гаспадарання. Разам з традыцыйнымі для папярэдніх эпох тыпамі дамоў, што ажыццяўлялі гандаль спіртнымі напоямі (карчма, заезны дом, шынок), пад уплывам еўрапейскай і агульнаімперскай тэндэнцый у гэты час узнікаюць новыя тыпы падобных устаноў (рэстарацыі, чайныя, склепы він і г. д.) Пры гэтым гарадскія ўстановы падобнага тыпу працягвалі захоўваць мясцовы каларыт...
Дзве канцэпцыі гарадзенскіх шынкоў
Увогуле цывільныя і вайсковыя ўлады даволі часта ўжывалі адмоўныя азначэнні для характарыстыкі гарадзенскіх піцейных устаноў і таго, што ў іх адбывалася. Словы прытон, распуста, парок, п’янства, разгул гэта не поўны пералік тых штампаў, якія трывала замацаваліся за падобным тыпам устаноў у свядомасці тагачасных людзей і, адпаведна, у гістарычных крыніцах. Але такі спосаб успрыняцця шынкоў не быў адзіным. Ён цалкам супярэчыць тым ацэнкам, што сустракаюцца на старонках дакументаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца гаспадары гэтых самых устаноў. 3 іх слоў вынікае,
што гарадзенскія шынкі гэта амаль што «прытудак для ягнятак»: «Вядома, што звычаі і норавы ўсіх станаў кожнага краю розняцца. Тут (у Гародні А.Р.) наведваюць піцейныя ўстановы і бяседуюць (у беларускай мове тэрмін «бяседа» азначае «збор людзей за пачастункамі» А.Р.) у іх прыстойным чынам і людзі сярэдняга, а калі-нікалі і вышэйшага класа, таму што многія піцейныя ўстановы складаюцца з некалькіх чысгых пакояў, што ўпрыгожаны мэблямі [...]»14, адзначаецца ў калектыўным лісце (больш за 30 подпісаў) шынкароў на імя губернатара фон Галера ў 1863 г. Чыя ж ацэнка дзейнасці гарадзенскіх піцейных устаноў больш адпавядае рэчаіснасці?
Пачнём з кантынгенту, які наведваў мясцовыя піцейныя ўстановы. Як сведчаць дакументы таго часу, публіка была досыць стракатай. У розных крыніцах за розныя гады ў пераліку наведвальнікаў сустракаюцца згадкі аб сялянах, габрэях-фактарах, пісарах, бухгалтарах і іншых чыноўніках, майстравых людзях, пекарах, карэтніках, фельдфебелях, жанчынах, краўцах, фельчарах, «рабочых людзях», сакрэтных агентах, нарэшце, рамізніках і г. д. У адным з дакументаў, што датуецца 1898 г., уладамі праведзены падзел публікі аднаго з грамадскіх месцаў харчавання на «чыстую і майстравых».
У мастацкай кнізе В. Рабіна акцэнт робіцца на наведвальніках розных рабочых прафесій: «У суботу ўвечары ў (харчэўні A. Р.) Шымен-Лейвы збіраюцца заўсёднікі шынка рыбнікі, грузчыкі, дрывасекі і чорнарабочыя. 3 дня ў дзень прыходзяць яны сюды прапусціці чарку гарэлкі, выпіць чарку віна [...]»15
Вучні навучальных устаноў Гародні сярод кліентаў шынкоў павінны лічыцца хутчэй як выключэнне, чым правіла. Хаця прыклад суседняга Беластока, дзе была выдадзена адмысловая газета-аднаднёўка гумарыстычнага зместу пад назвай «Бальны веснік (нумар першы і апошні)», пакідае багатую глебу да разважанняў у гэтым кірунку.
Вайскоўцы з’яўляліся надзвычай важным элементам у функцыянаванні гарадзенскіх піцейных устаноў. 3 аднаго боку гэта быў галаўны боль, бо досыць часта яны былі прычынай розных непрыемных здарэнняў, сутычак і боек, як напрыклад у выпадку, што датуецца красавіком 1879 г.: «На Іерусалімскай вуліцы ў піцейнай установе Моўшы Сегаловіча ўвечары рабочыя купца Лейпунскага пачалі бойку з салдатамі, адзін з іх кідаючы камяні трапіў у іншага салдата-мінака, якога шпіталізавалі»16.
3 іншага боку, салдаты і афіцэры займалі пачэснае месца сярод наведвальнікаў тых жа самых шынкоў. Аб тым, што вайскоўцы (як вышэйшыя, так і ніжэйшыя чыны) былі ласыя да выпіўкі, сумнявацца не выпадае: «Унцер-афіцэр 9 роты Стараінгермаландскага палка Лука Вярбіцкі а 14-й гадзіне самавольна адлучыўся за горад у карчму Ласосну зкуль а 19-ай быў прынесены ніжнімі чынамі непрытомны п’яны на кватэру, дзе пры аказанні
медычнай дапамогі праз 10 хвілін памёр»17. Акрамя таго, размяшчэнне ў горадзе вайсковых частак непасрэдна ўплывала на лакалізацыю мясцовых шынкоў: «У сувязі з непарадкамі, якія робяць ніжэйшыя чыны 26 артылерыйскай брыгады, што размешчаны ў казармах за Скідзельскай заставай [...] у сувязі зтым, што на Іерусалімскай вуліцы, атаксамаі наСлабодцы па блізкасці тых казармаў утварылася мноства жыдоўскіх кабакоў...», скардзіўся і прасіў разабрацца вышэйшы афіцэрскі чын гэтай часткі18.
У калектыўным лісце шынкароў, які прыводзіўся вышэй, падкрэсліваецца прыстойны інтэр’ер і выгляд гарадзенскіх піцейных устаноў. На жаль, недахоп крыніц па гэтым прадмеце не дае нам магчымасці пацвердзіць ці абвергнуць гэтае сцвярджэнне. Але нават тыя нешматлікія дадзеныя, якія сустракаюцца ў розных дакументах, даюць падставу сцвярджаць, што большасць піцейных устаноў другой паловы XIX ст. былі размешчаны зусім не ў адмысловых будынках. Пад шынок мог быць прыстасаваны, фактычна, кожны звычайны дом (неабавязкова камяніца). Прыведзены вышэй прыклад аб імгненным павелічэнні колькасці шынкоў на адной з вуліц горада, у сувязі з дыслакацыяй у тым раёне вайсковай часткі, з’яўляецца пацверджаннем гэтай тэзы.
Сапраўды, не маглі ж габрэі ў такі кароткі прамежак часу пабудаваць і абсталяваць там пэўную колькасць адмысловых шынкоў? Куды прасцей было атрымаць ад губернскіх уладаў патэнт (ліцэнзію) на ажыццяўленне адпаведнай дзейнасці і прыстасаваць дзеля гэтага ўжо існуючыя будынкі: «Васіль Грынкевіч, гаспадар піўной лаўкі на Занёманскім фарштаце (абвінавачаны) у прадстаўленні для промыслу сваёй кватэры якая аддзелена ад лаўкі толькі перагародкай з дошак»19. У падобным выпадку ўлады патрабавалі ад гаспадароў выканання пэўных умоў, адной з якіх з’яўлялася абавязковая наяўнасць асобнага ўваходу ў памяшканне, дзе ажыццяўляўся гандаль. Таксама катэгарычна забаранялася, каб наведвальнікі маглі з піцейнай установы трапіць у жылую частку памяшкання. Што праўда, гэтае правіла (як дарэчы і мноіія іншыя) не заўсёды выконвалася.
Можна сцвярджаць, што піцейныя ўстановы (ці частка з іх) складаліся з аднаго ці некалькіх пакояў, мелі (барную) стойку, сталы і лавы. Некаторыя шынкі былі абсталяваныя лядоўняй для захавання харчовых прадуктаў. Згадкі пра наяўнасць у шынках більярда датуюцца 60-мі гадамі XIX ст.20 Сапраўдны масавы характар гэты від баўлення часу набывае ў канцы стагоддзя, аб чым сведчаць шматлікія звароты гаспадароў да ўладаў з просьбамі дазволіць ім трымаць більярд (пры тым, што стол для більярда каштаваў зусім не танна да 800 руб.21) У гэты ж час у найболыіі заможных рэстарацыях з’яўляюцца «музычныя скрыні-аўтаматы» (ігральныя піафы)22.
Куды больш поўную карціну таго, як выглядалі мясцовыя шынкі дае
нам мастацкая літаратура. I ў першую чаргу, асноўным экспертам у гэтым пытанні выступае габрэйскі пісьменнік Восіп Рабін, які нарадзіўся і правёў сваё юнацтва ў Гародні, а ў сталыя гады стварыў цэлы летапіс габрэйскага жыцця нашага горада ў XIX ст. 3 улікам усіх асаблівасцяў, якія ўласцівы такому віду крыніц, гэты твор, тым не менш, варты даверу. Такім чынам, у адпаведнасці з В. Рабінам традыцыйная габрэйская харчэўня (паралельна аўтар таксама ўжывае тэрмін шынок) XIX ст. выглядала наступным чынам: «У харчэўні Шымена-Лейвы падлога сёння ўсыпана апілкамі. За буфетнай стойкай, якая застаўлена півам і вінамі, чакаючы гасцей уладкаваўся сам гаспадар. 3 боку кухні ідзе водар апетытных буракоў (баршча) [...] Пасярод пакоя на стале месціцца вялікі пузаты самавар. На ўсіх канцах стала расстаўлены гліняны посуд, раскладзены алавяныя лыжкі, драўляныя сальнічкі. У глыбокай місе накрышана сала [..J»23
He да канца зразумела, ці былі ўсе шынкі таго часу абсталяваныя шыльдамі. Улады патрабавалі ад шынкароў, каб на адпаведным будынку абавязкова прысутнічаў вонкавы атрыбут, які б сведчыў аб характары дзейнасці гэтай установы: «Прыстаў першай часткі Гародні [...] прыбыў у домік мешчаніна Мойшы Пазняка для агляду піцейнай установы [... ] да якога разраду яна належыць па патэнту і ўнутранаму ўстройству і ці мае адпаведную шыльду»24. Натуральна, што гаспадары таксама былі зацікаўленыя ў тым, каб неяк азначыць месца сваёй гандлёвай актыўнасці. Але разам з тым, на іканаграфічных дакументах другой паловы XIX ст., у тым ліку і на малюнках Напалеона Орды, які з фатаграфічнай дакладнасцю замаляваў сярод іншага і цэнтральную частку горада, і Занёманскі фарштат, і ўезд у Гародню, нідзе няма шыльдаў.
А вось што пісаў згаданы В. Рабін: «[...] Шыман-Лейві адчыняе сваю харчэўню «Сем грошай». Уласна, шыльды з такой назвай няма, нідзе яна (назва A. Р.) не згадваецца, але кожны ведае дзе гэтая харчэўня знаходзіцца»25. Цалкам магчыма, што піцейныя ўстановы таго часу хутчэй за ўсё не мелі адмысловых шыльдаў з уласнымі назвамі, а былі пазначаны толькі агульнымі інфармацыйнымі знакамі. А6 гэтым, між іншым, сведчаць словы з рапарта гарадзенскага паліцмайстра, што датуюцца 1882 г.: «Усе гэтыя ўстановы, на шыльдах якіх ёсць надпіс «харчэўня», з’яўляюцца нічым іншым як піцейнымі дамамі»26.
Такім чынам, супастаўляючы прадстаўленыя вышэй погляды на гарадзенскія піцейныя ўстановы, можна канстатаваць, што тая карціна, якая была прэзентавана ў калектыўным лісце гарадзенскіх шынкароў, не зусім адпавядала рэчаіснасці. Тым больш, што шынкі нельга аднесці да месцаў, дзе людзі збіраліся для «прыстойнай бяседы». 3 прадстаўленага матэрыялу таксама вынікае, што піцейныя ўстановы таго часу падзяляліся
на некалькі катэгорый, у адпаведнасці з сацыяльным статусам той публікі, якая іх наведвала. He выклікае сумненняў, што асноўны кантынгент іх наведвальнікаў складалі пераважна бяднейшыя слаі месцічаў (у тым ліку прадстаўнікі гарадскога «дна»), а таксама вайскоўцы. Менавіта гэтыя дзве катэгорыі ў асноўным і прычыніліся да фармавання адмоўнага аблічча гарадзенскіх шынкоў у цэлым.
Шынкі як месцы супрацьстаяння: улады vs шынкі -> месцічы vs улады
Абраныя рамкі даследавання звязаны з рэалізацыяй уладамі некалькіх вельмі істотных кампаній у дачыненні да ўсяго піцейнага бізнесу, якія радыкальным чынам паўплывалі на ўсю сістэму гарадзенскіх піцейных устаноў.
1848 г. гэта тая дата, калі ў Гародні была праведзена спроба значнага скарачэння колькасці злачных мясцін. У гэты год гарадскі магістрат спахапіўся, што лічба піцейных устаноў у Гародні не адпавядае тым нормам, якія дапускаліся палажэннем аб акцызным зборы. Аказалася, што гэты дакументдазваляўмецьугорадзене большза 1 шынок на Юдамоў. У Гародні ж колькасць піцейных устаноў на той час рознымі асобамі ацэньвалася ў 500 ці 250 шынкоў27. Хаця другая лічба з’яўляецца больш верагоднай, усё роўна, нават яна выглядае фантастычнай. 3 улікам таго, што колькасць жылых дамоў у горадзе на той час складала каля 1 тыс., атрымоўваецца, што ў кожным чацвёртым доме (за выключэннем дзяржаўных і рэлігійных устаноў) месціўся шынок ці нешта падобнае. Перафразуточы неўміручых класікаў савецкай літаратуры I. Ільфа і Я. Пятрова пра наш горад можна сказаць, што «У губернскім горадзе N было так шмат шынкоў ды тракціраў, што здавалася людзі ў горадзе нараджаюцца для таго, каб выпіць і закусіць».