Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Атрыманы ў выніку падобных дзеянняў сурагат карыстаўся вялікай папулярнасцю ў народа «дзякуючы ўласціваму яму гаркаватаму смаку і больш моцнаму п’янючаму дзеянню». Канцэнтрацыя падобных перагоначных заводаў у Беластоку, Берасці, Бельскім уездзе дае падставу меркаваць, што такі промысел быў вядомы і ў нашым горадзе, тым больш, што спірт пасля разліваўся ў бутэлькі з-пад казённага віна і рэалізоўваўся нават праз афіцыйныя кропкі гандлю (манаполькі)50.
У сувязі з прыведзенымі фактамі хацелася 6 закрануць праблему схільнасці тагачаснага насельніцтва да спажывання спіртных напояў. Афіцыйныя таксама, як і неафіцыйныя, звесткі па гэтай праблеме носяць супярэчлівы характар. 3 аднаго боку сустракаюцца дадзеныя, якія сведчаць аб значнай распаўсюджанасці гэтай шкоднай звычкі ў мясцовага насельніцтва. Як адзначана ў афіцыйнай гадавой справаздачы гарадзенскага земскага суда за 1855 г. «маральнасць тут у чорнага народа вельмі слабая ад навыку спажываць моцныя напоі па вялікай колькасці корчмаў і неадукаванасці [...]»
I сапраўды, калі звярнуцца да афіцыйнай статыстыкі, то зафіксаваныя там лічбы спажывання спіртных напояў уражваюць. У гадавой справаздачы губернатара за 1850 г. адзначана, што ў гэтым годзе ў Гародню было завезена
28 245 вёдзер гарэлкі і 450 вёдзер спірту. Зразумела, што не ўсё тое, што ўвозіцца абавязкова спажываецца. Але наступны радок з гэтай статыстыкі сапраўды ставіць у тупік: за год спажыта 27 950 вёдзер гарэлкі і 450 вёдзер спірту (1 вядро = дваццаці бутэлькам = 12,299 літрам). Канечне ж гэтыя дадзеныя не адлюстроўваюць сапраўднай карціны спажывання спіртных напояў на душу насельніцтва ў Гародні. Магчыма, частка гэтага алкаголю ішла на тэхнічныя патрэбы. Ыельга таксама забываць пра вайсковую прысутнасць у горадзе. Але з іншага боку, гэтыя лічбы афіцыйныя, а колькі спіртнога пранікала па нелегальных каналах? А калі ўзгадаць тыя натоўпы, якія штодня з адной толькі мэтай хадзілі за мяжу?
3 усяго гэтага вынікае, што праблема п’янства была надзвычай актуальнай у тыя часы. I не толькі сярод вайскоўцаў. Аналіз спісаў асоб, што знаходзіліся пад наглядам паліцыі ў Гародні нават за першую палову XIX ст. выяўляе там асоб, якія туды трапілі «за п’янства і ...» (далей ідуць розныя варыяцыі «гульня ў карты», «разбэшчаны лад жыцця» і г. д.).
У 1864 г„ па загаду М. Мураўёва ў горадзе была ўтворана адмысловая «камісія для выяўлення асоб, якія парушаюць грамадскі спакой». Гэтым органам былі выяўлены 16 месцічаў (сярод іх дваране, чыноўнікі, мяшчане, сяляне і г. д.), «заняткі якіх зводзяцца да пастаянага п’янства, выпрошвання міласціны па хатах і піцейных дамах»51. Па загаду віленскага генералгубернатара 6 асоб з гэтага спісу (у каго былі сем’і, таго разам з блізкімі) былі высланы па этапу ў глыб Расіі. I гэта не быў адзіночны выпадак. Ёсць прыклады, калі нават бацькі звярталіся да ўладаў з просьбамі аб высылцы іх дзяцей з той жа матывацыяй. Сяляне прымусова накіроўвалі такіх асоб у Сібір па прыгаворах грамады.
Трагікамізм сітуацыі заключаецца ў тым, што Расія гэта апошняя краіна, куды можна высылаць за п’янства. Тым больш, як заўважыў адзін з акцызных чыноўнікаў, які мусіць на практыцы меў магчымасць параўнаць два гэтыя рэгіёны «сялянская маса ў Паўночна-заходнім краі мала схільная да няўтомнага прапойства ў параўнані з насельніцтвам цэнтральных губерняў [...]»52 Але нават тут, трапляючы ў горад, селянін набываў не толькі новы сацыяльны статус, але і новыя мадэлі паводзінаў. Як адзначаў мешчанін В. Акутовіч (паходзіць з в. Кашэўнікі), які набыў у складчыну з хлопцамі 4 вядры піва «Баварскага» і гранец гарэлкі: «Я рабочнй человек нуждаюсь румкм водкй»53.
Падсумоўваючы прыведзеныя вышэй дадзеныя, можна з пэўнасцю сцвярджаць, што мясцовыя піцейныя ўстановы з’яўляліся важным элементам сацыяльнай структуры гарадскога ландшафту. Гэта былі месцы, якія пазіцыяніравалі афіцыйным структурам. Спробы ўладаў абмежаваць, рэгламентаваць, падпарадкаваць іх дзейнасць сустракалі актыўны супраціў
не толькі з боку шынкароў, але і значнай часткі гарадской супольнасці. Нягледзячы на тое, што мясцовыя шынкі садзейнічалі пашырэнню п’янства сярод мясцовага насельніцтва, яны выконвалі шэраг пазітыўных функцый, у т. л. з’яўляліся адным з месцаў сацыяльнай адаптацыі новых жыхароў да рэаліяў гарадскога жыцця.
]]1ынкг як цэнтры крымінальнага жыцця
He толькі п’янства з’яўлялася характэрным атрыбутам гарадзенскіх злачных мясцін. Шматлікія факты сведчаць аб тым, што шынкі былі досыць неспакойнымі месцамі. У тым ліку і з крымінальнага гледзішча. Найбольш часта яны траплялі на старонкі паліцэйскіх данясенняў у сувязі з крадзяжамі. Сумы, што знікалі з кішэняў наведвальнікаў, гэта яшчэ адно сведчанне разнастайнасці сацыяльнага статуса публікі, што бавіла там час. «У піцейнай установе Зэльмана Кахманчыка ўдзень у жыда Аўзора Бодажа адбыўся крадзёж 1 руб. з кішэні Юдэлем Фрэйдовічам». Справа дайшла да бойкі, у выніку якой пацярпелі два гарадавыя54. «Селянін Сакольскага ўезду Якаў Жыўко ў піцейнай установе Пайнаса на Сянной плошчы лёг спаць, у той час зайшоў мешчанін Моўша Неман, які ў Жыўко, што спаў выцягнуў з кішэні 50 руб.»55 Канешне, у большасці выпадкаў гэта былі невялікія пакражы, але сустракаюцца і іншыя прыклады: «12 студзеня 1876 г. а 6-й гадзіне ўвечары ў сялян, якія прывезлі дровы (на продаж у Гародню A. Р.) былі зведзены два кані з санямі ў той час як сяляне прадаўшы дровы кінулі коней на вуліцы, а самі зайшлі ў піцейную ўстанову і напіліся [...]»56
Ёсць падставы меркаваць, што некаторыя шынкары былі звязаныя з крымінальным светам. На гэта, між іншым, указвае факт збыту крадзенага сітцу ва ўстанове Малкі Законавай57 ці продажу ў адным з габрэйскіх шынкоў Юдэлем-Давідам Эльгелем за 150 руб. машынкі вырабленай з гіпсу для фальшавання 10 кап. манеты58. Паказальна і тое, што пасля абрабавання гадзіннікавай майстэрні Залскялевіча (знікла 50 гадзіннікаў), пацярпелы адразу ж паказаў на шынкара Бажанскага, як на галоўнага падазраванага. Пасля гэтага крадзены тавар цудоўным чынам вярнуўся да нацярпелага59.
Разам з тым, шынкі (і іх гаспадары) самі неаднаразова станавіліся ахвярамі рабаўнікоў. «Уначы з 6 на 7 лістапада 1876 г. з ліку тых адпускнікоў (салдатаў), што ехалі па чыгунцы [...] 7 з іх, калі цягнік прыпыніўся на 1,5 гадзіны пры тутэйшай станцыі, гвалтоўным чынам уварваліся ў піцейную ўстанову жыда Крынскага, што ў яго доме на Садовай вул., пабілі там шкло ў шыбах і некалькі бутэлек з гарэлкаю»60. Менш пашчасціла арандатару карчмы «Аўгуставок», што месцілася ў маёнтку з аналагічнай назвай пад самай Гародняй. Уначы з 1 на 2 лістапада 1863 г. шынкар Янкель
Бямштэйн пачуў груканне ў дзверы, «вырашыўшы, што гэта аб’езд, адразу ж адчыніў. У карчму ўвайшлі трое салдатаў з сякерамі [... ] салдаты запыталіся ці няма ў вас мяцежнікаў [...] адзін з іх ударыў сякерай па галаве шынкара два разы [...] Адзін з іх ударыў сякерай у шафу і выбіў дошку, адчыніў шафу і вынуў з Бібліі пачак крэдытнымі білетамі ў 371 руб., маленькі мех з срэбранай манетай»61 і г. д.
Цяжка ўявіць сябе тагачасны шынок без гвалту і боек. Цікава, што некаторыя з падобных канфліктаў мелі выразна міжнацыянальны характар. Што праўда, іх завадатарам выступаў не мясцовы элемент. Біліся не толькі з салдатамі. Прыстаў другой часткі Гародні Бюфонаў даносіў аб падзеі, што мела месца 7 кастрычніка 1885 г. у шынку М. Крынскага, што на Купецкай вул.: «А 16-ай гадзіне ў піцейную ўстанову ў якасці наведвальнікаў зайшлі рускія рабочыя (трэба разумець стараабрадцы А. Р.~) ў колькасці да 15 чалавек, з ліку якіх трое пачалі без усялякае нагоды абражаць словамі наведвальніка жыда Мардхеля Смільке, што знаходзіўся ў той установе, а калі апошні пачаў ім адказваць, то тройца пачала наносіць яму абразы ўжо дзеяннямі. Шмілек выйшаў на вуліцу, а за ім рускія рабочыя, але ўжо не біліся. Да жыда далучыўся яго брат Лейба і бойка зноў аднавілася [...]» Сярод пацярпелых быў і гарадавы62.
Неаднаразова трапляў у крымінальныя звесткі і буфет, што на чыгуначным вакзале, хаця ў ім, верагодней за ўсё, спіртнога не было. Пацярпеў ён падчас узгаданага вышэй налёту салдатаў-адпускнікоў, калі адтуль зніклі некалькі шклянак і іншая маёмасць. 19 ліпеня 1873 г. тут зноў адбыўся інцыдэнт, які таксама быў звязаны з вайскоўцамі. «Чатыры афіцэры з жанчынамі верагодна лёгкіх паводзінаў прыбылі на станцыю чыгункі і патрабавалі, каб ім адчынены быў буфет». У выніку высвятлення адносін паміж імі, з аднаго боку, і буфетчыкам Гоферам і яго сястрой, з іншага «адзін з афіцэраў ударыў у твар Гоферу [...] Гофер адштурхнуў ад сябе афіцэра, які будучы ў нецвярозым стане ўпаў. Афіцэр гэты пайшоў на тэлеграфную станцыю і паслаў наступную тэлеграму: «В Вяльно генерал-губернатору Потапову. Мне на вокзале разбяля голову, требую медяцянской помоіця. Жандармы бездействуют. Штабс-капятан [...] Цуряков»63.
У злачнае месца, з уласцівымі яму атрыбутамі, вельмі проста магла ператварыцца любая мясціна, дзе ажыццяўляўся продаж віна ды гарэлкі. «Падчас маскараду ў летнім клубе г. афіцэры заўважыўшы жыда Берку Цяпліцкага, што стаяў каля дзвярэй клуба патрабавалі ад яго квіток на ўваход [...] Служачы гарадской думы жыд Шварц заўважыў, што не трэба груба звяртацца з публікай», пасля пачаліся разборкі на ўзроўні «А ты хто такі?» Пры гэтым Шварц пакрыўдзіўся на выкарыстанне ў дачыненне да яго асобы займенніка «ты» і абяцаў падаць скаргу на афіцэраў. «У гэты
час карнет Херсонскі, выйшаў з буфета і працягваў лаяцца на Лявіцкага (мясцовы чыноўнік, які прысутнічаў падчас ўсёй папярэдняй сцэны), які адказваў яму на дзёрзкасць дзёрзкасцю, і Хярсонскі нанес удар Лявіцкаму па твары, Лявіцкі, маючы ў гэты час у руках палку нанёс Хярсонскаму ўдар па галаве, і палка разляцелася на кавалкі... »м
Падобныя жарсці назіраліся і падчас гарадзенскіх шляхетных (благородных) сходаў. Падчас аднаго з такіх мерапрыемстваў у 1880 г„, што суправаджалася зноў такі маскарадам у клубе дайшло нават да страляніны. Завадатарамі традыцыйна выступілі вайскоўцы, якіх нечым абразіўтаварыш губернскага пракурора Сафяна: «Надоечы вы пакрыўдзілі афіцэраў, за што б’юць», пачуў ён ў свой адрас. У адказ ён дастаў рэвальвер і стрэліў у афіцэра, які меўся пагрозу ажыццявіць на практыцы. Куля прайшла міма і нікога не параніла65.