Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
Тамсама. Адз. з. 266, арк. 1-21.
Тамсама. Воп. 25, адз. з. 2400, арк. 45.
Тамсама. Bon. 1, адз. з. 2197, арк. 125 125 зв.
Мойхер-Сформм, М. Нстормя одной жнзіш / М. Мойхер-Сформм // Еврейскнй ммр. 1909. Люты. С. 125-126.
НГАБ у Гародні. Ф. 9, воп. 1, адз. з. 2131, арк. 75.
Баал-шэм габрэй-цудатворца, вера ў іх моц была асабліва распаўсюджа сярод хасідаў.
Берлнн, М. Очерк этнографвм еврейского народонаселенмя в Россмм / М. Берлмн // Этнографмческмй сборішк, нздаваемый ммператорскмм русскмм географмческмм обіцеством, СПб, 1862, вып. V. С. 34, 35.
НГАБ у Гародні. Ф. 9, воп. 7, адз. з. 86, арк. 79-80, 580-614 адв..
НГАБ у Гародні. Ф. 9, воп. 1, адз. з. 2131, арк. 75.
НГАБ у Гародні. Ф. 9, воп. 1, адз. з. 20, арк. 17-18.
78
79
80
81
82
83
84
85
86
87
88
89
90
91
ІІамятная кнпжка Гродненской губерннм на 1908 юд: адрес-календарь н статмстнческосправочные сведенмя Гродно, 1908. С. 14.
НГАБ у Гародні. Bon. 1, адз. з. 633, арк. 5.
Тамсама. Адз. з. 2205.
'Гамсама. Адз. з. 971, арк. 40, 88 адв.
НГАБ у Гародні. Ф. 9, воп. 1, адз. з. 1070, арк. 72.
Тамсама. Адз. з. 2686. Арк. 223 адв.
Тамсама. Адз. з. 2200. Арк. 4-8 адв.
Тамсама. Ф. 1, воп. 25, адз. з. 2400, арк. 26,35, 54,89, 95, 98, 116,159.
Тамсама. Ф. 9, воп. 1, адз. з. 2131, арк. 2.
Тамсама. Адз. з. 2200, арк. 4-8 адв.
Тамсама. Арк. 3-3 адв.
Тамсама. Воп. 7, адз. з. 3, арк. 54 адв.
'Гамсама. Ф. 1, воп. 25, адз. з. 2400, арк. 26, 35, 54,89, 95, 98, 116, 159.
Тамсама. Ф. 9, воп. 1, адз. з. 1691, арк. 74-78, 84-87.
Аляксандр Радзюк, кандыдат гіст. навук (Гродна)
Злачныя мясціны Гародні ў другой палове XIX ст.
На побытавым узроўні тэрмін «здачная мясціна» атаясамдіваецца ў першую чаргу з месцам, дзе адбываецца п’янства і распуста. Менавіта ў такім сэнсе гэты фразеадагізм замацаваны сёння ў некаторых тдумачадьных сдоўніках'. Найбодьш трапна пад гэтыя характарыстыкі, на нашу думку, падыходзяць піцейныя ўстановы і ггубдічныя дамы. Менавіта яны з’яўдяюцца гадоўным аб’ектам дадзенага дасдедавання.
Вывучэнне здачных мясцінаў Гародні друтой падовы XIX ст. аказадася справай даводі скдаданай. Падчас працы над тэмай выявідася, што шынкі і падобныя ім установы трапдяді ў сферу інтарэсаў мяоцовых і цэнтрадьных удадаў амадь што выкдючна ў сувязі з правядзеннем нейкіх фіскадьных ці санітарна-гігіенічных мерапрыемстваў. У сваю чаргу, пубдічныя дамы цікавіді афіцыйныя органы ў асноўным з пункту гдеджання захавання пазітыўна-стабідьнай сітуацыі з венерычнымі захворваннямі ў горадзе. Зразумеда, што падобны, аднабаковы падыход абмяжоўвае магчымасці дасдедчыкаў у раскрыцці найбодьш сутнасных аспектаў, што звязаны з функцыянаваннем здачных мясцінаў. Сітуацыя ўскдадняецца тым, што ў Нацыянадьным гістарычным архіве Бедарусі ў Гародні, на падставе крыніц якога напісаны гэты артыкуд, адсутнічаюць фонды гарадской падіцыі і жандармерыі. Інфармацыю прыйшдося, дітарадьна, здабываць «па зярнятках», прасейваючы тузіны спраў у «данясеннях гарадзенскага падіцмайстра аб надзвычайных падзеях, што адбыдіся ў горадзе». Аде і гэты від крыніцы (нягдедзячы на тое, што быді перагдеджаны сотні падобных дакументаў), на жадь, не дае цэдаснай карціны па абранай тэме.
Да тыпапагізацыі піцейных устаноў
Тэрмін «піцейная ўстанова» з’яўдяецца абагудьняючым ддя азначэння рознага тыпу «ганддёвых кропак», у якіх адбываўся гандадь спіртнымі напоямі, і таму патрабуе расшыфроўкі. Зрабіць гэта скдадана, бо ў справаводстве другой падовы XIX ст. ддя яго азначэння выкарыстоўвадася некадькі сінанімічных выразаў, а часцяком тая ж самая ўстанова акрэсдівадася рознымі сдовамі.
У пераважнай большасці выпадкаў у дачыненні да месца продажу спіртных напояў (як для выпіўкі на месцы так і на вынас) улады выкарыстоўвалі тэрмін «піцейная ўстанова». Таксама дзеля гэтых мэт даволі часта ўжываліся яго сінонімы «шынок» і «карчма». Канешне, па сваім функцыянальным прызначэнні гэтыя ўстановы не былі ідэнтычнымі адна адной. Але ў дакументах таго часу гэтая розніца часта нівеліравалася: «Глік заявіў, што тры рамізнікі ўцягнулі яго ў піцейную ўстанову, што на Марыінскай слабадзе каля Скідзельскай заставы, мерцвяка [...] сцягнулі з воза (мёртвага) жыда і ўнеслі ў карчму Гліка»2.
Паказальным у гэтым выпадку з’яўляецца прыклад шынка «Сакрэт», які ў двух дакументах, што датуюцца 1851 г. адным і тым жа чыноўнікам у розных месцах акрэсліваецца як «піцейная ўстанова», «заезны дом», «карчма» і «шынок»3. Іншае культавае гарадзенскае месца другой паловы XIX ст. «Пагулянка» ў пісьмовых крыніцах называецца то карчмой, то піцейнай установай. Надалей у некаторых выпадках мы таксама будзем карыстацца гэтымі азначэннямі ў якасці сінонімаў.
Падобная тыпалагічная градацыя была вельмі істотная ў першую чаргу для тагачасных уладаў: у залежнасці ад тыпу той ці іншай піцейнай установы ў дачыненні да яе дзейнічалі розныя нормы адпаведных прававых актаў (у першую чаргу піцейнага статута), што вызначалі час працы, асартымент гандлю, катэгорыі наведвальнікаў і г. д. Каб плаціць меншыя грошы ў мясцовы бюджэт і мець іншыя прэферэнцыі, гаспадары піцейных устаноў даволі часта выдавалі іх за іншы тып, чым ён быў насамрэч. Найбольш часта для легалізацыі сваёй дзейнасці па продажы моцных напояў гарадзенскімі шынкарамі выкарыстоўвалася назва «харчэўня». Па звестках мясцовых уладаў першая кропка грамадскага харчавання падобнага кшталту з’явілася ў Гародні ў 1848 г.4, а ў 80-я гады XIX ст. яна адназначна дамінавала сярод усіх аналагічных устаноў.
У 1882 г. гарадзенскі паліцмайстар распачаў сапраўдную кампанію барацьбы супраць псеўдахарчэўняў. Ён рэгулярна скардзіўся вышэйшым уладам, што ўсе наскрозь установы губернскага цэнтра, якія па патэнтах і шыльдах значацца як «харчэўні», не адпавядаюць свайму статусу: «У харчэўнях, як і ў тракцірных установах, павінны быць рознага кшталту закускі, як халодныя, так і гарачыя, а таксама і продаж гарбаты». У гарадзенскіх жа харчэўнях, у большасці выпадкаў, асартымент гандлю абмяжоўваўся спіртнымі напоямі і халоднымі закускамі. Шынкарам такі стан рэчаў быў толькі на руку, бо, як сцвярджаў паліцмайстар, у падобным выпадку ім «прадстаўляецца права ажыццяўляць гандаль у святочныя і нядзельныя дні, а таксама падчас службы ў цэрквах»5. Да таго ж статус харчэўні даваў магчымасць гаспадару размясціць яе ў найболын прывабных для ганд-
лю кропках і не вымагаў, як у выпадку з піцейнымі ўстановамі, захавання адпаведнай адлегласці ад культавых, вайсковых, губернскіх інстытуцый6. Акрамя таго, выхаванцам розных навучальных устаноў уваход у харчэўню, у адрозненні ад піцейнай, не быў забаронены, чым некаторыя гарадзенскія вучні і карысталіся7.
Багатае справаводства другой паловы XIX ст. зафіксавала іншыя назвы і тыпы піцейных устаноў, што функцыянавалі ў Гародні на той час. Акрамя вышэй узгаданых шынкоў, піцейных устаноў, заезных (пастаялых) дамоў і харчэўняў, гэта былі тракціры (іх колькасць на працягу вызначанага часу заставалася досыць малой), рэстарацыі (удзельная вага якіх увесь час павялічвалася). Яны мелі права весці гандаль спіртнымі напоямі толькі «распівачна», г.зн. на месцы. Да гэтай жа групы таксама можна аднесці і «аўстэрыі», якія спарадычна ўзгадваюцца ў дакументах за розныя гады.
Вінныя склепы (іншыя назвы рэнскавыя або рэйнскія склепы), піўныя паўкі, портарныя лаўкі былі досыць звычайнай з’явай для гарадзенцаў другой паловы XIX ст. Але ў адрозненні ад тых жа самых тракціраў яны не мелі права адпускаць алкагольныя вырабы на вынас (што праўда гэтае правіла далёка незаўсёды выконвалася). У 1850 г. у Гародні мела месца спро6а ўтварыць так званыя «водачныя выставы» «падчас Петрапаўлаўскага кірмашу, што на Скідзельскай заставе і на Сянной плошчы падчас базарных дзён». Але сам ініцыятар гэтай ідэі гарадзенскі паліцмайстар быў вымушаны адмовіцца ад яе ў сувязі з тым, што павышаны попыт на спіртныя напоі ў азначаныя дні маглі задаволіць традыцыйныя шынкі8. Магчыма, азначаны тып піцейнай установы замацаваўся ў канцы 50-х гадоў XIX ст. ужо пад іншай назвай «шторфных» і «вядзёрных» лавак, якіх налічвалася на той час у горадзе 8 штук’. Цікава, што ў іншых гарадах і мястэчках Гарадзенскай губ. (за выключэннем Беластока і Драгічына) падобны тып піцейных устаноў на той час адсутнічаў.
Даволі часта ў дакументах згадваюцца буфеты. На працягу вызначанага часу гэта былі пераважна часовыя ўстановы, якія адчыняліся ў сувязі з правядзеннем нейкага мерапрыемства (маскарад, баль, танцы, падчас прыезду цырка і г. д.) ці на некаторы адрэзак часу (летам у гарадскім садзе ці іншым месцы адпачынку гарадзенцаў). Пры наяўнасці адпаведнага дазволу яны таксама маглі ажыццяўляць продаж алкаголю, што аўтаматычна пераводзіла іх у лік злачных мясцінаў. Яскравым доказам гэтаму з’яўляецца буфет «Аркадзія», што дзейнічаў у 1898 г. у Панямунскім лесе ў летнім павільёне месца «разгула і п’янства»10. Больш ці менш рэгулярны характар функцыянавання ў другой палове XIX ст. мелі буфеты ў гарадскім тэатры і на чыгуначным вакзале, але яны, здаецца, моцныя напоі наведвальнікам не рэалізоўвалі.
У канцы стагоддзя ў Гародні ўзнікаюць новыя тыпы піцейных устаноў, дзейнасць традыцыйных набывае новыя адценні. Чаго вартае толькі такое спалучэнне «склеп рускіх він і пейсахавай гарэлкі»"?! Шырокае распаўсюджанне набываюць піўныя лаўкі, якія пасля ўвядзення дзяржаўнай манаполіі становяцца асноўным відам прыватнаўласніцкіх гандлёвых кропак падобнага кшталту. Таксама ў дакументах сустракаюцца такія назвы як рэстаран-кухмістарская для габрэйскага насельніцтва, закусачная, чайная з закускай і г. д. У 1899 г. па ініцыятыве капітана парахода «Русалка» Роберта Александровіча адчыніўся буфет на судне, што рабіў рэйсы паміж Гародняй і Мастамі12.
А вось тэрмін кабак не быў у які-небудзь спосаб адлюстраваны на гарадзенскіх шыльдах ці нават афіцыйных справаздачах. Гэтае слова адмыслова выкарыстоўвалася цывільнымі і вайсковымі ўладамі, калі яны хацелі падкрэсліць негатыўны складнік функцыянавання мясцовых піцейных устаноў. Яно сустракаецца не так часта, але той сэнс, які ў яго ўкладваўся, найбольш трапна адпавядае таму азначэнню, што характарызуе злачныя мясціны. «Тракцір яго з’яўляецца месцам п’янага разгула, дзяліўся ўражаннямі чыноўнік акцызнага ведамства ад наведвання піцейнай установы Васілеўскага, што месцілася на Сянной плошчы ў доме габрэя Любіча, пакідае ўражанне дарэформенага кабака»13.