Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Як і ў кожным значным габрэйскім цэнтры, у Гародні было дабрачын-
нае таварыства «Лінас Гацэдэк». Яго мэта «аказанне дапамогі на даму бедным хворым. Дапамога праяўлялася ў запрашэнні на сродкі таварыства ўрачоў, фельчараў, забеспячэнні медыкаментамі і харчаваннем згодна з рэкамендацыямі ўрача; раздачы малака, каньяку, яек, мяса». Сябры таварыства перадавалі ў часовае карыстанне хворым нескладанае медычнае абсталяванне, ладзілі дзяжурства медычнага персаналу, дапамагалі фінансава (як выключэнне)35.
Дэпартамент паліцыі, звыклы ў кожным саюзе бачыць небяспечную змову, падазраваў, што «Лінас Гацэдэк» патаемнае таварыства, дзе вялікія сродкі, сабраныя для бедных, раскрадаюцца праз старшынь. Толькі добрая асабістая рэпутацыя гарадзенскіх філантропаў і шматгадовая легальная дзейнасць таварыства ў адпаведнасці са статутам абаранілі яго ад закрыцця ў 1903-1904 гг.36
Арганізацыя медычнага абслугоўвання. Габрэйскае насельніцтва мяжы аселасці карысталася паслутамі прыватных урачоў, дзяржаўнай медыцыны і габрэйскай сацыяльнай сістэмы медычнай дапамогі. Наяўнасць апошняй пашырала мажлівасці габрэяў у галіне аховы здароўя. У казённыя шпіталі габрэі амаль не звярталіся: там не было мажлівасці выконваць рэлігійныя і побытавыя запаветы (харчаванне, гігіена, вопратка), пацыенты-хрысціяне варожа ставіліся да пацыентаў-габрэяў. Урачы накіроўвалі туды пацыентаў толькі калі адпаведныя аддзяленні адсутнічалі ў габрэйскіх шпіталях.
Грамадскія шпіталі, амбулаторыі, дзіцячыя прытулкі і дамы састарэлых, дзе таксама аказвалі медычныя паслугі ў гарадах пры наяўнасці месцаў прымалі габрэяў з наваколля. Сучаснікі крытычна ацэньвалі такі стан рэчаў. Л. Рохлін адзначаў, што больш прадуктыўна заснаванне дробных дабрачынных габрэйскіх шпіталяў у павятовых гарадах і мястэчках, таму што там «вольная практнка, фельдшермзм, знахарство н эксплуатацмя владельцев аптечных магазмнов создалн для еврейского населенмя, весьма бедного в своей массе, дорогме м нецелесообразные способы леченмя»37.
У Гародні існавалі магчымасці для карыстання паслугамі медыцынскай сістэмы. Габрэйскім шпіталем загадваў камітэт, які складаўся з заможных і ўплывовых грамадскіх дзеячаў. Пацыенты атрымлівалі ежу, вопратку, бялізну і лекі. Кансультацыі ў амбулаторыі для бедных былі бясплатнымі38. Урачы імкнуліся лячыць не толькі лекамі, але і атмасферай, «як у хаце, толькі лепш». Статут шпіталя сцвярджаў, што ў яго сценах могуць знаходзіцца выключна пацыенты. Насамрэч калі дом састарэлых быў перапоўнены, сюды прымалі таксама старых адзінокіх беднякоў. Са сродкаў шпіталя выдзялялася дапамога бяднейшым, якія жылі ў горадзе без заробкаў39.
Габрэйскі шпіталь у Гародні быў адчынены ў першай палове XIX ст. на
вул. Малой Траецкай (тады Нямецкі рынак). Ён узгадваецца пад 1824 г.40 У канцы 40-х гг. XIX ст. шпіталь знаходзіўся ў заняпадзе. Інспектары з Урачэбнага аддзялення канстатавалі: «Медыцынская і гаспадарчая часткі засталіся без апекавання, медык ваеннага шпіталя, які наведваў хворых гэтай установы, ўжо два месяцы як перапыніў наведванні»41.
У 1868-1871 гг. для яго ўзведзены будынак на вул. Свярдлова, 3 (тады Татарская). Гараджане любілі гэтае месца за прыгожы краявід, чыстае паветра. Тэхнічнае абсталяванне шпіталя было лепшым у Гародні. У 90-я гг. XIX ст. у лячэбніцы працавалі тры аддзялення: інфекцыйнае, унутраных хвароб і хірургічнае. У штаце акрамя фельчараў з’явіліся два штатных урача. На 1900 г. гарадзенскі грамадскі шпіталь быўсамым вялікім сярод габрэйскіх па губерні. У ім налічвалася 60 ложкаў. Для параўнання: у Берасцейскім 50, Кобрынскім 20, Ваўкавыскім 7.
Да гэтага трэба дадаць 15 ложкаў у лячэбніцы пры тытунёвай фабрыцы Ё. Шарашэўскага. Пры гэтым колькасць месцаў у дзяржаўных шпіталях Гародні ў два разы перавышала тое, што магла прапанаваць грамадская дабрачыннасць габрэяў. У акруговай лячэбніцы Гародні налічвалася 140 месцаў, а ў турэмным шпіталі 3042. Цяжкія часы для габрэйскай лячэбніцы прыйшлі з пачаткам Першай сусветнай вайны. У 1915-1918 гг. у сувязі з акупацыяй шпіталь быў вывезены. Будынак і частка абсталявання перададзеныя гарадскому шпіталю43.
Габрэйскім шпіталем кіраваў Савет, які складаўся з эліты гарадскога габрэйства, вядомых філантропаў і грамадскіх дзеячаў. Яны мелі неабходны для вырашэння праблем уплыў і знаёмствы ў адміністратыўных колах, і, як людзі заможныя, маглі даваць прыклад шчодрымі ахвяраванням. У 1848 г. гэта былі А. Канэль, 3. Эпштэйн і I. Броўда. Аднак улады былі незадаволены іх працай, адзначалі, што «шпіталь утрымліваецца неахайна»44.
У канцы XIX ст. Савет шпіталя складаўся з 12 асоб. У 1890-1894 гг. гэта былі спадчынныя ганаровыя грамадзяне купцы 1 гільдыі Беньямін Гешэлевіч Ашкеназі, Лейзер Моўшавіч Брэгман, Аўраам Якаўлевіч Фрумкін, купцы Іосель Лейбавіч Шарашэўскі, Маісей Саламонавіч Ясеноўскі, Арон Зельманавіч Перліс, Абесій Тэвелевіч Тарлоўскі, Едзід Шлёмавіч Яноўскі, Максім Маісеевіч Эльяшаў, Эля-Хаім Генахавіч Гольдберг, Абрам Іосіфавіч Бархан, мешчанін Міхель Крыньскі45. У спісе самыя багатыя жыхары Гародні фінансісты, уласнікі буйных прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў.
Пра забеспячэнне габрэйскага шпіталя ўсім неабходным клапаціўся апекунчы камітэт. Сябрам такой установы ў 1848,1852 і 1853 гг. быўмясцовы купец 3 гільдыі, член Савета гарадзенскага габрэйскага шпіталя Лейба Аўсеевіч Нотэс46. У 1871 г. апекуном часовага халернага шпіталя ў Старым
замку стаў вядомы габрэйскі філантроп купец 1 гільдыі Беньямін Гешэлевіч Ашкеназі, за медычнуто дапамогу там адказваў ўрач Аўраам Андрэс. Апекуном халернага лазарэта на Занёманскім фарштаце быў абраны іх адзінаверац Рубінроўт47.
Фонды шпіталя фарміраваліся за кошт суполкі, датацыяў са скрыначнага падатку і добраахвотных ахвяраванняў48. Каб органы мясцовага кіравання далі дазвол на незапланаванае выдзяленне фінансаў са скрыначнага падатку (напрыклад, на неадкладны рамонт, абсталяванне і прэпараты), з імі вялі доўтую бюракратычную перапіску. Дзейнасць габрэйскага шпіталя знаходзілася пад пільным наглядам урачэбнай канцылярыі Гарадзенскага губернскага праўлення. Інспекцыі суправаджаліся складаннем актаў, якія сведчаць пра нястачу і дрэнныя побытавыя ўмовы ў габрэйскім шпіталі Гародні.
Штат складаўся з фельчара і санітара, вартаўніка і кухаркі. Першапачаткова сціплыя грамадскія сродкі не дазва лялі ўвесці сталую стаўку ўрача, таму доктар сумяшчаў працу ў дзяржаўным шпіталі з аглядам хворых у габрэйскай лячэбніцы. Калі існавала альтэрнатыва, перавагу аддавалі адзінаверцу49. У канцы 90-х гт. XIX ст. статыстыка зафіксавала наяўнасць двух урачоў і двух фельчараў на 60 хворых. Забяспечанасць габрэйскага шпіталя медычнымі кадрамі былатрохі лепшай, чым ўакруговай лячэбніцы, дзе на 100 хворых прыпадала два ўрача і пяць фельчараў50.
□ прыбыло пацыентаў
□ паправілася
□ памерла
Дынаміка руху пацыентаў у гарадзенскім габрэйскім шпіталі ў 1907 г.
Колькасць ложкаў у гарадзенскім габрэйскім шпіталі з цягам часу павялічвалася. У 1898 г. тут было 60 месцаў, а ў 1907 г. іх колькасць перавысіла 80. Як бачна з дыяграмы, занятасць месцаў у гэтай ўстанове залежала ад пары году. Свайго максімуму яна дасягала ў халодныя месяцы (снежанькрасавік), калі ўзрастала колькасць прастудных і інфекцыйных хваробаў. Найменш пацыентаў адзначана ў жніўні-кастрычніку, калі імунітэт самы моцны, хваля прастудных захворванняў наперадзе, а перыяд інфекцыйных
хвароб сістэмы стрававання прайшоў51. Трансфармацыю праходзілі таксама функцыі габрэйскага шпіталя. Напачатку ў статуце адзначалася, што не прымаюцца невылечна хворыя і пацыенты з псіхічнымі адхіленнямі, але на пачатку XX ст. знаходзім хворых на рака, эпілептыкаў і каля 30 пацыентаў з «сапсаваннем разумовых здольнасцей»52.
Падчас эпідэмій габрэйскі шпіталь, а іншым разам і малітоўныя дамы ператвараліся ў халерныя баракі. Апошняе сустракалася габрэйскай супольнасцю без энтузіязму: цэлыя кварталы з пераважна габрэйскім насельніцтвам заставаліся без дамоў малітвы. Ва ўмовах адсутнасці грамадскага транспарту старым людзям цяжка было некалькі разоў на дзень ісці на вялікую адлегласць, а выбірацца на малітву ў конным экіпажы было не па сродках. Таму, калі ў 1894 г. Абель Тарлоўскі і Нотка Баярскі, старшыні габрэйскага малітоўнага дома «Хае Адам» на вуліцы Вялікай Траецкай, звярнуліся да губернатара з паданнем аб ліквідацыі халернага барака, што змяшчаўся тут ужо некалькі разоў, улады далі на гэта дазвол53.
Пра тое цэнтрам барацьбы супраць халеры ў Гародні быў менавіта габрэйскі шпіталь сведчыць і той факт, што ў перыяд паміж адным і другім наведваннем гораду хваробай абсталяванне і рэчы з часовых халерных лазарэтаў захоўваліся якраз у ім. Эпідэмія здымала ўсе этнічныя і сацыяльныя ўмоўнасці чалавечага свету. Разам з габрэямі дапамогу ў халерных лазарэтах атрымлівалі хрысціяне. У ваенных умовах (напрыклад, падчас Крымскай вайны) гарадзенская габрэйская супольнасць імкнулася выказаць сваю лаяльнасць дзяржаве. Гэта магло праяўляцца ў выдзяленні некалькіх ложкаў у габрэйскім шпіталі на карысць параненых і лячэнні іх за кошт суполкі.
Важнай часткай габрэйскай медыцынскай сістэмы былі аптэкі. На працягу XIX пачатку XX ст. у Гародні існавалі аптэкі двух катэгорый дзяржаўныя і прыватныя. Дакумент за 1894 г. называе адну вольную аптэку, якая належала габрэю. Гэта завядзенне Марка Абрамавіча Вінавера, адчыненае ў 1888 г. У іншых трох гарадзенскіх аптэках сярэдзіны 90-х гг. XIX ст. габрэі былі ў персанале. У фарнай аптэцы Адамовіча аптэкарскім памочнікам працаваў Давід Мееравіч Эпштэйн, вучнем Ілля Якаўлевіч Лапін; у аптэцы Кандратовіча аптэкарскі памочнік Міхаіл Сямёнавіч Суботнік; у аптэцы Ф. К. Атовіча ўвесь калектыў складалі габрэі (правізар Монас Лейбавіч Клінкаўштэйн, аптэкарскі памочнік Меер Камінскі, вучань Лазар Каган)54. У 1914 г. на Мураў’ёўскай вуліцы з’явілася аптэка Саўла Шварца55.
Медыцынскія кадры. Звесткі пра габрэйскіх медыкаў першай паловы XIX ст. сустракаюцца рэдка. Павялічэнню колькасці ўрачоў перашкаджала замкнёнасць габрэйскай супольнасці. Нацыянальная сістэма адукацыі, якая склалася гістарычна, рабіла акцэнт на рэлігійныя прадметы, каментаван-
не святых тэкстаў, а не на вывучэнне прыродазнаўчых і дакладных навук, хаця нельга не адзначыць цікаўнасць да іх некаторых габрэйскіх рэлігійных лідэраў (напрыклад, Іллі Віленскага). У бібліятэках гарадзенскіх габрэяў былі прыродазнаўчыя трактаты, траўнікі і лячэбнікі, але далей самастойнага чытання іх у вольны час справа не ішла. У дзяржаўных навучальных ўстановах прадстаўнікі традыцыйнага габрэйскага свету бачылі сродак русіфікацыі і хрысціянізацыі.