Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Харчаванне прадстаўнікоў «вярхоў» і «нізоў» габрэйскай Гародні істотна адрозніваліся. Нельга казаць, што багацце заможных станоўча ўплывала на здароўе. Тлустыя, цяжкія стравы, перанасычаныя ўласцівымі
габрэйскай кухні прыправамі псавалі страўнік і пячонку, прыводзілі да атлусцення і праблем з сардэчна-сасудзістай сістэмай. Меню паўсядзённага стала заможнай сям’і складалася з супу на ялавічыне і смажаніны, моцна прыпраўленай духмянымі травамі. Рыбу (любілі фаршыраванага шчупака) гатавалі пераважна на святы. Кожны дом пёк хлеб, на шабат халы з якаснай пшанічнай мукі, на Песах мацу.
Бяднейшыя габрэі «ў будзённыя дні перабіваліся абы чым, каб толькі не галадаць. Галоўнай ежай быў крупнік аўсянка з бульбай, гатавалі боршч і фарфл (род макаронных вырабаў) альбо локшыну, куды дадавалі літаральна адну кроплю малака. Самыя бедныя рабілі локшыну з жытняй мукі8. Для заспакаення смагі выкарыстоўвалі натуральнае і таннае піццё ваду. Толькі людзі хваравітыя пілі ў якасці лекаў цыкорый і розныя «прыправы»9. Традыцыя спажывання гарбаты замацавалася толькі ў сярэдзіне XIX ст., кава была прадметам раскошы. Спажыванне сырой вады спрыяла перадачы інфекцыйных хвароб, перадусім звязаных з сістэмай стрававання. Беднякі харчаваліся ў будзённыя дні хлебам, селядцом, кашай і поснай заціркай, птушка і мяса з’яўляліся на святы. «Калі лічаць, што бедныя габрэі ў Літве харчуюцца адным селядцом у дзень, то гэта няпраўда, часамі яны вымушаны задавальняцца адным яе хвастом», пісаў Л. Б. Бухштаб10.
Захворванні. Габрэйскаму насельніцтву Гародні ў XIX пачатку XX ст. вядомы перадусім сацыяльныя хваробы, да якіх прыводзілі дрэнныя ўмовы жыцця, цяжкая праца, аднастайнае і беднае на бялкі і вітаміны харчаванне. Імунітэт аслаблялі стрэсы, звязаныя з варожасцю іншаэтнічнага асяроддзя і вымушаным балансаваннем на мяжы закона, да чаго падштурхоўвала звужаная заканадаўствам прафесійная сфера і тэрыторыя пражывання.
«Галоўнымі хваробамі, ад якіх паміралі ў гэтым годзе, былі гарачка і сухоты, сярод дзяцей адзёр, шкарлятына і воспа,» адзначалася ў справаздачы пра стан Гарадзенскай губерні ў 1834 г.11 Шпітальная статыстыка 1901 г. сярод найболын распаўсюджаных захворванняў у габрэйскай лячэбніцы называе рак, эпілепсію, тыф, сардэчныя захворванні12.
Па беларускай частцы мяжы аселасці багаты плён збіралі неўрозы, дыябет і склероз. Сярод ніжэйшых станаў як вынік дрэнных умоў жыцця, былі пашыраны трахома, парша і каўтун13. У халодную пару жыццё забіраў грып і «гарачкі» (прастудныя і інфекцыйныя хваробы з высокай тэмпературай), у цёплую халера. Хвароба на дыябет была такой масавай, што ў народзе яна атрымала назву «габрэйскай хваробы»14. Шырока распаўсюджаны захворванні апорна-рухальнага апарату і стрававальна-кішэчнага тракту. Пашыранасць скураных хвароб была абумоўленая скучанасцю і дрэннымі гігіенічнымі ўмовамі хедара.
Асабліва высокай была смяротнасць у дзіцячым узросце. Паводле дадзеных на 1840 г., больш за 50% памерлых сярод гарадзенскіх габрэяў складалі дзеці ва ўзросце да 7 г.15 Гэтую сумную статыстыку стваралі дрэннае акушэрства, звычай нараджаць не ў шпіталі, а ў хаце, дзе адсутнічалі кваліфікаваная ўрачэбная дапамога і належныя санітарныя ўмовы, а таксама абразанні. Шмат дзяцей памірала ад дыфтэрыі. Як было адзначана ў павятовай справаздачы па ўрачэбнаму ведамству: «Усе выпадкі крупу скончыліся неспрыяльным вынікам, таму што бацькі не звяртаюць увагі пакуль дзіця не пачне захлынацца»16.
Пры гэтым смяротнасць у дзіцячым узросце сярод габрэяў Расійскай імперыі ў сярэдзіне XIX ст. была меншая, чым сярод іншых канфесійных груп. Дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага камітэта на 1867-1870 гг. сведчаць: з кожнай тысячы народжаных дзяцей памерлі на працягу першага году жыцця 277,5 праваслаўных, 211,8 пратэстантаў, 175,3 магаметан і толькі 149,8 габрэяў. С. О. Грузенберг тлумачыў гэтую з’яву тым, што грамадская мараль вучыла глядзець кожнага мужа на павялічэнне сям’і як на Божае блаславенне, якое павінна прынесці новае шчасце. Да дзяцей ставіліся з вялікай любоўю, забяспечвалі парадзісе і нованароджанаму найлепшы клопат, цікавіліся станам іх здароўя1'.
Нізкая ў параўнанні з хрысціянамі смяротнасць сярод дарослых тлумачыцца асаблівай увагай да гігіены, якая ўласціва для габрэйскай традыцыі. Як справядліва адзначаў I. Абрахамс, «[у іўдаізме існавала В. С.] празмерная рэгламентацыя ў галіне рытуальнага ачышчэння, але тут габрэі больш набывалі, чым гублялі»18. Для ўсіх прадстаўнікоў габрэйскай супольнасці абавязковымі былі наведванні лазні хаця б раз на тыдзень перад шабатам. Амавенне ў рытуальным басейне (мікве) жанчыны рабілі пасля «забароннага перыяду» і нараджэння дзіцяці. Перапісчыкі святых тэкстаў змывалі грахі перад пачаткам працы над Торай. Сучаснікі адзначалі, што габрэям менш шкоды наносілі эпідэміі, а практыка ранніх шлюбаў і адданасць сямейнаму жыццю прадухілялі распаўсюджванне венерычных хвароб.
Прафілактыка захворванняў. Багатае на адкрыцці XIX стагоддзе прынесла цікаўнасць да тэхнічных ведаў і навуковай літаратуры. З’явілася разуменне залежнасці здароўя ад ладу жыцця і стану нервовай сістэмы, неабходнасці адпачынку на прыродзе, карысці свежага паветра і спорту. Калі ў чалавека былі слабыя лёгкія, яму раілі паехаць на мора альбо ў горы, «грудную жабу» (стэнакардыю) лячыць «на лецішчы, у сасновым бару, здаля ад густанаселенай мясцовасці»1’. Наведванне замежных курортаў ператварылася ў неад’емную частку жыцця гарадзенскай эліты. Добры прыклад таго, як трэба клапаціцца пра ўласнае здароўе падавалі гарадзенскія ўрачы-
габрэі, A. М. Андрэс і I. С. Кулькін, якія ў 60-90-я гады XIX ст. сістэматычна выязджалі за мяжу на курорты (гл. Дадатак).
Калі меркаваць па архіўных актах, габрэі звычайна накіроўваліся на Прыбалтыйскія і нямецкія курорты, што вызначыла геаграфічнае месцазнаходжанне Гародні, веданне праз габрэяў блізкай да ідышу нямецкай мовы, наяўнасць культурных кантактаў з Нямеччынай (гістарычнай прарадзімай габрэяў-ашкеназаў і ўзорам акультурацыі для прыхільнікаў Гаскалы). Антысеміцкая пастава ўладароў нямецкіх земляў ускладняла прыезд расійскіх габрэяў на некаторыя курорты. Напрыклад, у славутым Карлсбадзе ў 1879 г. вялася гарачая дыскусія наконт немэтазгоднасці допуску да лячэбных крыніц «неахайна апранутых габрэяў-халатнікаў», кансерватыўных габрэяў мяжы аселасці20.
Найчасцей мэтай падарожжа гарадзенцаў былі Кранц і Кісінген, куды выбіраліся цэлымі сем’ямі21. Кранц (сёння Зеленагорск, Расія) гэта невялікі нямецкі гарадок пад Кёнігсбергам, які дзякуючы сваім бальнеалагічным і гразевым лячэбніцам у канцы XIX ст. ператварыўся ў фешэнебельны курорт22. Прывабліваў баварскі Бад Кіссінген, які ў пачатку XIX ст. набыў еўрапейскую славутасць. Лячыць хваробы стрававальнай, сардэчна-сасудзістай сістэмы, апорна-рухальнага апарату і парушэння абмену матэрыі сюды прыязджалі каранаваныя асобы, вядомыя літаратары і музыкі. Акрамя мінеральнай вады з шасці тэрмальных крыніц, буржуазію вабілі цудоўная прырода, маляўнічы курортны парк, разарый, мноства сквераў, імклівае свецкае жыццё Бад Кіссінгена23.
Гарадзенскую жыхарку Адэлю Янкелеўну Гурвіч пачатак Першай сусветнай вайны сустрэў на курорце Францэнсбад ва Усходняй Багеміі (Аўстра-Венгрыя, сёння Чэхія). Ён быў вядомы дзякуючы мінеральным ваннам і гразі, тэрмальным водам ўсіх відаў24. Моўша Аўсеевіч Касоўскі мог дазволіць сабе лячэнне на нямецкім курорце Бад Кройцнах, мінеральныя воды якога пачалі выкарыстоўвацца на пачатку XIX ст. Калі ў 1912 г. тут знайшлі радон, у Бад Кройцнах пацягнуліся хворыя на захворванні скуры, сэрца, апорна-рухальнай сістэмы, рэўматычныя і нервовыя хваробы23.
Бальнеа-кліматычны курорт Эмс быў мэтай падарожжа Зэльды-Башы ПІыманаўны Рудкоўскай і яе дачкі Малкі. У Баварыі, цікавай тэрмальнымі крыніцамі і старажытнымі замкамі, адпачывалі летам 1914 г. Рыўка Абрамаўна Вінаград і яе нявестка Маша. У Зальцбруне (Пруская Сілезія), крыніцы і горны клімат якога лячылі дыхальную і нервовую сістэмы, бавіла час Таўба Вульфаўна Штэйнберг. Гарадзенцы-габрэі выязджалі за мяжу для атрымання кваліфікаванай урачэбнай дапамогі. Іосель Гецэлевіч Рэзнікоўскі з жонкай Гнесяй Зелікаўнай знаходзіўся ў клініцы Берлінскага дзяржаўнага універсітэта26.
Разуменне дабрачыннасці як абавязку падштурхнуда да рашэння зрабіць адпачынак на курорце бессаслоўным. Так, у гарадзенскай суполкі з’явіліся 554 квадратныя сажні зямлі ў багатай на карысныя мінеральныя воды мясцовасці Друскенікі27. На базе габрэйскага шпіталя была створана ўстанова, якая прымала на водалячэнне габрэяў мяжы аселасці. Дабрачыннай дзейнасцю ў Друскеніках на працягу сяр. 50 пач. 80-х гг. XIX ст. кіраваў рабін Абрам-Якуб Трэгер. Ён стварыў вакол шпіталя касмапалітычнае кола аднадумцаў Таварыства апекі над хворымі беднякамі. За 25 год дзякуючы яму на курорце адпачылі 426 пацыентаў28. Трэгер шмат часу аддаваў перапісцы з грамадскімі дзеячамі габрэйскіх суполак Расіі і рэдакцыямі габрэйскіх часопісаў («Рассвет», «Izraelita»), пры дапамозе якіх збіраў грошы для хворых. Дапамагалі таксама дабрачынныя канцэрты29.
На друскеніцкім курорце для бедных прымалі і габрэйскіх, і хрысціянскіх пацыентаў. Хворых у габрэйскім шпіталі наведваў урач-хрысціянін Пілецкі. На працягу 22 год да сваёй смерці ў 1878 г. ён бясплатна даглядаў пацыентаў, а калі-некалі і дапамагаў ім грашыма, не робячы розніцы паміж хрысціянінам і габрэям30.
Бясплатную дапамогу бедным хворым габрэям паказвалі ў Друскеніках ўрачы, якія самі прыязджалі адпачыць на воды. Сярод іх варшавяне хірург Рам і гінеколаг Свентахоўскі, віленская акушэрка Білг31. Сродкі для адпачынку бедных габрэяў збіралі гранд-дамы гарадзенскага грамадства Рэбека Разэнталь, Аляксандра Фрумкіна, Яха Грынберг. Дзякуючы дапамозе дабрачынцаў у 1880 г. тут адпачыла больш за 300 беднякоў32. Тыя з бедных хворых, якім абавязкова патрэбны былі мінеральныя воды, свежае паветра і купанні, маглі звяртацца ў гарадзенскае дабрачыннае таварыства «Лінас Гацэдэк», статут якога прадугледжваў у крайніх выпадках (напрыклад, сухоты) аплату адпачынку на курорце33.
Медычная дапамога як частка дабрачыннай дзейнасці. Дабрачыннасць у габрэйскім асяроддзі з’яўлялася абавязкам кожнага. На рубяжы ХІХ-ХХ ст. яна была фармалізаваная. Таварыствы атрымалі статуты вызначанага ўзору, прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю. У Гародні з’явіліся філіі філантрапічных арганізацый, геаграфія якіх ахоплівала ўсю мяжу аселасці, былі заснаваны таварыствы, праца якіх абмяжоўвалася горадам альбо яго часткай (напрыклад, Занёманскім фарштатам). Статуты гэтых дабрачынных таварыстваў, звычайна, прадугледжвалі аказанне медычных паслут бедным адзінаверцам. У 1908 г. улады дазволілі дзейнасць Таварыства дапамогі бедным габрэям гарадзенскага Занёманскага фарштату «Ахіэзэр», якое збіраліся «забяспечваць медычнай дапамогай, змяшчаць у шпіталі»34.