Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Жаданне некаторых прадстаўнікоў маладога пакалення атрымаць сучасныя веды ў агульных школах успрымалася як рэлігійнае адступніцтва, а тыя, што, нягледзячы на супраціўленне сваякоў, атрымлівалі адукацыю еўрапейскага кшталту і вярталіся ў родны горад фельчарамі ці ўрачамі, мелі рэпутацыю ерэтыкоў. Пры гэтым кантакты з імі не перапынялі і з супольнасці не выдалялі. Іх прагматычна лічылі «мумхэ» карыснымі спецыялістамі. Добры прыклад на гэтую тэму прывёў у сваіх успамінах Абрам Паперна: фельчару Казляку даравалі нават сумнеўныя жарты пра Месію. Іншага даўно прымусілі б пакінуць мястэчка, але Казляк быў мумхэ, таму капыляне вынеслі вердыкт: «Ерэтык ён, зразумела, і ёсць, але на гэта ж ён і фельчар; ад фельчара нічога іншага і чакаць нельга»56.
Павялічэнню колькасці медыкаў-габрэяў на дзяржаўнай службе перашкаджалі таксама расійскія законы. Гэта тычылася не толькі ўрачоў, але і лекарскіх вучняў. «Загадваецца вам прыкласці ўсе намаганні і ў кароткі тэрмін знайсці і запрасіць на месцы павятовых лекарскіх вучняў, якія зараз займаюць габрэі, здольных хрысціян, якія маюць адпаведныя веды», чытаем у цыркуляры ўрачэбнага аддзялення гарадзенскага губернскага праўлення за 1824 г.57
Кваліфікаванага спецыяліста, павітуху Алену Пініяс, якая прадставіла дыплом Віленскага універсітэта і даведку з Мінскай ўрачэбнай канцылярыі, прыняўшынапрацу,адразузвольнілі. Дэпартаментдухоўныхспраўпатлумачыў Гарадзенскай урачэбнай канцылярыі, што «габрэі пакуль застаюцца ў сваёй веры і згодна з законам не могуць прымацца на дзяржаўную службу, таму што няма правілаў пра прысягу іх»58. He дзіўна, што згодна са статыстыкай, у 1824 г. у Гародні не было аніводнага ўрача альбо фельчара-габрэя.
Залатым часам для габрэяў стала цараванне Аляксандра II, калі для асоб габрэйскага веравызнання былі адчынены дзверы сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў. Расіі патрабаваліся спецыялісты вучоныя, інжынеры і, зразумела, дактары. Габрэйскую моладзь дыплом еўрапейскага кшталту вабіў перспектывай прэстыжнай, добра аплачваемай працы і мажлівасцю акультурацыі ў расійскім грамадстве. Старэйшае пакаленне разумела карысць ільгот, якія даваў дыплом, а менавіта мажлівасцю выехаць па-за мяжу аселасці і вызваліцца ад службы ў арміі.
У гэты час універсітэцкі дыпдом набыў гарадзенскі ўрач-габрэй Ілля Саламонавіч Кулькін, які скончыў курс у Імператарскай Медыка-хірургічнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбурзе са ступенню лекара59. Разглядаючы біяграфію гэтага гарадзенскага ўрача, разумеем, што ў 60-70-я гг. габрэйства не было перашкодай для ўзорнай кар’еры дзяржаўнага служачага. Маючы дыплом лекара, 32-гадовы Ілля Кулькін быў прызначаны штатным урачом Гарадзенскай мужчынскай гімназіі і заняў пасаду спецыяльнага ўрача гораду. Апошняе прадугледжвала агляд «жанчын, што займаюцца распустай», прастытутак («промысляюіцмх женідмн»)60. Занятак гэты добра аплачваўся (500 рублёў у год), але прыемным альбо прэстыжным яго назваць нельга. Пэўна таму пры першай мажлівасці I. Кулькін пайшоў з пасады спецыяльнага ўрача. У 1868 г. бачым Кулькіна ўжо гарадзенскім павятовым ўрачом.
Выдатную кар’еру зрабіў таксама іншы выпускнік Імператарскай Медыка-хірургічнай Акадэміі Аўраам Маісеевіч Андрэс. У 60-90-я гт. XIX ст. ён займаў пасады гарадзенскага павятовага ўрача, ардынатара гарадзенскай акруговай лячэбніцы і ваеннага шпіталя, урача турэмнага замку (гл. Дадатак)61.
У 80-я гг. XIX 10-я гг. XX ст. атрыманне прафесіі ўрача для габрэяў ускладняла абмежавальная палітыка ўрадаў Аляксандра III і Мікалая II. У гімназіях, універсітэтах і акадэміях была ўведзеная «адсоткавая норма». Інтэлігенцыю габрэйскага веравызнання лічылі нелаяльнай, але не толькі габрэі былі парыямі ў імперыі Раманавых. У час рэакцыі пад падазрэнне трапляла любая «інакавасць»: у поглядах, палітычных арыентацыях, веры, мове, нават вонкавым выглядзе. Пад увагу бралася этнаканфесійная прыналежнасць кандыдата на пасаду. Калі выпускнік харкаўскага ветэрынарнага вучылішча г. Букштэйн паспрабаваў знайсці працу па спецыяльнасці ў Гародні, з Губернскага праўлення прыйшлп адмова: «Пажадана мець ветэрынарнага ўрача, але не габрэйскага і не каталіцкага веравызнання»62.
Самым славутым урачом-габрэям Гародні канца XIX стагоддзя быў ураджэнец Беластока Лейзэр Мордхавіч (Лазар, Людвік) Заменгоф. Дакументы захавалі інфармацыю пра яго юнацкія гады. Будучы стваральнік міжнароднай мовы эсперанта ў 17-гадовым узросце вучыўся дрэнна. Як даносілі гарадзенскаму губернатару з Беластоцкай дырэкцыі вучылішчаў, у першым класе за «беспаспяховасць і не зусім добрыя паводзіны» ён быў пакінуты на другі год. Пасля першай чвэрці Лазар Заменгоф, наогул, перастаў вучыцца і «на спакусу вучняў збягаў з класа і швэндаўся падчас урокаў па гораду», а таму ў кастрычніку 1874 ён быў выключаны з гімназіі са сціплымі вынікамі «поспехі па ўсіх прадметах 1 (слабыя), паводзіны 2 (незадавальняючыя)».
Цікава, што пры гэтым у прашэнні на імя губернатара аб дазволе прыняць хрысціянскую веру Заменгоф упэўніваў, што прайшоў 2-класны курс Беластоцкай рэальнай гімназіі і хацеў 6ы працягваць вучобу далей, але бацька не жадаў аплачваць вучобу: «Не пажадаў болей плаціць за наступныя курсы, толькі тое мне казаў, каб пайшоў я на якую-небудзь дзяржаўную службу, а паколькі габрэям наогул няма нідзе ніякіх шансаў на дзяржаўнай службе, то я з Беластока ў Гародню прыбыў і жадаю ад усяго сэрца быць сапраўдным праваслаўным чалавекам і верным слутой свайму Гасудару і рускай Айчыне».
Заменгоф запрашаў губернатара ў хросныя бацькі і прасіў накіраваць яго ў манастыр і схаваць ад габрэяў, якія яшчэ не ведаюць пра яго жаданне хрысціцца63. На жаль, у справе адсутнічае вердыкт губернатара, але адмоўная характарыстыка беластоцкага настаўніка, які ахарактарызаваў Заменгофа як «вельмі ненадзейнага юнака» не перашкодзіла атрымаць медыцынскую адукацыю. Пасля вучобы ў Маскве і Варшаве ў 1885 г. ён атрымаў дыплом ўрача-акуліста і пачаў вольную практыку.
У Гародні Заменгоф жыў з 1893 па 1897 гг. Вядома, што ён лячыў многіх беднякоў бясплатна. Сёння на доме па вуліцы Кірава, 5 (раней Паліцэйская), дзе ён жыў ў канцы 90-х гг. XIX стагоддзя, вісіць дошка ў гонар «доктара Эсперанта».
Нягледзячы на абмежавальныя «майскія законы» 1882 г. колькасць урачоў-габрэяў у Гародні паступова павялічвалася. Калі за 1882 г. Памятная кніжка Гарадзенскай губерні паказала наяўнасць у горадзе толькі аднаго дантыста (Л. Б. Каўфман), то праз сем год побач з 8 урачамі-хрысціянамі тут налічвалася ўжо 7 габрэяў. Гэта былі Г. Т. Замкаўскі, I. I. Ротэнштэйн, С. Л. Гажанскі, Г. Я. Гершун, О. А. Хазановіч і дантысты В. Л. Каўфман і Р. Б. Андрэс64. У 1907 г. колькасць урачоў-хрысціян дасягнула 10-ці, а іх калег-габрэяў 19-ці. У спісе падаюцца прозвішчы ўрачоў С. Л. Гажанскага, Ф. В. Эпштэйна, С. Ю. Хазана, С. X. Саета, Л. I. Гаўхмана, М. Н. Вольфа, I. Г. Гурвіча, 1.1. Офера, С. 3. Раўтэнштэйна, A. В. і X. А. Шапіраў, дантыстаў I. Л. Харэца, М.-Я. А. Аркіна, Р. I. Фруміна, Г. Б. Гілула, П. М. Крынскай, М. I. Ненкеса, Д. I. Іофэ, Ф. Д. Выгодскага65.
Кідаецца ў вочы з’яўленне ўрачэбных дынастый: Рэйхля Андрэс была дачкой урача Б. Андрэса, дантыст Л. Б. Каўфман перадаў спецыяльнасць сыну Веніяміну. Нельга не адзначыць і з’яўлення сярод медыкаў вышэйшай кваліфікацыі жанчын дантыстак Рэйхлі Беркаўны Андрэс і Паўліны Маркаўны Крынскай. Сярод першага пакалення дантыстаў-жанчын была Рэйзля Шаеўна Эпштэйн, родам з Гародні, якая пасля заканчэння Кіеўскай урачэбнай школы збіралася паступаць ва універсітэт Святога Уладзіміра, каб атрымаць дыплом зубнога ўрача66.
3 сярэдзіны XIX стагоддзя ў габрэйскім асяроддзі пачаді з’яўдяцца сярэднія медычныя работнікі, фельчары і санітары, якія набылі прафесію падчас службы ў арміі. Калі яны жадалі ператварыць набытыя веды ў цывільную прафесію, то павінны былі атрымаць пасведчанне дзяржаўнага ўзору пасля адпаведнага экзамену67. Іншым шляхам пайшоў напрыканцы 60-х гг. XIX ст. адстаўны радавы Емерцінскага пяхотнага палка Сендэр Моргенштэрн, які пачаў у Гародні незаконную прыватную практыку, за што трапіў пад суд68.
Пад уплывам жорсткай рэакцыі 1882-1883 гг. ускладніліся ўмовы прыёму габрэяў у вышэйшыя навучальныя ўстановы, было забаронена наймаць іх на дзяржаўную службу, прайшла хваля высяленняў гэтай канфесійнай групы з вёсак. Многія вясковыя фельчары згубілі свае пасады і ператварыліся ў вольнапрактыкуючых фельчараў Гародні. Габрэйская моладзь спрабавала атрымаць прафесію фельчара праз здачу экзамену пры гарадзенскай мужчынскай гімназіі. Так зрабіў у 1911 г. Шахна Сімхавіч Эпельбаўм69. Нягледзячы на цяжкасці, фельчары-габрэі з’яўляліся і на дзяржаўнай службе. У канцы 80-х першай палове 90-х гг. XIX ст. сярод персаналу Акруговай гарадзенскай лячэбніцы знаходзім Іцку Абрамавіча Фіна70.
Габрэйская супольнасць лічыла, што ў выпадку неабходнасці за парадай можна звярнуцца і да знахара, і да «бывалага чалавека». Існавала нават прымаўка: «Калі захварэў, пытай не ўрача, а хворага»7'. У кожным горадзе ведалі асоб, якія лячылі чараваннем. У справаздачы пра стан здароўя насельніцтва за 1867 г. прызнавалася: «Вера простонародья в знахарей почтм безусловна м мскорененме мх представляется невозможным»72.
Нягледзячы на тое, што іх практыкі знаходзіліся ў супярэчнасці з верай, раіцца з прадстаўнікамі народнай медыцыны не баяліся, таму што лічылася: габрэйскія чараўнікі звяртаюцца да светлых сіл, а іншаверцы да цёмных, дэманічных. На крайні выпадак звярталіся і да іншаверцаў. «У хваробах псіхічных і нервовых, напрыклад, пры вар’яцтве, падучай хваробе, спазмах і дзіцячых канвульсіях рэдка габрэі абыходзяцца без татарына ці баал-шэма73, якія звяртаюцца да курэння розных траваў, нашэптваюць, малююць колы, прыносяць ціхай вады і г.д.,» сцвярджаў этнограф М. Берлін, распавядаючы, пра замовы ад зубнога болю, суроку, дзіцячых хвароб і бясплоддзя74.
На мяжы народнай і афіцыйнай медыцыны стаялі цырульнікі. Дзяржаўная статыстыка сцвярджала, што ў 1824 г. у Гародні налічвалася 10 прадстаўнікоў гэтай прафесіі: Іосель Гдалевіч, Янкель Моўшавіч, Нішаль Янкелевіч, Беньямін Абрамавіч, Абрам Іцкавіч Трайняк, Іосель Моўшавіч, Арон Моўшавіч, Лейзэр Іоселевіч, Моўша Абрамавіч Пражэвальскі і Іцка Лейзаравіч Штэйн. Берасцейскі павятовы ўрач Кіршт лічыў іх шарлатанамі, абвінавачваў у аказанні медыцынскай дапамогі без адпаведнага пасведчання і прафесійных ведаў, рэвізіямі змагаўся з падпольнай медыцынскай