Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
практыкай75. У гэтым была пэўная логіка. Гарадзенскія ўрачы ведалі, што ў народзе «існуе шкодны для здароўя звычай пры ўсіх хваробах пускаць сабе кроў»76. Увядзенне кантролю за дзейнасцю цырульнікаў, што займаліся кровапусканнем, зменшыла смяротнасць.
Адным са спосабаў кантролю было ўвядзенне пасведчанняў на права займацца гэтым рамяством. Цырульнікі, як фельчары і фармацэўты, абавязаны былі здаць экзамен пры Гарадзенскай ўрачэбнай управе. На прыкладзе берасцейскага жыхара Хуны Абрамавіча Бенаха, можам даведацца, якімі кампетэнцыямі валодаў цырульнік. Дакумент сцвярджае, што кандыдат «быў выпрабаваны ва ўменні пускаць кроў; спыняць і сцішваць пасля гэтага кроў; ставіць ражкі; падрыхтоўваць і ставіць звычайнае прамыванне страўніка; вымаць зубы; падрыхтаваць і паставіць шпанскія мушкі, перавязваць лёгкія раны і язвы; падрыхтоўваць ванны; прывіваць засцерагальны гузік, даглядаць хворых»77.
Сярод прафесій медыкаў-жанчын была пашыраныя акушэрка і павітуха. Яны падпарадкаваліся ўрачу. Акушэркі ў іерархіі знаходзіліся вышэй, 6о мелі афіцыйнае пасведчанне аб заканчэнні курса спецыяльнай навучальнай установы. У 1907 г. у Гародні працавалі акушзркамі 16 габрэяк і 9 хрысціянак. Павітухамі былі 2 габрэйскія і 3 хрысціянскія жанчыны78. Папулярнасці гінекалагічных спецыяльнасцей сярод габрэек спрыяла заснаванне ў Гародні ў 1876 г. Спавівальнай школы. У 80-я гт. яна не падлягала адсоткавай норме, таму хаця статут Школы прадугледжваў перадусім прыём жанчын-сялянак, большасць навучэнак складалі маладыя габрэйкі. Вучаніцы прымаліся на казённы і ўласны кошт. Яны жылі ў будынку школы, атрымоўвалі ежу, вопратку, абутак і канцылярскія прыналежнасці. Нешматлікія вучаніцы былі «вольнопрмходяіцймм», жылі з сваякамі і з’яўляліся толькі на занятках. Навучанне доўжылася два гады79.
У Спавівальнай школе вучыліся дзяўчаты самага рознага ўзросту. Статут вызначаў яго 18-30 гадамі, але, паводле падлікаў на 1893 г., сярэдні ўзрост прынятых у вучаніц-габрэек складаў 19,6 года80. Сярод абітурыентак былі і дзяўчаты пасля казённага вучылішча ці пансіёну, і маці сямействаў, што дасягалі 30-гадовага ўзросту. На жаль, сацыяльнае пахожданне вучаніц школы прасачыць па дакументах не атрымалася. Сярод вядомых гарадзенскіх сем’яў можна прыгадаць толькі дачку друкара Мейлаховіча Соф’ю, якая распачала вучобу ў 1884 г.81
He ўсе тыя, што былі залічаны ў Школу, праз два гады пакідалі яе дыпламаванымі спецыялістамі. Адны кідалі вучобу «па сямейных абставінах», друтія адлічваліся за дрэнную вучобу. Здараліся нават скандалы, напрыклад, 19-гадовая Сара Дымент, якая вучылася добра, была выключана за грубае абыходжанне з хворымі. «Нягледзячы на вымову, заўвагі і нават па-
каранне», яна працягвала сварыцца з парадзіхамі, за што і была выдалена з апошняга курса Школы.
Умовай прыёму ў спавівальную школу было ўменне чытаць і пісаць на рускай мове. Дзе атрымлівалі веды будучыя вучаніцы, невядома. Толькі ў некалькіх выпадках у паданні аб прыёме пазначана, што яго ўладальніца скончыла двух альбо чатырохгадовы курс вучылішча, наведвала жаночы пансіён. Можна меркаваць, што большасць габрэйскіх дзяўчат нават у канцы XIX ст. атрымлівала хатнюю адукацыю. А гэтага было ўжо недастаткова, пра што сведчаць вынікі прыёмных іспытаў. Абітурыенткі павінны былі здаваць дыктоўку і чытанне на рускай мове і арыфметыку, і мала хто з іх мог ганарыцца вялікімі дасягненнямі. На ўступных экзаменах 1885 г. сярэдняя адзнака 2,6 балаў. За дыктоўку габрэйскія дзяўчаты мелі ў сярэднім 2,8 балаў, па чытанню 2,4, па арыфметыцы 2,882.
Конкурс у гэтым годзе адсутнічаў, таму ў лік вольнанаведніц трапілі абітурыенткі з двойкамі. Праз дзесяць год бачым некаторы прагрэс у справе жаночай адукацыі. Сярэдні бал на ўступных іспытах павялічыўся да 3,2. Лепшыя вынікі паказалі Г. Стучынская 15 балаў пасля трох іспытаў, X. Ш. Лявіт 13 і П. Вайнштэйн 1283. З’явіўся конкурс, што сведчыць пра папулярнасць спавівальнай школы сярод габрэек.
Асобную групу медыкаў складаў персанал аптэк. Іх працай кіравалі правізары, якім падпарадкаваліся аптэкарскія памочнікі. Шлях да атрымання гэтых пасад пралягаў праз экзамен ва універсітэце. У матэрыялах за 1884 г. згадваюцца імёны двух габрэяў-правізараў (М. Л. Клінкаўштэйн і М. А. Вінавер) і двух аптэкарскіх памочнікаў (Д. М. Эпштэйн і М. Камінскі). Трое з іх атрымалі пасведчанне ў 1892 г. пры Варшаўскім Імператарскім універсітэце і толькі М. А. Вінавер, сын купца, атрымаў вышэйшую адукацыю ў 1875 г. у Маскоўскім універсітэце84. Цікава, што сярод аптэкарскіх памочнікаў на пачатку XX ст. сталі з’яўляцца жанчыны. У 1911 г. пры гарадзенскай гімназіі лацінскую мову здавалі мяшчанкі Нойма Моўшаўна Прэс, Двойра Шаеўна-Лейзэраўна Канэ і Сора Міхелеўна Каган. Яны працягвалі сямейныя традыцыі85.
На ніжэйшай ступені ў аптэчнай іерархіі знаходзіліся аптэкарскія вучні. У аптэках Гародні сярод аптэкарскіх вучняў большасць складалі прадстаўнікі габрэйскай супольнасці. Напрыклад, у 1894 г. у горадзе працавалі пяць аптэкарскіх вучняў-габрэяў і трое хрысціян, наогул па губерні суадносіны былі 18 да 886. Дзякуючы «Звесткам пра колькасць прыватных аптэк у Гарадзенскай губерні» да нас дайшлі імёны I. Я. Лапіна, М. С. Суботніка і Л. Кагана, аптэкарскіх вучняў Гародні сярэдзіны 90-х гг. XIX ст.87
У перыяд рэакцыі, калі шлях да атрымання вышэйшай медычнай адукацыі быў ускладнены «адсоткавай нормай» габрэйскія хлопцы часцей аддавалі перавагу менавіта гэтай прафесіі. Але і тут былі складанасці:
губернскія ўлады сачылі, каб сярод аптэкарскіх вучняў не ўтварылася поўная габрэйская манаполія. Калі ў 1894 г. Аўраам Любіч вярнуўся пасля дэмабілізацыі ў Гародню і выказаў жаданне стаць аптэкарскім вучнем, губернскае праўленне патлумачыла, што ў аптэках губерні на гэтай пасадзе і так зашмат габрэяў і паданне адстаўнога яфрэйтара было адхілена88.
Будучыя аптэкарскія вучні наведвалі 4-класнае дзяржаўнае вучылішча альбо самастойна і з дапамогай рэпетытараў асвойвалі яго праграму. Потым кандыдаты здавалі іспыты пры мясцовай гімназіі, атрымлівалі пасведчанне аптэкарскага вучня і маглі пачынаць прафесійную дзейнасць у аптэках. Так было, напрыклад, з 14-гадовым Восіпам Зільманавічам Любічам, вучнем у аптэцы Развадоўскага89. У 1910 г. экзамен на званне аптэкарскага вучня пры гарадзенскай гімназіі здавалі Ізраіль Сямёнавіч Нямцэвіч, Гірша Янкелевіч Канецпольскі, Іосіф-Хаім Янкелевіч-Беравіч Лебенгарц, Кальман Давідавіч Піер, Моўша Абрамавіч Дземброўскі, Шмуель Янкелевіч Семаковіч і іншыя90. Большасць з іх потым раз’ехалася па павятовых гарадах і мястэчках Гарадзенскай губерні.
Падводзячы вынік, заўважым, што хваробы, распаўсюджаныя сярод гарадзенскіх габрэяў, былі выкліканы пераважна сацыяльнымі прычынамі: цяжкімі ўмовамі жыцця і працы, няякасным харчаваннем, адсутнасцю магчымасцей для добрага адпачынку для габрэйскіх беднякоў, якія ў XIX пачатку XX ст. складалі болыпую частку гарадзенскага габрэйства. Уласцівая для габрэяў медыцынская сістэма склалася гістарычна як частка сацыяльнай дзейнасці абшчын. Медыцынская дапамога была даступнай для ўсіх саслоўяў гарадзенскага габрэйскага грамадства. Яе якасць у асноўным адпавядала ўзроўню расійскай медыцыны таго часу. Габрэйскі шпіталь, амбулаторыя, прытулак, дом састарэлых, асобныя дабрачынныя таварыствы аказвалі насельніцтву той жа комплекс паслуг, што і адпаведныя інстытуцыі Прыказу грамадскай апекі і таксама мелі сацыя льны характар. Г эта дазволіла габрэйскай сістэме аховы здароўя лёгка інтэгравацца ў дзяржаўную медыцынскую сістэму.
Недахопы габрэйскай сістэмы аховы здароўя вызначыў яе грамадскі характар і беднасць асноўнай масы. Усе медыцынскія ўстановы знаходзіліся на балансе габрэйскіх суполак, залежалі ад прыватных філантропаў і мясцовых улад, якія вырашалі пытанне аб выдзяленні сродкаў са скрыначнага збору на карысць габрэйскіх медыцынскіх устаноў, а становішча габрэйскага шпіталя ад асоб грамадскіх дзеячаў, якія ўваходзілі ў апякунскую раду, і іх ангажаванасці ў філантрапічную дзейнасць. Дыскрымінацыйная дзяржаўная палітыка запавольвала прыток медычных кадраў габрэйскага веравызнання. «Адсоткавая норма», абмежаванне альбо забарона прымаць
на дзяржаўную службу асоб габрэйскага веравызнання прадвызначылі перавагу сярод медыкаў-габрэяў спецыялістаў сярэдняга звяна. Габрэйская медыцынская сістэма Гародні ў XIX пачатку XX ст. мела класавы характар. Народная медыцына спалучалася са знахарствам.
Далейшае вывучэнне тэмы мае вялікія перспектывы. Па-першае, трэ6а адзначыць значнасць эмпірычнага пласта даследавання. Гісторыя як габрэйскай медыцыны ў мяжы аселасці, так і беларускай медыцыны, наогул, да гэтага часу не напісаныя, у нешматлікіх публікацыях па тэме мноства памылак і «белых плям». Па-другое, медыцынская сістэма з’яўляецца важнай часткай паўсядзённага жыцця: хваробы, санітарна-гігіенічныя ўмовы дазваляюць лепш уявіць жыццё «звычайнага чалавека ў звычайных абставінах». I, па-трэцяе, вывучэнне гісторыі габрэйскай медыцыны стварае мажлівасць выйсці на вельмі цікавую і пакуль што некранутую ў айчыннай гістарыяграфіі праблематыку аб фарміраванні расійска-габрэйскай інтэлігенцыі і мадэлях акультурацыі габрэйскага насельніцтва мяжы аселасці ў расійскае грамадства.
Дадаткі
Фармулярныя спісы гарадзенскіх урачоў габрэйскага веравызнання (1889)9'
Формулярный спясок о службе ордянатора
Гродненской окружной лечебняцы, ясполняюіцего должность Гродненского городового врача коллежского советняка Авраама Андреса
Коллежскяй советняк, лекарь Авраам Моясеевяч Андрес, ордмнатор Гродненской окружной лечебняцы, ясполняюіцяй должность Гродненского городового врача. 57 лет от роду, веройсповеданйе яудейское, ямеет ордена Св. Анны 2 н 3 степенм, Св. Станмслава 2 степеня, бронзовую медаль за усмяреняе польского восстаняя 1863-64 года я знак Красного Креста.
Жалованье. 400 руб., столовых 200 руб. йтого 600 руб.
Сословная прйнадлежность. Нз меіцан.
Налйчйе недвйжймостй. Родовых яменяй он я его родственнякя не ямеют.
Образованйе. По окончаннн курса наук в Санкт-Петербургской медяко-хярургяческоя Академяя удсстоен степеня Лекаря 11 яюня 1859.
Государственная служба. Пряказом Мянястра Государственных ммуіцеств, назначен сверхштатным врачом пря Гродненской Палате государ-