Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
ЛДГА, Ф. 567, воп. 2, адз. з. 2423, арк. 93 аб. 98.
ЛДГА, Ф. 567, воп. 2, адз. з. 2891, арк. 81 аб. 84.
ЛДГА, Ф. 567, воп. 2, адз. з. 2359, арк. 3 аб.
Ibidem, арк. 2 аб.
Brodniewicz J. «Bylbym najniespokojniejszym, gdybym ufnosci nie pokladat w nieprzebranej Najwyzszej Opatrznosci» rekonstrukcja biografii Faustyna Ciecierskiego I Dominikanie na ziemiach polskich w epoce nowozytnej. Red. Markiewicz A., Miiawicki M. Krakow, wyd. Dominikariskiego instytutu Historycznego, 2009, s. 519 563, c. 554.
Сборнмк сведенмй... c. 57.
Ibidem, c. 59.
Jodkowski J. Gimnazium ... s. 20.
Орловскмй E. Ф. йсторлческлй очерк..., c. 12.
Бібліятэка Віленскага Ўніверсітэта. F 2. КС 238, k. 915.
Соркіна I. Адукацыя ў Гродне ў першай палове XIX ст. па матэрыялам фонда Канцылярыі Гродзенскага губернатара // Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV XX ст. Гародня, 2009, С. 260 290.
Радзюк A. Р. Ліквідацыя Гродзенскага дамініканскага кляштара ў кантэксце палітычных, сацыяльных і культурных змен на Гродзеншчыне ў 30-я гг. XIX ст. // Культура, наука, образованпе в современном ммре. Матерлалы V международной научной конфсренцмм. Гродно, 2011, с. 415 419.
Jodkowski J. Gimnazium... s. 23.
ЛДГА, Ф. 567, воп. 2, адз. з. 2614, арк. 43 аб. 44.
ЛДГА, Ф. 694, воп. 1, адз. з. 642, арк. 94 94 аб.
Орловскмй Е. Ф. йстормческмй очерк Гродненской гммназнм... с. 72.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (г. Гродна), Ф. 1, воп. 34, адз. з. 11, арк. 4.
Swiftochowski R. Szkolnictwo teologiczne dominikanow, Krakow, 1977, s. 12.
Miiawicki M. Potozenie klasztorow dominikariskich w Cesarstwie Rosyjskim w latach 1795 1918 // Swi^ty Jacek Odrow^z i dominikanie na Slasku. Red. A. Barciak. Katowice, 2008, s. 331 364, Swi^tochowski R. Szkolnictwo teologiczne dominikanow. Krakow, 1977, s. 20.
Swiftochowski R. Szkolnictwo..., s. 20.
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
53
54
55
56
57
Flaga J. Formacja і ksztafcenie duchowienstwa zakonnego w Rzeczypospolitej w XVII i XVIII wieku, Lublin, 1998, s. 61.
Ibidem, s. 63.
Kurczewski J. Biskupstwo Wilenskie. Wilna, 1911, s. 267.
ЛДГА, Ф. 694, воп. 1, адз. з. 74, арк. 53 аб.
ЛДГА, Ф. 567, воп. 2, адз. з. 2359, арк. 2 аб. 3.
Wanat BJ. Zakon karmelitow..., s. 58-59.
Ibidem s. 511.
Соркіна I. Адукацыя ў Гродне..., C. 260 290.
ЛДГА, Ф. 694, воп. 1, адз. з. 642, арк. 76.
Directorium horarum canonicarum et missarum juxta rubricas novissimi brewiarii et missaiis Romano-Serafici ad usum Fratrum minorum de observantia et monialium 3ii ordinis S.P.N. Francisci pro AD Bissextili MDCCCL, Vilnae, Typis A. Marcinowski, bns.
Ibidem.
Encyklopedia katolicka, Tom VI, Lublin, 1993, s. 167.
AFK, Sygn. E I 12 19, S. 142.
Ibidem.
Makarczyk J. Kustodia Grodzienska, s. 105.
AFK, Sygn. E I 12 19, S. 160.
Вольга Сабалеўская, кандыдат культуралогіі (Гродна)
Аматары лячыцца: санітарыя, хваробы і медыцына ў габрэйскай Гародні XIX пачатку XX стагоддзя
Кожны народ выпрацоўвае ўласнае стаўленне да медыцыны. Габрэйская супольнасць з часоў Сярэднявечча вылучалася прыхільнасцю да чысціні і гігіены, медыцынскімі ведамі. Шматлікія ўрачы пры дварах заходніх уладароў былі габрэямі. Медыцына ў межах народнай габрэйскай культуры спалучалася з варажбой, але габрэі давяралі навуцы, цікавіліся дасягненнямі ўрачоў. Хірург М. I. Пірагоў заўважыў: «Ні адзін народ не шануе сваіх урачоў так, як габрэі»1. Хатнія кнігазборы ўтрымлівалі медычныя трактаты і траўнікі, існавала традыцыя сулольнага чытання лячэбнікаў. Гэта дазволіла журналісту А. П. Субоціну назваць габрэяў мяжы аселасці «аматарамі лячыцца», а нам звярнуцца да вывучэння медыцыны ў габрэйскай Гародні XIX пач. XX ст.
Санітарна-гігіенічныя ўмовы. Тапалагічныя ўмовы (асаблівасці рэгіёну, горада, квартала, вуліцы і хаты) моцна ўплываюць на стан здароў’я насельнікаў. Пры гэтым засяленне гарадскіх раёнаў адбываецца па сацыяльнай прыкмеце. Расслаенне ў габрэйскай Гародні XIX пач. XX ст. дасягнула высокага ўзроўню. Ужо ў сярэдзіне XIX ст. пачаўся «выхад» заможнай часткі кагалу за межы гістарычных габрэйскіх кварталаў. На рубяжы стагоддзяў эліту габрэйскага грамадства, якая жадала падкрэсліць дыстанцыю паміж беднасцю сваіх адзінаверцаў і ўласнай фінансавай паспяховасцю тапалагічнай блізкасцю сваіх дамоў да месцаў, дзе жылі заможныя і ўладныя хрысціяне, знаходзім на цэнтральных вуліцах горада. Пасля пажару 1885 г., які знішчыў цэнтр Гародні, многія габрэйскія сем’і сярэдняга дастатку перабраліся ў раён тызенгаўзаўскай Гарадніцы, забудаваны новымі дамамі ў стылі эклектыкі. Санітарна-гігіенічныя ўмовы тут былі значна лепшымі, чым у перанаселеных габрэйскіх кварталах. Сярэдні клас вабіла невысокая ў параўнанні з імі шчыльнасць забудовы, дрэвы і зяленіва ў дварах, дынамічнае развіццё гэтага гарадскога квартала, аддаленасць ад прамысловых прадпрыемстваў і блізкасць да цэнтра.
Беднякі-габрэі былі асуджаны на цяжкія санітарна-гігіенічныя ўмовы
старых габрэйскіх кварталаў. Сучаснікі апісалі беднасць, нізкую якасць жытла і вопраткі на прахожых. Квартал у пойме Гараднічанкі ствараў уражанне трушчобаў. Жыхары адчувалі дыскамфорт ад дрэнных умоў пражывання, адсутнасці зяленіва і дрэваў вакол дамоў, перанаселенасці. Паветра псавалі шкодныя выкіды прамысловасці, спакою не даваў пыл і грукат. Многія гаспадары рамесных майстэрань не мелі сродкаў на асобныя вытворчыя памяшканні і змяшчалі іх на першых паверхах сваіх дамоў.
Габрэйскі карэспандэнт Натан Бендэтсон са скрухай назіраў побыт старога габрэйскага квартала: «Цяжкае жыццё ў гэтага люда, мала светлых хвілін і ў святочны дзень»2. Па габрэйскаму кварталу на беразе бруднай Гараднічанкі вандраваў карэспандэнт «Эканамічнага часопіса» Аляксей Субоцін. «Паміж прамыін і калдобін лепіцца больш за сотню жалю вартых хацін, большасць якіх настолькі струхлела, што прызнана нягоднай і небяспечнай нават для не капрызных беднякоў. [...] Мы прайшлі бруднымі завулкамі паміж цесных і вельмі пажаранебяспечных пабудоў. Увайшлі ў раён цесных хатак, раскіданых па дзве-тры ўздоўж ручаіны і падзеленых вузкімі бруднымі праходамі. Большая частка іх ад старасці пакрывілася, раз’ехалася, у адной адваліліся сенцы, у другой не хапае часткі даху, трэцяя ад старасці гатова паваліцца і навалілася на суседнюю хаціну»3.
Сучаснікі адзначалі, што ў дрэнным выглядзе дамоў былі вінаватыя таксама гаспадары. У адрозненні ад хрысціянскай беднаты, габрэйская не імкнулася схаваць узрост хаціны за новай фарбай. «Характэрнай рысай будынкаў быў старэчы ўзрост і прастата»4, чытаем у апрацаваных Марэкам Збароўскім і Элізабет Хэрцаг успамінах эмігрантаў з мяжы габрэйскай аселасці. Даследчыкі тлумачылі гэта асаблівасцямі жыццёвай філасофіі насельнікаў беларускіх «гета». Для іх хата была не столькі матэрыяльным будынкам, колькі сімвалічным сямейным гняздом, прасякнутым духам любові. «Мой дом гэта сям’я і яе дзейнасць, а не сцены, двор альбо разбураны плот. Сям’і, якая пакаленнямі жыве ў адным доме, наўрад ці прыйшла б у галаву ідэя перасяліцца і такім чынам даць бой лёсу»5.
Па вуліцах габрэйскай Гародні гулялі жывёлы і птушкі, звычайныя суседзі насельнікаў невялікіх гарадоў XIX пачатку XX стагоддзя. Бедная сям’я магла не мець асобнага хлеўчыка для коз, курэй, гусак і кароў. Яны станавіліся суседзямі гаспадароў, асабліва ўзімку. Свойскую птушку трымалі ў халодных сенцах, праз якія праходзілі ў хату. Суседства з жывёламі пагаршала гігіенічныя ўмовы габрэйскай хаты.
Важны фактар санітарнага становішча якасць вады. У Гародні да 1876 г., а ў габрэйскіх раёнах і да сярэдзіны XX ст. адсутнічаў водаправод. Ваду набіралі з прыватных студняў, таксама яе пастаўлялі вадавозы. Каналізацыя адсутнічала, прыбіральні стаялі побач з дамамі і грамадскімі
будынкамі. Брудную ваду і памыі вылівалі ў сцёкавыя раўкі і нават на двор. Гэта павышала вільготнасць, распаўсюджвала непрыемныя пахі, стварала небяспеку эпідэміі.
У хатах нярэдка панаваў холад. Будынкі абаграваліся пры дапамозе рускіх печак, якія патрабавалі шмат дроваў, на што не хапала сродкаў. Пры печках былі «катухі» для свойскай птушкі, дзе курэй запіралі на ноч. У заможных дамах сустракаліся каміны, якія давалі і цяпло, і святло, але цяпло распаўсюджвалася нераўнамерна. Цёплыя толькі зблізку, каміны дымілі і патрабавалі шмат дроваў. Падлога магла быць і драўляная, і земляная. Каб захаваць цяпло, вокны рабілі маленькімі, таму ў хаце звычайна было цёмна. На свечках эканомілі, запальвалі іх толькі на святы. Дрэннае асвятленне хаты негатыўна ўплывала на зрок. Ад хвароб вачэй пакутавалі хлопчыкі і мужчыны, якія шмат часу праводзілі ў чытанні святых тэкстаў і каментараў да іх у цёмных бес-мідрашах6.
Дрэннымі санітарна-гігіенічнымі ўмовамі вядомы габрэйскія навучальныя ўстановы хедары і ешыботы. Ніжэйшыя навучальныя ўстановы (хедары) звычайна месціліся на кватэрах настаўнікаў у непрыстасаваных памяшканнях. Адсутнасць мэблі, якая адпавядала б росту дзяцей, неабходнасць нізка схіляцца над тэкстам з прычыны цемры ў пакоі і сядзець у вымушанай позе, бо адзін тэкст прыходзіўся на двух-трох вучняў, псавалі паставу хлапчукоў. Яны хутка стамляліся. Увагу дзяцей таксама адцягвалі жонка настаўніка, якая займалася хатняй гаспадаркай і час ад часу звярталася за парадамі да мужа, і дзеці меламеда.
Сямён Рагоўнікаў, прыхільнік новай габрэйскай школы, пісаў пра хедар: «Жывыя труны, дзе з даўніх часоў бязлітасна хаваліся лепшыя фізічныя сілы і здольнасці розуму шматлікіх пакаленняў габрэяў [... ] Хедар заўсёды ўяўляе сабой 1-2 маленькія пакоі, вільготных, брудных, задушлівых, напоўненых шкоднымі міязмамі сапсаваных харчовых прыпасаў, выпарэнняў нагрувашчаных амаль адзін на аднаго дзяцей і дарослых [...] Шум, гоман, плач, крыкі, кашаль, чханне, рыканне настаўнікаў, вечна ўзброеных плёткамі, зліваюцца ў адзін бясконцы жаласлівы гул, які патрасае нервы слухача»7. Тэкст за настаўнікам паўтаралі ўслых, таму ў пакоі заўсёды было голасна. Перапынкі былі рэдкімі, фізічныя практыкаванні, спартыўныя гульні адсутнічалі. He дзіва, што габрэйскі арыстакрат духа, малады інтэлектуал быў бледны, худы і слабы. У габрэйскай Гародні добра ведалі, што «Тора аслабляе чалавека». Але такая знешнасць толькі паляпшала яго становішча на «кірмашы жаніхоў». Кожны бацька жадаў парадніцца з вучоным талмудыстам.