Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
ASD, t. IX, s. 425-426.
AIIRRAN, ф. П. Доброхотова, koi. 52, op. 1, nr 47, k. 2; AWAK, t 1, s. 65-66.
AIIRRAN, ф. П. Доброхотова, koi. 52, op. 1, nr 47, k. 3.
AIIRRAN, ф. ГІ. Доброхотова, koi. 52, op. 1, nr 47, k. 3; AWAK, t. 1, s. 122-123; ASD, t. IX, s. 427.
ASD, t. IX, s. 427.
Ibidem.
ASD, t. IX, s. 427-428.
Chodzi prawdopodobnie o ksi^zk^ Obrona jednosci cerkiewnej wydan^ w Wilnie w 1617 r., w ktorej autor wiele miejsca poswi^cil sprawom Cerkwi ruskiej w Wielkim Ksiystwie Litewskim. Zob.: D. Wasilewicz, Pisarze polscy Rusini, Przemysl 1996, s. 189-194.
ASD, t. IX, s. 428.
Tak rzeczywiscie siy stalo w czasach gdy archimandryt^ monasteru grodzienskiego byt Leon Kreuza Rzewuski. Uporz^dkowal on sprawy klasztorne i rozpocz^l proces z Andrzejem Kazimierzem Ejsmontem o folwark Poniemonie. W wyniku procesu 14 pazdziernika 1633 uzyskal wyrok przys^dzaj^cy «wiecznemi» czasy wspomniany folwark na rzecz klasztoru. Ponadto uzyskal w s^dzie ziemskim listy: jeden do woznego ziemskiego, by oddal folwark Poniemonie bazylianom kolozskim, drugi do Andrzeja Ejsmonta, aby ustQpil z folwarku. Pierwsza proba przej^cia folwarku przez klasztor nie udala si^. Sprawa trafila do Trybunatu w Wilnie, ktory 14 lipca 1634 roku wydal dekret przys^dzaj^cy folwark monasterowi, ale jednoczesnie skasowat wczesniejszy wyrok s^du ziemskiego w Grodnie, jako niezgodny z prawem i odeslal spra­wl do s^du asesorskiego. Sprawa miala dalszy ci^g gdy archimandryt^ kolozskim byl juz Eustachy Pieszkowski. Pocz^tkowo s^d asesorski przyznat racjy Ejsmontowi. Na skutek licznych protestow archimandryty Eustachego 10 czerwca 1644 roku postanowiono sprawy ponownie odeslac do ostatecznego rozpatrzenia. Nie wiadomo, jednak jak^ w koricu podj^to decyzjy. ASD, t. IX, s. 438-439.
AIIRRAN, ф. ГІ. Доброхотова, koi. 52, op. 1, nr 47, k. 3; AWAK, t. 1, s. 74-80.
ASD, t. IX, s. 429. AWAK, t. 1, s, 126. W rejestrze dokumentow klasztornych przywilej krolewski oddaj^cy monaster Kotowiczowi, zostal odnotowany pod dat^ roczn^ 1564. AIIRRAN, ф. II. Доброхотова, koi. 52, op. 1, nr 47, k. 4.
ASD, t. IX, s. 429.
Na temat dzialalnosci panstwowej Dymitra Chaleckiego zob.: У. Падалінскі, Дзмітры Халецкі, падскарбі земскі Вялікага княства Літоўскага: ад «слугі» да «прыяцеля,
w: Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV-XVIII стагоддзях: Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі (Мінск-Наваградак, 23-24 лістапада 2007 г.), Навук. Рэд.: С. Ф. Сокал, A. М. Янушкевіч. Мінск, 2008, s. 127-151.
44	AIIRRAN, ф. П. Доброхотова, koi. 52, op. 1, nr 47, k. 4; ASD, t. IX, s. 429-432. Ignacy Kulczycki w swojej kronice podawaf, ze niemozliwe jest by Hodkinski byl jednoczesnie w Krakowie i Wilnie, a zatem niejasne jest w jaki sposob otrzymal zar6wno przywilej krolewski i blogoslawienstwo metropolity. Stwierdzenie Kulczyckiego jest niejasne. Wspomniane pisma nosz^ rozne daty. Bye moze Kulczycki pomylil si§. Istnieje rowniez mozliwosc, ze to XIX wieezni wydawey dokument6w zmienili date na jednym ze wspomnianych pism. Przy tym zalozeniu rozumowanie przedstawione przez Kulczyckiego zyskuje sens. Ibidem, s. 432.
45	AIIRRAN, ф. П. Доброхотова, koi. 52, op. 1, nr 47, k. 4; AWAK, 1.1, s. 36-37,108-110. Przy­wilej krolewski o ktorym mowa wyst^puje tez pod dat? 5 czerwca 1591 r
46	AWAK, t 14, Vilna 1888, s. 390.
47	Ibidem, s. 390-391.
48	Ibidem, s. 392-393.
49	AIIRRAN, ф. П. Доброхо гова, koi. 52, op. 1, nr 47, k. 4; AWAK, 1.1, s. 35-37.
50	AIIRRAN, ф. П. Доброхотова, koi. 52, op. 1, nr 47, k 5; ASD t. IX, s. 433.
51	AIIRRAN, ф. П. Доброхотова, koi. 52, op. 1, nr 47, k. 6, 7.
52	Опйсанйе документов apxuea западнорусскйх унйатскйх мйтрополйтов. T. 1. 14701700, СПб., 1897, s. 271-272; Ю. Гардзееў, Магдэбургская Гародня, s. 79.
Горад і яго жыхары ў XIX XX стст.
Зянюк Раіса, мгр (Мінск)
Дзейнасць каталіцкага духавенства ў галіне адукацыі ў Гродне ў канцы XVIII XIX ст.
Каталіцкі касцёл і яго духавенства на працягу ўсёй сваёй гісторыі адыгрывалі важную ролю ў сферы адукацыі. Асобныя каталіцкія манаскія ордэны і кангрэгацыі (езуіты, піяры) адной з асноўных задачаў бачылі асвету моладзі. Навучальныя ўстановы, якія належалі рымскакаталіцкаму духоўнаму ведамству, былі прадстаўлены школамі трох узроўняў: пачатковымі, сярэднімі і вышэйшымі. У Гродне ў канцы XVIII XIX ст. дзейнічалі пачатковыя і сярэднія навучальныя ўстановы для свецкіх, а таксама спецыяльныя духоўныя навучальныя ўстановы. Вышэйшую адукацыю на беларускіх землях ў XIX ст. давала Полацкая езуіцкая акадэмія.
Пачатковая адукацыя была прадстаўлена сеткай парафіяльных школаў і адукацыйных асяродкаў. Пад парафіяльнымі школамі разумеем спецыяльна арганізаваныя і рэгулярна функцыянуючыя навучальныя ўстановы пры каталіцкім касцёле альбо кляштары, якія забяспечвалі атрыманне пачатковай адукацыі. Вучні гэтых школ звычайна паходзілі з адной парафіі. Адукацыйны асяродак гэта арганізаванае на пэўны час на дабрачынных асновах альбо па просьбах бацькоў навучанне дзяцей пры рымска-каталіцкім касцёле альбо кляштары прадстаўніком каталіцкага духавенства.
У Гродне ў справу пачатковай адукацыі у форме адукацыйных асяродкаў было ангажаванае манаскае духавенства, якое працавала пры 5 (з 9) гродзенскіх касцёлаў. Адукацыя моладзі ў большасці выпадкаў выступала як элемент дабрачыннай дзейнасці манахаў. Пры кожным кляштары пастаянна пражывала некалькі дзяцей, якім за нескладаную працу манахі давалі вопратку, харчаванне і навуку. На пачатку XIX ст. такая з’ява назіралася пры кляштарах кармелітаў босых, францысканцаў і бернардзінцаў1. Так, францысканцы давалі стол і навуку 3-5 хлопцам штогод2. Першыя звесткі пра гэты асяродак адносяцца да 1782 г., калі там навучаліся 2 шляхціцы і 4 сыны сялян3. Кармеліты босыя і бернардзінцы штогод утрымлівалі 3 сіротаў,
якім таксама давалі адукацыю4. Ян Курчэўскі ў сваёй працы, прысвечанай гісторыі Віленскай дыяцэзіі, адзначаў наяўнасць арганізаванага навучання пры бернардзінскім кляштары, дзе ў 1804 і 1805 гг. манахі ўтрымлівалі і навучалі трох хлопцаў5. Існаванне гэтай школы пацвярджаюць і даследчыкі гісторыі ордэна бернардзінцаў6.
Дзейнасць адзначаных асяродкаў, як і многіх іншых падобнага роду, насіла нерэгулярны характар. Эпідэміі, пажары і выкліканая імі разруха; неўраджаі, асабістае стаўленне настаяцеляў маглі спыніць на некаторы час адукацыйную актыўнасць канкрэтнага кляштара альбо касцёла. На колькасць навучальных установаў уплывалі і палітычныя прычыны. Напрыклад, падчас вайны 1812 г. на беларуска-літоўскіх землях колькасць парафіяльных школаў зменшылася амаль на палову7. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча, жаданне бацькоў, з’яўленне фундушаў, у сваю чаргу, уплывалі на адраджэнне дзейнасці навучальных установаў.
Жаночыя кляштары таксама былі заангажаваны ў педагагічную дзейнасць. У Гродне дзейнічалі два жаночыя манастыры брыгітак і бернардзінак. Пры кожным з іх пастаянна пражывалі некалькі дзяўчат, якім давалася адукацыя. У брыгітак, падобна як у кармелітаў, францысканцаў і бернардзінцаў, навучанне выступала як элемент дабрачыннай дзейнасці. Па адзначэнні візітатара, «панны Брыгіткі не займаюцца адукацыяй свецкіх паненак, гэта запісана ў іх статуце, і фундатарка кляштара выразна гэта забараніла»8. Нягледзячы на гэта, пры кляштары пастаянна пражывалі дзяўчаты-сіроты, якіх вучылі і выхоўвалі. Колькасць іх была сталай 12 чалавек9.
Бернардзінкі, у сваю чаргу, займаліся арганізаваным навучаннем дзяўчат. Колькасць вучаніц была большай, чым у брыгітак, і дасягала 26 чалавек (у 1804 1805 гг.)10. Адукацыйную дзейнасць манахіні расцэньвалі таксама як сродак атрымання даходаў: у 1828 г. з 12 вучаніц толькі 3 (Аўгуста Маеўская, Разалія і Францішка Ардзелеўскія) утрымліваліся коштам кляштара. 9 дзяўчынак (Юзэфа Паўлоўская, Катарына Мірановіч, Ганна Раўтушкевіч, Францішка Дабрасельская, Юзэфа Зелянкоўская, Юлія Афратава, Багуміла Афратава, Юзэфа Смалінская, Тэкля Сабалеўская) навучаліся платна11. Адукацыя дзяўчат пры абодвух кляштарах абмяжоўвалася пачатковымі навукамі: катэхізісам, чытаннем, пісьмом і жаночымі работамі12.
Навучанне дзяўчат пры каталіцкіх манастырах было папулярным сярод жыхароў Гродна. Пры кляштарах брыгітак і бернардзінак у першай палове XIX ст. навучалася такая самая колькасць дзяўчат, як і ў прыватных пансіёнах горада13.
Да 1773 г. у адукацыйную дзейнасць былі заангажаваны езуіты, стараннем якіх з 1667 г. у Гродне дзейнічаў калегіум сярэдняя навучальная ўстанова як для свецкіх, так і для членаў ордэна. Але 16 жніўня 1773 г. булай папы
Клеменса XIV Dominus ас Redemptor ордэн езуітаў быў скасаваны14. У той жа час на землях Рэчы Паспалітай распачала сваю дзейнасць Адукацыйная камісія, якая распараджалася паезуіцкай спадчынай, прызначаючы яе на падтрымку дзейнасці школаў рознага ўзроўню. Камісіяй былі створаны 9 навучальных акругаў. Горад Гродна стаў цэнтрам Літоўскай акруті. У сувязі з гэтым у горадзе на месцы былой езуіцкай была створана Акруговая школа, якой падпарадкоўваліся ўсе навучальныя установы ў акрузе. Пасля смерці Кацярыны II Павел I накіраваў Віленскаму біскупу Яну Касакоўскаму ліст, у якім прапаноўваў перадаць школы былой Адукацыйнай камісіі ў веданне манаскім ордэнам і на іх поўнае ўтрыманне. Пасля гэтага указам Паўла I Гродзенская акруговая школа была закрытая, а на яе месцы 29 верасня 1797 г. было адкрыта Гродзенскае павятовае вучылішча, якое перадалі ў веданне манахаў-дамініканцаў.
Перадаючы школу на ўтрыманне каталіцкага манаскага духавенства ўлады пазбаўлялі сябе неабходнасці яе фінансавання. Да таго ж дамініканцы навучалі моладзь бясплатна, дзякуючы фундушам на ўтрыманне навучальнай установы. Непасрэдна на дамініканскую школу ахвяравалі сродкі айцец Ян Стрыпейка, першы прэфект дамініканскай школы, ксяндзы Гейн і Галянскі і іншыя асобы, з фундушаў якіх школа атрымлівала штогадовыя працэнты15. Фундуш а. Гейна ў памеры 500 чырвонцаў павінен быў расходавацца на хатняга наглядчыка для бедных вучняў16. Пазней (невядома ад якога моманту, магчыма ўжо ад пераходу гімназіі пад уладу Беларускай навучальнай акруті) за навучанне сталі браць плату ў памеры 1 срэбны рубель17.