Гарадзенскі палімпсест 2011 Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2011

Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
112.12 МБ
Акрамя гэтага, рымска-каталіцкае духавенства горада спрабавала займацца выкладчыцкай дзейнасцю выключна на дабрачынных асновах. Так, у канцы 50-х пачатку 60-х гг. XIX ст. ксёндз Гінтаўт, які працаваў у гродзенскім пабернардзінскім касцёле, выкладаў «бедным дзецям» катэхізіс. Заняткі адбываліся ў доме святара. Дзейнасць гэтая, аднак, працягвалася нядоўга. Страх расійскіх уладаў перад любымі выпадкамі навучання, якія немагчыма было кантраляваць, прывёў да забароны выкладчыцкай дзейнасці ксяндза. «Вследствме представленмя Вашего превосходмтельства от 27 мстёкшего октября (1861 г. аўт.), о дозволеннм Гродненскому Декану кс. Гннтовту собнрать у себя детей бедных родмтелей м смрот для блмжайшего н точнейшего обьясненмя нм догматов хрястманской веры,
ммею честь уведоммть Вас, для обіявленмя сказанному Гннтовту, что догматы веры должны быть преподаваемы в учреждённых правнтельством школах, под наблюденмем учмлніцного начальства, а не частно, в квартмре его Гмнтовта, где таковое наблюденме совершенно невозможно»38.
Акрамя працы ў свецкіх навучальных установах, каталіцкае духавенства клапацілася і аб адукацыі будучых святароў. Дыяцэзіяльныя святары атрымлівалі адукацыю ў духоўных семінарыях. На тэрыторыі Віленскай дыяцэзіі, у склад якой ўваходзіў і г. Гродна, да 1832 г. дзейнічалі 4 семінарыі: 2 ў Вільні, па адной у Ілукшце і Брэсце. Манаскае духавенства атрымлівала адукацыюўордэнскіхнавучальныхустановах. Інтэлектуальная падрыхтоўка апошніх мела іншую форму і структуру, чым адукацыя свецкага духавенства, а таксама рознілася ў залежнасці ад ордэна. Рознымі былі тэрміны і метады навучання, патрабаванні да адукацыйнага працэсу. У працэсе падрыхтоўкі манаха можна вылучыць два асноўныя этапы: навіцыят і студыі манаскія., Студыі, у сваю чаргу, падзяляліся на больш дробныя этапы падрыхтоўкі. Часцей за ўсё выдзялялася 2 этапы: студыі філасофіі і тэалогіі.
У большасці манаскіх ордэнаў навіцыят працягваўся год. У практыцы некаторых ордэнаў (напр., езуітаў) гэты перыяд быў падоўжаны да 2 год. Таксама згодна з пастановамі Трыдэнцкага сабора кожная правінцыя манаскага ордэна павінна была мець асобны супольны навіцыят (да рашэння сабору кандыдаты адбывалі навіцыят у тых кляштарах, у якія яны звярталіся з просьбай аб прыняцці). Мэтай навіцыяту ва ўсіх ордэнах была духоўная падрыхтоўка кандыдатаў да жыцця ў ордэне. Вучэбная складаючая зводзілася да навучання гісторыі ордэна, спеву, знаёмству з асобай і жыццём яго заснавальніка і г. д.
Непасрэдная падрыхтоўка да святарскай дзейнасці адбывалася падчас студыяў манаскіх. Навучанне мела некалькі этапаў, якія адрозніваліся па часе і структуры ў залежнасці ад ордэна альбо кангрэгацыі. Найбольш разгалінаваную сістэму студыяў меў ордэн дамініканцаў39: канвентуальныя, партыкулярныя, матэрыяльныя, фармальныя, генеральныя40.
Канвентуальныя студыі, якія існавалі ў некаторых ордэнах, дзейнічалі прыкожным кляштары.Моладзьрыхтаваласяўіхдасвятарскіхпасвечанняў, манахі, што мелі пасвечанні да належнага выканання сваіх святарскіх абавязкаў. У канцы XVIII-XIX ст. мэтай канвентуальных стуцыяў было паўтарэнне вывучанага раней, а таксама знаёмства з новымі накірункамі ў філасофіі і тэалогіі41. У асобны від выдзяляліся фармальныя студыі. Гэты від студыяў існаваў толькі ў дамініканцаў. Працягваліся яны 7 год, давалі адукацыю на вышэйшым (універсітэцкім) узроўні, але не мелі права надаваць ступень лектара. Праграма навучання на такога роду студыях не адрознівалася ад праграмы студыяў генеральных.
Вышэйшую адукацыю давалі генеральныя студыі. Наяўнасць іх у правінцыі была мэтай кожнага ордэна. Гэта найвышэйшы па ўзроўню арганізацыі, рэалізаваных праграмах навучання тып ордэнскай навучальнай установы. Па сваім узроўні навучання і паўнамоцтвах генеральныя студыі адпавядалі універсітэтам42.
На беларускіх землях такія студыі мелі дамініканцы менавіта ў Гродне ў перыяд з 1752 па 1827 г.43 Так, пры Гродзенскім кляштары дзейнічалі студыі вышэйшай філасофіі і матэматыкі44. У 1810 г. на студыях у дамініканцаў навучалася 4 клерыка45. Выкладчыцкія пасады на студыях дамініканцы сумяшчалі з настаўніцкай працай у павятовай школе і гімназіі. Нагрузкі былі значнымі, у сувязі з чым візітатары прасілі вызваліць ад выкладчыцкай працы на студыях тых дамініканцаў, якія працавалі на настаўніцкіх пасадах у школе. Так, у 1828 г. дырэктар вучылішчаў Гродзенскай губерні пісаў «Но как кс. Зелёнка [...] кроме Смотрнтельской м Учнтельской должностй в Гммназмм занммался преподаваннем наук клнрнкам своего ордена, что вместе весьма отягоіцало его [...] необходммо нужно облегчмть его на будуіцее время, то есть оставмть прм одной должностм Смотрмтеля, а от прочмх обязанностей освободйть, о чём м неоставнл отнестмсь к Кс. Провмнцмалу Доммнмканского ордена»46.
Кляштар Узвышэння св. Крыжа ордэна кармелітаў босых у Гродне першапачаткова ўваходзіў у склад Польскай правінцыі ордэна. У 1734 г. пасля падзелу Польскай правінцыі на дзве, а менавіта на ўласна Польскую і Літоўскую, кляштар гродзенскіх кармелітаў увайшоў у межы апошняй47. 3 таго моманту у гродзенскім манастыры распачалі сваю дзейнасць студыі філасофіі, навучанне ў якіх працягвалася тры гады48. У 20-х гг. XIX ст. тут дзейнічаў навіцыят49.
Бернардзінцы ў Гродне мелі 3-гадовыя студыі філасофіі. Ha 1 годзе клерыкі навучаліся арыфметыцы, геаметрыі, метафізіцы, логіцы. На другім годзе лагарыфмам, трыганаметрыі, алгебры і генеральнай фізіцы; на трэцім партыкулярнай фізіцы, алгебры і салідаметрыі. Апрача гэтых прадметаў на ўсіх курсах вывучалі маральную тэалогію. Па адзначэнні правінцыяла, які візітаваў кляштар у 1828 г. «лектар філасофіі і магістр, якія займаюцца адукацыяй людзі вельмі здольныя, але мала карысці могуць прынесці для моладзі ў якой няма ахвоты і здольнасці да навук». У той час на студыях навучалася 5 клерыкаў (Бернард Касткоўскі, Юліян Курачыцкі, Ян Канапацкі, Фабіян Паўлоўскі, Конрад Фаляеўскі)50.
На працягу некаторага часу пасля забароны дзейнасці студыяў у 1843 г., манаскія ордэны спынілі іх дзейнасць. Але ўжо ў 1849 г. у Гродзенскім і Віленскім бернардзінскіх кляштарах ізноў з’яўляюцца клерыкі, а ў іншых кляштарах (Мінскім, Слонімскім, Іўеўскім) манахі, маючыя пасвечанні
субдыяканату, што сведчыць аб іх папярэдняй падрыхтоўцы51. Так, пад 1850 г. у Гродзенскім кляштары згадваюцца клерыкі: Раймунд Рымкевіч і Сервантус Чарніцкі. Іх выкладчыкам (лектарам) быў а. Антоні Мацютовіч52. Дзейнічалі студыі да моманту скасавання кляштара ў 1853 г.53
Кляштар гродзенскіх францысканцаў таксама з’яўляўся домам навіцыяту і студыяў. Сваю дзейнасць студыі распачалі ў сярэдзіне XVIII ст. Акрамя клерыкаў з 1766 г. па загаду візітатара а. Антонія Дамброўскага 1 лекцыя на тыдзень абавязвала таксама братоў-лаікаў54. Клерыкам былі строга забаронены стасункі са свецкімі людзьмі, а кантакты з іншымі манахамі ў кляштары абмяжоўваліся55. У 1774 г. у гродзенскім кляштары працавалі 3 прафесары, якія навучалі 5 клерыкаў56. Верагодна, дзейнасць студый у францысканцаў працягвалася да 1818 г. У той час (1818 г.) у дакументах згадваецца прафесар маральнай тэалогіі а. Ваўжынец (Лаўрэнцій) Драздоўскі57. Пасля азначанай даты звестак аб падрыхтоўцы манахаў пры дадзеным кляштары не сустракаецца.
Падсумоўваючы, адзначым, што ў канцы XVIII XIX ст. дзейнасць духавенства ў галіне адукацыі ў Гродне ажыццяўлялася ў двух накірунках: педагагічнай працы ў школах рознага ўзроўню, якія давалі адукацыю свецкім асобам (адукацыйныя асяродкі пры бернардзінскім, кармеліцкім, францысканскім, жаночых брыгіцкім і бернардінскім кляштарах, дамініканскай гімназіі, на пасадахвыкладчыкаўЗакону Божагаўпрыватных пансіёнах і дзяржаўных гімназіях) і ў сферы ордэнскай падрыхтоўкі. У галіне свецкай адукацыі колькасць святароў на настаўніцкіх пасадах эвалюцыянавала да амаль поўнай замены іх свецкімі (духавенства да канца вывучаемага перыяду заставалася на пасадах выкладчыкаў Закону Божага). Спецыяльныя навучальныя ўстановы студыі манаскія ліквідаваліся разам з закрыццём кляштараў.
1	Kurczewski, J. Biskupstwo Wileriskie. Wilna, 1911, s. 300 301; Archiwum OO Franciszkanow w Krakowie (далей AFK). Sygn. E I 12 19, s. 164.
2	Makarczyk J. Kustodia Grodzieriska Zakonu Braci Mniejszych Konwentualnych w latach 1687 1832. Гродна, 2006, c. 93.
3	Makarczyk J. Wklad OO. Franciszkanow w ewangelizacja na Bialorusi / Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа, Гродна, 2008, С. 204.
4	Wanat В. J. Zakon karmelitow bosych w Polsce. Klasztory karmelitow i karmclitanek bosych 1605 1975. Krakow, 1979, S. 511; Kurczewski, J. Biskupstwo Wileriskie, s. 300-301.
5	Kurczewski, J. Biskupstwo Wileriskie, s. 300.
6	Klasztory bernardyriskie w Polsce w jej granicach historycznych. Red. H.E. Wyczawskiego, Kalwaria Zebrzydowska, 1985, s. 82.
7	йстормя просвеіценмя в Белоруссмм. Вмтебск, 1996, с. 35.
8	Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў (далей ЛДГА), Ф. 694, воп. 1, адз. з. 642, арк. 90.
9	ЛДГА, Ф. 694, воп. 1, адз. з. 74, арк. 8-9; Kurczewski, J. Biskupstwo Wileriskie, s. 300;
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
Гардзіенка Н. С. Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім княстве Літоўскім у XVIII ст. Дысертацыя на суісканне ступені кандыдата гістарычных навук, Мінск, 2003, с. 113.
Kurczewski, J. Biskupstwo Wileriskie. s. 300.
ЛДГА, Ф. 694, воп. 1, адз. з. 642, арк. 93.
Ibidem.
Kurczewski, J. Biskupstwo Wileriskie. s. 301.
Орловскмй E. Ф. Нстормческнй очерк Гродненской гммназмм, составленный преподавателем нсторлм Е. Ф. Орловскнм. Гродна, 1901, с. 3.
Jodkowski, J. Gimnazium po-dominikariskie w Grodnie. Grodno, 1924, s. 25.
ЛДГА, Ф. 567, воп. 2, адз. з. 2359, арк. 3 аб.
Сборннк сведеннй о среднмхучебных заведенмях Вмленскаго учебнаго округа. Вмлыю, 1873, с. 62.
Ibidem, с. 57,61.
Орловскнй Е. Ф. Мстормческяй очерк..., с. 6.
Jodkowski, J. Gimnazium ....s. 21, Сборнмк сведенмй, с. 61.
Сборннк матермалов для мсторял просветення в Россмн, мзвлечённых мз архмва Мпннстерства народного просвеіцення. Т. 2: Учебные заведення в западных губернмях, 1802 1804, Санкт Петербург, 1897, с. 557 558.