Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Першапачаткова вучылішча размяшчалася ў двухпавярховым флігелі, спецыяльна пабудаваным для гэтых мэтаў у 1797 г. Пасля скасавання кляштара дамініканцаў у Гродне і перадачы гімназіі пад уладу дырэкцыі вучылішчаў Гродзенскай губерні, гімназію перавялі ў будынак кляштара, будаўніцтва якога распачаўу 1737 г. тагачасны прыёр а. Тамаш Ганусевіч.
3 1803 г. вучылішча было падпарадкавана Віленскаму універсітэту. Першапачаткова школа знаходзілася на ступені павятовага вучылішча, пазней, у 1825 г. атрымала статус гімназіі18.3 гэтага момантуяно падзялялася на непасрэдна гімназію і павятовае вучылішча. Абедзве навучальныя ўстановы мелі па 3 класы.
Кіравалі вучылішчам дамініканцы, яны ж займалі ў ім пераважную большасць настаўніцкіх пасадаў. Лічба настаўнікаў у школе была пастаяннай 10 чалавек. 3 іх два выкладалі ў двух малодшых класах, авосем у старэйшых. Напрыканцы існавання дамініканскай гімназіі колькасць настаўнікаў павялічылася да 14 чалавек (8 у гімназіі, 6 у вучылішчы). Нагрузка педагогаў складала ад 16 да 20 вучэбных гадзін на тыдзень.
Прэфектаў прызначаў правінцыял ордэна. 3 1803 г. кандыдатуру прэфекта зацвяржала кіраўніцтва Віленскага ўніверсітэта. Першым прэфектам школы быў а. Ян Стрыпейка, з 1803 г. а Мікалай Ждановіч19, да 1827 г. а. Караль Чапліц, пасля яго на нядоўгі перыяд а. Станіслаў Снарскі, прызначаны правінцыялам ордэна на гэтую пасаду без дазволу Віленскага універсітэта. Гэта выклікала незадавальненне універсітэцкага кіраўніцтва, у сувязі з чым замест дамініканца пасаду прэфекта гімназіі заняў свецкі чалавек выпускнік Віленскага універсітэта, магістр філасофіі Вінсэнт Наксяновіч20. Дзейнасць апошняга палягала на напісанні справаздачаў, якія ў большай ступені мелі характар даносаў аб дзейнасці школы дырэктару вучылішчаў Гродзенскай губерні. У іх прэфект даводзіў да ведама начальства, што ўсе выкладчыкі гімназіі і вучылішча «несостоятельны» для таго, каб навучаць моладзь, паколькі не маюць дастатковай адукацыю. Акрамя гэтага да справаздачаў дадаваліся падрабязныя звесткі адносна маральнага (а, дакладней, амаральнага) жыцця манахаў.
Якадзначалася, практычнаўсенастаўніцкіяпасадыўвучылішчызаймалі дамініканцы. Так, у 1803 г. сярод 11 выкладчыкаў было 10 дамініканцаў (а. Мікалай Ждановіч-прэфект, а. Чэслаў Янцэвіч, а. Фелікс Цяцерскі, а. Пётр Вейкшатовіч, а. Аўгусцін Паўлоўскі, а. Раймунд Мацкевіч, а. Алаізій Каржанеўскі (французская мова), а. Гудзіслаў Эймант (малюнак), а таксама клерыкі Леапольд Макржэцкі, Якуб Вайніловіч) і адзін свецкі Тэафіл Стэнцлер, выкладчык нямецкай мовы21.
У 1828 г. настаўнікаў у дамініканскай школе налічвалася 11, сярод іх 1 праваслаўны святар, 1 свецкі выкладчык і 9 дамініканцаў22 У 1831 г.
з 14 выкладчыкаў гімназіі і павятовага вучылішча пры ёй 13 належала да ордэну дамініканцаў (аа. Кандыд Зялёнка (прэфект, мал. 1), Альберг Стацэвіч (Закон Божы каталіцкага веравызнання), Ігнат Няцюнскі
Man. 1.
А. Кандыд Зялёнка (па: Модестова Н. «Кандйд Зеленко в Оренбурге», 1913)
(грэчаская, лацінская, польская мовы і логіка), Антоні Доўкінт (гістарычныя навукі), Фульгенцы Ляскоўскі (натуральная гісторыя і фізічныя навукі), Стэфан Дзенгелеўскі (матэматычныя навукі), Пётр Карны (нямецкая мова), Лукіян Календа (французская мова), Леў Пячора (руская мова), Яўстах Ралевіч (польская і лацінская мовы), Рох Песляк (нямецкая мова), Алойзы Садкоўскі (геаграфія, арыфметыка і геаметрыя), Фелікс Ніхілевіч (настаўнік пачатковага класу). Закон Божы для вучняў праваслаўнага веравызнання а таксама «расійскую і славянскую мовы» выкладаў праваслаўны святар пратаярэй Васіль Папоў. Па адзначэнні а. Кандыда Зялёнкі ўсе
выкладчыкі былі «прялежанмя превосходного, познаняя совершенного м способностей отлнчных, поведенмя хорошего м прммерного, обраіценмя с ученякамм благоразумного»23.
Аб выкладчыках гімназіі, у адрозненне ад К. Зялёнкі дырэктар вучылішчаў Гродзенскай губерні ў 1828 г. пісаў наступнае: «Кс. Лесковскнй будучм весьма способен, с охотой м ревностмю преподаёт свон предметы». У той жа час настаўнікі замежных моваў айцы Вільдзевіч і Ашаклінскі «по небольшой ях способноста н по своему обхожденмю с ученмкамм не могут оставаться в сей Гммназяя, а поэтому я просмл местное Доммнмканское в Гродно начальство о перемене ях. Прочме Учмтелм довольно хорошо ясполняют свом должностм»24.
Дзейнасць а. Зялёнкі ацэньвалася выключна станоўча: «Мсполняюіцяй должность смотрмтеля кс. Зелёнка я вместе с тем учнтель Польской словесностммлатмнскогоязыка, возложенныенанегообязанностя нсполнял
с прммерным усерднем. Рекомендуя его Правленмю Ммператорского Вмленского Унмверсятета как достойного довермя блюстмтеля порядка за Гймназяею м Учнлмшем, покорнейше прошу в случае не назначенмя в смю Гммназмю светского Смотрмтеля, сего кс. Зелёнку оставмть в званмм Смотрмтеля»25.
Вялікую ўвагу дзейнасці гэтага вучылішча надаваў правінцыял Літоўскай правінцыі ордэна дамінікан-
цаў Фаўстын Цяцерскі (мал. 2) які знаходзіўся на гэтай пасадзе ў 1818 1824 гг. Гродзенскую школу ён вылучаў з усіх астатніх. Для кабінетаў Гродзенскай і Нясвіжскай школаў ён прывёз розныя машыны і механізмы з замежжа. Ад яго школа атрымала ў дар некалькі манет у нумізматычную калекцыю і кнігі для бібліятэкі. Ужо пасля заканчэння сваёй другой кадэнцыі на пасадзе правінцыяла, і будучы візітатарам школаў і прыёрам дамініканскага кляштара ў 1826 г., а. Фаўстын пераказаў Гродзенскай школе 150 польскіх ЗЛОТЫХ26.
У павятовым вучылішчы ад моманту заснавання і да 1818 г. дамініканцы навучалі наступным прадметам: у I класе: чытанне і пісьмо на лаціне,
Man. 2. Фаустын Цяцерскі (no: Brodniewicz J. «Bytbym najniespokojniejszym, gdybym ufnosci niepoktadat w nieprzebranej Najwyzszej Opatrznosci» rekonstrukcja biografii Faustyna Ciecierskiego / Dominikanie na ziemiach polskich w epoce nowozytnej.
Red. Markiewicz A., Mitawicki M. Krakow, wyd. Dominikaiiskiego instytutu Historycznego, 2009, s. 519-563)
пачаткі арыфметыкі і геаграфіі, катэхізіс; у II класе: працяг вывучэння пачаткаў лаціны, катэхізіс, арыфметыка, геаграфія, чыстапісанне; у III класе: граматыка лацінскай мовы, гісторыя, геаграфія, пачаткі матэматыкі і прыродазнаўства, маральная навука; у IV класе: тэарэтычная і прыкладная матэматыка, гісторыя Грэцыі, пачаткі фізікі, прыродазнаўства, рыторыка, правілы вершаскладання; у V класе (двухгадовы курс) фізіка, алгебра, паліталогія, прыродазнаўства, рыторыка і паэзія; у VI класе: права народаў, сусветная гісторыя, прыродазнаўства, логіка, рыторыка, паэтыка. Акрамя гэтага, існаваў і VII клас падрыхтоўчы, альбо пачатковы (initialis)27. Навучанне ўсім прадметам праводзілася на польскай мове.
Неабавязковымі для вывучэння з’яўляліся наступныя прадметы: руская, французская, нямецкая мовы і маляванне. Тыя, хто вывучалі замежныя мовы (руская ўваходзіла ў лік замежных) дзяліліся на 4 групы: дзве пачынаючых, 1 паспяваючая, 1 заканчваючая. Закон Божы вывучалі на працягу 1 гадзіны ў нядзельныя і святочныя дні да 1834 г., пасля колькасць павялічылася да 2 гадзін у кожным класе.
Урокі абавязковых прадметаў працягваліся па 2 гадзіны, раніцай ад 8-9 да 10-11, і пасля абеду ад 14 да 16 гадзіны. Неабавязковыя прадметы вывучаліся па-за вучзбнымі гадзінамі два разы на тыдзень. Жадаючых навучацца неабавязковым прадметам было мала28.
У 1823 г. Віленскімуніверсітэтам было вырашанаправесці рэфармаванне Гродзенскай дамініканскай школы. У выніку было спынена выкладанне некаторых прадметаў паліталагічнага цыкла і ўзмоцнена выкладанне моваў: лацінскай, грэцкай, а таксама рускай, якая раней не з’яўлялася абавязковай29. Таксама была рэарганізавана колькасць класаў з 7 (разам з падрыхтоўчым) яна скарацілася да 5. Прыкладна ў той жа час (1826 г.) справаводства навучальнай установы, якое дагэтуль вялося па-польску, было пераведзена на рускую мову. Распараджэннем Міністра народнай асветы ад 14 верасня 1825 г. Гродзенскае павятовае вучылішча было перайменавана ў дамініканскую гімназію30.
Колькасць вучняў у школе вагалася ад 84 (у 1807 г.) да 307 (у 1831 г.). Іх канфесійная прыналежнасць была дастаткова разнароднай: у школе навучаліся каталікі, уніяты, праваслаўныя; па саслоўнай прыналежнасці шляхта, дзеці уніяцкага духавенства, мяшчане, разначынцы і сяляне31. Наяўнасць невялікай колькасці праваслаўных навучэнцаў, а таксама, па адзначэнні В. Наксяновіча, «совраіценяе воспмтанннков мз православмя в католнцязм» сталіся адной з крыніцаў незадавальнення ўрадам дзейнасцю гімназіі.
Асноўнай прычынай, па якой дамініканская гімназія перастала існаваць, сталася «деятельное участне доммняканов а вслед за ннмн м нх пнтомцев
в мятеже 1831 г.» а таксама «обнаруженме участмя монахов в зяонамеренных замыслах»32. Сярод апошніх варта адзначыць сувязь вучняў і настаўнікаў школы з г.зв. «справай Шыманскага»33.
Справа па закрыццю дамініканскай школы доўжылася нядоўта. Па распараджэнню М. Мураўёва дамініканцы павінны былі перадаць школьны інвентар Ф. Сазановічу, што і было зроблена. К. Зялёнка на працягу няпоўных трох тыдняў перадаў расійскім уладам школьную дакументацыю (з 1781 па 1833 г.), бібліятэку (апрача кляштарнай) і школьны гаспадарчы інвентар34. Айца Кандыда Зялёнку саслалі ў Арэнбург, дзе ён працягваў займацца адукацыйнай і навуковай дзейнасцю.
Акрамя настаўніцкай працы ва ўласных школах каталіцкае духавенства працавала на настаўніцкіх пасадах ў прыватных і дзяржаўных навучальных установах. Так, у 1828 г. у пансіёне Яна Фіжана пасаду выкладчыка Закону Божага займаў дамініканец Тамаш Лук’яновіч, а ў 1830 г. дамініканец а. Алоізы Садкоўскі. У пансіёне Ганны Друц на пасадзе выкладчыка Божага ў 1830 г. знаходзіўся дамініканец а. Пётр Карны35. Акрамя непасрэдна адукацыйнай дзейнасці, святары дбалі аб рэлігійным выхаванні дзяўчат. Паводле інфармацыі візітатара, дзяўчаты 4 разы на год прыступалі да сакрамэнтаў36. Пасля таго, як дамініканская гімназія стала губернскай, на пасадах выкладчыкаў Закону Божага знаходзіліся ксяндзы Заленскі (у 1834 г.) і Гітэр (у 1856 1865 гг.)37. На долю апошняга выпала пераводзіць навучанне Закону Божаму на рускую мову.
Актыўная педагагічная дзейнасць каталіцкага духавенства была спынена пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гт. На беларуска-літоўскіх землях было скавана больш за палову кляштараў. Адпаведна спынялі сваю дзейнасць і школы, якія пры іх існавалі. Касацыя кляштараў узмацнілася ў 40-я гг. XIX ст. і пасля паўстання 1863-1864 гг. Але на працягу ўсяго XIX ст. каталіцкія святары працягвалі працаваць на пасадах выкладчыкаў Закону Божага ў гімназіях і прыватных пансіёнах.