Гарадзенскі палімпсест 2011
Асоба, грамадства, дзяржава. XV - XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 384с.
Мінск 2012
Ва ўсіх рапартах, у якіх утрымлівалася апісанне падобных падзей, звяртае на сябе ўвагу цікавая дэталь: іх аўтар, гарадзенскі паліцмайстар, заўсёды знаходзіўся на баку мясцовых жыхароў (у тым ліку габрэяў), а не вайскоўцаў.
Але вернемся да святаў, што ладзіліся вайскоўцамі ў нашым горадзе. Падрыхтоўка да аднаго з такіх маскарадаў ледзьве не скончылася сапраўднай катастрофай для ўсяго горада: «Грамада г. афіцэраў маючы намер арганізаваць танцавальны вечар у сваім лагерным павільёне, дзеля чаго падрыхтавала феерверкі і бенгальскія агні [...] Адзін з распараджальнікаў свята штабскапітан фон Румель, жадаючы праверыць бенгальскія агні, пачаў падпальваць іх у хатцы, дзе былі складзены ракеты [... ]»“, зразумела, чым усё скончылася. I ўсё гэта ў непасрэднай блізкасці ад артылерыйскіх складоў.
Акрамя маскарадаў, феерверкаў, боек гарадзенскія месцічы мелі яшчэ схільнасць да азартных гульняў. А дзе, як не ў шынку, можна было у той час рэалізаваць падобныя памкненні. Дзеля гэтага ў некаторых піцейных установах Гародні шырокае распаўсюджанне атрымаў більярд. Гулялі «на пустыя партыі, на выпіўку»67 і, пэўна, на грошы. Карты афіцыйна не былі забароненыя. He дазваляліся толькі азартныя гульні на грошы. А як вядома, чаго нельга рабіць, тое яшчэ больш прыцягальнае. Некаторыя пакідалі ў піцейных установах ці не ўвесь свой здабытак, іншыя (напрыклад, чыноўнік Трускоўскі) з прычыны пройгрышаў канчалі жыццё самагубствам68.1 ў гэтым выпадку гарадзенскія шынкі яшчэ раз пацвердзілі свой злачны статус.
Класічным у гэтым плане з’яўляецца прыклад селяніна Франца Казла, які са сваёй кабетай і яе пасагам прыехаў з Лідскага ўезду ў Гародню ў 1867 г. «для пошукаў службы ці для занятка промысламі». Відаць, ён палічыў, што найболып надзейным спосабам атрымаць неабходную інфармацыю аб новым месцы будзе прайсціся па мясцовых шынках. Тут ён і пазнаёміўся
з селянінам Ф. Благушэўскім, які трымаў шынок у доме Будрыка на Падольнай вул. Ф. Казёл пасля сведчыў у судзе, што апошні «упрошваў згуляць з ім у карты (у «штос», які афіцыйна быўзабаронены) [... ] з суботу на нядзелю гуляліўсю ноч у карты (у шынку A. Р.) да 10-й раніцы [...] выйграў у яго Благушэўскі 190 руб.» На кватэры Ф. Казёл выцягнуў з жончынага куфра 500 руб., размяняў іх у габрэйскіх мянялаў і пайшоў аддаваць доўг: «У панядзелак гралі з 8-й увечары да 9-й раніцы [...] Благушэўскі выйграў рэшту грошай»65. Разбіральніцтва па гэтай справы зацягнулася на гады.
Аб тым, што гэта не быў адзінкавы выпадак (у тым ліку і ва ўзгаданым шынку), сведчыць, між іншым, наступнае данясенне начальніка губернскіх жандараў, што датуецца 1872 г.: «У піцейных установах рознага кшталту адбываюцца азартныя картачныя гульні. У іх прымаюць удзел пераважна дробныя чыноўнікі, афіцэры і іншыя асобы [...] што цягне за сабой крайнюю нэнзу і п’янства [...] і маральны заняпад. 3 ліку такіх прытонаў, дзе збіраюцца граць, вылучаюцца ўстановы Айзіка Фрэнкеля ў доме ўдавы Благушэўскай, Іцкі Брода на Садовай вул., Арона Любарта на Купецкай, Янкеля Лапінера [...]»7°
Дадзеная інфармацыя знаходзіць пацверджанне як у афіцыйных, так і неафіцыйных крыніцах. Так, аўтар ананімнага данясення ўказвае на шынок рудога Іцкі, што месціўся супраць Казённай палаты, як на месца, дзе хеўра, якая складалася з галоўнага бухгалтара казначэйства і іншых чыноўнікаў, «многіх ужо згубіла». Гарадскі ж паліцмайстар, адмаўляючы факт картачнай гульні ў большасці ўстаноў, прызнае, што ў Айзіка Фрэнкеля нейкі Чамброўскі прайграў усе грошы, якія раней скраў71.
Улады сапраўды прымалі сур’ёзныя захады па выкараненні азартных гульняў. Той жа паліцмайстар з гэтай мэтай ладзіў сапраўдныя аблавы ў рэстарацыі П. Плонскага (1852 г.). I ўрэшце, калі яму ўдалося flagrante delicto з картамі ў руках схапіць фельчара Кузьміцкага (трымаў банк) і фактара Шрэдара (пеніцыраваў, а іншая публіка назірала), яго чакала глыбокае расчараванне: Кузьміцкі ў гэты ж дзень уцёк з гаўптвахты, а фактар аказаўся сакрэтным агентам! «3 мэтай росшуку ў Гародні замежных гульнявых карт, асабліва прускай вытворчасці, я выкарыстаў дзеля гэтых мэт сакрэтнага агента жыда Таўлея Шрэдара, які ўжо неаднаразова даказваў свае старанне [... ] заходзіў з рознае нагоды ў тракцірныя ўстановы і кандытарскія для росшукаў па прадмеце», прасіў за агента старшы чыноўнік па асаблівых даручэннях72.
У той жа час, не трэба перабольшваць крымінальны характар піцейных устаноў Гародні. У цэлым шынкі былі не самымі небяспечнымі месцамі ў горадзе. Як сведчаць шматлікія рапарты паліцмайстраў, куды значна больш злачынстваў адбывалася на вуліцах ды ў дамах гарадзенскіх месцічаў.
Акрамя сваіх асноўных функцый, у дзейнасці гарадзенскіх піцейных устаноў можна вылучыць шэраг дадатковых. Сярод іх рэкрыатыўную (шынок месца адпачынку), інфармацыйна-даведачную (шынок месца абмену і збору інфармацыі), інтэграцыйную (шынок месца, якое садзейнічала згуртаванню гарадской супольнасці незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці, сацыяльнага ці прафесійнага статуса).
Бардэлі ў структуры злачных мясцінаў горада
Публічныя дамы ў ацэнках афіцыйных уладаў мелі статус вельмі набліжаны да піцейных устаноў. Часцяком у рапартах чыноўнікаў яны фігуруюць разам, праз коску, як мясціны, у якіх бясконца адбываецца п’янства ды распуста73. Да таго ж, у некаторых выпадках гэтыя два тыпы устаноў знаходзіліся пад адным дахам, а калі-нікалі шынкі таксама выкарыстоўваліся жанчынамі адпаведнай прафесіі ў якасці месца пражывання і работы. На гэта наўпрост указвае факт заражэння венерычнай хваробай салдатаў мясцовага гарадзенскага гарнізона «у карчме на Падольнай вул., што паміж праваслаўнымі і каталіцкімі могілкамі ад дзеўкі Ганны»74. Падобная тэндэнцыя была характэрна не толькі для нашага горада. Найбольш востра яна стаяла ў Берасці і Беластоку, дзе падобныя жанчыны «бадзяюцца па кабаках і заезных дварах [...] займаюцца тайнай распустай у розных піцейных установах, харчэўнях і г. д...»75 Яшчэ адным прыстанішчам для берасцейскіх прастытутак былі мясцовыя чайныя.
Адна з першых згадак аб існаванні бардэляў у Гародні датуецца 1826 г. Тады барацьбу супраць іх павёў ксёндз-настаяцель цыстэрыянскага кляштара Вярдуцкі, які скардзіўся, што «каля бернардзіскага касцёла жыд Іцка адкрыў (у сваім доме A. Р.) утрыманне непатрэбных жанчын, праз што кляштару нанесена крыўда і для храма Божага непрыстойнасць». Аб тым, які эфект мела змаганне ўладаў з гэтай праблемай сведчыць наступны ліст ксяндза-настаяцеля, што датуецца 1828 г., у якім размова ідзе ўжо аб некалькіх дамах у ваколіцах узгаданага кляштара, дзе гаспадары хрысціяне і габрэі ўтрымлівалі «непатрэбных жанчын»76.
Ці не адзіным спосабам барацьбы з прастытуцыяй у той час была высылка жанчын «на месцы іх сталага жыхарства». Зразумела, што вынікі азначанай меры былі мізэрныя. Нарэшце, стаміўшыся змагацца з гэтай з’явай, зразумеўшы, што перамагчы яе немагчыма, царскія ўлады ў 1843— 1844 г. інстытуцыяналізавалі прастытуцыю па ўсёй імперыі. Тады ж былі выдадзены адпаведныя правілы як для мамак (жанчын, што трымалі бардэлі) так і для саміх прастытутак, якія дэталёва рэгламентавалі асновы іхняга рамяства.
Галоўным лейтматывам гэтых правілаў было ўвядзенне паліцэйскалекарскага нагляду за прастытуткамі. Дзякуючы гэтай меры, сёння мы можам пазнаёміцца з некаторымі статыстычнымі дадзенымі, якія тычацца гарадзенскай прастытуцыі, што праўда пераважна толькі за 80-я гады XIX ст.
Табліца№ 1. Некаторыя дадзеныя аб прастытуцыі ў Гародні ў 80-я гады XIX cm.
Дата
05.
1880
09.
1880
01.
1882
09.
1882
01.
1884
09.
1884
01.
1886
09.
1886
09.
1888
01.
1890
прастытутак «па спісе»
33
36
35
43
34
35
33
39
38
75
у публічных дамах
18
18
8
15
9
9
9
9
?
56
«адзіночак»
21
?
32
27
25
27
31
40
28
41
затрыманыя за «тайную распусту»
1
-
-
-
18
18
-
-
2
9
публічных дамоў
4
4
2
5
2
2
2
1
4
4
дамоў сустрэч
-
-
6
8
-
-
-
-
-
1
Крыніцы: НГАБ у Гродне. Ф. 9, воп. 1, адз. з. 752, 841,979, 1183, 1387.
3 прадстаўленых дадзеных вынікае, што колькасць публічных дамоў на працягу азначанага перыяду была невялікай і вагалася ад аднаго ў верасні 1886 г. да пяці ў верасні 1882 г. Але разам з тым, трэба адзначыць, што само паняцце публічнага дому (бардэля) было ў той час у значнай ступені ўмоўным. Па-першае, гэта вынікала з таго, што ў той час адсутнічалі спецыялізаваныя будынкі, якія былі адмыслова прызначаны пад бардэлі. Як і ў выпадку з шынкамі, публічным мог стаць кожны ці яго частка: «Кватэра Сельцара (дзе месціўся бардэль A. Р.) складаецца з трох пакояў, якія аддзеленыя перагародкай па правай палове і аднаго пакоя, што вядзе з сенцаў прама»77. Па-другое, пад бардэлем у той час разумелася памяшканне, дзе прастытуткі ажыццяўлялі сваю дзейнасць пад патранажам мамкі. Разам з тым, афіцыйныя дакументы фіксуюць факт пражывання некалькіх (3-5) прадстаўніц гэтай прафесіі разам у адным памяшканні, напрыклад, «на Купецкай вул. у доме Каўфмана» і г. д.78
Колькасць прастытутак, што легальна займалася сваёй дзейнасцю ў Гародні, выглядае больш-менш стабільнай. Адзінае з гэтай карціны выпадае пачатак 1890 г., калі назіраецца іх значны рост у параўнанні з папярэднім
часам. Але гэтая стабільнасць насамрэч толькі вонкавая. Іншыя дадзеныя сведчаць аб надзвычайнай плывучасці кадраў унутры цэха. Так, у 1867 г. максімальная колькасць прастытутак, што стаялі на ўліку ў горадзе склала 57 чалавек (12 верасня), мінімальная 25 (15 верасня). За тры дні лічба скарацілася больш чым у два разы! Акрамя таго, параўнанне двух імянных спісаўад 13 ліпеня 1867 г. (57 жанчын) І2 студзеня 1870 г. (41 кабета) выявіла супадзенне толькі чатырох прозвішчаў, якія прысутнічаюць у абедзвюх ведамасцях79.
Можна зрабіць выснову, што большасці прадстаўнікоў самай старажытнай прафесіі была ўласціва геаграфічная мабільнасць, г.зн. сезоннае ці сітуатыўнае перамяшчэнне ў межах пэўнага рэгіёну, а, можа, і ўсёй краіны. Улеткугэта маглі быць курортныя Друскенікі, ці мясцовасці, што знаходзіліся бліжэй да палявых лагераў вайскоўцаў або кірмашы. Ваўкавыскі земскі спраўнік у 1851 г. адзначаў: «У Ваўкавыскім уездзе бардэлей зусім няма, а толькі ў Зэльвянскі і Свіслацкі кірмашы адчыняюцца часова жанчынамі, якія прыбываюць з розных гарадоў»80. Колькасць «адзіночак» заўсёды пераважала над тымі, што знаходзіліся пад апекай мамак у публічных дамах.