Гаспода
Леанід Дранько-Майсюк
Выдавец: Мастацкая літаратура, Зміцер Колас
Памер: 382с.
Мінск 1998
Задаволены сабою, сваім «ускосным» доказам, кюрэ лагодна паглядзеў на паэта, але паэту ўсё пачутае здалося чыстай схаластыкай.
Па сутане кюрэ прабегла святло — тонкая сонечная сцяблінка, і паэту зноў прыгадаліся астры. Астрам было цесна ў сціплым паліваным збаночку і холадна ў вадзе. Як юныя танцоркі, яны стаялі на пуантах, прагнучы выбавіцца з керамічнага змроку. Яны хацелі вольна танцаваць у паветры шчаслівага пакоя.
— Пра што вы думаеце, сын мой?
— Пра астры.
— Зноў пра астры?! Думайце пра лілеі — кветкі евангельскія. Але я, здаецца, разумею вас...
I тут адбылося зусім нечаканае.
Са свайго лёгкага багажу кюрэ дастаў невялікую фанерынку, шырынйю з далонь. На фанерынцы была намалявана астра.
Паэт ахнуў — не нейкае там рапэнавае сама-
тужніцтва, а цудоўны мажорны матыў, касмічнадзікая расліна з палітры майстра! Астра хавалася ў блакітны цень і свяцілася праз яго, як праз тонкі шыфон, і была вільготная, як жаданае лона.
Кюрэ пахваліўся:
— Эцюд мсье Маціса. Вы, напэўна ж, хочаце ведаць, як ён апынуўся ў мяне? Выпрасіў у брата і вось важу з сабою. Як талісман. Мой брат у Парыжы мае кветкавы магазінчык, і аднойчы туды завітаў Маціс. Ён шукаў нейкія асаблівыя астры, невядомыя нават батанікам. I вось на гэтай фанерынцы мастак паказаў брату, якія астры яму патрэбныя, Я не вялікі прыхільнік сучаснага жывапісу, але ў гэтых фарбах ёсць боскае адкрыццё. Ці не так?
Паэт глядзеў на эцюд, як на спрыяльны знак лёсу. Гэты квадрат фанеры, выпадкова ператвораны ў шэдэўр, павінен стаць ягоным. За любыя грошы!
— Я бачу, што вы артыст, — раптоўна прамовіў кюрэ, — бярыце, астра ваша. Я, мусіць, адзіны святар, які заместа Бібліі ахвяруе абаронцу Францыі твор мастацтва.
На цудоўны дарунак трэба адказваць гэткім жа дарункам. I шчаслівы паэт падараваў шчодраму кюрэ сваю кнігу, надпісаўшы яе — Гіём Апалінэр.
Пісьмо майго эсэ пераможна адвольнае. Выдумка — асноўная мая дарадчыца, таму мне зусім не здаецца дзіўнай думка, што вясковы кюрэ з Гароны падараваў Апалінэру не эцюд Маціса, а давыд-гарадоцкую цікетку! Я веру, што гэта так, бо ўсе кветкі, маляваныя на фанеры, адразу набываюць у маім уяўленні цікетачны «статус». Менавіта цікетачны, нягледзячы на тое, хто іх маляваў і калі — маэстра Маціс на пачатку стагоддзя ці мой сын-ліцэіст на яго схіле. Аўтарства, час і нават выкананне не маюць істотнага значэння. Галоўнае — самі кветкі на блакітнай паверхні фанернага квадрата ці прамавугольніка.
Я збіраюся ў Парыж і бяру з сабою цікеткі. Маляўнічым веерам яны ляжаць на маім пісьмовым стале. Петунія, коўрыкі, настуркі, сальвія, карона, кларкія, аквілегія... На маім пісьмовым стале —
мініяцюрны сад, густы гаспадарчы жывапіс, свядомая спрошчанасць фактуры, рытмічныя контуры, дэкарацыйна-плоскаснае пісьмо, заўсёдная святочнасць і супакаенне. На кожнай цікетцы — кветка, некалькі кветак або цэлае суквецце.
He стульваючы вуснаў, вымаўляю тры сінічныя склады ці-кет-ка, і па языку струменіць гальская прахалода.
Цікетка — французскае etiquette ў давыд-гарадоцкім вымаўленні.
У дзяцінстве цікеткі былі маімі цацкамі. 3 іх я будаваў фінскія домікі, кітайскія пагады, нават варажыў на іх — гэта значыць глядзеў на цікеткі ўважліва, па-дзіцячы сур’ёзна, а белыя пялёсткі абрываў з кветак, папярэдне выразаных з блакнотнага лістка.
У Маскве, у Доме Герцэнаі цікеткі замянялі мне ігральныя карты. Я старанна ператасоўваў іх і раскладваў пасьянс, вельмі спадзеючыся, што выпадзе шчаслівая кветка. Мне была патрэбна шчаслівая кветка, асабліва тады, калі па-вар’яцку прыгнятаў сябе самазабойчай эстэтыкай Малармэ і зусім заставаўся без слоў, калі не хапала сіл бог ведае ў які ўжо раз (соты! тысячны!) ісці на Валхонку, каб зноў і зноў апынуцца ў еўрапейскім раі пушкінскага музея...
Васнянікі — гандляры насеннем кветак — у польскія часы выстаўлялі на базарах над сваімі доўгімі сталамі плакаты з надпісам: Nasiona ogrodniczy. Пасля здагадаліся расквеціць насенныя сталы маляванай фанерай. Так і з’явіліся цікеткі — мініяцюрны наіўны жывапіс, старанны рэкламны служка вечна капрызнай Флоры.
Hi ў альбомы, ні ў музеі цікеткі пакуль што не трапілі. Яны ўсё яшчэ на базарах — кожная ў сваёй торбе, у сваім насенні. Каб упэўніцца, што гэта так, варта схадзіць на тую ж мінскую Камароўку ці на які іншы рынак.
Стыль цікеткі народжаны давыд-гарадоцкім клопатам; стыль не прыдуманы, а таленавіта ўгаданы,
1 Неафіцыйная назва Літаратурнага інстытута.
навеяны прысутнасцю блізкай Еўропы, таму цікетка — інтуітыўны працяг фавістычнага і прымітывісцкага жывапісу, мацісаўска-русаісцкае каляровас водгулле, а таксама — лагодны павеў рускага авангарда. Бубновавалетавец Ілья Машкоў цікетачна намдляваў сваю «Бягонію», Павел Кузняцоў — «Чырвоныя кветкі», а Марцірос Сар’ян адзін з нацюрмортаў 1913 года...
Сыса, Тукін, Цубер — прозвішчы давыд-гарадоцкіх мастако^, але гэтыя прозвішчы не прачытаеш на цікетках, бо на цікетках пішуцца толькі назвы квсгах.
Я бяру ў Парыж самае вартаснае і няхай запознена, але ўсй ж узбагачу жывапісную калекцыю Апалінэра, да дзікай астры Маціса далучу кветкі, прыручаныя давыд-гарадоцкімі майстрамі. Пакуль жа, стомлены круглай, як перакуленая ратонда, поўняю, пішу сваей неразгаданай А. на крайчку нябеснай паперы кароткі развітальны ліст: «...такую ж месячную ноч аднойчы ў жніўні я ўбачыў у ДавыдГарадку. Успомні, любая, тое май шчаслівае ўзрушэнне: ярка-шафраннае святло поўнага месяца прымусіла мяне выйсці на ганак. Там я адчуў тваю прысутнасць, тваС золата, твой зялйны блакіт... I мне адразу ж захацелася ў Мінск. У Парыжы са мною адбудзецца тое ж».
2. Яшчэ адно развітанне
Я музычна развітаўся з А. і гэтак жа паспрабую развітацца са сваім першым сябрам па Доме Герцэна — далікатным паэтам, які сказаў пра А.: «...зайздрошчу гэтай жанчыне».
Я, вядома, не спытаў, чаму ен зайздросціць, бо адразу адчуў, што ягоная зайздрасць — ажурная загадка, эолавая чарацінка, якою дакранаюцца да еўрапейскай Ліліт і памагаюць разблытваць тонкае плеціва семантыкі, каб жанчыну-абстракцыю ператварыць у жанчыну-сястру.
Сястра — крухмальны матылйк на трыумфальным пюпітры; Ся-стра — адзіныя два склады, якія вымаўляе
канцэртная ластаўка і з чатырохмоўнага Менска даносіць іх у венскі лес. Ясны страх утварае гэтае міласэрнае слова, і пад светлай лямпаю гэтага цудоўнага страху мая любімая проза — раман «Сястра» — прачытваецца як жаданы сон.
Калі сумую па юным крэпдэшыне начной маладосці, той самай, над якою свеціць маланкавы атрамант эпісталярных зор; калі душу сціскае шыпшынавы абруч узвышанскага Менска — заўсбды перачытваю гэтую франтонную прозу, вылепленую з вакзальнае гліны і ўмацаваную клавесіннымі струнамі. Рэальна бачнае адразу патухае, і за калючую сцябліну я выхопліваю ласкавы змрок мінулага, і апынаюся ў кавярні, што некалі была на Каломенскай, непадалёк ад Віленскага базарчыка, і чакаю там Ваню Браніслаўца...
Ваця з’яўляўся, як аглушанае цягнікамі прыстанцыйнае безназоўнае дрэва, якому сваімі маладымі, але ўжо ўкамянелымі галінамі няма каго цешыць. Няўцямна аглядаў дымную кавярню, мусіць, шукаў, каб з кім пасварыцца, але нікога прыдатнага дзеля сваркі не знаходзіў, таму незадаволена хаваўся ў цёмным кутку, дзе было вольнае крэсла.
Вясёлы падавальшчык прыносіў яму піва, але Ваця не заўважаў ні падавалыпчыка, ні яго весялосці — так і праседжваў нерухома ў сваім панурым кутку да самай апоўначы, да той цёплай вугальнай цемры, што заўсёды поўная правінцыйным жаданнем незадаволеных вандроўнікаў заваяваць свет.
Забыты спакоем, Ваця думаў пра Сястру.
Я ніколі не трывожыў яго, дапіваў свае піва і выходзіў з кавярні. Мяне цешыла тое, што я зноў убачыў Вацю Браніслаўца — лірычнага пакутніка, няспраўджанага паэта. Літаратурных герояў не трэба трывожыць нават і тады, калі вы маеце шчаслівую магчымасць за калючую сцябліну выхопліваць ласкавы змрок мінулага. Інакш хлеб літаратуры ператворыцца ў камень жыцця.
Я йшоў па Каломенскай, і вакол мяне цямнеў фартэпіянны гай менскага змяркання.
Я ведаў, што ўбачу яшчэ і цырульніка Абрама Ватасона, што пачую яго прафесійнае прызнанне: «Я паразумнеў, голячы разумныя твары». 0, мне заўсё-
ды хацелася наяве дакрануцца да прачытанага, зноў і зноў хацелася чуць з вуснаў цырульніка іранічную самаатэстацыю, у якой на яркае імгненне ўзвышанскі Менск ператвараўся ў местачковы Ерусалім.
I я пачуў тое дасціпнае прызнанне; і Абрам з блакітнай брытвай у руцэ, чарговы раз прамовіўшы: «Я паразумнеў...» — не заўважыў мяне, бо і ў яго цырульні, як і ў той дымнай кавярні, было людна.
На Койданаўскай юны нячэсаны маладняковец з папяроскаю за чырвоным вухам і чырвоным касніком на грудзях лаяў Змітрака Бядулю, а побач з маладнякоўцам стаяла чарнявая маладнякоўка і таксама нешта пагрозліва выкрыквала. Ужо з месяц, як яны жывуць разам, і ўжо з месяц, як не змаўкае лямант у іхніх забабонных сем’ях. А як жа можна без ляманту, калі ён — гой, а яна — яўрэйка, калі ні яго, ні яе бацькі не давалі згоду на іхні шлюб?! А цяпер, вядома, не даюць грошай — ні царскіх, схаваных, ні новых, савецкіх, і літаратурным рэвалюцыянерам даводзіцца жыць у нейкай халоднай будцы на Койданаўскай. Раз на дзень яны распальваюць пагнуты прымус, а найчасцей — грэюцца сваімі нішчымнымі пачуццямі ды такім вось вулічным змаганнем з буржуазнымі тыпамі ў беларускім пісьменстве...
Мы суіснуем з яўрэямі павярхоўна, рэдка пераплятаемся каранямі — часцей кронамі. Паміж імі, старажытнымі музыкамі, і намі, маладымі танцорамі, здараецца, ірвуцца струны і лопаюцца бубны, і глыбее непераадольны егіпецкі пясок, на якім, акрамя пакуты і злавеснага ценю Тарквемады, нічога не вырастае...
Па-над Свіслаччу, на Прыбярэжнай вуліцы, я слухаў званы, распазнаючы ў іхняй музыцы малады візантыйскі смутак. Я ўзвышаўся над медным вопытам сталасці і за адну хвіліну нанова пражываў усё сваё дзяцінства — за тую самую касмічную хвіліну, за якую сваё дзяцінства пражывала і Сястра — хутаранская каралеўна Маня Ірмалевічанка...
Праз адбеленыя палотны вечаровага Менска праступалі парыжскія настальгічныя контуры, і я шкадаваў, што ў Парыжы — гэтым мастацкім Ерусаліме — ніколі не былі паэты, якія, маючы талент усясветны, усё ж павінны былі там пабываць. Сярод іх — і Янка