• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гаспода  Леанід Дранько-Майсюк

    Гаспода

    Леанід Дранько-Майсюк

    Выдавец: Мастацкая літаратура, Зміцер Колас
    Памер: 382с.
    Мінск 1998
    39.24 МБ
    Узвысіцца над будзённасцю, звыкласцю — вось да чаго імкнуўся Леанід Дранько-Майсюк, складаючы верйіы для першых сваіх зборнікаў. Гэтае імкненне засталося з паэтам назаўсёды. Яно прывяло да вечнай тэмы хараства, да акропальскага ўзвышэння, да парыжскай стомленасці, да радаснай трагедыі жыць у гасподзе беларускай паэзіі...
    Леанія , Дранько-Маілсюк
    MOM
    Ьы^ранаг
    Мінск «Мастацкая літаратура» 1998
    УДК 882.6-1
    ББК 84(4Бен)6
    Д72
    Серыя заснавана ў 1998 годзе
    Рэдакцыйная калегія:
    Серафім Андраюк Уладзімір Гніламёдаў Леанід Левановіч Алесь Пісьмянкоў
    Іван Пташнікаў Вячаслаў Рагойша Люба Тарасюк
    ISBN 985-02-0401-X
    © іП.В.Дранько-Майснж, 1998 © A. I. Цароў. Распрацоўка
    серыі, 1998
    Вандроўнік
    «
    Гэта цень мой вярнуўся дамоў, Выпіў кварту халоднай вады, Узышоў на вяршыні дубоў, Абтрасаючы жалуды.
    Часам гэтым стары сталяр У павеці вычэсваў прамень.
    На сабаку, што побач стаяў, Трэскі падалі і мой цень.
    Часам гэтым карміліся з рук Качкі свойскія і журавы, I ля будкі ляжаў ланцуг, Парыжэлы і нежывы.
    & « *
    Хата мая, дзе павоі цвітуць... Сонечны круг на хаце, У кожным промні па зыркім цвіку — Гэта таксама распяцце.
    А пра сябе ці варта казаць? Кожная думка — трывога. Сыдуцца людзі, і будуць чакаць, I не пачуюць нічога.
    Пэўна, яны пасмяюцца з мяне.
    Я ж на людзей не крыўдую.
    Смешкі патопяць у сумным віне — Глечык віна прапаную.
    Час развітання, і пойдуць яны. Вернуцца з пашы каровы.
    ...Густа кладзецца на каміны Змрок вечаровы.
    ❖ * *
    Змярканне, спакой і трывога.
    Да возера Чаква дарога Засыпана лісцем лазовым, Прыбітая сонным дажджом.
    Узнікнуць наперадзе хвойкі,
    I мох затуманіцца волкі,
    I раптам вада паланянкай Да ботаў маіх прыпадзе...
    Вудзільшчык — турскі або хорскіі — Вяртаецца конна да вёскі, У левай далоні вудзільна, У правай далоні аброць.
    і Туры, Хорск — вескі, ЯКІЯ знаходзяцца за два кіламетры на паўночны захад ад ДавыдГарадка.
    ж * ж
    He анёл у трубу уструбіўі
    У спакоі палескага ранку, Дзе Васіль сваю Ганну згубіў, Дзе хаваецца гром у буслянку, —
    Па-над пашаю хмара плыла, У лагчыне каровы сышліся.
    Плбхат Ноевага вясла
    Скаланаў сенажаці і высі.
    А пастух гаварыў: «Як калі Мне з заробкам... кароў тут багата, За карову чатыры рублі
    Я штомесяц бяру з кожнай хаты».
    1	Радок М. Багдановіча.
    СУСЕД
    Калі паміраў — убачыў раку
    I лодку, якая чакала.
    Сцяна, нібы хваля, на чэзлым цвіку Стрэльбы вясло калыхала.
    Стрэльбу спыніў і на шум ракі Стрэліў —
    ляжанне апрыкла.
    У	белай кашулі пайшоў напрасткі Да лодкі хадою звыклай.
    Счарнела кашуля...
    У	крыку варон
    Час плыў па змялелых прасторах
    I лодку шчапаў, Дзе забіты Харон Ляжаў на збуцвелых какорах.
    СУХАЯ ГАЛІНКА
    «Раптоўны дотык. Гэта што: Лязо ці промень зоркі?» Самота, ціша, і ніхто 3 ёй не пачнс гаворкі.
    Сама адказвае: «Калі Лязо нажа, то, пэўна, Схілюся хутка да зямлі I гэтак траплю ў пекла.
    А калі промень, калі ён Бязмэтна так кранае — He дзень які, а мноства дзён Пакутаваць мне ў раі».
    * & «
    Тут, у палескай глыбі, Ночы, хоць вока згубі. Лодкі свае не знойдзеш — Без лодкі куды ты пойдзеш.
    Як дотык да поўсці воўчай, Ля ганка вада плюскоча, Суседняя хата плыве, А ў хаце суседка жыве.
    Ф
    Цягне мяне сюды — Да самай цёмнай вады, Да берага найкрутога, Дзе скруціць вязыі дарога.
    Трактар сірочы гудзе, Ахутаны змрокам воркі, А на знаёмай вадзе Кубло незнаСмай зоркі.
    Далёка світанак ракі
    I сонечныя краявіды. Вернуцца князі Давыды I спаляць свас гарадкі.
    1 Скруціць вязы (давыд-гарадоцкае) — зламаць галаву.
    * *
    Коннік спыніўся,
    I хваля на грыве апала, Вось ён напіўся,
    I зноў яна ў ветры зайграла.
    На падваконне
    Апусціцца гляк недапіты.
    Выбух... і коннік Долу схінецца забіты.
    — Ты ж не дапіў!
    Ажыві, хоць на хвілю адную...
    He, не ажыў...
    Коннік голас гліняны не чуе.
    Прыме зямля
    У свой дол, як будзеннае штосьці, Косці каня, Чалавека і глечыка косці.
    $ £ #
    Падсохнуць дарогі, I стрэльбу куплю я I ў пушчы сустрэну Ласіху старую.
    — Забі мяне! — скажа Ласіха старая. — Для гэтага свету Я надта слабая.
    Ласіха папросіць, А я паслухмяны — I пятніца знікне, Як госць нежаданы.
    I знікне субота, А прыйдзе нядзеля — Ласіха прысніцца, I я звар’яцею.
    КОРШАК
    3 лесу вярнуся, а певень маўчыць — Кроў на страсе і на плоце.
    Стрэльба на адубелым плячы, I сонца ўжо на заходзе...
    Коршак шкляны, табе ўдача пяе, Воля ў каменным паглядзе.
    Зноў прыляціш ты пад вокны мае Ранкам, на комін сядзеш —
    Ці гэта золак на воллі тваім, Ці пеўневы грэбень адбіўся... Печ запалю, каб стрыжнёвы дым Вакол тваёй шыі абвіўся.
    Скоцішся долу, палоннік мой.
    Заенчыш у заячым пудзе...
    Я пасябрую, коршак, з табой, I ты замест пеўня будзеш.
    * Ж гК
    Ты магутнікам стань на зямлі! ...Тым я стаў на зямлі, чым прасілі. Долу ніцма — паны, каралі...
    Горы, дрэвы галовы схілілі.
    Падуладны абходзячы край, Я заўважыў маленькую хату I дзяўчынку вазьмі і спытай: — Ты чыя?.. Паглядзела зацята
    I зірнула на рукі мае,
    Што хаваліся ў дымных аблоках,
    I зірнула на ногі мае,
    Што дарогу прагнулі глыбока,
    Адказала: «Дачка я твая!
    I таксама магутнага роду. Чуеш грук? Гэта маці мая... Да цябе яна йдзе з агароду».
    дом
    Я дом будаваў на вякі, Узводзіў падмурак высока, Выкочвалася да ракі 3-за лесу далёкага сонца.
    Я дом будаваў ля ракі, I кожны вандроўнік спыняўся, I доўга глядзеў з-пад рукі На шчасце маё, і здзіўляўся.
    I кожны глядзеў плытагон, Забыўшы стырно на хвіліну: «Няўжо на вякі гэта ён Такую будуе даміну!»
    Званіца, што побач была, Тужлівым азвалася стогнам — Трывога ў тым стогне жыла: «Няўжо ён мяне перастоіць?»
    I вучням настаўнік казаў: «Мы сведкі цікавага, дзеці, Сусед наш такое пачаў, Чаго мы ніколі не ўгледзім».
    I так бервяно к бервяну За сценай узводзіў сцяну, I кожны глядзеў, як будую, Нібыта на казку жывую.
    Мой дом вырастаў, я старэў... Аблокі пад рукі скакалі, Дарогі і гурбачкі дрэў У сподзе глухім пазнікалі.
    Людзей не чутно і ракі, I толькі адзіны ўжо вецер Прыходзіў: «Ты што — на вякі?» I зноў ён знікаў у Сусвеце.
    А дзесьці далёка палі,
    I дзесьці маленства далёка: «Калі дабудую, калі, Яшчэ не дайшоўшы й да вокан!»
    I вось я ўжо чую яго...
    Мне час надыходзіць памерці, I цяжкага поту свайго 3 жахлівага твару не сцерці.
    НАСТАЎШК
    Гэта хворае дрэва, дзеці, I таму да яго прылятае У шэрані ранішняй дзяцел, Жыхар суседняга гаю.
    На вясковага цеслю падобны, Ён без стомы працуе на золку, Дзюбы цупкай надзейная доўбня Высякае шурпатыя зоркі.
    Ды адна з іх маленькаю трэскай Узаўецца высока і знікне...
    На хвасце ён сядзіць, нібы ў крэсле, I дзяўбе аднастайна і звыкла.
    А маленькая трэска ў Сусвеце Свой палёт яшчэ спыніць не скора. Жыць ёй вольнай і радаснай, дзеці, Але век заставацца хворай.
    ГАРЫШЧА
    На лежаку зімуе кот.
    Сухая гліна смагу тоіць.
    Да коміна іржавы дрот Звісае з кроквы залатое.
    Дзе скрутак толю, дзе імху Чарнее гурбачка сухая.
    Гадзіннік трапіў пад страху Туды, дзе кроква залатая.
    На бляхах сохнуць кіяхі, Парэзаныя дробна грушы, Стары гадзіннік з-пад страхі Худымі гірамі варушыць
    I калыхае павуту.
    Акенца спее на заходзе.
    У зрэнкі цьмяныя кату Святло па ланцужках сыходзіць.
    АДСУТНАСЦЬ
    Сасна падцінала сукі.
    За вільчык спаўзала сонца У снежную цішу ракі, Дзе енчылі вёдры ў палонцы.
    А мо да мяне гэты госць — Піла на плячы цяжкая.
    I нешта жахлівае ёсць
    У тым, што я моўчкі чакаю;
    У тым, што палонка жыве Жыццём да вясны бясконцым, I ў тым, што па снезе плыве Hi вечар, ні дзень і ні сонца.
    СТАРАЦ
    МанталЫ, абсыпаны крэйдай, Торба на почапцы дранай, А замест кія — стрэльба, Праўда, яна сапсавана...
    Сцежка ў нябёсы горне, Знойдзецца месца ў торбе Сцежцы, і далям барвовым, I радасцям выпадковым.
    Пэўна, у першай вёсцы Выйдзе да старца хаціна, I як жаданага госця Стрэне яго гаспадыня.
    I як свайго прывітае — Так патрабуе звычай, А тым, хто пра старца спытае, Адкажа, што ён паляўнічы.
    1	Манталь (давыд-гарадоцкае) — пінжак.
    *1* *І*
    У вершалінах дрэў густых Нядужае свіргоча ранне, 1 фортка стрэлам халасгым Раптоўна стрэліць у тумане. Сабака ўскінецца брахаць, I крык гаспадара чуваць... Час надыходзіць палявання.
    Сабаку сцішыць плёх вады... Сусед вітаецца са мною.
    I выбіраемся туды, Дзе прыстань, лёгкаю ступою.
    Шчэ пацяжэлыя з начы — Царква, бальніца, дворык школы, I дубальтоўкі на плячы, Як сцёгны знішчанай жывёлы.
    «
    Ручай на ўзлеску замшэлым — Дзве жмені вады,
    Жвір пад нагою шэры, А пад вадою руды.
    Ручай, нібы ў шклянку схаваны, Напнуўся альховым лістом.
    З’явіцца лось нечакана
    I ліст адграбе капытом.
    * « Яс
    Бачыў, як дуб на світанні Долу скідаў жалуды.
    Бачыў, як сонца ў тумане Выйшла да соннай вады.
    Ходкая лодка ў чароце, Свой распачаўшы разгон, Цешылася адзіноце Прыпяцкіх ветраных дзён.
    Добраму сэрцу вядома Неба і сушы душа.
    Кожнаму сэрцу вядома, Як апускаецца стома На хмельнае дно гладыша.
    * * *
    Прагрукаў нечаканы воз, I пуга ляснула і сціхла, Так моцна ляснула: з бяроз Зляцела лісцяў яркіх сціжма.
    I моцна сціхла. У мяне Сон абарваўся. Што я бачыў У гэтым нечаканым сне?
    He прыгадаю, не азначу...
    Быў дзень ці вечар? Жнівень быў, Стог нечакана пахіліўся
    I, палымнеючы, паплыў
    У захад. Я ізноў забыўся...
    * * &
    Бясконцы і вольны прасёлак Якраз для сялянскіх калёс.
    Гарачае ржышча наўкола
    I пыл — недзе рухае воз.
    Дарога з пагорка ў лагчыну, Нібыта ў балею, сышла...
    Вецер ускіне ляйчыну Да ластаўчына крыла.
    Усцешанае аблонне Прыводзіць капу да капы. На роўнае выплылі коні I воз — недзе рухае пыл.
    ІГРУША
    Ігруша бегла па мяжы, Лічыла крушні і аблокі.
    У ручаіне ці ў дажджы Вясельныя ўсчынала скокі.
    Ёй малако даваў пастух, Дарылі хусткі маладзіцы...
    Набеганую — ледзьвс дух — Пускалі ў тамбур правадніцы.
    Буслам і ластаўкам сястра. ...Спакоем наталяла душы I разуменнем хараства Мая палеская ігруша.
    Ля гарсавета прамільгнс, Пабудзе трохі на базары I на вячэру ў чыгуне Густога крупніку наварыць.
    * *
    Ці зловіць кацяня клубок? Масніцы лоскату баяцца, I пылу залаты слупок Паспеў ужо да столі ўзняцца.
    На панадворку вераб’і
    Заняты клопатам інакшым — Дзяўбуць авёс каля драбін, Пасля дажджу ў пясок умякшы:
    А бог — няма каго паслаць — 3 мяшком залапленым, вялізным Спусціўся гліны накапаць На жоўтым беразе гарынскім.
    >1« Ж ❖
    Болей за ўсё хацелася спаць, I хлопчык спаў ля дарогі, 3-пад кажушка — кароткі, відаць, Выглядвалі босыя ногі.