Гаспода  Леанід Дранько-Майсюк

Гаспода

Леанід Дранько-Майсюк
Выдавец: Мастацкая літаратура, Зміцер Колас
Памер: 382с.
Мінск 1998
39.24 МБ
Будзе доўга сівая страха Мроіць даўнія забабоны. Па-грабарску працуе рака, Глей дакідваючы да перона.
Праваднік пажартуе на лёс:
«Цяжка з ім, як з білетам на поўдзень...» Вось бусліха ўзляціць да нябёс!
Паглядзім і ў купэ сваё пойдзем.
* ж «
Рыбіна плавае ў ліхтары.
Цені снуюць па вітрынах і бруку. Кот, абцяжараны ношкаю бруду, Скокнуў са сметніцы, злы і стары.
Лепей забыцца на сон і дакуку, Бачыш, як цяжка старому кату. Цені снуюць па вітрынах і бруку, Па галаве, кіпцюрах і хвасту.
Рыбіна плавае ў ліхтары.
Вечар адкрыў ці маё захапленне Гэтую з’яву з агнём угары, 3 ценямі долу, нібы ў сутарэнні.
Доля святочная блазнам пражыць, Бачыш, які я заўсСды вясёлы.
Дзвсры адчыняцца, шкло зазвініць — Гэта аўтобус наш «сорак сёмы».
НАЗІРАННІ
Сметнік арфуюць вароны. У восені — вочы старчанкі. Акно адчыню — да фіранкі Прылепіцца лісцік сцюдзёны.
На цыганскай убачу будзе Пеўня ці коршака злога, А голуба гарадскога
У жытнім духмяным арудзе, I ў дзюбе трымаці ён будзе Сцяблінку аеру сівога.
Насупраць, на сумным троне, Старая сядзіць на балконе У лапленым кажушку, — Яшчэ ў маладосці пашыла, — На баляску паклала руку, Выпацканую ў чарніла.
Магчыма, чакае са школы Унука ці ўнучку сваю Або свой настрой вясёлы, Бадзёрасць былую сваю.
Магчыма, глядзіць на мяне Здзіўлёна: «Жанаты ці не? На фіранцы ж лапік зрудзелы Чорнай ніткай прышыты па белым...»
МАГЧЫМАСЦЬ ЗБАВЕННЯ
Люблю адзіноту,
Люблю адзіноту скразную, Да шляху падобную ў вырай Праз далеч сваю і чужую.
У той адзіноце, Як стома, Жыве спамінанне Пра страты малыя, Пра клопаты I пра каханне.
Ах, тое каханне — Святло невядомае зоркі... На сцежкі кладзецца чужыя I родныя песціць пагоркі.
Ах, клопаты-страты, Як рух безупынны да волі — Да раніцы весняй, Што ў родным сустрэнецца полі.
Ратуй ад здранцвення, Мая адзінота скразная.
У руху — збавенне
I далеч свая і чужая.
НЯМА НАЗВЫ
Знерухомленае дыханне — Гэта лёсу, напэўна, сіло. Мы не ўмеем пісаць пра каханне I палохаемся пытання — Ці яно ў нас, каханне, было?
Мы благія паэты з табою — Трэба помніць аб гэтым найперш. Пра любоў, пра святло незямное He складзём нават просценькі верш.
ПРАДБАЧАННЕ
Радок уваскрэсне патрэбны, Тваю скалане дамавіну.
I дзень уваскрэсне ганебны, Калі ты пакрыўдзіў жанчыну.
Радок гэты твой, найадзіны, I ён пра каханне, вядома, Магчы.ма, да гэтай жанчыны, На свет навакольны падобнай.
3 якіх небакраяў глядзела На лёс вераб’іны твой, Як прагнула, як хацела Твой лёс, як уцеха, здрабнелы Сваёй азарыць вышынёй.
Яна разумела мастацтва, Яна гаварыла: «Застацца 3 усіх тваіх вершаў павінен Вось гэты радок аб жанчыне».
Прароцтва цяжэй ад прымусу. Даць веры такому няможна, Бо ты ў гаспадарлівай Музы Пазначаны ў спісе заможных.
I лепей пакінуць жанчыну, Пазбыцца прароцтва яе...
I пыха твая без прычыны Пра ўяўную славу пяе:
«Я — Майстар! Я п’ю акавіту, Вышэй я ад іншых узрос, I новую Маргарыту Яшчэ мне падорыць лёс.
Пагляньце — спазнілася восень, Але да мяне на парог Стажок вінаграду падносіць На срэбнай далоні бог.
Яшчэ не сабралася лета, Але на халодны парог Снапок мармуровых кветак Кладзе заінелы бог».
Кладзе, паціскае плячыма, Ранейшага не пазнае...
Як свет навакольны, жанчына Ідзе да самоты свае
I з поўнымі снегу вачыма Пра ўяўную славу Пяе.
АДКРЫЦЦЁ
А хараство кахання ў тым, Што навальніцы, снегапады Прымаеш сэрцам маладым Як спеў пяшчоты і спагады.
Анёл у зорным лахмане Вартуе чыстае каханне. Незразумелае жаданне Анёла пільнага кляне.
ЧАМУ...
А ўсё таму, што мала я кахаю, А ўсё таму, што надта я люблю Даверыцца раптоўнаму дыханню Пяшчоты і раптоўнаму цяплу.
Мой неспакой нікчэмны, і здаецца, Што ен знарок, але скажыце мне, Куды ад гэтай радасці падзецца, Што ўбачана ў тралейбусным акне?
Мой неспакой і драбяза адчаю Як сена жмак стамленаму валу, А ўсё таму, што мала я кахаю, А ўсё таму, што надта я люблю.
Куды, вандроўны дух, цябе завесці Раптоўная спрабуе пекната?
Вісяць там дзверы на адной завесе, I на сякеру тчэцца павута.
ПРЫЗНАННЕ
Выратавання патрабую,
I новай музыкі, і слоў.
Ты, аднастайная любоў, — У дзснь любы і ў ноч любую.
Таму прашу выратавання, I новай музыкі, і слоў — Хай нечаканае каханне Заменіць пэўную любоў.
3 любові тое — дзень пры ночы — Рассохлай, як забыты воз, Бяруцца недавсрам вочы Да кветак родных і нябес.
САД
Так пасвятлее на душы, Што ўсе благое, незямное Пакіне дом, а сад насупраць Засне глыбока па-дзіцячы. Ён ранкам з ветрам барукаўся, Удзень з агнямі святлафора, Пад вечар з хваляй атлантычнай, Убачанай ў апошнім промні. А мы спрачаліся, спявалі, Успаміналі анекдоты, Сок выціскалі з апельсінаў У чыста вымытыя сподкі. Глядзелі ў сад. А дзеці цукру У сок занадта насыпалі, Яшчэ зрабіць прасілі соку 3 кубінскіх дробных апельсінаў. Спакой і радасць прыхавана, Пачуўшы спеўны лад гаворкі, Да хмар туліліся празрыстых У глыбіні акна змяркальнай. Hi тэлеграмы і ні крыку, I тэлевізар быў спагадны — Там фільм круціўся пра каханне, Раптоўнае і назаўсёды. Вярталіся жанчыны з саду, У сэрцы несучы лагоду, А на сабе — пяшчоту сонца I цень купальнікаў нядрэмны. Былі хвіліны, і маўчанне Нас разлучала ненадоўга, Мы зноў гаворку пачыналі, Нібы прасілі прабачэння.
КАЛЯ ЧЫГУНКІ
Неспадзяванае спатканне Каля заснежанай чыгункі. Неспадзяванае змярканне I пацалункі, пацалункі.
Неспадзяваны, выпадковы
У два бакі нясе агні Рух апантаны, цягніковы, Шалйны, божа барані!
Чыгунцы ў цемрадзі завейнай Нястрымна хочацца, дальбог, Злізаці кропелькі глінтвейна Са снегу каля нашых ног.
I хто ні едзе, хто ні едзе У тых імгненных цягніках, Твае сябры, мае суседзі Ці так, ці з дзецьмі на руках, —
Усе б, напэўна, захацелі Сысці вось тут, спыніцца тут, Дзе будзень робіцца нядзеляй I ні клапотаў, ні пакут.
ШЧАСЛІВЫ МІГ
I клёны зімнія з карой зялёнай Спрыяюць нам, I цеплаваты снег На той кары,
I ў далечы прымглёнай Дзіцячы смех, Што коціцца з гары.
Усё спрыяе нам —
I дзень стамлёны,
I вечара
Такі бязважкі цень,
I светлыя сарочыя праклёны —
I Менску даўняга прытушаны агмень.
У МЕНСКУ
Як боб, рассыпаецца свіст начы — На рэйкі, на дрот і на бляху.
Трамвай адлюструецца ў Свіслачы Шпалерынай жоўтага даху.
3 маста Сн далей прапаўзае — Стракаты, нібыта афіша:
«У памяшканні чыгуначнага вакзала Выступаюць паэты «Узвышша».
0 рэвалюцыйная паэзія...
3 чаканнем атакі,
3 люмпен-крылымі журавамі, 3 лістамі да каханай і сабакі I музычнымі вечарамі.
Сімфанічная стрункасць падкоў
I пабраная срэбрам вуздэчка Да трамвайных даносяць званкоў Крамны водар мястэчка.
КОЛА
Цяжкое трамвайнае кола, Адбегшыся з-пад вагона, Паўз яткі, кавярні і школы Ляцела па Менску шалёна.
Забыліся дрогкія рэйкі I ўпірлівы скрогат спынення. Ляцела па лісці клейкім, Па мармуры і каменні.
Палохала балаголаў
I нэпманаў каля крамак. Па бруку, па гною кола Сабе вызначала напрамак.
Усё саступала дарогу.
Ад груку трымцела цырата, Выплёхвалася на падлогу Са сподкаў крутая гарбата.
Відэльцы і рэшткі вяндліны Падскоквалі на цыраце.
Збіваліся ў гурбу гадзіны На зрушаным цыферблаце.
Здавалася, пыльная ціша Навек пакідала чытальні.
Часопісы, кнігі, афішы Ад рук і вачэй адляталі.
На кола тэатры глядзелі I гіпсавыя атланты.
За колам сачылі дзеці, Студэнты і спекулянты.
3 тэатраў знікалі заслоны,
3 дамоў — аканіцы і дзверы...
Сачылі за колам шалёным Рабфакаўцы і піянеры.
Паэт Уладзімір Дубоўка 3 пакуль яшчэ доляй вясёлай Таксама выглядваў з натоўпу Цяжкое трамвайнае кола.
У таўкачэчы-задусе Прыгожы, задумны такі, Аб той, за мяжой, Беларусі Губляў і знаходзіў радкі...
...Свой вершык далей прамаўляю Нібыта з Дубоўкавых слоў: «Ты, пэўна, з таго трамваю, Якога апеў Гумілёў.
Ты поўнае навіною, Таму й не спыняеш раскат: Паэтам за жоўтай сцяною Галовы зразае кат’
Табе вандраваці няспынна, Палохаці і чараваць, Па золаце кожнай краіны, Нібыта па смерці, імчаць.
Хто золата тое палічыць, Той згубіць каханне пасля.
Ёсць нешта ў тваім абліччы Ад п’янага карабля.
Прамчыся па вуліцах Менска, Здаволься магчымым, тады Хай пойдзе твой грукат і трэскат Да іншай зямлі і вады!»
Паслухала кола і ўроскат За горад — па хмызу, па лузе Памчала ў мястэчкі і вёскі Заходняе Беларусі.
Нібы на цяжкую адплату, Глядзелі на рух перуновы Ужэнднікі з магістратаў, А з пастарункаў совы.
Паліцыянты беглі
За гэтай вар’яцкай праявай, Каб можна — пад кола б леглі, Баронячы крыж і Варшаву.
Ды клопат дарэмны — не войска, Якога за дзень не злічыць, — Па гарадах і па вёсках Адно толькі кола ляціць!
I чуюцца гнеўныя словы, Штораз набываючы сілы, I разлапушваюць совы На словы калючыя крылы:
«Краіна зруйнуе уціскі, захопнікаў знішчыць датла.
Світанне ўрачыстае блізка: на ўсходзе зара узышла».
Кліч гэты — да Пінска, да Брэста, Да рэчкі любой, раўчука, Да самага дальшага места Й мястэчка Давыд-Гарадка.
Вось дзед мой, ён шые боты Сялянам і дробным панам. Да дзеда заходзіць употай 3 валізкаю крамнік Абрам.
Ён дзеду збывае скуры — Выдатны варшаўскі хром. 3-пад печы вылётваюць куры, Пачуўшы на вуліцы гром.
Груды заціхаюць і долы, I вусцішна неяк барам.
I хрысціцца дзед мой на кола, I моліцца ціха Абрам, —
I злоты свае забірае, У спіну глядзіць яму дзед. Паліцыянтаў зграя За колам не здыхае ўслед.
Але аддаляецца трэскат, I грукат, і зірк перуна. Вяртаецца кола да Менска Па купінах і валунах.
Чакае яго камсамолец Вагонаважаты Максім, Вясёлы, няздзеклівы хлопец, Які падабаецца ўсім.
Ён смехам ратуецца бедаў, Ён вершыкі складвае сам, Яму сваю кнігу «Credo» Учора паэт падпісаў.
I кажа наш хлопец: «Пустое, Што кола не пераняў, 3 Дубоўкам сустрэўся затое I вершы яму пачытаў».
РАЗВОДДЗЕ НА ГАРЫНІ Ў 1933 ГОДЗЕ
I ланцугі,
I злоты
На прымніцы і ў лодцы. Балеі тонуць, Боты,
I ступкі,
I жаронцы,
I крама...
«Ўсё па-боску», — Гарадчукі не ў крыўдзе. I нешта там па-польску Напісана на шыльдзе.
А варта з пастарунку, Што каля гэтай крамы, Раве аб паратунку I ў шыбы б’е рагамі.
Ці лодкі ў іх нямашака, Ці жаху назапашана Паўнюткія вантробы — Равуць, нібы каровы.
— Ратуйце, людзі, варту! — Гукне вясёлы вязень.
Зялёнай меднай квартай Па кратах звонка бразне.
ВІЦЕБСК. 1922
Бяда выдзірае крыжы і цвікі 3 магіл і платоў...
Замест эпіграфа