• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гаспода  Леанід Дранько-Майсюк

    Гаспода

    Леанід Дранько-Майсюк

    Выдавец: Мастацкая літаратура, Зміцер Колас
    Памер: 382с.
    Мінск 1998
    39.24 МБ
    Ясікі колішнія, рудыя, Да вашай аздобы жывой Цягнецца попелу цёплая шыя 3 мяккай, пустой галавой.
    СТУПКА
    Успомніш дом, успомніш плот, Паліцу ўспомніш у закутку, А на паліцы — бацькаў шрот У медную схаваны ступку...
    Дзяцінства звонкі медны знак. Дух палявання грэе ступку I прыдумка лясная, як Арол — распуснік і лайдак — Сініцу песціў і галубку.
    У СЦЁПЦЫ1
    О бацькавыя пілкі, малаткі, Цвікі ў бляшанках, пляшкі на паліцах. Апоўначы рудыя пацукі
    У сцёпцы пачыналі варушыцца.
    I пачынала сцёпка вар’яцець, I пачыналі глухнуць аканіцы. Згінацца пачыналі і рудзець Ад поўсці і ад вэрхалу паліцы.
    Звінелі пілкі, малаткі гулі, Цвікі дзяўблі гліняную падлогу, — I мы нікога з маці не маглі Паклікаць да сябе на дапамогу.
    Дзяўчынка-маці Васілю свайму Паведаміць пра гэтыя трывогі На цаліну, і слёзнаму пісьму Да Омска тры далёкія дарогі.
    А мне ж у сцёпку раніцой — адна. Іду караць. Мяне сам бог баіцца.
    Пацук апошні скокне ад акна У кош дзіравы і пачне маліцца.
    1 Сцепка (давыд-гарадоцкае) — кладоўка.
    КАСМЕЯ
    Той час, Калі глядзелі на цябе Вароны, валуны і змеі, — Пчалу сачыў на залатой вярбе, Падобнай да палескае касмеі.
    На хвалях узнікаў абраз тугі
    3 вянком сухім і ручніком зрудзелым I ад вады ўцякалі берагі, А да вады імкнуліся, глядзелі, Забыўшыся на час і на цябе, Вароны, валуны і змеі,
    I ўслед пчала — Ёй сумна на вярбе, Ёй лепей тут, На залатой касмеі.
    1	нават час
    I той глядзеў сюды —
    На чысціню таемнае вады
    Каля гарода,
    А ў гародзе маці
    He пакідала з доўгае грады Насенне красак у хвартух збіраці.
    ШОЛЬСІЯ
    1
    Згорнутыя пялёсткі шольсіі — Жоўты сцяжок чыгуначніка.
    Гэта з маіх назіранняў, з таго часу, Калі, прыехаўшы з Масквы, Ішоў у гарод паглядзець на краскі, На спелыя струкі белага бобу, Якія маці абрывала ў запінку. Мне патрэбны былі параўнанні, Бо так мяне вучылі ў Літінстытуце. I я параўноўваў краскі з тым, Што бачыў у двары або за плотам, I параўнанняў было столькі ж, Колькі красак цвіло ў гародзе...
    А засталося з пары вучнёўства Толькі тое, што ў братак — Злыя пысы кацянят, А жоўтыя пялёсткі шольсіі — Згорнуты сцяжок чыгуначніка.
    Апошняе заўсбды супакойвае Перад кожнай дарогай.
    2
    За хатай шольсія цвіце, I кружыцца пяро ля долу. У правай матчынай руцэ Хвост надзімае дзікі голуб.
    А ў левай коршак малады Пагрозна шыю выгінае... Пяро зляцела да грады, Дзе шольсія шафранна ззяе.
    Дурненькі коршак малады I дзікі голуб дурнаваты, Два ворагі і два браты — Непрымірымыя блізняты.
    Вас маці выпусціць. Пасля Па тым, чыё пяро, спазнае, Што ў сыну больш — дабра ці зла, I слёзы ў шольсію схавае.
    ПРОЗА РАДАСЦІ
    Груша падобная да высознай елкі — Зграбная, святочная, з гострым голлем. 3 ганка яны глядзяць на яе, Як на сваё дзіця.
    Цвету на грушы багата, I збоку яна ціхмяная, Нібы саромеецца сваёй аздобы.
    — Уродзіць, — кажа маці і шкадуе, — Зверху грушы прападуць.
    — Можна будзе струсіць, — кажа бацька. — А хіба дастанеш?
    — Дастану... Онь на тую галіну можна стаць...
    Вечар намотвае шэрыя клубкі ранняга прыцемку На ражкі штыкетніку.
    Кот завіс на верхняй прымніцыі, Як яшчэ адзін шэры клубок, Але больш выразны.
    Кот глядзіць на вільчык грушы — Там шпакоўня.
    — Няможна трусіць, — маці паказвае на шпакоўню.
    — Утрымаецца, сам прымотваў...
    Дым ад цыгаркі завіваецца
    У празрыстыя халодныя лейкі, Цягнецца да высокай шпакоўні. Хмаркі выбаўляюцца з дрыготкіх плямаў дня I шукаюць для сваіх мяккіх лапак Зацішнага седала.
    1 Прымніца (давыд-гарадоцкае) — адна з дзвюх жэрдак, да якіх прыбіваецца штыкетнік.
    — Няможна, хоць і прымотваў.
    — Здыму, калі буду трусіць.
    — Нельга здымаць...
    Бацька падымае сасновую трэску, Пужае ката.
    Груша ўдзень маўклівая, Бо адкрытая ўсяму свету. На змярканні пачынае гаманіць, Бо сумуе праз адзіноту цемры.
    Так заўгодна чалавеку,
    Што на зямлі няма вясёлых дрэў, Што дрэвы заўсСды сумныя.
    Калі чалавек смуткуе —
    Ягоная радасць ідзе да другога чалавека, Калі ж радуецца —
    Смутак,
    Што саступіў радасці, Перадаецца дрэву.
    I трэба тое ведаць:
    Другога чалавека ён не шукае.
    Я ціха заходжу ў двор
    I апускаю на дол чамадан.
    На ганку перад грушаю сядзяць бацькі.
    У паглыбеўшым вечары яна як прывід — Велічны і рахманы.
    Шпакоўня, напэўна, пахне жывіцай, Бо пад маімі нагамі
    Ажываюць хрусткія смаловыя трэскі.
    — Трэба было прыбраць, — Кажа маці і не бачыць мяне.
    — Заўтра, будзе час, прыбяру, — Кажа бацька.
    Цыгарка зыркай кропляй Патанае ў яго далоні.
    3 ПАЭМЫ «РАЗВОДДЗЕ»
    Вясло патрэбна з лодкай у двары. 3 капца дастаці бульбу, а да плота Бярвенне прыкруціць намСртва дротам, Каб не сплыло ў далекія віры...
    ПІСЬМО
    Ад песень колішніх і ад балад Яно, чаканае —
    I дзень прайшоў марудны. Асыпаў лісце сакавіцкі сад Калянае ў парожнія аруды.
    Яно ад красак родных і ракі, Пісьмо ад маці — Там навіны, просьбы...
    Я адшукаў раптоўныя радкі I сум адчуў, які цяжэй за роспач.
    «...вярнулася ад вас, а ў хаце ўсе на месці, бульбы наварыла, каб з бацькам паесці».
    Нібыта ў сад убегла навальніца, Затрэсла плот і паваліла ніцма.
    I я не чуў, зусім не разумеў, 3 якіх часоў той векапомны спеў Аб хаце, бульбе, зрушанай Гарыні, Аб крыгах, на якіх кашы і скрыні... Вада ля печы, лямант гаспадыні, Вада праз вокны, крык гаспадара, Па даху певень ходзіць на адрыне, Прамоклы да апошняга пяра.
    Адкуль яно, Мо з гэтага пісьма?
    I мне ніякай пэўнасці няма, Што гэты спеў працягнецца далей, Што будзе несці з лета і да лета Радкі з пісьма — Яны былі раней За хараство і за вар’яцтвы свету.
    ЗА РАКОЮ
    Мамачка, давай мы пагаворым
    I пра тое, як раней было, I пра тое, як глядзелі зоры На акуты куфар і вясло.
    Я вяслую, ты глядзіш на бацьку... Цемра адбягае ад вясла, I тужлівай робіцца знянацку Ноч вады, жыцця і хараства.
    Ноч зайцоў і вучаных мядзведзяў, Бубнам з іхніх лапаў не ўцячы, I цыганскі месячык не ўгледзіць, Што вязём мы куфар уначы.
    Мамачка, дзе твой настрой вясёлы, Вось і лодка ціха прыстае, I скрыгочуць куфравыя колы Па пяску, ламаччы і траве.
    Вось і ён, начны і неабжыты, За ракою, як за лёсам, дом, Але ж нешта гэты дом набыты Думкі твае студзіць скразняком.
    А ў старой хаціне абымшэлай, Да якой няма звароту нам, На ўвесь свет і на сусвет весь белы Весела жывецца цыганам.
    МАТЧЫН РАДОК
    Адзін, як вока ў лубе, У лузе дуб зялёны. Сядзяць на гэтым дубе Сарока і варона.
    Сарока хоча сала
    I кірмашовых плётак, — Лупінак, скорак мала Каля старога плота.
    Варона хоча сесці На спіну да каровы, — Наскубці мяккай шэрсці Сабе на сачык новы
    Ці маёй маці Любе 3 яе радком маўлёным: «Адзін, як вока ў лубе...» У лузе дуб зялены.
    ГЛІНА
    Маці сустрэў на гары, Збіраючыся да лагчыны, Дзе стомленыя ганчары Дакопваліся да гліны.
    На кожны вымах рукі Уздрыгвалі дамавіны, I цень крумкача цяжкі На голыя клаўся спіны, —
    I палымнелі яны
    Пад сонцам, як хвалі патопу.
    I весляроў ганчары Нагадвалі і далакопаў.
    3 могілкавай гары, Гледзячы прыцьма на гліну, Маці прамовіла: «Сыну, У кошык яе набяры».
    ГАЛУБОК
    Я сніў, што ў Давыд-Гарадок, Як вечнасці позірк ласкавы, Цукровы ляцеў галубок, Прапахлы аерам і кавай.
    He проста паштовы які Або фанабэрлівы дутыш — Цукровыя хвост і бакі, Як пеўнік на палачцы: купіш?
    Счакаўшы начны зарапад Пад стрэшкай гароху ці кропу, Ён зранку імкнуўся па-над Зялйнай, без пылу, Еўропай.
    Расу выпіваў ля платоў, Ля брамак трапляў яму пернік, I з лапаў баварскіх катоў Выдзёўбваў кафейнае зерне.
    На беразе Рэйна пра Буг, На Бузе аб роднай Гарыні Ён марыў, і воблакі пух Яму на кубельца дарылі.
    ...Ах, сон! На вятрах-скразняках Нясеш ты праяву якую?
    Паволі ў далейшых радках Цябе разгадаць паспрабую...
    Мяне ап’яняе ўспамін Паветрам кадацкаеі хаты.
    Я ў хаце — адзіны сын, На ўзрост прызыўны багаты.
    1 «Кодак» — вуліца ў Давыд-Гарадку.
    4 Л. Дранько-Майсюк
    97
    Назаўтра мне ў войска ісці, Збірацца надоўга ў чужыну, А тут у праменні-трысці Зляцеў галубок на адрыну,
    Сусед-галубятнік: «Пабач?! — 3 веранды сваёй закрычаў нам. — Чырвонае з белым — махнач! Для вас... проста голуб звычайны...»
    Мой бацька сказаў: «Забяры, Бо клопат мой зараз аб сыне». Забраў... I прыбег без пары, Бо зноў галубок на адрыне.
    Другі раз забраў — не ўтрымаў, I ў трэці, чацвёрты і ў пяты...
    Тым часам і дзень патухаў, Садзілася сонца за хаты.
    Суседа няволіў здагад:
    Чаму праз якую хвіліну 3 ягонай веранды назад Ляціць галубок на адрыну.
    I нават да ранку трымаў. Дарэмна паіў сырадоем, Пад дзюбу падсоўваў дарма I жыта, і проса рудое.
    «Ну, еш. Калі хочаш, я з’ем?
    Якое ж табе яшчэ трасцы?!
    Дзяўбі!..»
    Галубок анідгемі
    He даўся суседавай ласцы.
    «Ляці!..»
    I шчаслівы махнач
    Над нашым дваром закружыўся, Там плакала маці, «Не плач...» —
    Сусед каля маці спыніўся.
    1 Анідгем (давыд-гарадоцкае) — аніяк.
    Крыху памаўчаўшы, сказаў: «А голуб не проста прыгожы, I не заблудзіў — завітаў Ён, пэўна, што з думкаю божай...
    Ад сына бяду адвядзе
    I пусціць па свеце вадою. Убачыш сябс ў той вадзе Шчасліваю і маладою».
    He простыя словы сказаў — Меў рацыю галубятнік, Нібыта ў прарочы казан Зірнуў, да дзівосаў прыдатны.
    Бо той галубок малады Спускаўся да маці ў далоні.
    Самаахвярны палоннік Бацькам адслужыў два гады.
    I з імі ў начах лекацеў,
    1 разам да сонца гарнуўся, 3 вяртаннем маім — паляцеў
    I болей да нас не вярнуўся...
    Праз далечы і туманы Сачу галубоў я вясновых, Ці ў ранішнім небе яны, Ці ў небе яны вечаровым.
    На шыльдзе шукаю любой, На кожнай шукаю вітрыне, Ці ўбачу цябе, галубок, Як некалі на адрыне?
    Гандлярка аклікне мяне, Папросіць купіць каляровы, Астатні, на самым дне
    У кошыку, пеўнік цукровы.
    А ўвечары дома Васіль
    Папросіць пра пеўніка казку: Ці пеўнік катаўся ў таксі, Ці любіць салодкую кашку?..
    У небе Давыд-Гарадка Ляціць незабыўна вясновы... «Пра што гэта?» «Пра галубка».
    «А што, ён таксама цукровы?»
    (Няхай жа твой лёс, галубок, Шчаслівую мае разгадку.) «Цукровы... Я згодзен, сынок, Таму пачынаю спачатку:
    Здалёку ў Давыд-Гарадок, Як вечнасці позірк ласкавы, Цукровы ляцеў галубок, Прапахлы аерам і кавай...»
    КРАЯВІД
    Каля нашага плота рака.
    Абсыпаецца бераг паціху. Грукат ранішняга цягніка Разбудзіў на бярозе бусліху.
    Час такі — трэба дом пакідаць.
    He ўратуе бярозу карэнне, Бо не надта глыбока, відаць, Дол свідруе ці стомлена дрэмле.