Гаспода
Леанід Дранько-Майсюк
Выдавец: Мастацкая літаратура, Зміцер Колас
Памер: 382с.
Мінск 1998
Будзе днець.
Калі зусім развіднее, раскладзеш на беразе агонь, утыкнеш каля агню расошкі і пачнеш класці на іх уюны, нанізаныя на лазовыя мэткі (яшчэ адно Тваё слова). Уюны абпякуцца да звонкай хрусткасці, да тонкага смаку, у якім будзе чуцца, нават бачыцца — і агонь, і возера, і па-царкоўнаму чысты ранак.
Падварушваючы вуголле, раптам падумаеш, што і каханне, як неба, таксама не мае пачатку. I толькі адно неба ведае першыя пісьмёны кахання, і зразумела, чаму папірусы і летапісы ўсіх стагоддзяў зайздросцяць небу.
Мая маладая мама прыйдзе да агню, і Ты аддасі ёй увесь набытак, усе мэткі — па трыццаць уюноў на кожнай. I, як пра самае важнае, скажаш, што з уюнамі добра варыць разкі (не толькі новае слова, але і Твая любімая страва) — разкі без крупаў.
Яна ад душы пасмяецца з Тваіх кухарскіх ведаў...
АТы зноў будзеш думаць: што ж яшчэ зрабіць, каб Яна стала Тваёй жонкай у Тваім гарадку.
ГАРОДНЯ. 1919
Амаль дакументальнае апавяданне з уступам і кеабходнымі тлумачэннямі
У с т у п
Красавік 1919 года. Гародня. Горад спешна пакідаюць вайсковыя часці былой кайзераўскай Германіі. Адыход немцаў вельмі ўстрывожыў стваральнікаў БНР. У ноце міністра беларускіх спраў літоўскага ўрада Язэпа Варонкі, накіраванай германскаму генеральнаму ўпаўнаважанаму ў Літве пану Цымерле, сказана: «...нямецкае войска пакідае... Гародню, пасля чаго польскія легіены думаюць заняць Гародню і знішчыць усю работу беларускіх арганізацый... Беларускія вайсковыя часці... могуць выступіць супраць палякаў. Каб не лілося лішняе крыві, нямецкае войска павінна яшчэ на нейкі час застацца...»
Цымерле адказаў, што па ваенных меркаваннях адыход з Гародні «неабходны і адпавядае патрабаванню маршала Фоша, які, 25-га студзеня 1919 г., патрабаваў вольнага праходу для польскага войска праз Гародню і далей для змагання з бальшавізмам...».
27 красавіка белапалякі займаюць Гародню, і тое, чаго небеспадстаўна баяўся міністр Я. Варонка, адбылося — у горадзе пачалося вынішчэнне ўсяго беларускага.
Нейкі незразумелы парадокс гісторыі ў тым, што, «змагаючыся з бальшавізмам», легіянеры Пілсудскага называлі бальшавікамі і... афіцэраў 1-га Гарадзенскага Беларускага палка.
Пра маладога афіцэра з гэтага палка маё апавяданне.
Ты малады і без прычыны — 3 чаго б твой розум ні схацеў — Смяешся, а тваю дзяўчыну Кахае польскі афіцэр.
He ведаеш нягоды гэтай, Ідзеш, любуешся сабой I беларускія газетыі Чытаеш на сцяне любой.
Там пішацца пра адраджэнне, Пра войска ўласнае, пра лбс... ТваС вайсковае адзенне Як доказ, што ўжо войска есць.
Званамі — гузікі, адзнакі На кіцелі тваім гудуць!
Табе германскія ваякі Чэсць, нібы роўні, аддаюць.
Яны ў Гародні, бы ў палоне... Такі ўжо час... Ідзеш далей... Турботы — заўтра, а сягоння Ты — бесклапотны салавей.
Жалейку чуеш. Як трысцінка, Яна згінаецца, пяе.
Гарох купляеш ты на рынку Пад гукі сумныя яе.
Адпачываеш так, як хочаш... Гарох падсмажаны грызеш...
Да слова роднага ахвочы, Купалаў прыгадаеш верш.
1 3 пачатку 1919 года ў Гародні выходзіла пяць беларускіх газет: «Бацькаўшчына», «Беларусь», «Зорка», «Родны край» і «Беларускі народ». Апошняя выдавалася на дзвюх мовах: беларускай і рускай. Пасля акупацыі горада белапалякамі гэтыя газеты былі закрыты.
«Я зноў заснуўшую... (Чытаеш) Было жалейку...» (Сапраўды, Жалейка, як трысцінка тая, Што каля нёманскай вады.)
Абавязкова зразумеюць
I спеў яе, і хрып грудзей Гародня, Полацак і Менеск — Ты ўпэўнены. Ідзеш далей...
Зірнеш на дах, на крыж касцельны, У Нёмне варухнеш свой цень Або заходзіш у цукерню
Па вуліцы Купецкай, 7.
Учора там, зайцоў цукровых
У каве топячы і соў, Доўнар-Запольскага «Асновы...»і Гартаў, як Біблію бацькоў.
I разумеў а с н о в ы тыя. Шаптаў: «У свеце пэўнасць есць — Гародні сцены векавыя
I Беларусі маладосць.
I ёсць каханне ў гэтым свеце, Яно нікога не міне...
У Беластоцкім жджэ павеце, Чакае мілая мяне».
I, пэўна ж, ведаць немагчыма, Хоць сцісні вецер у руцэ, Што любую тваю дзяўчыну Кахае польскі афіцэр.
Што і яна выходзіць з хаткі
Да прыдарожнае капы, 3 ражкоў яго канфедэраткі Змятае хустачкаю пыл...
1 Нарыс прафесара М. В. Доўнар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» быў выдадзены брашурай па-беларуску, па-руску і па-польску, а таксама на іншых еўрапейскіх мовах, у Гародні ў 1919 годзе.
А ты вось тут з ухвалы боскай, Тут столькі клопатаў-падзей... Пачатак добры, але войску Бракуе зброі і людзей.
Ты гаспадар у родным краі
I як свядомы афіцэр Добраахвотнікаў збіраеш Пад сцяг дзяржавы БНР.
I заўтра выедзеш да свету — He поле сошкаю араць — Да Беластоцкага павета Ваякаў новых вербава'ць.
Пакуль ніякай небяспекі Яшчэ не чуеш над сабой, Каханкі здрадлівыя здзекі Твой не высмоктваюць спакой.
Манашцы юнай напярэймы Ты б кінуўся, каб не манах Яе правёў паўз дом Тальгейма, Ружанцам закілзаўшы страх.
У вінную зайшоў бы крамку... Ды што за гвалт, за рух такі? Галопам ад Старога замка Імчацца конныя палкі.
Пяхота на вакзал імкнецца...
I зразумеў ты — справы швах! Гародню пакідаюць немцы...
I вось ён, заміж смеху — страх.
He папяровы, не кардонны — Сталёвы страх душу гняце, Бо неўзабаве легіёны Сюды Пілсудскі прывядзе.
3 арлом — штандар амарантовы!.. Ксяндзы адбухаюць імшу, Каб той арол аднагаловы Глядзеў у кожную душу.
Канфедэраткі, эпалеты...
I ў бога польскі дух відзён...
А беларускія газеты
Тут змоўкнуць аж да новых дзён.
Ёсць мова лепшая за мовы,
I, дбаючы пра чысціню, Доўнар-Запольскага «Асновы...» Зграбуць, як смецце, да агню.
Змяніці шыльды спатрабуюць. Цукернік польскую «не вем» — Яго цукерню разрабуюць Па вуліцы Купецкай, 7>.
...Пад беларускія штандары Добраахвотнікаў сабраць Ты не паспееш, бо жандары
У Беластоку ўжо стаяць.
Цябе — у цэлю!.. Рызыкоўна Ты будзеш лезці праз драты< Як старац, дабярэшся ў Коўна I, дзякуй богу, што сюды.
Сюды не дойдуць ягамосці 3 Варшавы. Парадокс які — Ім, ворагам тваім, адпомсцяць Чырвонай Арміі палкі.
1 Пасля ўчыненага рабунку гаспадар цукерні Е. Ф. Грыцук скардзіўся ў гарадзенскі губернскі цэнтральны камітэт аб’яднаных грамадскіх арганізацый. Камітэт пераслаў ягоную скаргу каменданту гарадзенскай крэпасці генералу Фалевічу. Адказ генерала невядомы.
2 Лес беларускіх афіцэраў, якія не ўцяклі з месцаў часовага ўвязнення, драматычны — у закрытых арыштанцкіх вагонах, амаль без ежы і санітарнага догляду, іх звозілі ў лагер ваеннапалонных у Домбе, непадалёк ад Кракава.
..Спазнасш ты і страх пагоні, I голаду мярцвячы страх, Ды гэта — заўтра, а сягоння Ты ў родным небе вольны птах.
Германцаў сумнымі вачыма I са слязою на шчацэ Праводзіш, а тваю дзяўчыну Кахае польскі афіцэр.
1983 — 7 студзеня 1989
* * *
Падсцерагу, яго пачую Яшчэ здалйку, з аддалення... Абавязкова падпільную Сваё апошняе імгненне.
3 яго як з дурня пасмяюся,
I выпіхну за дзверы прэч,
I супакоена стаюся,
3 ім новых прагнучы сустрэч.
ж * ж
3 гадамі раблюся люцей У гэтай любові бязгрэшнай — Люблю незнаймых людзсй, Таму што ад іх незалежны.
Хаваюць і клопат, і страх I мной не цікавяцца: «Хто ты?» Ніхто з іх не зробіць замах На радасць маей адзіноты.
*
Што пра сябе казаць, калі аднойчы Я ледзьве не прагледзеў той красы, Што не прыходзіць у майстэрню двойчы, —
Што залацей ад залатой расы.
...Варштат прыбраны, падмяліся трэскі, I чысціні скразныя галасы
Вяртаюцца да селішчаў палескіх. Спатоленыя чыстаю красой, Адпачываюць малаткі, стамескі
I востры серп з адбітаю касой.
Да кветак не хінуўся я ў маленстве. Было ў гародзе кветак — цераз плот!
3 любой грады, бы ў нейкім набажэнстве,
Расой хрысцілі мой няўцямны лоб. Яны не крыўдавалі, існавалі
Як лепшая з усіх зямных аздоб,
Узрошчаная над гарынскай хваляй.
Я не хацеў пакрыўдзіць іх знарок... Красой ахвярнай кветкі ратавалі
Мой талент кволы, мой адчайны крок.
ВУЧАНЬ
Пішу — маю ў тым асалоду, Рыфмую — «табе» і «сабе». Ад раніцы і да заходу Пілую вучнёўства калоду Да зморы, да болю ў гарбе.
I колькі яшчэ давядзецца Пісаць-рыфмаваць неўпапад? Вучнёўства — ці стане майстэрствам? Вучнёўства аблытала сэрца I ўжо ні туды, ні назад.
Назад — сапраўды немагчыма. Туды — ёсць надзея, аднак Надзея з пустымі вачыма, Надзея з хадою качынай — Ёй верыць? Хацеў бы. Ды як?
Яна ж на бальшак не выводзіць, А так — па дрыгве, па куп’і, Па жвіры і зноў па балоце — Вядзе, і падманліва ў слоце, Як жабы, пяюць салаўі.
Яе не папросіш: «Даволі», He крыкнеш у твар: «Адыдзі!» Па жылах цячэ алкаголем, Звісае пятлёю са столі, Смяецца і цвеліць: «Глядзі,
Вяроўка — таксама магчымасць Наблізіць сябе да багоў.
Ты шыю не сцісквай плячыма, Паперу бяры і прычыну Тлумач: адышоў да майстроў.
Маўляў, пры жыцці не ўдалося Стаць майстрам (ён гэтакі — лёс), Аднак жа даволі знайшлося Рашучасці ў шэранькім лёсе...
I вось — у нябёсы панёс».
Штукарка. У гэтыя штукі Хіба што адпеты вар’ят Паверыць без лішняй прынукі, Уздыме набраклыя рукі — Ахвяра і сам сабе кат.
А я не вар'ят, не падучы, I ўсе адхіленні мае
У тым у адным, што я — вучань, Рамеснік, якому балюча Глядзець на «майстэрствы» свае.
Як боскую светлую ласку Прымаю жыцця кожны міг, Пражыў ці не большую частку I трапіў у боль, нібы ў пастку, Шапчу... А мой шэпт, быццам крык.
Крычу і сябе разумею,
I ў тым разуменні адно:
Хачу развітацца з надзеяй, — А як развітацца? He ўмею. Закрыць, нібы накрыўкай дно?
Забыцца на вуліцы недзе? На снезе пакінуць? Ды не, Нішто ёй не стане на снезе, На лёдзе нішто, на жалезе... Дарма ўсё! Яна ж ува мне!
Вось тут, каля сэрца — цяжкая, 3 сябе не пагоніш, ані, Бо гэта надзея пустая, Як тая пухліна, пускае Глыбей і глыбей карані.
Самому — на снег, на жалеззе? Упасці на лёд, растапіць —
Хай цела ў палонку пралезе, Hi гімнаў яму, ні паэзій — Нічога. Ды хочацца жыць.
Адзінае выйсце — майстэрства.
Адзіна шчаслівы зыход: Вучнбўскія путы раздзерці, Стаць майстрам і майстрам памерці, А там — хоць палын, хоць асот,
Вядома, на ўласнай магіле... Пакуль жа пакутна марнець... Да самай апошняе хвілі, Да скону прабуючы крылле, А ў неба ні раз не ўзляцець.
Вялікія, дапамажыце!
Іван Дамінікавіч, Вы Няслі ў сабе нашыя жыцці, За гэта і джалы, і кіпці Да Вашай паўзлі галавы.
За гэта, як ордэн, пакуты, За гэта ж і памяць, як храм... Таксама да страху прыкуты, Вы зведалі тыя мінуты, Што Бог ахвяруе майстрам.