Гаспода  Леанід Дранько-Майсюк

Гаспода

Леанід Дранько-Майсюк
Выдавец: Мастацкая літаратура, Зміцер Колас
Памер: 382с.
Мінск 1998
39.24 МБ
Гадзюкаю тая надзея Ад Вас адышла, адпаўзла. Надзея, з якою тупее, Надзея, з якою нямее Душа і прыходзіць імгла.
Прашу я — зрабіце такое — Няхай ад мяне адпаўзе!
Вы ж маеце сілу, з якою Аблокі ў блакітным спакоі Да Бога стаяць у чарзе.
Вы — майстар, а майстар умее Самога сябе ўваскрасіць.
Пакуль у душы залацее Іскрынка сапраўднай надзеі — Вас будуць прасіць і прасіць.
Як вучань, што ў лапленай свіцс, Хіба ж я багата хачу?
Патрэбныя словы шапніце, Святыя радкі падкажыце, Чым хочаце, тым заплачу.
1
Агорне ноч. He бойся ночы!
I страх, што месціцца ў душы, Як ворага свайго, па-воўчы Зубамі люта задушы.
2
Ці маладога, ці старога — Цябе заўсбднага сюд-тут Той страх палохае хваробай, Страшнейшаю за Страшны суд.
« ❖ *
А страх заўсёды — зблізку ці здалёк — Прыходзіць уладарны і таемны, Ды ўсё ж і ён — звычайны матылёк
Перад прасторай, матылёк імгненны. Слых пасталелы, паглыбелы зрок He выявяць прычыны вераемнай —
Як свет пачаўся? Кружыць матылёк, He чуючы адказу, над пытаннем, Якое нібы велічны папрок
I нашым сненням тлумным, і жаданням.
* * *
Дык вось яна, якая страта — Дзень пахіліўся да мяжы. Няхай сабе, такога страху... I ўсё ж нядобра на душы.
Ён быў адзіны... Ненамысна, Што ён, нібыта сірата, Застаўся ў цемрадзі бязлістай, 3 галінкай прагнучы ліста.
Нам перадаў сваё праменне I сокі светлыя свае
I з адзіноты задумення Журботны голас падае.
« * *
Застаньцеся, дом і сям’я, Для кожнага будзьце надзеяй. Яшчэ не абтрэсла зямля Пракляцце за грэхападзенне, —
Яшчэ нс прачнуліся, спяць Апошнія нашыя стрэсы, I ў кожным імгненні рыпяць На райскіх варотах завесы.
ЦЮТЧАЎСКІ ТРЫПЦІХ
1
Калі няма на тое боскай згоды, Як ні пакутуе яна, —
Душа, на жаль, не выплача лагоды, Ды выплача сябе да дна.
Душа, душа, ты шчырым парываннем I кожнай тканкай сонечнай крыві Ахвяравана чыстаму каханню, Сам Бог цябе благаславі!
Ён па-над сэрцам, па-над светам, Ён цеплынёй сваёй імкне
Да кветкі кожнае пад небам гэтым, Да жэмчугу на морскім дне.
2
За дзень яна спазнала небыццё, I змрок яе ўжо ахінаў суцэльны. Знадворку чуўся дождж — і на лісцё Струмені весела ляцелі.
Прытомнасці раптоўная струна Ёй слых кранула цьмянай адзінотай, Захопленая, слухала яна
Усёй свядомасцю, усёй істотай...
Пасля, нібы на споведзі якой, Прамовіла ашчадна, напаўсілы (Я побач быў, хацеў памерці з ёй): «Усё любіла я, мой мілы!»
Любіла ты, і пачуццю твайму Што ў гэтым свеце роўнае?.. Нічога... Знябожаны, пакуты ўсе прыму, I сэрца не пакрыўдзіцца на Бога.
3
Мне даспадобы лютэранаў боствы, Абрад спаважнай строгасцю кране.
Вучэнне храма зразумела мне, Ягоных сцен, што блізкія да ўбоства.
He бачыце? Вось, мроячы дарогу, Вам Вера стрэлася ў апошні раз: Яшчэ яна не здрадзіла парогу, А дом яе ўжо апусцеў і згас, —
Яшчэ яна не здрадзіла парогу, I дзверы незамкнёныя яшчэ...
Ды час ужо... Складайце модлы Богу, Сляза малітвы стрымана цячэ.
А ці многа ў нас цярпення?
А ці мудрасці даволі? Рэстаўрацыя сумлення Адбываецца паволі.
Што не хутка — дзякуй Богу! Маем час падумаць дбала, Каб на гэтую работу Нам хапіла матэр’ялу.
❖ *
Далбкае — аднак жа застанецца.
А блізкае, аб чым баліць душа, Паздзекуецца з нас і пасмяецца, I вось яна — расстайная мяжа.
Хіба ж паслухае? Прыпыніцца на хвілю?
0 не... Ідзе да гэтае мяжы, Яе пераступае ў чорным пыле... Што хоч рабі — крычы, прасі, бяжы!
He дапаможа... Вось яно знікае.
I застаецца той адзіны міг, Калі з нас кожны ўслед яму гукае 3 аблокаў зімніх і вясновых крыг.
ж * «
Высокіх ведаў а ці многа Спазнаць пашчасціла табе, Каб мог ты сцвердзіць, што нічога, Няма нічога ў варажбе.
Што ўсС падман — і шэпт, і позірк, I прымхі — ўсе падман табе I што лягчэй іголку ў стозе Знайсці, чым праўду ў варажбе.
Пусты занятак, марнатраўства
Гібее ў цемры-варажбе...
Ніяк не зразумець табе — Ёсць неабходнае махлярства!
Яно існуе ў варажбе,
Каб у хвіліны найцяжкія, Мой друг, не выпала табе Hi сцежкі горкае, ні кія.
* * «
He проста крыўдзіць-абражаць Кагосьці сумнаю парою, А слова жорсткае сказаць Захочацца дзеля настрою, —
Дзеля натхнення, каб далоў Збыць непатрэбшчыну сумнення, Якою поўны да краёў
У кожнае сваё імгненне...
Пасля — за дальняю гарой, Пасля — за бліжняю лагчынай
Любой часінай і парой, 3 любой нагоды і прычыны
Наноў пяшчотнае шукаць, Сумненням тоеснае слова
I па-дзіцячы вымаўляць У пэўнасці найдастатковай.
Жаданы покліч проста зразумець, Калі ён поўны моцы непрадбачнай, Калі на могілках старая медзь Увасабляе тую моц удзячна.
Калі дзеля паэзіі жывеш
I духу той паэзіі адданы, — Тады ніякіх не існуе меж Паміж табой і поклічам жаданым.
6	Л. Дранько-Майсюк
161
* * «
А хто каму перашкаджае Сабою быць, адзіным быць, Каб лес не дробязным адчаем — Высокім болем наталіць?
Ніхто!.. А самалюбаванне, Так неадольнае ў рабе, I найсалодкае жаданне Рабіць пакутніка з сябе.
* ж *
Што мне зрабіць, каб ты была Сабой, і мной, і ветрам, і спакоем, I кропелькай ашчаднага цяпла На выстуджанай шыбіне пакоя?..
Я ведаў бы, не стомлены хадой Кахання і чаканага натхнення, Каб меў у той хадзе сваей Абачлівасці паляшуцкай меней.
* *
Мы разам, і расстанне, што было, У свой кароткі вырай паляцела. Сышліся крылы у адно крыло На даляглядзе — аблачыне белай.
He вер, што адышло на доўгі час?
3 любой нагоды дробнай ці прычыны Імгненна вернецца, нястрымнае, да нас У цені, што ад белай аблачыны.
Але пакуль дарожная жарства He засціць у святочнасці спаткання Яшчэ адну праяву хараства — Кахаць, не прадчуваючы расстання.
* *
Будзем бачыцца кожны дзень 3 той надзеяй на разуменне, Што святлей ад усіх надзей I ярчэй за любое праменне.
Ад такога святла яе,
Ад звышяркасці залатое Неспакойныя мроі свае У дрымоце пачуццяў прытоім.
He таму, што аслепнуць яны, А таму, што жадаем спакою I не бачым сваей віны, Што яны — неспакойныя мроі.
Захочацца сказаць пра хараство, А слоў няма, а калі ёсць — не тыя, A то зусім яны абы-якія, He словы — смецце. He святло, а тло.
Тады маўчу. У горле — цішыня, А ў сэрцы — толькі водгалас гучання.
I ўсё тужэй пятля майго маўчання, I ўсё даўжэй мой цень на схіле дня,
I ўсё цяжэй маўчаць і разумець, Што хараству — у кожны міг ягоны — Hi гімны не патрэбны, ні праклёны I ні жыццё тваё і нават смерць.
ПРЫГАЖОСЦЬ
Табе пярэчу, прыгажосць. Наканавана мне пярэчыць I з галавы да ног — наскрозь Працятым быць нязгодай вечнай.
Цябе прыняць такой, як ёсць, Адной табе ў жыцці маліцца He маю сілы, прыгажосць, He здатны я табе скарыцца.
Я — тут, а ты, вядома, скрозь, Я шмат не разумею рэчаў, Але я ўцяміў, прыгажосць, Адно — штодзень табе пярэчыць.
He адмаўляць цябе, крый бог, He абмінаць цябе ніколі, He абражаць, як хтосьці б мог, — Пярэчыць толькі, і не болей.
0 так — ты выратуеш свет, Ты мову нашую ўратуеш, I не адзін яшчэ паэт
У рыцарах тваіх звякуе.
Усюдыісную тваю
Уславіць велічнасць ад сэрца, А мне праз глухату сваю Ізноў пярэчыць давядзецца.
Прабач, я дрэнны служка твой, А лепшым стаць не выпадала — 3 маей пачварнаю душой, 3 маей душой недасканалай.
* » *
Ну колькі можна пра душу?
Алесь Пісьмянкоў
He выказаць душу чужую — Душу відушчую, сляпую, Душу старую, маладую, Святую, грэшную, жывую, Змярцвелую, зусім глухую I нават блізкую — любую!
He выказаць душу чужую, — Хоць будзеш мудрым удвая...
Ды што тут гаварыць урэшце: Душа чужая — не свая, Дый са сваей не разбярэшся.
« « sK
0, колькі кніг, о, колькі кніг! Яны — малыя і вялікія — He спеў, а толькі хрып і крык У параўнанні з т о ю кнігаю:
У дні шчаслівыя святой, Святою і ў гадзіны гіблыя.
У параўнанні з кнігай той, Якую называем Бібліяй...
I дудары, і скрыпачы, Паэты модныя й нямодныя — Усе мы толькі чытачы
Той кнігі, з веку ў век самотнае.
Яі « «
Я не знайшоў сабе супакаення На вулках Браціславы і Масквы. На вулках Бруге, што абклаў каменнем
Фламандскія каналы і ставы.
I нават Мінск мне не дае спакою,
I роднага Палесся паплавы,
Пакрытыя чарнобыльскай лускою...
He супакоіць гэты свет і той Вандроўніка, што зайздрасцю сляпою
Працяты, як атрутнаю стралой.
Ступіў і ты за месяцам услед На вуліцы вячэрняга Бруселя, Як госць п’яны, які згубіў вяселле, Пакрыўджаны на той і гэты свет.
Шануюць непарушны этыкет Кавярні дарагія і гатэлі.
Арабы свае танныя кактэйлі
П’юць у шынках, дзе сплеснявеў паркет.
У сэрцы і алах, і Магамет, А ў небе — сцягі натаўскіх краінаў. Пад іх аховай — сумная навіна — Стаіўся выпадковы мінарэт.
Жанчыны, паднавіўшы марафет, У крэслы свае мяккія паселі I з вокнаў запрашаюць у пасцелі, У той, вядомы толькі ім, сакрэт...
I ўласны табе ўбачыцца партрэт — He ў золаце празрыстай акварэлі, Намаляваны крэйдай на панелі I крэйдаю падпісаны «Poete».
У гэтай цемрадзі густой, У гэтай цемрадзі дажджлівай I мне патрэбны — крэсла, стол I куфаль сонечнага піва.
У гэтых вулках і дварах, У горадзе фламандскім гэтым I мне патрэбен цёплы дах I ўтульны водар цыгарэты.
У тваіх нетрах, Свет Стары, Дзе крок спакусы вельмі хуткі, Мне даспадобы ліхтары I сёстры Бога — прастытуткі.
Я нібы птушка, для якой
I ў цемры шлях ляжыць дадому, Якая ў далечы чужой Шукае на гняздо салому...
ж * *
He ў цішыні палескага сяла, А ў цішыні Заходняга Берліна Над Хафелем чырвоная каліна Зусім па-беларуску расцвіла.
Я не здзівіўся, што ў яе была Кара гарынская, і вершаліна, I ягады, і кожная галіна, I тое ж лісце, поўнае святла.
РаСн як хутар. Цішыня плыла Шматколерная, нібы хвост паўліна.
У бары італьянскім мандаліна Адрыятычны спеў распачала...
Здалося мне? Ці памяць падвяла Пад манастыр? 0 прыкрая хвіліна! Вядома ж, не... He камень, не цагліна — Здагадка, нібы тонкая страла.
На ўсе гляджу я са свайго вугла.
Даліна Хафеля, пясок яе і гліна — Купалаўская сумная даліна!
Так бачу я. За гэта мне хвала.
Бывай, Берлін. Хай век майго стала He абыходзяць піва і вяндліна...
Над Хафелем чырвоная каліна Зусім па-беларуску расцвіла.
Там — хлопчык Біблію гартае, I голас Ірадаў дрыжыць, Стаяць з засмяглымі ратамі Ерусалімскія крыжы.
I там — як кацяня, рахмана, 3 гарынскіх выбраўшыся крыніц, Вада святая Іардана
Да ног дзіцячых кладзецца ніц.
КУРАСОЎШЧЫНА
На Курасоўшчыне ставала соў, Па Курасоўшчыне хадзілі куры, Лясы шумелі, і з усіх лясоў He дзве-тры соўкі, а навалы соў Курэй сачылі позіркам панурым.