Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
3 3 3
IкМ*V*1
ОоОо+ОоОо+ОоОо+ОоОо —»ОоОоОоОоОоОоОоОо
3 3 3
Паслядоўнасць a + a... дае раўнамернае чаргаванне абедзвюх ступеняў сілы: інтэрвал паміж абавязковымі іктамі (3 склады ўверсе) такі самы, як і паміж факультатыўнымі іктамі (3 склады ўнізе), гэтую тоеснасць інтэрвалаў пазначым як Sj = s2. Інтэрвал паміж іктамі і неіктамі (1 склад) таксама не мяняецца, колькі б мы ні доўжылі гэты ланцуг, на які б лік ні памнажалі а. У гамаморфным кантынууме ніводзін сегмент не выглядае як метрычна больш прыдатны для цэзуры, чым усякі іншы. Аднак сечывы здараюцца больш ці менш рэгулярна ў наступнай паслядоўнасці: 16складовая страфа дзеліцца на два 8складовыя перыяды, кожны 8складовы перыяд на два 4складовыя коланы (дыподыі), а кожны 4складовы колан парцэлюецца як дзве стапы (а ў некаторых выпадках можа дзяліцца і на дзве 2складовыя комы):
[16] = [8+8] = .
Адбываецца паслядоўны дыхатамічны падзел, і пры гэтым 8складовік 4+4 як бы маніфестуе сваё найменне, нібыта пацвярджаючы, што гэта не 4складовік і не 16складовік, а менавіта 8складовік. 8 складоў у ім бачыцца як нешта адзінае, што ў нашым уяўленні супадае з графічным радком, хоць насамрэч графіка ў фальклор заўсёды прыўносіцца [Патюпо 2018, 313328, 337339], і, у прынцыпе, нішто не замінае падзяліць тэкст на 4, нават на 2складовыя радкі, або, наадварот, падаць як адзін 16складовы радок: наша графічная інтэрпрэтацыя фальклору не датычыць. Калі паслядоўнасць a + a... дае раўнамернае
114
Юры Пацюпа. ЦЭЗУРА ЯК ФУНКЦЫЯ МЕТРЫКІ...
чаргаванне сілы ^ = s2), то не так і проста вызначыць, дзе сканчаецца адзін колан і пачынаецца другі. Пры разбіванні фальклорнага тэксту на радкі, разпораз узнікае пытанне, што карэктна лічыць радком, а што яго часткай. I хаця на практыцы тэкст a + a... скрайне рэдка трактуецца як 4 ці 16складовік зазвычай ён без ваганняў аб’ектывуецца як 8складовік, але важна не тое, як мы дзелім тэкст, а тое, як і якім спосабам ён дзеліцца сам.
Нягледзячы на гамаморфнасць ланцуга a + a... і тоеснасць інтэрвалаў Sj = s2, імавернасць сечыва ў розных сегментах 16складовага перыяду розная, і дыхатамія чыніцца згодна з колькасным прынцыпам: выяўленасць, глыбіня сечыва проста прапарцыянальная даўжыні сегмента рытмемы /р> што таксама можна паказаць на схеме, гл. рыс. 2. Формула такога перыяду выглядае так: ; або так: [2(a + a)].
(a+a)
Oo|Oo||Oo|Oo|||Oo|Oo||Oo|Oo
Паказаныя на рыс. 2 сечывы і элементы маюць традыцыйныя найменні: тое, якое пазначаецца трыма пайпамі (|||) міжрадковая паўза, а абапал 8складовыя радкі; двума пайпамі (||) цэзура, а абапал 4складовыя коланы ці паўрадкі; адным пайпам (|) дыярэза, а абапал яе 2складовыя стопы харэя. Традыцыйныя назвы нібыта маніфестуюць якасныя адрозненні сегментаў, хаця насамрэч іх адрозненні перадусім колькасныя. Зяўленне словападзелу ў раёне трох пайпаў (|||) блізкае да 100 %, з’яўленне рэгулярнага словападзелу ў раёне двух пайпаў (||) імавернае, але ў розных традыцыях, жанрах і ўмовах можа істотна вагацца, а з’яўленне рэгулярнага словападзелу ў раёне аднаго пайпа (|) мала імавернае, блізкае да нуля, хоць таксама можа вагацца. Што тут называць цэзураю, а што нечым большым міжрадковаю паўзаю і што нечым меншым дыярэзаю, не вынікае яўна з структуры самога перыяду. I чаму сечыва, пазначанае трыма пайпамі (|||), прынята ўсё ж называць паўзаю, а сечыву, пазначанаму двума пайпамі (||), якое прынята называць цэзураю, некаторыя сучасныя тэарэтыкі адмаўляюць у праве быць паўзаю? Тым часам дыярэза можа быць скрозь: і на месцы аднаго пайпа (|), і з яшчэ большай імавернасцю на месцы двух (||) і практычна рэгулярна на месцы трох (|||), бо ўсе a акаталектычныя, аднак чым рэгулярнейшы словападзел, тым большая імавернасць дыярэзы. Прычым a гэта не толькі харэічны акаталектык, але, як мы ведаем, адначасова і пеанічны.
Аднак 16складовы перыяд, дзе б усе мажлівыя дыярэзы рэалізаваліся, а ўсе ікты былі ў наяўнасці (моцныя пазіцыі запаўняліся слоўнымі націскамі) і ніводзін з іх не інверсіяваўся, трапляецца нячаста. Прыкладам з літаратуры,
115
ДАСЛЕДАВАННІ
дзе назіраецца такі ідэальны дыярэзны (стапабойны) рытм, можа паслужыць радок паэта XVIII ст. Андрэя Белабоцкага [Анталогія 1993, 101]:
Шахом | небо || хоіцеш | взятм, ||| мат тм | скоро || в аде | будет.
Можна спрачацца, ёсць тут паўзы ці няма, а калі ёсць, то ці на кожным сечыве яны ўзнікаюць, але істотна тое, што радокперыяд не ўспрымаецца як цэльная структура, а глыбіня сечыва залежыць ад даўжыні сегмента Ір. Гэтая заканамернасць даўно вядома музыказнаўцам: «Глыбіня цэзуры залежыць ад іерархічнага роўню пабудовы» [Бобровскнй 1978], Інакш кажучы, цэзура «прапарцыйная маштабам пабудоў і ступені іх завершанасці» [Цезура 1978].
Варта адзначыць, менавіта ў 8складовіку спраўджваецца ідэя Шэнгелі аб сіметрычнасці медыяны, і гэта не проста сіметрычны падзел, а сіметрычнадыхатамічнаіерархічны падзел, як паказана на рыс. 2, які становіць сабой комплекс рэальных фразавых адзінак, аж пакуль дыхатамія не даходзіць да 2складовага сегмента, роўнага стапе харэя Оо (ці палове стапы пеона 3га ОоОо, ці палове архерытмемы а). Гэты мінімальны 2складовы сегмент не можа быць нават комаю, на ўзор выклічнікаў і прыпеваў народных песень, бо 2скаладовая кома, згодна з 3ю аксіёмаю, мае структуру субрытмемы u з канцавым націскам оО. Затое субрытмема і мае 1складовую структуру О, таму мінімальную адзінку дыхатаміі Оо (з моцным месцам на пачатку) мы пазначылі як і+1 з жаночай клаўзулай. Насамрэч гэты сегмент не элемент, а інтэгрант. Адметна, што ў рэцытацыі выразна вылучаецца і кожны перыяд (а + а), і кожны колан а, затое інтэгрант і+1 не вылучаецца ў рэцытацыі, яго можна вылучыць хіба толькі ў скандаванні [гл.: Патюпо 2018, 333337].
У якасці фальклорнага прыкладу дыерэзнага рытму можа паслужыць перыяд 8складовіка, які мы наўмысна запішам у адзін радок, хоць у зборніку «Песні пра каханне» (далей ПК) ён падаецца як два радкі [Песні 1978, 486]:
Каня | возьмуць || другі | будзе, ||| Цябе | заб’юць || мне жаль | будзе.
Аднак, у адрозненне ад радка Белабоцкага, тут з васьмі сегментаў і+1 пяць інверсіяваныя (пазначаюцца курсівам) і толькі тры маюць канстантны рытм. На ўвесь зборнік ПК у 8складовіках не знайшлося ніводнага выпадку, каб восем узапар сегментаў і+1 супадалі з дыярэзамі і мелі канстантны рытм, і гэта пры тым, што ў 8складовіках амаль рэгулярна назіраецца цэзура пасля 4га складу.
У 8складовіку сечывы час ад часу суправаджаюцца другаснымі вершавымі фармантамі рыфмамі. I чым безумоўнейшае сечыва, тым часцей яно нясе ў сабе рыфму [Песні 1978, 127]:
Ой, у лузе, || сухалозе ||| Трубіць казак || пры дарозе...
Галоўная і безумоўная (міжрадковая!) медыяна, якая замыкае сабою перыяд (|||), суправаджаецца рэгулярнаю рыфмаю. Частотная медыяна, якая замыкае сабою коланы (||), суправаджаецца аказіянальнымі рыфмамі, хаця як сечыва ўспрымаецца і без рыфмаў. А далейшае драбленне (|) практычна ляжыць за парогам успрыняцця, незалежна ад таго, ёсць там дыярэза ці няма.
116
ЮрыПацюпа. ЦЭЗУРА ЯК ФУНКЦЫЯ МЕТРЫКІ...
3. Статыстыка 8складовіка
Каб не абмяжоўвацца толькі ўзорнымі прыкладамі, разгледзім профіль 8складовіка ў статыстычным вымярэнні паводле тэкстаў зборніка народнай лірыкі ПК. У 8складовіку, як і ва ўсякім іншым памеры, ёсць наступныя аспекты: сілабічны колькасць складоў у коланах (або ў радках), т а н і ч н ы, ці больш карэктна акцэнтны, колькасць поўнаакцэнтных слоў у коланах (або ў радках), і м е т р ы ч н ы, які арганізуе першыя два, ён улучае ў сябе парадак націскаў адносна метрычнай схемы, а таксама наяўнасць і месца цэзур. Сілабічныя і акцэнтныя параметры былі аблічаныя спецыяльнай праграмай МП Машына падліку [гл.: Пацюпа 2016, 152155], метрычныя уручную.
He ўсе спалучэнні a + а адпавядаюць канону 8складовіка. Выбіваецца з канона памер а+1 + а+1 гэта 10складовік, адметны нават з метрычнага боку, памер a + а+1 9складовік, хоць ён і мае харэічную кадэнцыю. А спалучэнне a4 + a_! як асобны памер фактычна не сустракаецца. 3 большымі ці меншымі спасцярогамі ў канон 8складовіка можа быць улучаная толькі камбінацыя a + a_p уперамешку з a + a. Але, каб a + d не перарывалася каталектыкамі, мы ўзялі да разгляду памер a + a без дамешкаў, у поўным запісе . 3 455 тэкстаў ПК толькі 54 a + a, і то з улікам варыянтаў гэта 12 % ад усяго складу зборніка. Калі ўлічваць a + a_j і тэксты з пераменнымі клаўзуламі, якія не аблічваліся, то набіраецца яшчэ 15 песень усіх разам 15 %. Гэта няшмат для самага папулярнага памеру, але такая спецыфіка лірыкі. Затое ў лірыцы памер a + a больш устойлівы і таму больш зручны для выяўлення інварыянтаў метра.
Калі пачаць з самых вялікіх парцэл, то найперш трэба адзначыць, што на кожным 8м складзе тэкстаў a + a назіраецца сталы словападзел 100 % выпадкаў, што дае падставу лічыць іх сапраўды 8складовікамі і 8складовыя парцэлы трактаваць як радкі, усяго ж налічваецца 998 такіх «радкоў», а лепш сказаць перыядаў.
Агульныя сілабічныя і метрычныя параметры 8складовіка a+a (ці aa) паводле ПК даюцца ў табл. 1. Ізасілабізм і сталая цэзура канструкцыйныя характарыстыкі сілабічных тэкстаў тут вытрыманыя на 95 і 94 %, гэта высокі паказнік для гэтак званага адноснага ізасілабізму фальклору. Трэба адзначыць, што і адхіленне ад ізасілабізму (ліпасілабізм 7 складоў, гіперсілабізм 9 і больш складоў), і нястача цэзуры на 4м складзе амаль супадаюць паводле колькасці радкоў (5 і 6 %), але гэта не тыя самыя радкі. А чатырохстопны харэй, як інварыянт 8складовіка, вытрыманы толькі на 60 % (гл. табл. 1). Гэта таксама даволі высокі паказнік, што дае падставу ўпэўнена гаварыць пра харэічную кадэнцыю 8складовіка, але колькасная перавага ізасілабізму над ізаметрызмам лішні раз сведчыць, што ізасілабізм абумоўлівае харэічную кадэнцыю, а не наадварот. Дарэчы, у безцэзурных радках харэй вытрыманы на 65 % (гэта крыху больш, чым у цэлым па 8складовіку), а ў 35 % радкоў парушаны харэічны метр (40 супраць 22), у той час як ліпа і гіперсілабічныя радкі практычна на 100 % адхіляюцца ад метрычнай схемы.