Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
Б. Тамашэўскі пісаў аб чатырохстопным ямбе: «Няма патрэбы ўводзіць усякія падзелы, сярэднія паміж стапою і радком. Чатырохстопны ямб ані на паўрадкі, ані на «пеоны» не распадаецца, застаючыся вершам безцэзурным і ямбічным» [Томашевскмй 2008,137]. Вывучыўшы фальклорны 8складовік, мы прыходзім даадваротнай высновы. Фальклорны 8складовік, наадварот, цэзураваны і часткова харэічны верш, лёгка накладаеццанаяго і пеанічная шкала. Якраз апошні момант самы цікавы, бо ікты пеона і канстанты коланаў гэта адно і тое ж. I гэтым тлумачыцца, чамуінверсія іпропуск 2га ікта як у харэічным, так і ў ямбічным тэтраметры, такія адчувальная для рытму, чаму гэта збівае рытм, у той час як інверсія ці пропуск і 1га, і 3га ікта амаль не адчувальныя для вуха. Так, у літаратурных чатырохстопных памерах ямбе і харэі, няма цэзуры, тут Б. Тамашэўскі мае рацыю, але нельга сказаць, што ў ямбе не праяўляюць сябе пеоны: цотныя ікты маюць большае значэнне для рытму, чым няцотныя [гл.: Самсонов 1817, с. 250; Дубенскнй 1828, 8; Белый 1910, 263, 265, 272, 291; Чудовскмй 1917, 6063; Тарановскмй 2010, 80103; Квятковскмй 1966, 338342], На аснове 8складовіка можна зрабіць выснову, што 2і ікт тэтраметра, як харэічнага, так і ямбічнага, гэта імпліцытная канстан
121
ДАСЛЕДАВАННІ
та, генетычна памеры лучацца з сваімі фальклорнымі прататыпамі, нягледзячы на тое, што ў літаратурных тэтраметрах не назіраецца цэзура пасля 4га склада.
Агулам кажучы, 8складовік парцэлюецца сіметрычна, дыхатамічна і іерархічна. Хаця гамаморфная паслядоўнасць a + a... нібыта не дае падстаў толькі для такога і ніякага іншага падзелу, аднак пры дасягненні пэўнай «вагі», пэўнага аб ему сегмента, словападзел робіцца няўхільным, і перыяд дзеліцца сіметрычна і строга па дыярэзе. Калі гэта так, то, значыць, рэгулярнасць словападзелу вынік крытычнай масы перыяду. Сечыва, якое ўзнікае пры акумуляцыі пэўнай колькасці складоў у паслядоўнасці a + a..., можна назваць кумулятыўнай цэзурай. Такая цэзура амбівалентная, бо гамамарфнасць a + a..., дзе Sj = s2, можа спрыяць як паглыбленню сечыва, так і яго згладжванню. Пры роўных умовах для супраціўных вынікаў інакш і быць не можа. Тут узнікае аналогія з фізікай: і замярзанне вады, і раставанне лёду адбываецца пры 0 °C. Калі ж успомніць ідэю Р. Якабсона аб «прасадычным гвалце»1, то такая цэзура можа быць названая талерантнай, бо, нягледзячы ні на што, развіваецца сама сабою ў нетрах гамаморфнага метра. Яе выспяванне яскравы ўзор пераходу колькасці ў якасць.
Калі цэзуры ўзнікаюць строга па дыерэзах і суправаджаюцца рыфмамі, хай сабе і аказіянальнымі, то тым самым стопы і дыподыі аб’ектывуюцца, і, значыць, метрыка не ўмоўная сетка каардынат, і нават не вонкавае заданне, а нутраны імпульс верша. Аб чым выказваў здагадку ранні Б. Тамашэўскі: «Не рытм выцякае з спалучэння слоў, а словы размяшчаюцца ў тым ці іншым парадку пад ціскам пачуцця рытму паэта» [Томашевскнй 2008, 84]. Гэта матывуе і метрычную інтэрпрэтацыю верша, якую мы практыкуем. Дарэчы, можна прасачыць аналогію: як у колане назіраецца альтэрнацыя іктаў згодна з РАД, залежная ад пазіцыі склада ў колане, так у прасторы цэзур назіраецца іх альтэрнацыя паводле глыбіні (паказаная ў нас пайпамі |||, ||, |), падобная да альтэрнацыі паводле сілы (паказаная літарамі О, О, о). Альтэрнацыя паводле глыбіні, як і альтэрнацыя паводле сілы залежыць ад пазіцыі ў перыядзе, што можна бачыць на рыс. 2 (гл. тут с. 115), які становіць сабой квінтэсэнцыю ўсяго сказанага пра 8складовік і пра немаркіраваны метр фальклору ў цэлым.
Высновы
На аснове атрыманых вынікаў мы можам зрабіць папярэднія, хаця і не канчатковыя, высновы аб цэзуры і яе адносінах да словападзелу і паўзы. Так, словападзел канечная, але недастатковая ўмова для ўсталявання цэзуры. У гамаморфным метрычным радзе глыбіня цэзуры і імавернасць яе зяўлення, проста прапарцыйная аб’ёму вылучанага ёю сегмента. I хаця ў фальклоры да публіка
1 Калі Р. Якабсон азначаў верш як «прасадычны гвалт» [Якобсон 1923, 112], то В. Чудоўскі выказваў адваротную ідэю верша як «мовы палегчанай для вымаўлення» [Чудовскмй 1915, 83], значна пазней да падобнай высновы прыйшла і Е. Няўзглядава, што верш «не накінуты маўленню, а служыць яму» [Невзглядова 1994, 89], пры гэтым ува ўсіх траіх меліся наўвазе розныя аспекты і функцыі верша, таму ў гэтых на першы пагляд альтэрнатыўных пазіцыях можна знайсці прыватныя акалічнасці для зняцця супярэчнасцяў.
122
Юры Пацюпа. ЦЭЗУРА ЯК ФУНКЦЫЯМЕТРЫКІ...
цыі тэксту не існуе графічнага радка і няма адназначных крытэраў адрознення цэзуры ад міжрадковай паўзы, усё ж ёсць аб ектыўныя паказнікі падзелу тэксту на парцэлы і градацыі сечываў паводле глыбіні і частотнасці. Падстава падзелу аб’ём сегмента, яўны маркер рэгулярнасць, ускосныя маркеры рыфма і яе рэгулярнасць. У 8складовіку назіраецца абсалютна рэгулярны словападзел на 8м складзе, які прынята лічыць канцом радка, а таксама адносна рэгулярны словападзел на 4м складзе, які прыняталічыць цэзураю, што не супярэчыць статыстычным дадзеным. Метрычныя заканамернасці абумоўліваюцца аб’ёмам ядра колана (згодна з 7й аксіёмай), а не напевам. Наадварот, напеў мусіць лічыцца з цэзурамі, таму няма падстаў сцвярджаць, нібыта верш вызначаецца напевам. Яны могуць як супадаць, так і ўступаць у супярэчнасць, калі «цэзуры музычныя не супадаюць з цэзурамі паэтычнымі, часта рассякаюць на часткі не толькі радок, але і паасобныя словы» [Елатов 1966, 60].
Што да паўзы, то ў сучасным вершазнаўстве яе адносяць да раздзелу дэкламацыі ці спеву, і на тым пытанне закрываецца, хаця закрыццё праблемы не ёсць яе развязаннем. У мовазнаўстве ж прынята лічыць, што і сінтагмы, і фразы размяжоўваюцца паўзамі [гл.: Знндер 1979, 277278; Бондарко 1991, 122, 125126], адпаведна гэтая ўмова павінна пашырацца і на колан, калі мы сцвярджаем, што колан парцэляваная сінтагма [Патюпо 2018, 340]. Мала таго, калі сечыва на 8м складзе называем міжрадковай паўзай, то нелагічна адмаўляць паўзу на 4м складзе, нават, калі яна колькасна менш выразная. Іншая рэч, што не кожная паўза можа называцца цэзураю, ёсць структурныя паўзы, ёсць інтанацыйныя, і як кожная з іх адносіцца да цэзуры пытанне няпростае. Калі ж панятак «глыбіня цэзуры» напоўніць канкрэтным зместам, то можна меркаваць, што ён азначае не толькі і не столькі частотнасць і рэгулярнасць сечыва ў пэўным сегменце, але і наяўнасць больш ці менш выразнай паўзы на гэтым сечыве, а ёсць там фізічная паўза ці няма не прынцыпова, бо «панятак фанетычнай адзінкі не заўсёды пакрывае паняткі адзінак акустычнай ці фізіялагічнай» [ІЦерба 1958, 111]. Дый паўза бывае розная: «...рэальная (поўнае спыненне гучання) ці гукавая, якая фармуецца з паслабленага сегмента галоснага ці шчыліннага звонкага зычнага, што завяршае радок верша ці сінтагму празаічнага тэксту» [Златоустова 1979, 113].
Мы разгледзелі цэзуру акаталектычнага 8складовіка, з яе ўнікальнымі метрычнымі ўмовамі. Астатнія памеры не вылучаюцца гамаморфнасцю праз увесь рытмавы рад, таму можна меркаваць, што для ўсебаковага разумення цэзуры матэрыялу 8складовіка недастаткова, іншыя характарыстыкі цэзуры могуць быць выяўленыя на матэрыяле іншых памераў.
Спіс выкарыстаных крыніц
Анталогія 1993 Анталогія беларускай паэзіі: у 3 т.; уклад. А. Мальдзіс [і інш.]; рэд. і аўтар прадм. Н. Гілевіч. Мннск : Маст. літ., 1993. Т. 1. 622 с.; іл.
Баевскнй 2001 Баевскнй, В. С. Лннгвжтнчесхне, математнческне, семнотнческне н компьютерные моделн в нстормн н теорня лнтературы / В. С. Баевскнй. М.: Языкн слав. культуры, 2001. 336 с. (Studia philologica).
123
ДАСЛЕДАВАННІ
Бардавелндзе 1975 Бардавелндзе, Д. К. К йзученмю древнейшйх ствхотворных форм / Д. К. Бардавелйдзе // Проблемы фольклора : [сб. ст.] / AH СССР, Отдел лнтературы й языка, Научный совет по фольклору; отв. ред. Н. 14. Кравцов. М.: Наука, 1975. С. 191197.
Бейлм 2001 Бейлм, Дж. Мзбранные статьн по русскому народному стнху / Джеймс Бейлм ; пер. с англ. под обіц. ред. М. Л. Гаспарова. М.: Языкй русской культуры, 2001. 416 с. (Studia poetica).
Белый 1910 Белый, А. Снмволмзм : кн. ст. / Андрей Белый. М.: Мусагет, 1910. 635 с.
Бобровскйй 1978 Бобровсмй, В. П. Построенне / В. П. Бобровскмй [Электронный ресурс]. Режнм доступа: https://dic.academic.ru/dic.nsf/enc_music/6165/nocTpoeHMe. Дата доступа: 24.05.2022.
Бондарко 1991 Бондарко, Л. В. Основы обшей фонетнкй : учеб. пособйе / Л. В. Бондарко, Л. А. Вербйцкая, М. В. Горднна; СПГУ. СПб.: Мздво С.Петербург. унта, 1991. 150 с.
Бунге 1975 Бунге, М. Фнлософйя фнзнкн / М. Бунге ; пер. с англ. Ю. Б. Молчанова ; авт. вступ. ст. М. Э. Омельяновскнй. М.: Прогресс, 1975. 342 с.
Ворт 2006 Ворт, Д. Фразеологня как ключ к метрпческой структуре (на матермале русской прмчетй) / Дйн Ворт // Ворт, Д. Очеркн по русской фйлологйй / пер. с англ. К. К. Богатырева. М.: Нндрнк, 2006. С. 397417.
Дубенскнй 1828 Дубенскмй, Д. Н. Опыт о народном русском стнхосложенйй / Д. Дубенскйй. М.: Унмверсйтет. тйп., 1828. 124 с.
Егоров 1973 Егоров, Б. Ф. Аксйоматмческое опмсанме русскнх смстем стмхосложенйя / Б. Ф. Егоров // Пскусство слова : сб. ст. к 60летпю членакорреспондента AH СССР Дмйтрмя Дмйтрмевйча Благого / [отв. ред. К. В. Пйгарев] ; Мнт мнровой лмтературы AH СССР. М.: Наука, 1973. С. 388395.
Елатов 1966 Елатов, В. 14. Рйтмйческне основы белорусской народной музыкй / В. 14. Елатов; [ред. Г. П. Цйтовйч] ; І4нт йскусствоведенмя, этнографйй н фольклора Мва культуры БССР. Мйнск : Наука й техннка, 1966. 220 с.
Зйндер 1979 Знндер, Л. Р. Обіцая фонетмка : учеб. пособйе / Л. Р. Зйндер. 2е йзд., перераб. н доп. М.: Высш. Шк., 1979. 312 с., йл.
Златоустова 1979 Златоустова, Л. В. О рмтмйческой структуре в поэтйческмх й прозанческйх текстах / Л. В. Златоустова // Звуковой строй языка / AH СССР, І4нт рус. яз. ; отв. ред. Р. 14. Аванесов. М.: Наука, 1979. С. 109114.
Квятковскнй 1966 Квятковскнй, А. П. Поэтйческмй словарь / А. П. Квятковскмй ; науч. ред. 14. Роднянская. М.: Сов. Энцйкл., 1966. 375 с.
Классовскмй 1863 Классовскнй, В. Версйфйкацяя / В. Классовскмй. СПб.: Тйп. Нмперат. Акад. Наук, 1863. 116 с.