Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
132
Іна Швед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭЛІКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
і калі пакаваць, што казаць пра фатаграфіі) [Бойцова 2013]. Гэтая ж даследчыца таксама вызначыла асаблівасці «жыцця» фатаграфій у альбоме і інтэр’еры расійскіх дамоў [Бойцова 2013] ды раскрыла вялікі вытлумачальны патэнцыял семіётыкі фатаграфіі ў даследаванні народнай культуры, у прыватнасці сучасных магічных практык [Бойцова 2016]. У выніку рэалізацыі антрапалагічнага падыходу да вывучэння сямейнага альбома В. Круткін прыйшоў да высновы, што «альбом як форма масавай культуры і ў пэўным сэнсе фальклору захоўвае наборы прэцэдэнтных вобразаў, якія дазваляюць меркаваць пра сацыяльныя змены» [Круткмн 2005, 171], Думаецца, што меркаванне пра такія змены будзе больш абгрунтаваным, калі разгледзець комплексна ўзаемазвязанае ў рэальнасці бытаванне фотаздымкаў, сямейных рэліквій (да якіх нашы субяседнікі могуць адносіць сямейныя альбомы, архівы) і адпаведных стэрэатыпізаваных аповедаў, якія з’яўляюцца важным чыннікам сямейнага фальклору. У прапанаваным артыкуле на сучасным матэрыяле Берасцейшчыны паспрабуем вызначыць асаблівасці гэтага бытавання, найперш, абапіраючыся на зробленыя I. Разумавай напрацоўкі ў адзначанай сферы. Для гэтага даследавання асаблівую значнасць уяўляе тое, што I. Разумава пераканаўча сцвердзіла (пераважна на матэрыяле ПаўночнаЗаходняй Расіі) тое, што аповеды пра рэліквіі і «па фотаздымках», маючы ўстойлівую форму, выступаюць разнавіднасцю сямейнай фальклорнай прозы [Разумова 2001].
♦ * *
У Беларусі практыка адзінокіх гаспадароў паважнага веку запаўняць інтэрер сваіх вясковыххат фотаздымкамі ўжо стала традыцыяй, і, як слушна адзначыў С. Грунтоў, гэта «важнейшы інструмент сімвалічнага збірання сям’і, вялікага кола сваякоў розных пакаленняў, жывых і памерлых. Так часткова кампенсуецца адзінота людзей, якія вымушаны дажываць свой век у дэпапулізаванай цягам XX пачатку XXI ст. беларускай вёсцы. Фотаздымкі блізкіх, асабліва вялікія фотапартрэты, дазваляюць ствараць і падтрымліваць камунікатыўную сітуацыю паміж сваякамі дому і адсутнымі блізкімі, якая апісваецца як “стварэнне прысутнасці”» [Грунтоў 2022, 75].
Размешчаныя ў інтэр’еры фотаздымкі інкарпараваны ў адмысловыя камунікатыўныя сітуацыі, на якія, прынамсі, яны імпліцытна і разлічаны, бо ствараюць рэгулярную «прысутнасць» як жывых, так і памерлых блізкіх. Канал камунікацыі з «прысутнымі адсутнымі», які немагчыма ігнараваць, гаспадары падтрымліваюць у штодзённым «працоўным рэжыме» (нярэдка фотаздымкі размешчаны над ложкам, і адпаведна ранак пачынаецца з «аўтаматычнага падключэння» да гэтага канала).
Традыцыяй таксама стаў рух з адваротным вектарам, калі нашчадкі, пакінуўшы дзедаўскія дамы, пераехаўшы ў горад, захоўваюць у сямейных альбомах іх фота, спецыяльна ездзяць сфатаграфавацца нават да апусцелага родавага гнязда, a то і проста на месца, дзе яно некалі лакалізавалася.
133
ДАСЛЕДАВАННІ
Фотаздымкі ў інтэр’еры дома ў в. Асіпавічы Драгічынскага рна1
Дзедаўскі дом з альбома Надзеі Іосіфаўны Сальянчук, 1955 г. н.; в. Лелікава Кобрынскага рна
1 Прыведзеныя ў гэтай публікацыі матэрыялы занатаваны ад жыхароў Берасцейшчыны розных пакаленняў у 20202023 гг. аўтарам артыкула і студэнтамі філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя A. С. Пушкіна (у самазапісах студэнтаў па іх просьбе падаюцца толькі імёны, узрост і месца жыхарства) і захоўваюцца ў архіве лабараторыі «Фалькларыстыка і краязнаўства».
134
Іна Швед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭЛІКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
3 альбома Алены Мікалаеўны Андрасюк, 1976 г. н.;
г. Жабінка (пераехала з в. Пералум’е Жабінкаўскага рна)
3 альбома Людмілы Іванаўны Навумчык, 1978 г. н.; г. Брэст (нарадзілася ў в. Асавая Столінскага рна)
Каментар да фотавыявы:
А то деревенска хата, дэ Манюка жыла. Вот. Тут жыла мая свекровь. To первы ее дом был. Деревенскі. Бачыш, як оны жылі? I зара тая хата стуіт...
I дуб той стоіт?
I дуб той стоіт. Всё стоіт. I там сарай Серожа позанімав.
Там сарай ілі летняя кухня?
He, там Серожа трахамуд’ем заняв.
135
ДАСЛЕДАВАННІ
Калі ў дзедавам доме застаўся нехта жыць, падчас прагляду адпаведных фотаздымкаў нярэдка абмяркоўваюцца яго сучасны стан, рамонт, перабудова, змены ці нязменнасць наваколля, згадваюцца «сямейныя паездкі» на бацькаўшчыну і пад. Прыкладам, дзве сваячкі, якія пераехалі ў Брэст з адной вёскі (в. Багдзюкі Жабінкаўскага раёна), гартаючы фотаальбом адной з іх, размаўляюць:
А это Колік сыдыть, я сыжу, Пэтро с Антоном, гэто сыділы, шось робылы, і такая жара.
Но шчас лучча хатка?
Собіна покрасыла, Люда. Сделала порогі, всё поделала.
Да, да.
Эта деревенска хата матыра, тожэ нікакая была... Такая деревенска, краёва. To мы робылы шось в деревні. А Сабіна кажэ: «Давайтэ вас сфотографірую».
На старых фота на фоне хаты часта ў пэўным парадку размешчаны продкі, што таксама матывуе разнастайныя згадкіаповеды.
Фотаздымак з альбома жанчыны з в. Багдзюкі Жабінкаўскага рна
Прадзед і прабаба (1860 г. н.) уладальніцы альбома (Надзеі Іосіфаўны Сальянчук, 1955 г. н., в. Лелікава Кобрынскага рна) ля сваёй хаты ў в. Харомск Столінскага рна
136
ІнаШвед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭЛІКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
Падчас разгляду фотаздымкаў здзіўленне малодшых членаў роду можа выклікаць адсутнасць некага з продкаў на іх даўніх сямейных фотаздымках, і гэта дае адчуванне таго, што фотаздымак адмыслова фіксуе час, які пераўзыходзіць чалавека (які падчас фатаграфавання яшчэ не нарадзіўся ці ўжо памер). Нярэдка, гледзячы на фотаздымак чалавека, які, на час размовы, памёр, апавядальнік кажа і пра запусценне ці нават знікненне хаты: «Вжэ зара і хатэ ныма, і бабе ныма, і ныкого там ныма. I всё» (гл. № 12 у наступным артыкуле аўтаркі ў гэтым выпуску на с. 266).
Прыкладам можа стаць наступны дыялог бабулі (Г. А. Доўста) з унучкай падчас разгляду пададзенага вышэй фотаздымка з сямейнага альбома:
3 альбома Ганны Андрэеўны Доўста; в. Любішчыцы Івацэвіцкага рна
Гэто мая прабабушка, гэто ўжэ будзе твая прапрабабушка, о гэто. Гэто бабушкіна маці, это мая бабушка. Это моя бабушка, а твоя это прабабушка. А это шэ прапрабабушка будзе, Мазур Наталья Васільеўна о это прапрабабушка. Мазур яна з Мазуров, у хусточке, сама старая. А гэто наша, твая прабабушка Бахур Якацярына Васільеўна. А гэто дзед Бахур Андрэй Харытонавіч. Ну а гэто дзеці. Як называть табе, то гэто Ваня... Дзеці нашэй сям’і мнагадзетнай пяць штук, а мяне шостае німа. [А чаго?] Яшчэ не радзілася.
Што да фотаздымкаў, якія захоўваюцца ў сямейных і індывідуальных альбомах, то да іх прагляду, у адрозненне ад фотаздымкаў, размешчаных у інтэр’еры, як вынікае з сучасных палявых матэрыялаў, найчасцей звяртаюцца ў пэўных стэрэатыпізаваных сітуацыях (хоць і «інтэр’ерныя партрэтныя» фотаздымкі могуць фігураваць у памінальнай абраднасці, да іх нярэдка адсылаюць нашыя субяседнікі падчас біяграфічных аповедаў і пад.). Паводле занатаваных намі аповедаў, практыка «каментаванага прагляду» сямейных альбомаў звычайна лагічна спадарожнічае збору родзічаў з пэўных нагод (паездка нашчадкаў у бацькоўскі дом з мэтай дапамогі старэйшым, святкаванне сямейных падзей і каляндарных дат і пад.). Поруч з сямейнымі альбомамі ці архівамі (у якіх нярэдка захоўваюцца лісты, віншавальныя паштоўкі, падзякі, дзіцячыя малюнкі, аплікацыі, выразкі з газет і часопісаў і пад.) нярэдка пераглядаюцца і рэліквііпрадметы, якія таксама звязаныя з продкамі, і агучваецца ў «аповедахкаментарах» гісторыя сям’і (а таму, як адзначалася вышэй, яны павінны даследавацца ўсе разам).
Праз аперыраванне з рэліквіямі (у іх лік, як адзначалася вышэй) нашыя суразмоўцы нярэдка ўключаюць сямейны альбом), фотаздымкамі, якія адсылаюць да мінулага (дзіцячага, вясковага, савецкага і г. д.) і якія ў сітуацыі прысутнасці членаў сямейнародавай групы (найперш, малодшых) патрабуюць
137
ДАСЛЕДАВАННІ
У сям’і з в. ВулькаАброўская Івацэвіцкага рна асобна захоўваюцца паштоўкі ад родзічаў з Амерыкі
вербальнага вытлумачэння, актуалізуюцца нарматыўны і наратыўны аспекты культуры («аспект павучання і аспект аповеду ствараюць прыналежнасць, ці ідэнтычнасць, даюць асобнаму чалавеку магчымасць казаць “мы”» [Ассман 2004,16]), а таксама могуць кампенсавацца траўматычныя разрывы з сімвалічным універсумам, «благадаццю» мінуўшчыны (гл. частотнае: «Да, былі времена...»), страта ўяўнага аб’екта жадання, паслабленне кансалідацыі малой групы ды адмыслова канструявацца як яе мінулае, так сучаснае ды будучае. Напрыклад, жан
138
Іна Швед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭЛІКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
чына (каля 50 г.) прыехала да сваёй роўнісваячкі ў госці, і, па традыцыі, яны разглядаюць альбом, каментары пры гэтым скіраваны ва ўсе магчымыя часавыя вымярэнні, размешчаны на эмацыйнай шкале ад светлай настальгіі да страху за будучае нашчадкаў і пазначаны выразнай гендарнаўзроставай спецыфікай камунікантаў (акцэнтацыя ўвагі на знешніх (эстэтычных) адметнасцях у іх дынаміцы«ператварэннях» («ссушанасць» жанчыны можа тлумачыцца на песенны лад нешчаслівым каханнем, складаным сямейным жыццём ды разводам) і на паводзінавых ды ментальных (таксама зменных), характарыстыках асоб на фотаздымках ды саміх суразмоўцаў; разважанні пра разнастайныя мацярынскія клопаты, перажыванні за тое, каб нашчадкі «не спіліся», з адпаведнай парадай звароту па падтрымку да вышэйшай сакральнай інстанцыі, і г. д.):
...Так ныц ны помню. А зара [гартаючы стары альбом], co временем от так о спомынаеш.
А тогді ны воспрінімал так...
Люда, што ты воспрінімала? А шчас то понімаешь крохі.
Да, а шчас думаеш, а зара так о сыдыш, з гадамы, думаеш: это ж, действітельно, благадать, правда?
Да. А зара сыдыш, спомынаеш, действітельно, это ж шото есть. Ты pad, ты бабка, ты старая, в тэбэ рожаюцця внукі, то ж такаярадость! Правда? A потом сідіш і думаеш: какая радость?! Сіська баліт, молоко не течет [у маладой маці], правда?
Да, да <...>
А посмотрі, какая после замужества стала.
Замужество убівает.
А это уже відішь, какая сіжу?
Высохла вся! Высохло всё.
А всё ізза мужіков <...>
Это любоў завыла. I ў Мані морда no вэрху була... Любоў... А шчас то не.
А тут уже тыі алкаголікі. Ужэ Алік о спывся. Вжэ о. А во ужэ з красавца Алэн Дэлона, во в каго надулся [усе смяюцца]. А помнішь з того, з «Ласкового мая» [прыгожага спевака групы]? Превратілся во в каво!