Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Это Серёжа  он так просто [шмат] ест, он счас не п'ёт...
	I всю жызнь не п’ёт.
	А Колька той... А вжэ Вадік якый подрос з того новорожденого. Сыдыть тожэ, хоть бы ны пыв!
	Молісь, Іра, молісь [каб не піў]...
Да <...>
	Купала. Взяв букета, вербу, якогось там, лозы.
	Зачем?
	А откуда мы знаем. Алкаголік [усе смяюцца]  ум непредсказуемый, сегодня так  завтра так, узял какуюто ветку...
Пачатак прыведзенага дыялогухарактэрны, сярод іншага, і выразным указаннем на мемарыяльную функцыю альбома. Для гэтых, як і іншых камунікантаў, важнымі з’яўляюцца характарыстыкі людзей на фотаздымках у катэгорыях
139
ДАСЛЕДАВАНШ
Фотаздымак з сямейнага альбома
«малы (малады)  стары (дарослы)», «жывы  нябожчык» (указаннем на адпаведны часу разгляду фотаздымка стан сфатаграфаванага можа служыць традыцыйнае «Царство ему Небесное»), «працягваюць жыць у шлюбе  развяліся» і пад., а таксама «пункцірнае» прасочванне іх жыццёвага шляху, з акцэнтацыяй месца жыхарства (пераезду), сямейнага, прафесійнага статусу і пад. Агульным месцам каментараў да фотаздымкаў з’яўляецца і акцэнтуацыя таго, ці падтрымліваецца страчаная сувязь са сфатаграфаванымі людзьмі.
Між тым не толькі практыкі разгляду фотаздымкаў, альбомаў і іншых сямейных рэліквій суправаджаюцца аповедамі, але і аповеды біяграфічнага тыпу ўтрымліваюць інфармацыю пра гэтыя практыкі. Адмысловы матыў разгляду сямейных фотаздымкаў, разнастайных рэліквій можна назваць характэрным для стэрэатыпізаваных расказаў пра «збіранне роду» з пэўных нагод.
Сямейныя рэліквіі і стэрэатыпізаваныя аповеды
Паводле сучасных аповедаў з Берасцейшчыны, да рэліквій найчасцей адносяць рэлігійнакультавыя прадметы, як крыжык, «святыя» (радзей проста «старыя») кнігі, сшыткі з перапісанымі (часта бабуляй) малітвамі і іншымі тэкстамі, але найперш  абразы.
Марыя Мікалаеўна Лысеня, 1950 г. н., з в. Крывое Сяло Пінскага рна, апавядае сваёй унучцы: У нас очень даже знаменнтая «Тйхвйнскйх»  йкона ешчо твоей прабабушкй. Я, ну потому что, это самое, это память. Это ж бабушкйна еіце, прабабушкйна. Моей матерй... ну а моей матерй дала ж ее мать в подарок, когда она шла, ну как подарок, когда она шла замуж, с йконой раньше замуж шлй. Этой йконеуже больше, чем сто лет.
Ва ўлучаных у сямейны празаічны фальклор эмацыйна ды аксіялагічна насычаных аповедах пра рэліквіі (неабавязкова з выкарыстаннем гэтага тэрміна) такія «старажытныя» прадметы, акрамя таго што функцыянуюць
140
ІнаШвед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭЛІКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
Абраз, атрьшаны Ксеніяй Тамашэвіч (18 г.; г. Брэст) у спадчыну ад прабабулі з Аршанскага раёна (перадаецца «старэйшым унучкам»)
Рэліквія сям’і Алены Мікалаеўны Андрасюк, 1976 г. н.; г. Жабінка; пераехала з в. Пералум’е Жабінкаўскага рна
«як памяць», выяўляюцца як апавітыя таямнічасцю, «знамянітыя», сакральна вылучаныя, здатныя ўздзейнічаць на лёс сямейнікаў. У міфалагічных наратывах, якія эксплікуюць пэўны «квант» асабістага вопыту апавядальніка ці вопыту «першапродкаў родавай групы», вышэйшай каштоўнасцю і апатрапейнай сілай, найперш, надзяляецца «матчына ікона», напрыклад:
141
ДАСЛЕДАВАННІ
Роскажу тобі, як спасла нас ікона. Е ў нас ікона, старая ікона од матыры моеі «Хрыста Спасіцеля». Зыма була, узялася ноччу горыты наша хата. А мы ўсі спалі. I тут я чую праз сон  нішчо стукнуло. Встану, думаю, побачу. Выходю на кухню. «Ой, людочкі! Горым!» Скорый усіх розбудыла. Потушылі огонь, мало шчо й згорыло. Але ты скажы, горыты ўзялосо ў одным кутку, а ікона вісіць далёко, у другім... (Сцепаніда Іванаўна Долмат, 1939 г. н.; в. Лышча Пінскага рна).
Дакладна такі ўступ меў аповед (з пашыраным матывам «спадчынная ікона была выпадкова знойдзена падчас пераезду») бабулі аўтаркі гэтага артыкула пра тое, чаму бабуля аказалася адзіным дзіцём у сям’і. Усе яе старэйшыя браты і сёстры памерлі падчас бежанства ўглыб Расіі падчас Першай сусветнай вайны. I, акрамя таго, што нованароджаную дзяўчынку, згодна з традыцыйным
Сямейны абраз
прадпісаннем, бацькі (мае прадзеды) назвалі імем маці  Сафія, яны, выйшаўшы на прыпынку з цягніка, знайшлі стары драўляны абраз«выратавальнік» і забралі яго з сабой. Паводле сцверджання бабулі, гэты абраз (атрыманы мною ў спадчыну) цудоўным чынам дапамагаў працягнуць род. Гэта абумовіла яе сямейную сакралізацыю (рамку для абраза праз дзясяткі гадоў зрабіў дзядуля, а «абклад» з фольгі  бабуля, пра што таксама апавядаю дзецям).
He менш рэдка рэліквіямі зяўляюцца ўпрыгожанні, напрыклад, брошкі: Есть релйквйй  от прабабушкй брошка, хранйтся у меня (Мілана, 18 г„ г. Івацэвічы). Найчасцей сярод іх згадваюцца пярсцёнкі, якія звычайна адсылаюць да ідэі шлюб
най сувязі, прыкладам:
Вторая наша традпцяя  передавать обручальное кольцо. Когда мом родмтеля сталя планяровать свадьбу н в будуіцем заводмть детей, тогда мать моего отца, то есть моя бабушка по папнной ляннн, дала свое кольцо моему отцу н сказала отдать своей возлюбленной, то есть моей матерм. Моя мама планпровала так же сделать, еслн у нее родптся сын, но родмлась я, затем моя младшая сестра, поэтому это кольцо перешло в мон рукн как старшему ребенку в семье. В будуіцем я планярую отдать это кольцо своей дочерм млм сыну (Вераніка, 19 г., г. Іванава).
Пярсцёнак, які незвычайным шляхам трапіў у сям’ю і перадаецца ў спадчыну, як і абраз, звязваецца з шлюбным шчасцем, «дзяціннай доляй» сямейнікаў. Так, паводле аднаго з наратываў, прабабуля апавядальніцы падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ў в. Бабчынцы МагілёўПадольскага раёна. Фашысцкія акупанты, выселіўшы сям’ю ў прыбудову, самі занялі хату. Аднаму з салдатаў спадабалася будучая прабабуля наратаркі (якая тады была дзяўчынай),
142
Іна Швед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭЛІКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
і ён падарыў беларусцы залаты пярсцёнак з рубінам. Праз дзясяткі гадоў прабабуля аддала пярсцёнак сваёй падрослай дачцэ, якая, у сваю чаргу, перадала яго ў спадчыну сваёй дачцэ. Але дваццацігадовая спадчынніца выпадкова ўпусціла матчын падарунак у калодзеж, зза чаго моцна перажывала, прадчуваючы бяду. I тая неўзабаве здарылася  маладая жанчына згубіла дзіця. Так і завяршылася гісторыя з рубінавым пярсцёнкам,  рэзюмуе свой аповед малодшая прадстаўніца сям’і (Кацярына, 18 г., г. Брэст).
Нярэдка апавядаюць пра дарагія як памяць пра бабуль і прабабуль спадчынныя тэкстыльныя вырабы, вышытыя карціны і ручнікі (асабліва, калі яны выкарыстоўваліся ў абрадавых практыках, найчасцей вясельных). У сям’і можа захоўвацца даволі значная колькасць разнастайных рэліквій, якія звычайна згадваюцца ў аповедах у адным шэрагу і нярэдка суправаджаюцца «інструкцыяй па выкарыстанні», прыкладам:
В нашей семье хранмтся нкона Владямнрской Божьей Матерм, которая прмнадлежала моей прабабушке Варваре. Вясят она в красном углу. У нее старый деревянный оклад, за стеклом мскусственные цветы. А покрывает мкону чмстый белый ручннк с празднмчной вышмвкой. Хранятся у нас н ручнмкн, которые ткала моя прабабушка Варвара Носнфовна. Онн большме, «сватовскме». Такме ручнмкм стелят молодым под ногм на свадьбе м обвязывают сватов (Надзея, 19 г.; г. Брэст);
У нас у родзе перадаюцца некаторыя рэліквіі з пакалення ў пакаленне. Напрыклад, абразы Божай Маці і Мікалая Цудатворца. Яны сімвалізуюць спакой
Рэліквіі сям’і Веры Мікалаеўны Турынцавай, 1947 г. н.; в. Сялец Бярозаўскага рна
143
ДАСЛЕДАВАННІ
у доме і добрае сямейнае жыццё. Яшчэ з пакалення ў пакаленне ў нашай сям’і перадаюцца ткацкія станкі, яны мелі раней вялікую каштоўнасць, таму што былі вялікімі, і зноўку іх складана было вырабляць. Яшчэ перадаваліся калаўроты і кочелы. «Кочело»  гэта старажытны прас. Як кажа цётка Галя, «одна палка у яго, як скалка, а другая з деревянымі зубамі. На скалку наматывалі одежду постіраную, і так утюжэлэ» (Ілья, 19 г.; в. Брадок Драгічынскага рна).
Захоўваецца ў сем’ях і «памяць пра дзяцінства» іх членаў (бірка з радзільні, састрыжаныя валаскі дзіцяці, пялюшка ці распашонка з хрысцін, цацкі, школьныя сшыткі, дзённікі, малюнкі, зробленыя дзецьмі падарункі на святы старэйшым родзічам, часта з надпісаміпажаданнямі і пад.). Падчас іх сумеснага перагляду родзічамі агучваюцца (часта паўтараюцца) адпаведныя гісторыі.
Асобна трэба адзначыць дарагія сэрцу нашчадкаў ваенныя ўзнагароды і паляўнічыя трафеі дзядоў, гадзіннікі, абразкі, небяспечныя брытвы і іншыя рэчы (з якімі дзяды і прадзеды прайшлі вайну). У аповедах пра «слаўны род» частотным можна лічыць матыў «узнагароды дзядуль і бабуль» (у тым ліку ордэн «Мацярынская слава»), напрыклад: Нз семейных релйквйй есть прабабушкйны ордена с BOB. Моя бабушка, дочь прабабушкй, хранйт йх у себя, как память. Фотоальбомов у нас много. Рассматрйвают йх, когда много родных собйрается вместе. Рассказывая прй этом, когда была сделана та йлй йная фотографйя (Вікторыя, 18 г.; в. Каўняцін Пінскага рна). Нашчадкі звычайна добра памятаюць абставіны ўсіх узнагарод іх продкаў, і, больш ці менш дэталёва апавядаючы пра гэта, ствараюць ідэальны вобраз старэйшага члена сям’і (і адначасова яе самой). Так, Міхаіл Паўлавіч Сальянчук з в. Лелікава, паказваючы ўнучцы ўзнагароды свайго бацькі, апавядае:
Медаль за отвагу... Это моего папы. Это первая медаль, которую он получмл во время Велнкой Отечественной войны, вынес с поля боя 13 человек, сам был ранен. Дед был, вернее, твой прадед, а мой папа, в 44м был прмзван. Брал Берлян, награжден был медалью «За взятне Берлнна». Также был награжден за победу над фашнстской Германней 19411945 годов. Освобождал Варшаву н был награжден медалью «За освобожденне Варшавы». Это все фронтовые его медалн. Медаль «За отвагу», первая награда медаль «За отвагу», за вынос раненых нз поля боя. Вторая  «За освобожденяе Варшавы», награднлн медалью, потом «За взятне Берлнна», штурмовал Берлмн, вот его награднлн. В конце войны, когда фашнстская Германяя капмтулнровала, награднлн деда «За Победу над Германмей», он носмл мх на гамнастерке во время войны... Тут юбнлейные медалн. Дед был ветеран труда, после войны работал в колхозе, награжден медалью «Ветеран труда». «За долголетнмй добросовестный труд» также награжден, также юбмлейная «40 лет Победы» был награжден медалью, «20 лет Победы в Велнкой Отечественной войне» дед был награжден. В ознаменованмя столетня co дня рождення В. Н. Ленмна дед был награжден медалью «За доблестный труд». Также был награжден медалью «20 лет Победы над фашмстской Германмей в Велякой Отечественной войне», вот носмл вмдно. Это все юбмлейные. Награжден медалью «50 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў». В честь трпдцатялетня Победы в Велнкой Отечественной войне дед был награжден медалью «Участннку войны». В честь 60летмя Вооруженных Смл  медалью «60 лет Вооруженных Сял СССР».