Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Ключевые слова: сакраллзацля, сакральная географля, культурный ландшафт, святой лсточнлк, святое место, архлв.
DZMITRY SKVARCHEUSKI
SACRALIZATION OF NATURAL AND CULTURAL OBJECTS IN BELARUS (ON THE EXAMPLE OF THE WELL NEAR THE PARUCNIKI VILLAGE, BIESANKOVICY DISTRICT)
Republican Union of Tourism Industry
This publication, based on archival documents, examines the process of sacralization of the well near the Parucniki village, Biesankovicy district. This case is an illustrative example of the process of emergence and functioning of sacred sites on the territory of Belarus. Archival documents give us a unique opportunity to learn many aspects that remain unknown or littleknown: how sacralization took place, how the tradition of veneration was formed and developed, how the shrines functioned, who took care of them, what was the fate of the donations, what was the attitude of society, the church and the authorities.
Using the case of a well near the Parucniki village with additional materials, the author proposed a model of the emergence and existence of folk shrines:
sacred precedent;
verification of sacred precedent;
sacralization of the object;
cultural formalization of the object;
legitimization of the shrine;
the formation of a tradition of veneration;
transformation of the shrine;
the decline of the shrine and its subsequent disappearance/restoration.
The appearance of the image of the cross in the frozen well on the Feast of the Epiphany in 1894 was a sacred precedent. People began to consider the water healing after repeated occurrences of images of the cross. Partially confirmed rumors of healing were the reason for a mass pilgrimage to the well. The largest number of pilgrims was recorded on Easter. Archival documents have preserved the exact list of donations that were left at the well. Mostly pilgrims brought money and linen and wool textiles. The donations were managed by the inhabitants of the village of Parucniki. The donations were later transferred to the parish church in Biesankovicy. Local residents asked the church to officially recognize the shrine, but a special commission created by the governor didn’t confirm the healing properties of the water. Official recognition of the folk shrine by the church and state authorities was an important condition for the preservation and development of the tradition of veneration of natural and cultural objects in Belarus in the second half of the 19th century. The local authorities took measures to stop the veneration of the well in Parucniki: a ban on visiting, propaganda of the idea that the water was harmful. The well was never officially recognized, and its mass veneration soon ceased.
The holy well has not survived to this day, but the author localized its location. The memory of the holy spring (well) was preserved only in one family in the Parucniki village among the descendants of one of the direct participants in the events of 18941895.
Keywords: sacralization, sacral geography, cultural landscape, sacred spring, holy place, archive.
162
Дзмітрый Скварчэўскі. САКРАЛІЗАЦЫЯПРЫРОДНЫХIКУЛЬТУРНЫХ АБЕКТАЎ У БЕЛАРУСІ...
Уводзіны. Апошняе дзесяцігоддзе XX і пачатак XXI ст. адзначаны ростам цікаўнасці да асобных праяў традыцыйнай беларускай культуры, у тым ліку да міфалогіі і феномена народнай рэлігійнасці. Пасля дзесяцігоддзяў абмежаванняў і забаронаў стала магчымым не толькі вывучаць, але і вызнаваць традыцыйныя культы. На гэтай хвалі натуральна расце папулярнасць народных святыняў, шанаваных прыродных аб’ектаў як праяваў архаічнай, але дагэтуль жывой традыцыі. Асаблівая роля належыць святым крыніцам, якія сёння сталі самымі шанаванымі прыроднымі святынямі, многія з якіх былі інтэграваны ў царкоўныя практыкі.
Адлік сучаснай гісторыі даследавання сакральнай геаграфіі Беларусі можна пачынаць з 1974 г„ калі акадэмік Г. Гарэцкі заклікаў паскорыць вывучэнне ледавіковых валуноў, найбольш значныя з іх аб’явіць помнікамі прыроды, а на тэрыторыі Акадэмгарадка стварыць музей валуноў пад адкрытым небам [Ледавіковыя 1993, 45]. Безумоўна, асобныя публікацыі па гэтай тэме з’яўляліся і ў ранейшыя часы, аднак тады не было мэтанакіраванага вывучэння аб’ектаў сакральнай геаграфіі і традыцыі іх шанавання. 3 1977 г. пачала дзейнічасць спецыяльная навуковая экспедыцыя пад кіраўніцтвам В. Вінакурава, мэтамі якой былі збор звестак і выяўленне валуноў, з ліку якіх выбіраліся экспанаты для будучай экспазіцыі пад адкрытым небам [Вмнокуров 2016,180181], Вынікам амаль дзесяцігоддзя працы стала не толькі стварэнне музея камянёў у Мінску, але былі выяўлены вядомыя па гістарычных крыніцах і невядомыя раней шанаваныя камяні, а таксама павялічылася колькасць валуноў з ахоўным статусам помніка прыроды, сярод якіх было нямала і святых камянёў Яшчэ адным плёнам тых геалагічных экспедыцый стала кніга Э. Ляўкова «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» (1992) [Ляўкоў 1992], якая ў папулярнай форме ўпершыню для шырокай аўдыторыі распавядала пра святыя камяні і народную традыцыю іх шанавання.
Такім чынам, сярод прыродных аб ектаў валуны першымі патрапілі ў кола інтарэсаў навукоўцаў. 3 пачатку 2000х гг. значна пашыраецца тэматыка даследаванняў у галіне сакральнай геаграфіі. З’явіліся як асобныя публікацыі па пэўных тыпах аб’ектаў, так і комплексныя. Увага паранейшаму надавалася святым і культавым камяням, а таксама шанаваным крыніцам. Першым асобным выданнем, якое было прысвечана святым крыніцам, стала кніга Э. Зайкоўскага і Л. Дучыц «Жыватворныя крыніцы Беларусі» [Зайкоўскі, Дучыц 2001], У кнізе былі абагульнены і сістэматызаваны звесткі пра шанаваныя крыніцы, апублікаваны паданні і апісаны звычаі і прыктыкі. У 2011 г. Л. Дучыц і I. Клімковіч выдалі кнігу «Сакральная геаграфія Беларусі» [Дучыц, Клімковіч 2011], якая з’яўляецца першым выданнем, у якім у сукупнасці разглядаюцца элементы сакральнага ландшафту краіны: камяні, крыніцы, балоты, пагоркі, дрэвы і інш. У раздзеле пра святыя крыніцы аўтары разглядаюць іх функцыі, фіксуюць народныя назвы, паданні і павер’і, вылучаюць ролю ў каляндарнаабрадавых прыктыках. Гэтыя першыя выданні маюць пераважна апісальны навуковапапулярны характар.
163
ДАСЛЕДАВАННІ
Таксама трэба адзначыць шэраг публікацый У. Лобача па тэме сакральнай геаграфіі Падзвіння. Святым крыніцам прысвечаны асобныя артыкулы «Культавыя крыніцы беларускарускага (ПолацкаСебежскага) памежжа: да праблемы вывучэння і захавання» [Лобач 2008], «Культавыя крыніцы Беларускага Падзвіння: вопыт арэальнага даследавання» [Лобач 2009], У манаграфіі «Міф. Прастора. Чалавек: беларускі традыцыйны ландшафт у семіятычнай перспектыве» (2013) найбольш грунтоўна ў беларускай гістарыяграфіі разглядаюцца пытанні міфасемантыкі прыроднай прасторы ў структуры культурнага ландшафту. Асобная частка прысвечана сімвалічнаму статусу і рытуальным функцыям святых крыніц [Лобач 2013, 207227].
Варта яшчэ згадаць публікацыі сучасных палявых матэрыялаў пра святыя крыніцы, камяні, дрэвы і інш. Асноўнымі, на наш погляд, можна назваць акадэмічную серыю «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» у 6 тамах і 10 кнігах, прысвечаных кожнаму гісторыкаэтнаграфічнаму рэгіёну Беларусі, а таксама «Полацкі этнаграфічны зборнік» (выпуск II, частка I), у якім змяшчаюцца ўзоры народнай прозы беларусаў Падзвіння, у тым ліку пра святыя крыніцы [ПЭЗ, 187232],
У 2016 г. свет пабачыла кніга У Лобача і Т. Валодзінай «Святыя крыніцы Беларусі» [Лобач, Валодзіна 2016], У гэтай працы абагульнены вынікі папярэдніх даследаванняў і комплексна разглядаецца феномен святых крыніц. Аўтары падрабязна асвятляюць пытанні класіфікацыі і характарыстык шанаваных крыніц, іх ролі ў культавых практыках і месца ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў. Асобная ўвага надаецца лёсу святых крыніц у савецкі час і трансфармацыі традыцыі ў сучаснасці, праблемам захавання і рэкрэацыі крыніц. У кнізе ці не ўпершыню была ўзнята праблема сакралізацыі прыродных аб’ектаў (у прыватнасці крыніц) і пытанне адрозненняў традыцыйнай практыкі ад сучаснай. У сувязі з гэтым набывае важнасць вывучэнне традыцыі шанавання прыродных аб’ектаў у гістарычнай перспектыве.
Святасць культавых крыніц абумоўлена міфалагічным (легендарным) прэцэдэнтам, падзеяй, што адзначана праявай боскага персанажа, цудоўнай метамарфозай ці выздараўленнем. Сакральнасць такога кшталту значна пераўзыходзіць базавы ўзровень і ніякім чынам ад чалавека не залежыць, яму толькі дадзена распазнаць знакі, што ўказваюць на крыніцу надзвычайнай сілы [Лобач, Валодзіна 2016, 28], Менавіта такі выпадак адбыўся ў 1894 г. у в. Паручнікі (сёння ў Бешанковіцкім рне), калі мясцовыя жыхары ўбачылі знак, які, паводле народнага меркавання, сведчыў пра незвычайныя ўласцівасці вады ў дагэтуль звычайным калодзежы [НГАБ].
У паданнях пра з’яўленне святых крыніц згадваецца сакральны прэцэдэнт, а ў аповедах пра іх пераважна няма разгорнутага апісання, як адбывалася сакралізацыя, складвалася і развівалася традыцыя шанавання. Паза ўвагай ці недастаткова дэталізаванымі звычайна таксама застаюцца пытанні, якім чынам функцыянавалі святыні, хто даглядаў, які быў лёс ахвяраванняў, якое было стаўленне з боку грамадства, царквы і мясцовай улады. Матэрыялы па
164
Дзмітрый Скварчэўскі. САКРАЛІЗАЦЫЯПРЫРОДНЫХIКУЛЬТУРНЫХ АБ'ЕКТАЎ У БЕЛАРУСІ...
лявых экспедыцый таксама далёка не ў поўнай ступені здольны даць адказы на пастаўленыя пытанні, таму надзвычай важнымі для разумення працэсу сакралізацыі прыродных і культурных аб’ектаў, а таксама іх далейшага функцыянавання, зяўляюцца архіўныя матэрыялы. Звесткі архіваў дазваляюць высветліць гістарычныя аспекты традыцыі шанавання той ці іншай народнай святыні, а таксама даведацца пра невядомыя сённяшнім даследчыкам святыя камяні, крыніцы, прошчы і т. п., якія, аднак, яшчэ дагэтуль могуць існаваць, альбо памяць пра іх працягвае захоўвацца ў мясцовых жыхароў.
У гэтым кірунку плённа працуе Ілья Бутаў, які спалучае вывучэнне архіўных дакументаў з палявымі даследаваннямі. Яго публікацыі пра святыя камяні, прошчы і месцы праяваўцудаў [Бутаў2018,2021,2022; Бутов 2020] дапамаглі сфармуляваць асобныя тэзісы, якія прадстаўлены ў дадзеным артыкуле. Дзякуючы адноўленым гісторыям асобных народных святынь у ХІХХХІ стст. стала магчымым супаставіць звесткі і прасачыць заканамернасці ў іх з’яўленні і развіцці. У гэтай публікацыі на падставе архіўных дакументаў разгледзім працэс сакралізацыі калодзежа каля в. Паручнікі Бешанковіцкага рна. Гэты прыватны выпадак у сукупнасці з апісанымі раней, на наш погляд, дазваляе вылучыць пэўны ўзор (мадэль) сакралізацыі і для іншых вясковых святынь, асабліва тых, што пачалі шанавацца ў XIX ст.