Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
Ай, няма чаго сабак дражніць пачуў,
х _ Фёдар Сарока. Здымала Аня Сарока
неяк, ад бацькі. Сказау, як вузел завязау
і ў той жа дзень прыладзіў да сячкарні раней ім прыпасены электрычны матор ды прапусціў праз нажы ўсё сена і салому, што былі ў нашым таку. А ў хуткім часе і карову прадаў...
ЮБІЛЕІ
ЯНІНА ГРЫНЕВІЧ
ЁСЦЬ ЗНАКАВЫЯ СУСТРЭЧЫ: УСПАМІНЫ ПРА АРСЕНЯ СЯРГЕЕВІЧА ЛІСА, ФАЛЬКЛАРЫСТА I НАСТАЎНІКА
Есць знакавыя сустрэчы, якія задаюць напрамак для руху ў будучыню. Для мяне такім стала знаёмства з Арсенем Сяргеевічам Лісам, якое адбылося ў 2009 г. Паступіўшы ў акадэмічную магістратуру пасля заканчэння ўніверсітэта, паўстала важнае пытанне пра выбар навуковага кіраўніка і напрамку для далейшай працы. Сярод імёнаў, агучаных на кафедры, было радасна пачуць імя Арсеня Сяргеевіча. Яго я ўжо ведала па грунтоўных публікацыях, прысвечаных беларускаму фальклору і літаратуры. Быў ён і сярод укладальнікаў зборнікаў народных песень і хрэстаматый, па якіх мы з сябрамі ў дзяцінстве рыхтаваліся да святкавання Калядаў і Вялікадня. Было шмат радасці, калі атрымалася давесці сваю цікавасць да беларускага фальклору і дамовіцца з будучым навуковым кіраўніком. Безумоўна, гэта быў выклік самой сябе, бо было яснае разуменне таго аб ему працы, які чакаў наперадзе. Аднак гэта не пужала. Аўтарытэт настаўніка, яго глыбокія веды, вялікая любоў для беларушчыны, інтэлігентнасць захаплялі, надавалі імпэту вучыцца і адпавядаць даверу настаўніка.
Натуральна, што за гады вучобы ў аспірантуры, і пасля сумеснай працы мы шмат даведаліся адзін пра аднаго. Асабліва цікавымі мне здаліся некаторыя эпізоды, звязаныя з фалькларыстыкай, якія паказваюць Арсеня Сяргеевіча як чалавека, захопленага багаццём духоўнай культуры беларусаў.
Вытокі
Арсень Сяргеевіч быў чалавекам з разнастайнымі інтарэсамі. Але як так сталася, што ён значную частку свайго жыцця прысвяціў менавіта вывучэнню фальклору? Зарыентавала пры выбары напрамку дзейнасці тое, што ён чуў і бачыў у дзяцінстве фальклор і размовы пра грамадскі рух 1920х гг.
Нарадзіўшыся ў вёсцы, беларускую народную песню ён упершыню пачуў у сям’і. Добра спявала маці. Яна ведала вельмі многа фальклорных і аўтарскіх твораў на словы беларускіх паэтаў. Асабліва любіла пранікнёныя восеньскія песні, якія пераняла ад сваёй маці Агаты. Будучы студэнтам Арсень Сяргеевіч запісаў ад сваёй маці цэлы сшытак каляндарнаабрадавых і вясельных твораў. Спяваў і бацька. Будучаму даследчыку ўдалося заспець той час, калі, з аднаго боку, фальклор яшчэ бытаваў у вёсцы, а з іншага ужо здабыў шырокае пры
350
Яніна Грыневіч. ЁСЦЬ ЗНАКАВЫЯ СУСТРЭЧЫ: УСПАМІНЫ ПРА АРСЕНЯ СЯРГЕЕВІЧА ЛІСА...
знанне і гучаў са сцэны ў выкананні хароў. Яшчэ адзін ключ да разумення цікавасці да беларускай культуры і народнай творчасці хаваецца ў духу 1920х гг. Рамантычны флёр гэтага часу адчуў будучы даследчык з расказаў маці. Разбудова беларускага школьніцтва, зяўленне беларускіх гурткоў, пастаноўкі беларускіх спектакляў і вечарын тыя тэмы, да якіх не раз яна звярталася ва ўспамінах, натхнёна пераказваючы дзецям эпізоды са свайго жыцця. Якраз да гэтага часу належаць многія з тых асобаў, жыццё і дзейнасць якіх вывучаў Арсень Ліс. Сярод іх былі сапраўдныя першапраходцы аўтар першай беларускай граматыкі Браніслаў Тарашкевіч, мастак Язэп Горыд, выдавец і публіцыст Аляксандр Уласаў, фалькларыст і выдавец Антон Грыневіч і многія іншыя.
Экспедыцыі і натхненне
Скончыўшы навучанне ў аспірантуры, я пачала працаваць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. На той момант з Арсенем Сяргеевічам мы належалі да розных аддзелаў у розных інстытутах унутры Акадэміі навук. Ён нярэдка цікавіўся, як складваюцца мае адносіны з калегамі. Нязменную радасць выклікала ў яго знаёмства і сяброўства з добрымі «палевікамі», у якіх можна павучыцца, набрацца вопыту ў час сумесных экспедыцый.
Расказваў і пра сябе. Ён распачаў экспедыцыйныя выезды ў 1960 г. у час падрыхтоўкі кандыдацкай дысертацыі, прысвечанай народнай творчасці і культуры Заходняй Беларусі. У першыя свае камандзіроўкі ездзіў адзін, сумесныя ж пачаліся пасля завяршэння аспірантуры ў 1962 г. і залічэння на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. Арсень Сяргеевіч прыгадваў, што экспедыцыі адбываліся кожнае лета, бо перад імі стаяла стратэгічная задача аб’ехаць усю Беларусь у сувязі з выданнем фундаментальнай серыі «Беларуская народная творчасць». Кожны год фалькларыст разам з калегамі наведваў новы раён. Раскідваючыся малымі групамі па два чалавекі ў розныя месцы, яны стараліся ахапіць увесь раён, атрымаць уяўленне пра стан народнай творчасці. Гэтую працу Арсень Сяргеевіч ацэньваў як своечасовую, паколькі яму і яго калегам удалося заспець тое пакаленне, якое яшчэ памятала, як фальклор жыў у працы. He было праблемы знайсці чалавека, які памятаў народныя песні. У асноўным гэта былі жанчыны, якія нарадзіліся ў пачатку XX ст. Калі знаходзілі жанчыну носьбітку фальклору, то ад яе па магчымасці стараліся запісаць як мага болей. Арсень Сяргеевіч не раз казаў, што такая была ўстаноўка запісваць усё. Сярод даследчыкаў існавала свядомае жаданне наведваць тыя месцы, дзе ўжо былі зроблены запісы ў папярэднія гады, каб паглядзець на дынаміку. Арсень Сяргеевіч прыгадваў, як ездзіў на радзіму Максіма Гарэцкага ў вёску Багацькаўка, каб паглядзець, што там і ў ваколіцах засталося ад запісанага ў 1920я гг. Цікавае гэта было падарожжа, памятнае.
Экспедыцыі і ўспаміны пра іх нязменна вярталі Арсеня Сяргеевіча ва ўзнёслы стан. Здавалася, ён мог вельмі доўга прыгадваць вьшадкі з выездаў розных
351
ЮБІЛЕІ
гадоў. 3 асаблівай цеплынёй пераказваў гісторыю з маладосці, якая здарылася з ім на Дзісеншчыне ў час святкавання Купалля. Трапіўшы на гаспадара, у якога быў трохколавы матацыкл, яны разам «лёталі» ад аднаго купальскага вогнішча да другога, і цэлую ноч фалькларыст меў магчымасць запісваць купальскія песні. Гэтая магчымасць на свае вочы ўбачыць, схапіць яшчэ жывую традыцыю моцна ўразіла яго. Пад уражаннем ад сустрэч з людзьмі жыў потым даследчык да наступнай экспедыцыі, успамінаў іх зімой.
3 песняй па жыцці
Сапраўдным захапленнем Арсеня Сяргеевіча, чалавека з паэтычным чуццём, была народная песня. Ён не раз зачытваў якінебудзь асабліва ўдалы прыклад з фальклору, каб падкрэсліць яго тонкі лірызм, асаблівае гучанне. Складана ўявіць колькі твораў прайшло праз рукі знаўцы пры ўкладанні тамоў з серыі «Беларуская народная творчасць», падрыхтоўцы хрэстаматыі «Беларускі фальклор», напісанні манаграфій і артыкулаў, але яму ўсё роўна ўдавалася адшукаць такія пярлінкі, якія яшчэ не ўвайшлі ў шырокі ўжытак. Ён рупіўся пра тое, каб яны не прапалі, а папоўнілі скарбніцу беларускай культуры і трапілі да чытача. Аднойчы падчас разбору студэнцкіх фальклорных запісаў з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Арсень Сяргеевіч паказаў мне песню «Ой ты, русая коса»: «Паглядзіце, як хораша, сказаў ён, калінебудзь будзе магчымасць надрукуйце».
Ой ты, русая коса, У тры радочкі пляцёная, А я молада, маладзенькая, Так далёка завязёная
У высокія горы, у вялікія лозы.
Ой пальюцца, пальюцца мае горкія слёзы, Адкуль ветрык павее, Усё барлінку калыша, Мая матуля мая родная Тры лісточкі піша.
Адзін яна піша, А другі адсылае Чаму, дзіцятка, маё роднае, Ніколі ў гасцях не бывае.
Яна конікі мае
I дарожаньку знае
За ліхім мужам, за нядбайнікам
Маё дзіця прападае.
Ой пасею я руту, Рута не абходзе Адмовілі, адгаварылі, Мілы не прыходзе.
352
Яніна Грыневіч. ЁСЦЬ ЗНАКАВЫЯ СУСТРЭЧЫ: УСПАМІНЫ ПРА АРСЕНЯ СЯРГЕЕВІЧА ЛІСА...
А ён прыйдзе, падойдзе, На другіх паглядае, Бадай таму жыць не было, Хто нас з мілым разлучае1.
Пасля таго як Арсень Сяргеевіч пакінуў працу ў Інстытуце, звязваліся з ім перыядычна, каб абмеркаваць большыя планы падрыхтоўку першай манаграфіі, выданні песень і, абавязкова, будучыя экспедыцыі. Але куды б не заходзіла размова, канец яе заставаўся нязменным Арсень Сяргеевіч браў паўзу, набіраў паветра і пачынаў:
Спарадзіла чачотачка семера дачок, Спарадзіла невялікіх семера малых: Аўгінню і Аксінню, I Тацюху, і Насцюху, I Макрыну, і Грыпіну, Сёмую Хімку, Сёмую Хімку.
Спарадзіўшы і ўзрасціўшы, замуж аддала, Спарадзіўшы і ўзрасціўшы, замуж аддала...
Немагчыма было слухаць спеў настаўніка без узрушанага хвалявання, бо ў гэты момант ён дзяліўся са мной дарагім песняй свайго дзяцінства, песняй з прыватнай гісторыяй, песняй, што здабыла шырокую папулярнасць у 1920я гг. Здавалася, што Арсень Сяргеевіч думкамі вяртаецца ў часы, калі шырылася нацыянальнае адраджэнне і «Чачотачка» гучала на вечарынах па ўсёй Беларусі.
1 Зап. у в. Яцыны Астравецкага рна ад Антаніны Іванаўны Баравік, 52 гады, калгасніцы, 3 класы.
РЭЦЭНЗІІ
«ОЙ, БАБ, ЯКМНЕЖЫЦЬ?» ПРА КНІГУ ГЕНАДЗЯ ЛАПАЦІНА «ПАСЛЯДОЎНІЦА»
Для спецыялістаўфалькларыстаў, этнолагаў, дыялектолагаў асоба Варвары Аляксандраўны Грэцкай, 1925 г. н., ураджэнкі пасёлка Амяльное Веткаўскага рна Гомельскай вобл., ужо вядомая з папярэдніх публікацый знанага збіральніка традыцыйнай беларускай культуры Генадзя Ісакавіча Лапаціна. У 2015 г. у гомельскім выдавецтве «Барк» выйшла кніга «Варвара Грэцкая як з’ява беларускай народнай культуры». Змест кнігі склала апісанне жыцця беларускай вёскі Амяльное Веткаўскага рна Гомельскай вобл., раскрытае праз песні, павер’і, прыкметы, абрады запісаныя на працягу 20052014 гг.
У 2017 г. пабачыў свет зборнічак «“К каждаму разгавору прыказка ё...”. 3 вопыту вывучэння дыялектнай фразеалогіі. Матэрыялы да фразеалагічнапарэміялагічнага слоўніка асобы. Варвара Аляксандраўна Грэцкая. Запісы 20052012 гг.», дзе прадстаўлены больш за дзве тысячы запісаных ад яе парэміялагічных адзінак. Мноства запісаў увайшло ў шэраг навуковых артыкулаў. Сапраўды, такой багатай бібліяграфіі не мае ніводзін з носьбітаў беларускай народнай традыцыі.
У папярэдніх артыкулах і кнігах талент Грэцкай раскрываўся ў асобных гранях, высвечваў яе майстэрства як апавядальніцы, спявачкі, гаспадыні. А ў 2023 г. чытачоў парадавала яшчэ адна кніга Г. Лапаціна, якая дэманструе нам асобу Варвары Аляксандраўны як годнай пераемніцы традыцый сваіх папярэднікаў, у першую чаргу маці і бабулі. Сваёй назвай «Паслядоўніца» аўтар хацеў падкрэсліць пераемнасць ведаў, удзячнасць яркай носьбіткі традыцыі менавіта сваёй бабулі. Ролю сям’і ў лёсе Варвары Аляксандраўны пераацаніць немагчыма... I яе ўдзячнасць сям’і бязмежная: «Спасіба матцы, што радзіла, а баба ўзрасціла... I бацька мой любімы...»