Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Круглае слаўцо
Бацька і сябрукікавалеры.
1939 г.
Любіў мой бацька расказваць старадаўнія гісторыі, відаць, яму было даспадобы, што я іх любіў слухаць...
 Што ты маўчыш, як вады ў рот набраўійы,  падбухторвалі дружкі кавалера, якога прывялі сватацца. Небарака быў маўклівы, слова з яго і вяроўкай не выцягнеш, а тут жа трэба сябе паказаць. Усе гавораць, яго хваляць, а ён толькі вачыма лыпае. Ну сказаў бы хоць якое круглае слаўцо...
Тут бацька любіў спыніцца, калі ў чарговы раз пачынаў аповед пра сватанне, а потым нечакана, нібы ён сам ужо той маўклівы жаніх, працягваў: «Абруч,  ціхенька вымавіў жаніх. Потым, крыху асмялеўшы, стаў аглядацца ў чужой хаце». Тут бацька быццам бы азірнуўся, паказваючы з сябе кавалера: «Жаніх зазірнуў у вакно і, раптам, пасвойску ўпэўнена прамовіў, ды так каб усе пачулі: “Але ў вас куры так жа драбіны абасралі, як і ў нас...”».
Што двор, то нораў
 А ведаеш, як у нас ратаваліся ад тараканаў?  спытала баба Люда, вядома ж, адказу яна не чакала, бо адразу пачала расказваць. А калі я бачу, як у іх з дзедам Віктарам чысценька і ўтульненька ў хаце, то сумняваюся, што тут калінебудзь яны маглі завесціся.
	Гэту хатуўжо Віктар будаваў,  быццам пачула Мікалаеўна мае развагі, мы жылі вунь у той. Яна кіўнула ў бок старой хаты, што прытулілася пад вялікімі дрэвамі бліжэй да вуліцы.
	3 маленства памятаю. Каб вывесці тую скаціну з хаты, трэба яе спачатку злавіць. Толькі не забіваць і ня мучыць! Барані Божа, калі прыдушыш не
344
Фёдар Сарока. «ЯК ТОЙКАЗАЎ...» ПАРЭМІЯЛАГІЧНЫЯ АБРАЗКІ
знарок...  я заўважаю, як вочы гаспадыні пасвятлелі. Адчуваецца, што ей прыемны гэты ўспамін.  Ужо як зловіш, то да ножкі трэ прывязаць нітачку, а тады ўсе, хто ў гэтай хаце жыве, павінны ўзяцца за тую нітку і выцягваць прывязанага таракана праз парог з хаты. Галоўнае, што гэта трэба рабіць супольна ўсім хатнім ад малога да старога... Але ж і нарагаталіся, пакуль цягнулі, Божа ж мой, уся хата трэслася,  Мікалаеўна рогам квятастай хусткі выцерла слязу з вачэй,  ой, як прыемна ўспомніць...
	А тараканы ці звяліся?  пытаюся.
	Ды хто на іх глядзеў у такой вясёлай кумпаніі. Ужо і не прапамінаю. Самі неяк сышлі.
Там, за садам...
За нашым садам, бліжэй да Васілёвай хаты, быў невялікі пустыр, тут і пасяліліся перасяленцы з Вялейшчыны. Пабудавалі дом, лазню, гаспадарчыя прыбудовы. Гэта было ў сямідзясятых, калі будавалі вадасховішча і шмат вёсак пайшло пад ваду...
Тады я і ўбачыў яе ўпершыню, як яна роўна, нібы па струнцы, ішла Раманоўскай вулачкай. Мне падалося, што ў гэтай акуратнай і статнай жанчыны пад хусткай  дзве галавы. Пазней пачуў, што гэта каўтун. Валасы збіваюцца ў клубок, які нельга расчасаць. Абразаць такія каўтуны балюча і небяспечна для здароўя. Прыгожая жанчына пакутвала. Хвароба нікога не красіць,  спачувальна казала мама.
Аднойчы пачуў, што Віктараўну звазілі да дзедалекара, і той вывеў ёй каўтуна. Аднак, як аказалася, ненадоўга. Раптам Віктараўна злягла, ногі адмовіліся яе слухаць. Дочкі вазілі ў шпіталь  нічога не атрымалася. Хтосьці параіў звярнуцца да таго ж дзеда. Звярнуліся. Стары сказаў, што падыме яе, але дзеля гэтага трэба зноў укараніць каўтуна. Дзедлекар зрабіў гэта, і Віктараўна паднялася...
Хромавыя боты
У нашай шафе, якая зачынялася на ключ больш ад молі, а не ад злодзеяў, захоўвалася ўсё самае каштоўнае. Сярод усялякага дабра і бацькавы хромавыя боты, якія даставаліся ім толькі на Раство. На свята ён надзяваў сваё суконнае галіфэ і пад гарнітур нацягваў хромавыя боты. Самае прыемнае для мяне было начысціць іх да бляску і потым яшчэ абцерці суконкай, пасля чаго яны блішчэлі, як казаў нябожчык Трус, што катовы яйцы. Адна недарэчнасць з тых ботаў, гэта тое, што былі яны жывым папрокам ад бацькі на мой бок.
	Ну як ты ходзіш, на табе скура гарыць,  казаў бацька, паказваючы працёртыя да дзірак насы маіх чаравікаў,  вунь глянь на мае боты, ужо 25 гадоў нашу і як новыя.
Што я мог тады сказаць свайму бацьку  я маўчаў...
345
3 КАЛЕКЦЫІФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАПІСАЎ
Зіма, але гэта не Раство, бо бацька хоць і пры галіфэ, ды не ў святочным гарнітуры, як той казаў  бот лапцю не пара. 1951 г.
А бацька ўжо пачынаў расказваць сваю чарговую показку, на гэты раз пра чалавека, які купіўшы быў на базары новыя боты і зэгарэк  наручны гадзіннік, ды ходзіць сярод людзей у новых ботах, а левая рука па локаць адкасана, каб усе бачылі. Аднак народ заняты сваім і не заўважае, ну што тут зробіш. Раптам чалавек бачыць сабаку, якому добра спіцца тут жа сярод людзей пад слупам, падходзіць бліжэй ды як гаркне з усяе моцы, каб народ пачуў ды нарэшце ўбачыў:
 Вось зараз як дам новым ботам,  тут бацька робіць выгляд быццам глянуў на гадзіннік і дадае: то за пяць хвілін і здохнеш!
Спадніца
 Мілая мая, як успомню дык сама сабе смяюся,  кажа Гнатаўна,  колькі мне тады было, гадоў дванаццаць. Гуляем на вёсцы. А тут нехта крыкнуў: «Цётка твая з Масквы прыехала, вунь ідзе Селіцай!» Я ж як кінулася дамоў, спадніца сраку не даганяе,  прыляцела, схапіла венік і давай у хаце падмятаць. Мама ў полі была. Па кутах венікам, пад сталом, каля печкі  што ў печку, што за печку, што ў падпечак  шасьшась хуценька... Ну ўсё, справілася і, ужо ж сяжу, чакаю... Тут дзверы адчыняюцца, і на парозе цётка... А кругом пыл, што той дым, па ўсёй хаце стаіць, і цётку тую не відаць...
Уперад так было!
Каб абазначыць у гаворцы, што падзея адбывалася даўно, у нас казалі уперад жа як было. А калі трэба было ўводзіць дакладны час, то дабаўлялі пры Польшчы, пры Саветах... Ад тых часоў, калі бацька мусіў хадзіць у польскую школку, зрэдку, чуў ад яго прымаўкі з польскім лоскам: Нема хлеба ні печыва, нехай дупа одпочыва!  пры гэтым вымаўляў яе бацька хутка і гучна, нібы бульбу на драўляную падлогу з меха сыпле. Ад Саветаў у яго была прымаўка чамусьці з украінскім гаварком, калі хтонебудзь заве дапамагчы ў якой тэрміновай справе, то бацька тут жа: Поможымо колхоз пропіты! В городе Гомель говорят на «г»: Грйшка гад, гонй гребёнку, гнйды гады голову грызут!  гэтай скорагаворкай пад рускага бацька нібы агучваў нашы паездкі на цягніку праз Гомель да мамінай радні ў Навазыбкаў...
Адно шкадую, што так і не пачуў вясёлай гаворкі ад сваёй бабулі на ідыш. Уперад жа як было  з кім жылі, ад таго й нажылі. Наста Кісель вырасла
346
Фёдар Сарока. «ЯК ТОЙ КАЗАЎ...» ПАРЭМІЯЛАГІЧНЫЯ АБРАЗКІ
Вялікае Сяло. Вяселле. 1952 г.
ў Маладзечне на Віленскай побач з сінагогай, з габрэйскімі дзеткамі расла і гуляла, а ў Сяло яе засваталі. Упэўнены, што мая бабуля ведала гэтую прымаўку, бо на ідышы яна магла весці гаворку, а які ідыш без прымаўкі: Dos ejgene pekl iz nit sver  свая ношка не цяжкаі
Белыя мухі
Люблю гэты здымак. Мяне, праўда, тут няма, бо да майго нараджэння яшчэ два гады. Так атрымалася, але з бабуляй мяне ніколі не фатаграфавалі. На гэтым здымку мае старэйшыя родныя і стрыечныя. Бабуля сядзіць, нібы квахтуха з куранятамі. На руках у Бабулі Таня ў квятастай шапачцы і Галя, якая зараз
Бабу Насту ўсе нашы называлі Бабуля. 1954 г.
347
3 КАЛЕКЦЫІ ФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАПІСАЎ
ужо сама бабуля і нават прабабуля... Але самы прыкметны тут мой стрыечны брат Славік Пачкоўскі. Усе прыбраныя для фатаграфавання, адзін Славік быццам міма прабягаў, спынілі, і стаіць неяк бачком і гатовы зноў кудысьці ірвануць. Ну цыганё проста, а, зрэшты, яго так і называлі. Ён і рос бачком бы на ляту, яго не спыніш, калі сам не спыніцца. Гнатаўна казала:
 Прыляціць Славік босы або ў бахілах на босую нагу, сядзе на зэдлік каля печкі, ручкі паміж ног схавае і маўчыць. Грэецца. Ціхенька так сядзіць, нібы птушачка. Толькі вочкамі зпад ілба страляе. А на вуліцы ўжо восень позняя, ужо белыя мухі лётаюць.
Мая вадзяная жыла
Ой, і не любіў я капаць бульбу  рукі сохнуць, пясок, кашы з бульбай, мяхі цяжкія і такія доўгіядоўгія баразёнкі... Узімы рот вялікі,  старалася натхніць нас мама, быццам мы не ведалі, што зімой у нас усядно бульба будзе, нягледзячы на той вялікі рот. Адно толькі цікава было, калі на копку бацькі клікалі кума Мішу Гуруся з Тосяй. Дзядзька Гурусь быў фантазёр на ўсё Сяло. I калі трэба было назваць вясковага чалавека выдумшчыкам, то казалі: Ну, ты сапраўдны Гурусь. Калі ж мы, поўзаючы на каленках у пяску, капалі бульбу, то дзядзька Міша мне расказваў:
 А ты ведаеш, адкуль вада ў студні? Ага, не ведаеш. Дык я раскажу, слухай, тут мы спыняліся выбіраць тую бульбу.  Там пад зямлёй расплятаюцца вадзяныя жылы, і калі добры калодзеж, то вада ў ім з добрай жылы. А тая жыла ідзе прама з ракі, але не зверху, дзе пыл і смецце плывуць, а са дна  з тых халодных жылаў, з якіх напаўняецца сама рака. Бывае, і рыба ў тыя жылы заходзіць. Я ў сваёй студні ладных акунькоў зрэдку вылаўліваю...
Пасля гэтага я не мог спакойна праходзіць міма нашай студні. Углядаўся ў адбітак неба там у цемры, нават вуду закінуў, але каб ніхто не бачыў, што я раблю... He заходзіць рыба ў нашу жылу, хоць і вада з нашай студні самая смачная ў Сяле...
Сячкарня
Я ўжо прывык вяртацца ў Вялікае Сяло, дзе колькі год мяне тут ніхто не сустракае. Сышлі родныя, цяпер нават тыя салодкія пахі майго Дома зніклі. Аднак дакранешся да якойнебудзь хатняй рэчы і аскепкі памяці ажываюць...
Колькі год стаіць нерухома пад навесам наша сячкарня, якую дзед Андрэй купіў за золата... Вось і зараз бачу сячкарню на такаўні, бачу, як павольна рухаецца яе махавое кола і як зпад вострых нажоў золатам сыплецца сечка ў саламяны татам сплецены кораб... Бацька заўсёды стаяў з таго боку кола, як капітан за штурвалам, і падаваў салому ды сена. Мы шчыльньш радком, плячо да пляча, месціліся насупраці?. Кожны з нас дзвюма рукамі трымаўся за доўгі, бліскучы і склізкі ад нашых далоняў шост, які мацаваўся адным канцом у вобад
348
Фёдар Сарока. «ЯК ТОЙКАЗАЎ...» ПАРЭМІЯЛАГІЧНЫЯ АБРАЗКІ
кола сячкарні, другім у шуло бярвеннай сцяны току. Першым да кола, дзе быў самы вялікі круг, стаяў самы моцны з нас. Спачатку гэта была мама, за ёй па ўзросце выстройваліся Іра, Аня, Таня і бліжэй да шула я.
 Без ахвоты німа й работы,  падбадзёрваў нас бацька. Хіба не кожны раз у нас была тая ахвота. Але ў гэтай працы не было адпускнікоў  круцілі ўсё. Відаць, так бацькі закладвалі ў нас пачуццё сямейнай еднасці... Я рос і паступова набліжаўся да кола... Прыйшоў час Іры з Аняй выйсці замуж. Мы засталіся ўтрох  мама, Таня і я. Потым і Таню на сваю Казакаўку ва Украіну забраў хвацкі Мыкола... Цяпер бацька замяніў доўгі шост на кароткую ручку, і нейкі час вялікім кругам намотваў я адзін, наязджаючы па суботах...