Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
У палудню на двух, А ўвечары  на трох (Дзяцінства, маладосць, старасць).
19.	Ня куст, а з лісточкамі,
He сарочка, а сшыта, He чалавек, а расказвае (Кніжка).
20.	Бяз рук, бяз сякеры, Зроблена хата і дзверы (Гняздо).
21.	Каб я ўстала, Да неба б дастала (Дарога).
22.	Чорны сабака Ня брэша, не кусае, А да дому не пускае (Замок).
333
3 КАЛЕКЦЫІФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАШСАЎ
23.	На покуце на куце
Вісіць сіта
He рукамі ўвіта (Павуціна).
24.	Пад адным капелюшом чатыры браты (Стол).
25.	Як у дзень, так і ў начэ, Вылупіўшы галачэ (Вокны). Галачэ  дыял. вочы.
26.	Колькі па небе зорак, Столькі на зямлі дзюрак (Іржышча).
27.	Сем міль мосту, А на канцы зацвіце цвет На цэлы свет (Вялікі пост, Вялікі дзень).
28.	Сядзяць над ямаю з булавамі (Над міскай з лыжкамі).
29.	Ехала пані
У чырвоным каптане,
Хто на яе гляне,
To кажды заплача (Цыбуля).
30.	Яшчэ бацька не нарадзіўся, А ўжо сын на вайну пакаціўся (Дым).
31.	Маленька, кругленька, калом не падважым (Яйка).
32.	Злапаў  не звер’е,
Скубаў  не пер’е,
З’еў  не мяса,
Кінуў  не косіць (Рыба).
33.	Слуга ня меў
I пан ня меў.
Слуга пану даў,
Чаго і сам ня меў (Святы Ян і Езус).
34.	На верх лесу дзяжа кісне (Яблык).
35.	На гарэ дрова рубаюць, На доле трэскі лятаюць (Ліст?).
36.	Сядзіць пані у цямніцы,
Шые спадніцы без голкі, без ніці (Пчала).
37.	Ход паненьскі,
Голас анельскі,
Спадніца размаіта,
Hi кроена, ні шыта (Певень).
38.	Чорна карова ўвесь свет збарола (Ноч).
39.	На вадзе не тоне, у агні не гарыць (Цень).
40.	Ад чаго гуска плыве (Ад берага).
334
БЕЛАРУСКІФАЛЬКЛОР УЗАШСАХ ЗОСЬКІВЕРАС
41.	У адным месце крыжоў дзвесце (Клубок).
42.	А ў лузе
На адно назе,
Жыве ў лета,
Скажы хто гэта? (Грыб).
43.	Ляцела пава,
Сярод мора пала,
Распусціла пер’я
Над усяляка зелля (Каса).
44.	Мятумяту  не вымяту,
Нясунясу  не вынясу,
Пара прыдзе, само выйдзе (Сонейка).
45.	Поўны хлявец белых авец,
Адзін баран блее (Зубы, язык).
Да друку падрыхтавала Алена Паўлава
ФЁДАР САРОКА
«ЯК ТОЙКАЗАЎ...» ПАРЭМІЯЛАГІЧНЫЯ АБРАЗКІ
Калі быць шчырым, то я ніколі не звяртаў сваёй увагі ў размове маіх блізкіх на сказаныя імі прымаўкі ды прыказкі, бо рос у асяродку людзей славесных простых, малаадукаваных, але з вялікім багажом традыцыйнага слова. Прымаўкі я не вылучаў з іхняй гаворкі і быццам асобна і не чуў. Кажуць з песні слоў не выкінуць, таму і я не ўяўляю гаворку маіх родных без вострага слаўца. Калі бацька звычайна ўстаўляў трапную прымаўку, то перад гэтым абавязкова прамаўляў  як той казаў. Тады мяне зацікавіла, хто ж гэта «той», хто так кажа і каго пераказвае мой бацька. Я нават памятаю, як спытаў у бацькі і ён мне адразу ж і адказаў: «А гэта самальскі чалавек, ты яго не ведаеш». Зараз спрабую ўспомніць тыя бацькавы прымаўкі, якія выходзяць з забыцця цэлымі карцінкамі майго шчаслівага дзяцінства, і нават голас бацькаў чую. Сёння мяне ўжо не цікавіць той чалавек з вёскі Самалі, якога я не ведаю і хто быццам тое казаў. Сёння мая памяць засяроджана на адным:  Як мой казаў...
Сярод маіх успамінаў  жывая гаворка в. Вялікае Сяло, што пры Маладзечне, пераказаная, як я чуў*.
Мая навука
Маленькі Фёдар з бацькамі. 1959 г.
Бацька ніколі мне не рабіў павучанні будзь такім ці не будзь гэткім. Ад яго я не чуў прамых парадаў, як сябе трэба весці. Гляджу, як вецер закручвае карагодам сухое лісце на пляцоўцы перад крамай, раптам спыніцца, потым зноў віхор разганяе. Узгадалася, як бацька паказваў мне малому, як трэба снег змятаць з ходніка, калі ў мяне не так пайшло. Бацька ліха махаў у розныя бакі венікам і пры гэтым тлумачыў кожны рух: «Сюды мяці венік управа, туды мяці  венік улева». Але ж крыху памахаўшы тудысюды, бацьку, відаць, надакучыла адно і тое гаварыць ды паказваць, то ўжо больш весялей пачаў напяваць:
А мне і так харашо, і так харашо.
Барын любіць маю Маруську, а я барыню і так харашо і так харашо...
' Матэрыял захоўваецца ў Архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору: ф. 9, воп. 5, спр. 54.
336
Фёдар Сарока. «ЯК ТОЙ КАЗАЎ...» ПАРЭМІЯЛАГІЧНЫЯ АБРАЗКІ
Клапатлівая мама старалася вучыць усяму станоўча: «Будзь умнікам», «Трэба добра вучыцца», «Не пі гарачае, хай трошку астыне, не хапайся»... Бацька ж дадаваў:  Гарачае? Дык пад носам вецяр'.  Мяці толькі да сябе, сынка, не вымятай свайго,  вучыла мама.
Мамін падол
 Хадзі сюды, я вытру,  сказала мама і адной рукой абняла мяне, каб падтрымаць і ўтрымаць, бо я мог і ўцячы. Адвярнула чысты край падала свайго фартуха і, склаўшы на вугал, лізнула, а потым доўга і старанна працірала мне пераноссе, шчокі і вусны. Я толькі што са смакам глынуўшы быў халоднага кісляка са збанка...
	Ну куды ты ўсё рвешся, пачакай, зараз паляціш  скарэй скорага ня будзе, не адпускала мама, пакуль добра не выцерла ўвесь мой твар.
	Ну, цяпер ляці, герой  штаны дзірой...
Вось зараз назіраю, як нечая рыжая кошка старанна вылізвае сваё не такое ўжо і малое кацяня. Гляджу, і ўзгадалася маё, аж шчокі загарэліся...
Пярына
 Вырашыў скарыстаць добрае надворе?  пытае Васіль, пераходзячы вуліцу на наш бок. I праўда, такі сонечны дзень, то мы і вынеслі на сонца бацькоўскую пярыну. Мама так рабіла. Дарма, што пярына пуховая, але як падняць...
Было гэта напрыканцы вайны. Па Сялу пачалася бамбёжка. Бабуля хуценька падхапіла са двара малых дзяцей і пахавала іх у ямузямлянку за дуляй у агародзе. Апошняй залезла сама і прыкрыла дзірку прыпасенай пярынай. А тут нешта й бухнула акурат у тую дзірку. Ці той снарад быў маленькі, ці пярына
«Нас меншых тут яшчэ няма. Бабулі 64.1 сёння яна ўжо маладзейшая ад мяне». 1953 г.
337
3 КАЛЕКЦЫІФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАПІСАЎ
такой моцнай, аднак аскепкі не прабіліся праз пер’е і нікога не пакалечылі... Расказаў мне гэту шчаслівую гісторыю самы старэйшы з маіх стрыечных братоў Васіль Пачкоўскі. Яму было тры гады і брату ягонаму Ваню восем, астатнія дзеткі былі суседскія... Ад самой бабулі я гэтага ніколі не чуў. Бо яе жыццё было схавана за звыклай для нас бабулінай маўклівасцю...
3 трынаццаці народжаных бабуляй дзяцей жывымі выраслі пяцёра  Нінка, Шурка, Іван, Каця і Валодзя. 3 іх пайшлі мы  пятнаццаць бабуліных унукаў. За нашай бабуляй мы раслі  Як у Бога за пазухай. Цётка Каця, яна самая гаваркая з нашых, ад яе чуў: Дзеці падзяруць пазуху ад маткі хаваючы, а матка дзецям носячы.
«Маркер веры»
Сабраліся з мамай у горад. Ідзем, размаўляем. Прыпынак гарадской пяцёркі недалёка ад нас, адразу за каплічкай. Яна добра відаць з вакна нашай хаты, а там ужо бачна і бабуліна ляпянка, дзе нарадзіўся бацька. На прыпынку шыльда «Каплічка». Ад нашага боку перад каплічкай, акурат каля Баравых стаіць слуп, але не такі, як усе, а падпёрты другой нагой. Гэтым месцам вуліца паварочвае, таму і слуп умацаваны. Перад слупам сцежка разыходзіцца. Я даўно заўважыў, што гэта маркер веры. На такі праход між нагамі слупа ў нас кажуць курыныя вароты і праз іх лепш не хадзіць. Па аднолькава пратаптаных сцежках абапал слупа відно, што палова сялян вераць у сілу Курыных варот...
Тут раптам мама адрываецца ад мяне і абыходзіць слуп звонку, а, параўняўшыся з каплічкай, перажагналася. Я гляджу на яе з выразным здзіўленнем, цяпер разумею, што дарма...
 Ай, сынка, вечна ты ўсё ўзбаламуціш,  усё ж адрэагавала мама, ды што з мяне возьмеш, яна добра ведае, што Беражонага і Бог беражэ. Ды й не за сябе, а за нас, дзяцей сваіх, хвалюецца.
Лета 1982 г.
Ачысці, Госпадзі!
Бацька любіў расказваць гэту гісторыю. Калі мама, ідучы ранкам на працу, пералічвала нам свае распараджэнні на дзень, то абавязкова дадавала  і бульбы ачысціць. Бацька ж, пачуўшы, дадаваў: Ачысці, Госпадзі. А мы ўжо ведалі, што ён меў на ўвазе, і гэта нам падымала настрой, бо яшчэ хацелася спаць. He вельмі ж на нас тады дзейнічала маміна Хто рана ўстае, таму Бог дае...
Зімні вечар. Забраўся злодзей да бабы на гарышча і здымае бялізну, якая пасля прання была там развешаная. Гаспадыня з хаты пачула нейкія таямнічыя рухі зверху. I раптам ёй здалося, ці не сам Бог да яе завітаў з неба.
 Госпадзі, мо гэта Ты?  не вытрымала баба.
 Я,  пачулася ёй зверху.
Як жа яна ўзрадавалася, аж у хаце быццам пасвятлела, забылася на ўсё сваё будзённае і тут жа пачала малітоўна прасіць:  Ачысці, Госпадзі!
338
Фёдар Сарока. «ЯК ТОЙ КАЗАЎ...» ПАРЭМІЯЛАГІЧНЫЯ АБРАЗКІ
 Ачышчу,  прагучаў з гарышча ўпэўнены голас.
 Ай, яй, ёй! Якое шчасце!  затрапяталася дабітное бабіна сэрца, здаецца, восьвось вырвецца: Госпадзі, і сястру маю Маньку ачысці!
 Як спраўлюся,  дзелавіта адказаў ёй голас зверху...
Як бацька расказваў, то агучваў голасам той наіўнай бабы, хітрага злодзея, які прыкідваўся Усявышнім, а потым дадаваў ужо сваёй гаворкай: Тады маю, якуруках трымаю.
Салодкі страх
Яго я ўбачыў і адразу адчуў, што гэта самае патаемнае з нашай шафы. На дне ніжняй палічкі пад нейкім сямейным скарбам была схаваная кніжкаальбом, на вокладцы якой намаляваны цёмны твар, як на нашых іконах, але яшчэ цямнейшы. Нешта невядомае і суворае адчувалася ў гэтым твары, асабліва ў вачох  іх позірк свідраваў мяне, куды б я не адвярнуўся. Гэты позірк чорных вачэй тады мяне вельмі напалохаў. Чытаць яшчэ я не навучыўся, таму спытаў у мамы, хто там з кніжкі так пільна глядзіць. Яна была нечым заклапатаная і мне проста сказала: «Гэта, Божанька, сынка». А калі потым я чуў маміна звычайнае Пабойся Бога!, то адразу ўзгадваўся пранікнёны позірк з нашай шафы...
 Ведаеш, малымі мы баяліся Бога. Гэты страх ува мне і зараз сядзіць, неяк расказвала хросная.  Бог жа ўсюды і ўсё бачыць. У нас дома на куце вісела іконка, прыбраная фіраначкай і кветачкамі. I Ісусік з яе ўсягды глядзеў на нас. Але самае інцярэснае, вось дзе б ты ні стаў, куды б ты ні схаваўся  зірнеш на яго, а ён усядно будзе на цябе глядзець...
Малыя мы тады былі, а дзеці ж, ведама, толькі на шкоду якую і здатныя. Аднаго разу мамы дома не было, і нам так захацелася ў цукар улезці. Мы ведалі, дзе мама яго прыхоўвае, вось і наважыліся скрасці. Толькі вось Божанька глядзіць з іконкі, а перад ім страшнавата, дык мы што ўдумалі... Ой, зараз скажу, а самой страшна становіцца, неразумныя жа ж былі. Ды які там розум, малая дурнота  такі і розум. Далібог. Ой, ня тут кажучы, узялі мы тады шыльца, залезлі на зэдлічак ды Божаньку тым шыльцам дзірачкі ў вочках парабілі гэта каб нас не бачыў. Ён на кардонцы быў намаляваны... Ну, што тут зробіш дзеці ёсць дзеці...