Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Без перабольшанняў Варвара Аляксандраўна Грэцкая  унікальны носьбіт народнай культуры. Яе бачанне і разуменне свету,
ГетййіьЛАПАШН
ПАСАЯДОЎНІЦА
Варвара Грмкм  выбігвы аосьбіі Ай«ар«скай няроінам іраіыйыі
354
Таццяна Валодзіна. «ОЙ, БАБ, ЯКМНЕЖЫЦЬ?» ПРА КНІГУ ГЕНАДЗЯ ЛАПАЦІНА «ПАСЛЯДОЎНІЦА».
веданне традыцый, звычаяў, абрадаў, павер’яў, песень уражваюць і захапляюць. У яе аповедах, слушных меркаваннях, заўвагах і роздумах сапраўды адлюстравана душа народа, яго калектыўная памяць. У якасці загалоўкаў Г. Лапацін змяшчае выказванні самой Варвары Грэцкай, і, сабраныя разам, гэтыя словы фармулююць яе жыццёвую пазіцыю і ўдзячнасць папярэднікам. Так, у кнізе процьма этнаграфічных дэталяў, фальклорных тэкстаў, але прыцягвае іншае  маральны імператыў чалавека Традыцыі, разуменне ім катэгорый дабра і зла, высокага і нізкага, парадку і разбурэння, павагі і глумлення. Як варта павесці сябе ў той ці іншай зусім канкрэтнай сітуацыі, як лепш звярнуцца да старэйшых і дзяцей, як навучаць малодшых, як паводзіцца з суседзямі  усе гэтыя бакі народнай мудрасці без перабольшанняў падаюцца праз прызму канкрэтных жыццёвых сітуацый і ацэнкі іх Варварай Аляксандраўнай. Сапраўдным падарункам чытачу будзе прачытанне раздзелаў пра этыкет, узаемаадносіны ў сям’і, наогул пра выхаванне і народную педагогіку.
Актуальнасць працы падкрэслівае і той факт, што шэраг вёсак Веткаўшчыны былі расселены ў выніку наступстваў аварыі на ЧАЭС, якая адбылася ў 1986 г., і самабытная народная культура апынулася пад пагрозай знікнення, таму наяўнасць такіх асоб, як Варвара Грэцкая, аказалася вызначальнай для захавання традыцыі.
Чытачу будзе цікава пазнаёміцца і з дадаткамі «Беларуская народная педагогіка ва ўяўленнях носьбітаў традыцыі»; «“Сям’я  ета малінькая гасударства”. Фрагмент парэміялагічнай карціны жыцця п. Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці», дзе прадстаўлена аўтарскае абагульненне запісанага.
Дадзеная кніга стане праўдзівай знаходкай і для дыялектолагаў, бо аўтар імкнуўся да максімальнага захавання гаворкі амяльчан, таго дыялекту, які сама гераіня называе «калісяшні», «старынны», «амяленскі», «прыродны», «дзеравенскі».
Генадзь Лапацін, перадусім як супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава, але больш як зацікаўлены субяседнік і ўжо нават сябра ці давераная асоба правёў з Варварай Аляксандраўнай Грэцкай шмат сустрэч і запісаў ад яе вялікую колькасць тэкстаў з традыцыйнай культуры, дзе аказаўся прадстаўлены фактычна ўвесь фальклорнаэтнаграфічны комплекс населенага пункта. Тут і каляндарнаабрадавая творчасць, прэзентаваная ў песенным і рытуальным напаўненнях, і сямейная абраднасць, якая наогул раскрывае ўвесь жыццябег традыцыйных амяльчан. Навуковая вартасць раздзелаў значна падвышаецца за кошт увагі да маладаследаваных сегментаў традыцыйнага ўкладу жыцця, звязанага са зносінамі палоў, нараджэннем дзіцяці і яго выхаваннем у сістэме традыцыйных каштоўнасцяў.
Няма як пераацаніць запісаў, зробленых Генадзем Ісакавічам адносна неабсяжнага, здавалася б, свету прыкмет і павер’яў. Тут варта падкрэсліць багацце ведаў самога збіральніка, бо, як вядома, адказ інфарманта ў многім залежыць ад пастаўленых пытанняў. Гэта значыць, субяседніка трэба разгаварыць, настроіць на сам лад успамінаў і актывізацыі памяці, а затым задаваць адрасныя, дакладныя пытанні, каб не губляць цікавых падрабязнасцяў і эмацыянальнай стрункі аповеду.
355
РЭЦЭНЗІІ
Наогул варта адзначыць, што такога роду публікацыя, дзе былі б сабраныя разам творы, запісаныя ад адной асобы,  не частыя ў еўрапейскім нарадазнаўстве і адзінкавыя ў беларускім. Перад намі не проста партрэт асобы, а партрэт лакальнай традыцыі праз прызму яе найярчэйшых прадстаўнікоў.
Беларуская фалькларыстка Р. М. Кавалёва наогул звярнула ўвагу на ўнікальную і наватарскую ролю Г. Лапаціна ў беларускай фалькларыстыцы: «Г. I. Лапацін зыходзіў з ідэі цэнтральнай пазіцыі ў збіральніцкай працы таго чалавека, якога ў навуковых даследаваннях суха называюць інфармантам. У публікацыях вучонага знайшла ўвасабленне канцэптуальная мадэль, сутнасць якой у тым, што збіральнік павінен ухапіць рэальнасць чалавека ў акце адзінкавай падзеі непасрэдных зносінаў з суразмоўцамінфармантам. На прыкладзе гісторыі працяглых пятнаццацігадовых (20052020) узаемаадносін з Варварай Грэцкай ён паказаў, якім чынам дыялог звязвае збіральніка з суразмоўцам, як фарміруецца ў іх свядомасці філасофія агульнай справы, у якой ступені суразмоўца раскрываецца перад фалькларыстам»1.1 далей Рыма Кавалёва працягвае сваю думку пра ролю такіх яркіх асобаў, як і Варвара Грэцкая, і Генадзь Лапацін у захаванні традыцыі: «Разважанні Варвары Аляксандраўны, якія ўключаюць яркія бытавыя замалёўкі,  гэта разважанні чалавека адоранага, самадастатковага». Нядзіўна, што яна разумела важнасць працягу народнай традыцыі, радавалася, што знайшоўся такі добры чалавек, як Г. I. Лапацін, які запісаў яе песні, што гэтыя песні будуць жыць і пасля яе смерці. Варвара Аляксандраўна Грэцкая ўспрымала вынікі сваёй працы са збіральнікам як стратэгію культурнага вяртання, перадачу каштоўнага грузу людзям: 3 душы іх усе зняла, мне і добра, што я людзям як падарак падарыла.
Таццяна Валодзіна
1 Ковалева, Р. М. Фольклорнстлка: учеб.метод. пособне: в 3 ч. / Р. М. Ковалева, Т. В. Лукьянова, О. В. Прнемко; под ред. Р. М. Ковалевой. Мннск : БГУ, 2021. Ч. 1. Основы теорям фольклоpa. С. 3637. т



Навуковае выданне
БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР: МАТЭРЫЯЛЫ I ДАСЛЕДАВАННІ Зборнік навуковых прац
Выпуск 11
На вокладцы выпуска выкарыстаны фотаздымак «Запіс песень у в. Шчорсы на Наваградчыне вядзе Арсень Ліс»
Рэдактар Т. В. Лапцёнак
Мастацкі рэдактар У. У Дамнянкоў
Тэхнічны рэдактар М. В. Савіцкая
Камп’ютарная вёрстка С. М. Касцюк
Падпісана да друку 15.03.2024. Формат 70 х 1001/і6. Папера афсетная. Друк лічбавы. Ум. друк. арк. 29,09. Ул.выд. арк. 25,8. Тыраж 120 экз. Заказ 52.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецкі дом «Беларуская навука». Пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/18 ад 02.08.2013, № 2/196 ад 05.04.2017. Вул. Ф. Скарыны, 40, 220084, г. Мінск.
Да ўвагі аўтараў!
1.	Да друку прымаюцца арыгінальныя даследаванні або матэрыялы (за выняткам перакладаў з замежных моў). Мова выдання  беларуская. Тэкст падаецца ў рэдакцыю ў электронным выглядзе на электронны адрас falklor@belcentre.by ці ў іншы спосаб. Аўтар абавязкова падае імя, прозвішча ці псеўданім, назву ўстановы, якую ён прадстаўляе, уласны электронны адрас, а таксама вызначаны да артыкула індэкс Універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК).
2.	Аб'ём артыкула (тэкст, бібліяграфія, ключавыя словы (ад 5 да 10), рэферат на рускай мове, рэзюмэ на англійскай мове) не павінен перавышаць 40 старонак, набраных праз 1,5інтэрвалы, кегель 12.
3.	Спасылкіўтэксцедаюццапаводле прыкладу: [Нмкпфоровскмй 1895, 23], Бібліяграфічны спіс падаецца ў канцы артыкула ў алфавітным парадку. Бібліяграфічныя запісы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўных стандартаў.
У спіс выкарыстаных крыніц уключаюцца даныя з англамоўных метаданых артыкула, якія размешчаны адным блокам на тытульным аркушы або ў канцы артыкула: Прозвішча, імя аўтараў на лацінцы; загаловак артыкула на лацінцы; загаловак артыкула на англійскай мове ў квадратных дужках; назва кнігі альбо часопіса на лацінцы; назва кнігі альбо часопіса на англійскай мове ў квадратных дужках; выходныя даныя (год, том, выпуск, нумар, частка (калі ёсць), нумары старонак «ад  да»); указанне на мову артыкула, калі ён выйшаў не на англійскай мове (напрыклад, in Russian); DOI артыкула або адрас доступу пры адсутнасці DOI, калі артыкул размешчаны ў інтэрнэце ў адкрытым доступе.
4.	Артыкулы рэцэнзуюцца.