Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Можа, і Вы пашлеце што са сваіх збораў? Гэта была б сапраўды вялікая карысьць. У Вас запісы захаваюцца для сябе і адначасна войдуць у кніжку. Падумайце. Добра? Я бы шчыра радзіла...
Нашы запісы з Гродзеншчыны маюць найбольшую вартасьць, бо захоўваюць чыстую народную мову. Вам дасылаю пару дзіцячых песьняў, можа, у Вас іх німа? Я нядаўна дастала і ў Менск дала.
Я Вам пісала, якія маю песьні. He пасылаю, бо ня ведаю, якія з іх Вам знаёмыя. Як будзеце ўжо мець час і напішаце мне аб гэтым, тады прышлю.
Што тычыцца Вашага прыезду, то калі б ні прыехалі  заўсёды будзем рады. Аб значэньні назоваў напішу другі раз.
Усяго добрага Вам і ўсёй Вашай сям’і. Слава прывітаньні далучае. Л. Войцікава.
Далей друкуюцца фальклорныя творы, якія захоўваюцца ў Фальклорнай калекцыі.
А) Песні
1.	Учора казаў да шлюбеньку стаці, А дзісь едзеш другоі шукаці. (2)
А хоць з’ездзіш ўсю нашу краіну, To не знойдзеш над мяне дзяўчыну. (2)
А хоць знойдзеш, што галоўка гладка, Пытай людзей, ці мецена хатка. (2)
А хоць знойдзеш, што ў таночку дрыбіць, Пытай ў людзей, ці рубчык зарубіць. (2)
326
БЕЛАРУСКІФАЛЬКЛОР УЗАПІСАХ ЗОСЬКІВЕРАС
А хоць знойдзеш, што хлопчыкі любяць, Пытай ў людзей, ці сарочку зарубіць. (2)
А хоць знойдзеш на тварык бяленьку, To не знойдзеш на сэрцо міленьку. (2)
1912 г. в. Бяляне Сакольскі павет
2.	Гора маё, гора, яшчэ горша будзе, А хто маё гора гарэваці будзе?
Лета мае, лета, лета маладыя, Пагубіла я вас без пары такія.
Запрагай, Ясеньку, коні вараныя, Паедзем даганяць лета маладыя.
Даганілі лета на ліповым мосце, Вярніцеся, лета, хоць да мяне ў госці.
Ня вернемся мы, не, былі ў цябе ў хаце, Было маладыя лета шанаваці.
1912 г.
3. Пасеяў дзед рэпу,	4. Умру, умру, бабка,
Баба кажа: мак, мак!	Умру, умру, любка,
Няхай так, няхай сяк,	Умру, умру, ты мая
Няхай будзе з рэпы мак.	Сівая галубка!
Пасеяў дзед грэчыну	А што мне рабіці,
Баба кажа: пастарнак!	Мой мілы дзядочку?
Няхай так, няхай сяк,	А што мне рабіці,
Няхай будзе пастарнак.	Сівы галубочку?
Як злавіў дзед рыбу, Баба кажа: рак, рак! Няхай так, няхай сяк,	Жабраваці, бабка, Жабраваці, любка,
Няхай будзе з рыбы рак.	Жабраваці, ты мая Сівая галубка!
Як купіў дзед бізуна, Баба кажа: каўбаса!	Дзе ж мне жабраваці,
Няхай так, няхай сяк, Няхай будзе каўбаса.	Мой мілы дзядочку, Дзе ж мне жабраваці, Сівы галубочку?
Даў дзед бабе скаштаваць,	Па дварах, бабка,
Стала баба танцаваць...	Па дварах, любка,
Хоць і так, хоць і сяк,	Па дварах, ты мая,
Стала баба танцаваць.	Сівая галубка!
327
3 КАЛЕКЦЫІФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАПІСАЎ
Па дварах сабакі.	Тапарком, бабка,
Мой мілы дзядочку,	Тапарком, любка,
Па дварах сабакі,	Тапарком,ты мая
Сівы галубочку!	Сівая галубка!
Бараніся, бабка.	Дзе тапарка ўзяці,
Бараніся, любка,	Мой мілы дзядочку,
Бараніся ты мая	Дзе тапарка ўзяці,
Сівая галубка.	Сівы галубочку?
Чым мне бараніцца	У кузьні, бабка,
Мой мілы дзядочку?	У кузьні, любка,
Чым мне бараніцца,	У кузьні, ты мая
Сівы галубочку?	Сівая галубка!
Кіёчкам, бабка,	Чым мне заплаціці,
Кіёчкам, любка,	Мой мілы дзядочку?
Кіёчкам, ты мая	Чым мне заплаціці
Сівая галубка!	Сівы галубочку?
Дзе кіёчка ўзяці,	Грошыкам, бабка,
Мой мілы дзядочку,	Грошыкам, любка,
Дзе кіёчка ўзяці,	Грошыкам, ты мая
Сівы галубочку?	Сівая галубка.
У лесі, бабка,	Дзе грошыка ўзяці,
У лесі, любка,	Мой мілы дзядочку?
У лесі, ты мая	Дзе грошыка ўзяці,
Сівая галубка!	Сівы галубочку?
Чым яго зрубаці,	Жабраваці, бабка,
Мой мілы дзядочку,	Жабраваці, любка,
Чым яго зрубаці,	Жабраваці, ты мая
Сівы галубочку?	Сівая галубка.
Сакольскі павет1
Б) Прыпеўкі
Танцуй, танцуй, абы змог, He шкадуй ты маіх ног Mae ножкі сталёвыя, Да таночку гатовыя.
1 Сакольскі павет  адміністрацыйная адзінка ў складзе Беластоцкай вобласці і Гродзенскай губерні, якая існавала ў 18081920 гг.
328
БЕЛАРУСКІФАЛЬКЛОР УЗАШСАХ ЗОСЬКІВЕРАС
1ы варыянт:
Я на ганачку стаю, Слёзкі коцяцца. Мяне замуж не ‘ддаюць, А мне хочацца.
1ы варыянт:
Ой, пайду я на гару, На жоўты пясочак, Кавалера прыману На сыра кусочак.
Круціць, веіць мяцеліца, Чаму стары не жэніцца? Як жа яму жаніціся?
Людзі будуць дзівіціся.
А ты мяне не чапай, Бо вусоў не маеш, Ідзі вусы прычапі, Тады мяне зачапі.
Каля лугу, каля лугу, Каля лугавінкі, Ці ня відзеў, ці не бачыў Ты маёй дзяўчынкі?
Хоць і відзеў, хоць і бачыў, Ня буду казаці.
2і варыянт:
Я на горачцы стаю Слёзкі коцяцца, Мяне замуж не даюць, А мне хочацца.
2і варыянт:
Ой, пайду, я на гару, Пасею я раману, Хоць сама я не хароша, Харошага прыману.
НовыДвор, Сакольскі павет
Запрагу я пару коней, Паеду шукаці.
Ой, мамачка, не магу, (2) He магу, не магу, He магу, магу, магу!
Сеў мне камар на нагу (2) На нагу, на нагу, На нагу, нагу, нагу!
Дай мне, мамка, тапара, (2) Тапара, тапара, Тапара, рара, рара.
Зарубаці камара (2) Камара, камара, Камара, рара, рара!
В) Дзяціныя калыханкі, пацешкі
Люлі, люлі, люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах Сталі сакатаці А чаго ж вам даці? Ці гароху троху, Ці ячменю жменю? Ці гарнец пшаніцы, Ці вядро вадзіцы?
Прыляцелі куры
А гдзе ж ваша маці?
У саламянай хаце.
Што яна там робіць? Чарапком рыбку ловіць. Рыбка ў шчалінку, Яна за пярынку, Рыбка пад камушак, Яна за трыбушак, Рыбачка пад мосцік, Яна цап! за хвосцік!
329
3 КАЛЕКЦЫІ ФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАШСАЎ
Каток
I
Пайшоў каток у лясок, Па Яначкі паясок, Паясочка не знайшоў, Сам да хаткі не прыйшоў.
Коцю, коцю стракаты, Прыйдзі да нас да хаты. Будзем ночку начаваць, Нам сыночка калыхаць.
Пайшоў каток у лясок, Знайшоў каток паясок, А каточка адняла
I дзіцяці аддала.
Пайшоў каток на таржок.
II
Купім табе боты За чатыры злоты.
А дзіцяці шапачку За кацячу лапачку.
III
Знайшоў каток піражок. Ці самаму есьці, Ці дзіцяці несьці?
I сам крыху ўкушу, I дзіцяці прынясу.
IV
Люлі, люлі, люлькі, Пайшоў каток у дулькі, Памарозіў лапкі, Палез на палаткі, Сталі лапкі грэцца, Недзе катку дзецца.
V
Люлі, люлі, люлькі, Пайшоў каток у дулькі, Памарозіў лапкі, Прасіўся ў бабкі. Бабка добра была, Пусціла ў хату ката,
Люлі, люлі, люлі, Пайшоў кот па дулі, Памарозіў лапкі, Скочыў на палаткі, А з палаткі ды на печ, Ударыў бабку памгне плеч. Тады коцік спужаўся Ды на печцы схаваўся. Бабка коціка знайшла Ды за вушкі патрасла.
На табе, коцю, рукавіцы, Ідзі на ток малаціці, Лапкамі заграбаць, Хвосцікам падмятаць, Адным вушкам веяць, Другім вушкам мераць.
Пайшоў коцік плачучы, За ім бабка скачучы. Ціха, коцік, не ўцякай, Ціха, коцік, пачакай. Ціха, коцік, ня тужы, Яшчэ з гадок паслужы. Куплю табе боты Слуцкае работы, Боты дарагія За тры залатыя.
330
БЕЛАРУСКІФАЛЬКЛОР УЗАШСАХ ЗОСЬКІВЕРАС
Ой, ты, коцю, коцю, He сядзі на плоце, Хадзі лепей к нам, к нам, Нешта табе дам, дам.	Люлі, люлі, люлі, А я катка палажу, Каб па ночы не хадзіў Маёй Насты не будзіў. 3 Браслаўшчыны
Песня пра камарыка
Ладкі, ладкі Упаў камарык з кладкі. Давялося страказе У балоце, у лазе Камарыка ратаваць 3 быстрай рэчкі даставаць. Каб ня быстрая вада To з камарыкам была б бяда.	Сеў камарык на траве, Як заплача, зараве. «Ой замокла катулька Пойдзе лаяць бабулька. А штаны ў сажы, Што татулька скажа!» Ой, ладкі, ладкі Больш не падай з кладкі. Запісана ад Юры Гурына (6 гадоў), в. Студзёнкі Нясвіжскага рна
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Дарожка крывая, Кабылка малая, На дарожцы лужа, Кабылка нядужа.	Сядзіць на калочку, Прадзе на сарочку, Як выведзе нітку, To пашые світку. Як выедзе ад паловы, да паловы, To пашые каўнер новы, каўнер новы,
Пасеяла лён, лён, Зыйшлі канапелькі, Наляцелі пташачкі Да ўсе верабейкі	Як выведзе ад канца, да канца, To пашые рукаўца, рукаўца. Люлі, люлі, люлі, Усе дзеткі паснулі.
А я таму вераб’ю Калом ножку пераб’ю. Верабейчык скача, По ножачца плача.	Адзін Яначка ня спіць, Ня сьпіць, не драмае, Вочкамі маргае.
Шчыглова вяселле
Шчыглік невялічкі грамаду збірае, Ён ня хоча адзін жыці  жаніціся мае. Узяў сабе дзявіцу  баравую сініцу, Красную, ясную вераб’ёву сястрыцу. Паслаў арла, паслаў арла ўсё птаства збіраці, А арол напаў гусі, давай мардаваці, Два снігіры, два снігіры шпака спаймалі, А вароны за той час каравай згібалі. Два каплуны, два каплуны солад малацілі, Курапатка ды з цяцёркай да мліна насілі.
331
3 КАЛЕКЦЫІФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАШСАЎ
Бусял мяле, бусял мяле, а крук засыпае, А варобчык  добры хлопчык муку выбірае. Перапёлка, перапёлка хату замятае, Сава сядзіць на покуце скоса паглядае.
Сядзіць дзяркач на парозе, сядзіць на парозе, Пугач, пугач, упіўшыся, ляжыць на марозе.
А сарокі як прыданкі, скачуць каля лаўкі; «Бедна ж наша галовачка, не маем прыганкі» А чаячка з кулічком на вяселлі грае, А кулік невялік узяў чайку за чубайку, Чайка кігіча: «Згінь, ты, куліча!»
Што гавораць птушкі
Дзяркач: «Дзярыбар! Дзярыбяры!»
Вароны: «Украў! Украў! Украў»
Салавейка: «У лузі, у лузі, у лузі Мужык сала пёк, пёк, пёк! Круціў, круціў, круціў, Сала кап, кап, кап...
Кусь!»
Д) Загадкі
1.	За сем гор
Рычыць вол,
Яго не відаць,
Толькі голас чуваць (Звон, гром).
2.	Сядзіць пані ў каморы,
А яе каса  на дворы (Морква).
3.	Маці чарна,
Дачка красна,
А сын разгон
Пайшоў вон (Сажа, агонь, дым).
4.	Яшчэ бацька не родзіцца,
А ўжо сын па свеце ходзіць (Агонь, дым).
5.	Віса вісіць,
Хода ходзіць,
Віса ўпала,
Хода зела (Ігруша, свіння).
6.	Стаіць стаяка,
На стаяку  вісяка.
Ходзіць хадака
I просіць у стаякі вісакі (Дрэва з пладамі і свіння).
332
БЕЛАРУСКІФАЛЬКЛОР УЗАПІСАХ ЗОСЬКІВЕРАС
7.	Дзірава радзюжка ўсё поле аб’едзе (Барана).
8.	Фіту, міту, Поўна скрыня аксаміту (Сажа).
9.	Нарадзіўся прарок
3 белага каменя, з жоўтага воску, Стаў прарок праракаці, Сталі людзі дзверы адчыняці (Певень).
10.	Ляцеў птах Цераз божы дах. О божа мой, божа, мая праца гарыць (Пчала).
11.	У сенях у куточку
Стаіць смерць у чарапочку (Стрэльба).
12.	Сівы вол выпіў вады дол (Мароз).
13.	Сівы конь цераз сцену ржэ (Свердзел).
14.	Стаіць дом без акон, без дзвярэй, а поўна хата людзей (Гурок).
15.	Брат брата гоніць, Мала шыі ня зломіць, А не дагоніць (Калёсы).
16.	Ляціць птушка, Носік доўгі, Голас тонкі, Хто яе заб’е, Той чалавеку кроў пралье (Камар).
17.	Адзін лье, другі п’е, трэці расце (Дождж, зямля, трава).
18.	Рана на чатырох нагах,