Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Гнатаўна ўздыхнула, перажагналася і на нейкі час прыціхла...
У гарошак
	Стрэчаньне, панашаму значыць Грамніцы,  расказвае мне хросная,  гэта царкеўная сьвята. На саракавы дзень маленькага Хрыста прынеслі ў царкву да старца...
Я адразу адчуў, што Гнатаўна будзе зараз казаць мне нешта маё і важнае...
	Як ты нарадзіўся, снегу было вышэй вакон. Машына тады не давезла да хаты, толькі да каплічкі, то бацька схапіў цябе і паляцеў праз гурбы, 
339
3 КАЛЕКЦЫІФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАШСАЎ
Мы ўсе разам, і я ўжо ведаю адкуль тыя сукенкі ў гарошак на маіх сёстрах.
1957 г.
хросная глянула ў вакно, дзе адлігай сцякала кроплямі зіма, позірк яе раптам паярчэў, ведама ж, нарэшце сын!
 Хрысьцілі цябе, праз тыдзень. Акурат пад Грамніцы. У царкву ж тады нельга было. To запраглі каня і да Веніра дахаты. Бацюшка жыў за Домам піянераў, не даходзячы нашай Кліміхі. Ну там, дзе зараз над чыгункай мост у горад. Клімава хата пад тэй мост і пайшла,  хросная кіўнула вачыма на фотакартку бабулі ў рамцы, што вісела на сцяне акурат перад намі,  там непадалёк і бабуля наша нарадзілася, ну дзе два аднолькавыя дамкі яўрэйскія стаяць перад плошчай, то каля іх, там яна і расла...
Гнатаўна змоўкла, глянула ў вакно і дадала: «У твой год сьнягі былі, не раўнуй што зараз...»
Я ведаю ад мамы, што 56ы быў снежны і суворы. Хросная памаўчала крыху, быццам чакала, пакуль я ўзгадаю сваё:
	Назад конь не дайшоў, пакуль Левы і мужыкі тудысюды, я цябе падхапіла і па гурбах мы мігам даляцелі,  тут Гнатаўна сцяла губы, як яна звычайна робіць, каб крапчэй пазначыць самае важкае, што будзе казаць,  У нас, Хведзя, кажуць: хто першым сустрэне сваё дзіця ад хросту, за тым яно і будзе гнацца. На ганку нас сустрэла Паша...
Нейкі час мы маўчалі, я не распытваў, нешта думалася...  Божа ж мой, раптам Гнатаўна страпянулася і стала запраўляць хустку,  якая я была бедная кума. Хоць і кажуць, даўней было раўней... Якое там. Мацерыялу ў гарошак мела, то і падарыла яго Пашы, на твае хрысціны. А як жа ж трэба было...
Вочы маёй хроснай заіскрыліся, нібы тымі гарошынамі:
	I Паша мне падарунак паднесла. Ня помню, праўда, што... А потым яна з гэнага гарошка сукенкі сваім дзеўкам выкраіла...
Якія пёркі, такая і птушка
За вакном мінус 32. Вечарэе. Усё застыла ў чаканні. Бачу, як на дубе сарокі падрыхтаваліся да начы. 3 галовак, увагнутых у спіны, павытыкалі ў адзін бок дзюбкі. Яны ведаюць, як трэба ўладкавацца, каб начны вецер не паддуваў пад пёркі... 3 раніцы насыпаў проса і нялушчаных семак у птушыную сталоўку, адмыслова прыладжаную мною пад навесам. А потым назіраў, як ціўкаў і шкварчэў гэты вясёлы бедлам птушынай мелкаты. Мне больш хацелася заманіць сарок, каб бліжэй за імі, як за суродзічамі, паназіраць. Бо з маленства
340
Фёдар Сарока. «ЯК ТОЙ КАЗАЎ...» ПАРЭМІЯЛАПЧНЫЯ АБРАЗКІ
Мой вясёлы і кемлівы дзед Андрэй памёр у вайну, пражыўшы 56 гадоў. Я ўжо на дзесяць старэйшы ад яго, аднак, спадзяюся, што ён жыве ўва мне, як, упэўнены, жыў ён у маім вясёлым бацьку. Гэта адзіны здымак
першага Банюка. 1938 г.
мяне цікавіла, чаму гэтай птушкай назвалі майго даўняга продка. Аднак сарокі не паквапіліся на мой пачастунак.
3 прозвішчам Сарока ў нас палова Сяла, паспрабуй адразу разбярыся, чый ты ёсць. Таму сельскія Сарокі падзяліліся мянушкамі Зайцы, Блыханы, Паўлюковы, Верадоўскія, наш хвостмянушка  Банюкі. Неяк даўно, седзячы з бацькам на палку ў лазні, стаў яго распытваць:
	А чаму нас Банюкамі клічуць?
	Ну, як чаму? Дзед твой Банюк, я Банюк, ты Банюк, і дзеці твае будуць Банюкамі...
	Гэта я разумею, а што ж азначае слова «Банюк»?
	Ну, я ж табе кажу,  пачаў бацька зноў раскладваць радавы ланцужок, відаць, каб я адчапіўся,  дзед твой Андрэй Банюк, і ўсе мы пад ім Банюкамі ёсць.
Відаць, бацька не хацеў паглыбляцца ў слова, бо ведаў сэнс, а мне ж хацелася пачуць, як ён растлумачыць.
	А я вычытаў,  кажу бацьку,  што Банюк  гэта байструк.
Бацька раптам павярнуўся да мяне і глянуў у вочы:
	He, сын!  рэзка адрэзаў, нібы ачысціўся ад брыдкаслоўя,  паддай лепш пары, a то нешта халадком пацягнула...
	Байструкі па жыцці звычайна дабітныя,  пачала мне назаўтра адказваць цётка Нінка,  яны ж растуць без нагляду, што травасамасейка пад плотам. Яшчэ ў дзяцінстве за спрыт нашага тату так і празвалі  Банючок. Пра такіх яшчэ кажуць: Пакупаны ў гарачай вадзе.
Вось як здараецца: нехта першым сказаў «Вунь Банючок пабег» на малога, не ведаючы, што даў мянушку не аднаму пакаленню нашай сельскай радні. А мы цяпер павінны адпрацоўваць гаварлівасць сарокі ды жвавасць байстручка.
3	.02. 2012 г.
Вочы ў жмені
Апошнім часам заўважаю за сабой, што шмат часу губляю на пошукі. Больш за ўсё шукаю акуляры, да якіх не магу яшчэ прызвычаіцца, але без якіх ужо нязвыкла. Шукаю ключы, якія потым знаходжу тут жа на стале, шукаю паперку, якая раптам спатрэбілася, і, здаецца ж, столькі папак завёў, каб стварыць сістэму, аднак адна зніклая паперка бурыць увесь мой строй... Але ёсць і ў гэтым свая асалода, калі раптам трапляецца тое, што даўно ўжо не шукаеш,
341
3 КАЛЕКЦЫІФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАПІСАЎ
пагадзіўшыся са стратай. Раптам знойдзеш і выяўляецца  той час, тое хваляванне, калі доўга шукаў патрэбнае ў тую хвіліну, і ланцужок памяці ўзбагачаецца яшчэ адным страчаным звяном...
Мама ведала, дзе і што ў нас ляжыць  у любы момант яна цябе накіруе. Праўда, бывала, калі не знаходзіцца, то прызывала знешнія сілы. Напрыклад, бараду чарту закручвала, бо гэта ж яго работа  шкодзіць... I рабіла мама гэта нібы ўпотай ад нас, таму як дакладна тую бараду закручвала, я і не ведаю. Відаць, прыйдзецца чарту бараду закруціць,  з уздыхам казала мама і некуды ішла...
Цяпер у мамы не спытаеш, то стаў распытваць у старэйшых. Сёння прыехаў на бацькоўскую сядзібу Васіль, старэйшы сын цёткі Ніны і мой стрыечны брат.
 Ага, помню,  Васіль, як заўсёды, нешта наладжваў у сваім самаробным трактары, то прысеў і выцер анучкай рукі,  мама тады брала пук ільняной паклі альбо анучку і скручвала ў вяроўку, прыгаворваючы: Кручувярчу чарту бараду, каб аддаў маю бяду. Потым гэту вяроўку замотвала ў клубок і прыціскала пад ножкай стала: Аддай, чорт, маю бяду, а я адпушчу тваю бараду...
He ведаю, ці прыгаворвала мая мама так, як цётка Ніна, але мамы чорт баяўся і хутка адпускаў. А, бывала, звернешся да мамы, каб дапамагла ў пошуках таго, што на самым відавоку, а ты не заўважаеш, то абавязкова пачуеш: Сем разоў уверх глянь і сем разоўуніз  знойдзеш, альбо Вазьмі вочы ў жменю, сынка...
Бабуліна навука
Меней гавары  болей пачуеш,  так казала бабуля. Здымкаў, дзе яна з унукамі, у нашым альбоме некалькі. Бабуля сядзіць, як квактуха з куранятамі, аблепленая малымі. Тут яна суворая, ды й па жыцці яе такой памятаю. Яна не ку
дахтала і не сюсюкала з унукамі. Быццам яны і не цікавілі бабулю. Глядзела глыбока пасаджанымі вачыма нібы здаля на нас усіх і быццам дзівілася: «I адкуль вас тут столькі паназбіралася?» А яшчэ памятаю, як сухімі губамі бабуля шаптала замовы, калі лячыла нас малых ад спуду. I здавалася, ёй усядно хто ты і чый ты...
Што малое зносіць, што старое з’есць, адна бяда  чуў гэту прымаўку ад бацькі, цётак, і ўсе пры гэтым дадавалі: так Бабуля казала.
...Чуў ад цёткі Ніны, што мой бацька пяць год не мог хадзіць. Баяліся, што
Наста Сарока (Кісель) з малой Нінкай. Я малым любіў разглядаць гэты здымак і чамусці крыху баяўся загадкавага бабулінага позірку. 1914 г.
342
Фёдар Сарока. «ЯК ТОЙ КАЗАЎ...» ПАРЭМІЯЛАГІЧНЫЯ АБРАЗКІ
паўзунком і застанецца, аднак бабуля за яго змагалася. Ёй параілі памаліцца перад Маці Божай Вострабрамскай, і бабуля пешшу схадзіла ў Вільню... У тым жа годзе на Пятра бабуля зрабіла ахвяру Груздаўской царкве...
I Шурка пайшоў... I наканавана было яму прайсці за свае 86 гадоў вайну, лагер, прыгонную працу ў Нямеччыне, а галоўнае  стварыць шчаслівую сям’ю.
Пстрык...
Да многіх рэчаў прызвычайваешся і ўжо не заўважаеш іх, быццам яны перасталі існаваць. Вісяць партрэты ўсё тваё жыццё на сцяне, дык хай і вісяць, як віселі да цябе... Але бываюць хвілінкі, калі зрокам спынішся і тады ўжо не можаш адарвацца.
	Ой, я ж тады і ні ведала, што ў школе будзе фатограф,  расказвала Аня, прыйшла як звычайна, у будзённым. А ўсе ў белых фартушках ды з бантамі. Я ўжо і не хацела здымацца, дык фатограф паставіў перад лямпай і кажа: «Дзевачка, а ці ёсць у цябе зубкі, а ну пакажы»,  я засмяялася, а ён пстрык і сфатаграфаваў. Атрымаўся самы вясёлы партрэт у класе. Папа тады зрабіў рамачку са шклом...
Я ж прыпомніў, як Аня прывяла мяне ў першы клас. Шчыра кажучы, старэйшыя сёстры шмат чаго расказвалі пра школу і я ўжо крыху пабойваўся ісці туды. Але хацелася. Калі ж убачыў на сцяне ў школьным калідоры Анін партрэт у спартыўнай форме, то адразу неяк адлягло. Гэта была дошка гонару, і наша Аня  адна з лепшых спартсменак школы...
А прыказку адпаведную занатаваў Іван Іванавіч Насовіч ажно 155 год таму: Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку.
Грэбля
У базарныя дні Сяло весялела. Усе, хто жыў за ракой, ранкам рухаліся ў Маладэчна. Хто пешшу, хто коньмі  усе ішлі праз Сяло. Тых, хто жыў у бок Вязыні ды Ільлі, сельскія называлі бараўцы, з націскам на першае а, яны жылі за борам. У горад бараўцы ішлі рана, бо рупіліся трапіць як мага раней. А ўжо па абедзе народ вяртаўся вальней. Хто спыняўся на чарку другую ў свайго вясковага сваяка... Некаторыя ўжо з горада ехалі вясёлымі, песні гучалі. Як добрыя знаёмыя перакідваліся словам з сельскімі, ну і кпіны з двух бакоў як рэч неабходная.
	Бараўцы хадзілі праз Вушу па грэблі,  расказвае Васіль,  рака ж тады была сапраўдная, а па вясне дык зусім разлівалася. I грэбля была ад лесу да маста з вярсту і да Сяла яшчэ амаль вярста.  Тут Васіль хітравата прыплюшчыў вочы, па ўсім відаць, зараз
Здымак з альбома Гнатаўны.
1951 г.
343
3 КАЛЕКЦЫІФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАШСАЎ
нешта выдасць.  А бараўкі, як пераходзілі ваду, дзе вышэй грэблі была, то каб не замачыцца, высока задзіралі свае спадніцы. Ідуць, кумпякамі ды лыткамі свецяць!  Васіль спыніўся, у вачох нейкі агеньчык нібы бліскануў.  А мы, хлапцы, ведалі гэта і бегалі на ўзгорак падглядваць за імі...
 Няпраўда!  Гнатаўна, да гэтага спакойна слухала Пачкоўскага, тут раптам абурылася.  Грэбля была не ад лесу да Сяла, а толькі каля маста, дзе глыбей было, і ўсё! А далей было суха. Hi мані, Васіль! Адзін раз зманіш  другі не павераць,  гэта закон.