Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
1 Зап. у 2023 г. Т. Валодзіна і Дз. Скварчэўскі ў в. Паручнікі Бешанковіцкага рна ад Марыі Мікалаеўны Берасцень, 1964 г. н.
173
ДАСЛЕДАВАННІ
Урочышча Пагар каля в. Паручнікі Бешанковіцкага рна. Выгляд з дарогі. 2023 г. Фотаздымак аўтара
Паводле сведчання інфарманта, крыніца знаходзілася прыкладна ў 150 м на паўднёвы захад ад вёскі, што не зусім адпавядае лакалізацыі па асобных архіўных дакументах. Аднак у дакладнасці ў сучаснай лакалізацыі няма сумневаў1, у той час, як у саміх дакументах прадстаўлены супярэчлівыя звесткі. Крыніца (калодзеж) сапраўды была ў балоцістай мясцовасці, аднак у пачатку XXI ст. праз меліярацыю гэтая тэрыторыя была асушана, у выніку чаго крыніца знікла. На яе месцазнаходжанне на ворным полі паказвае заўважная тарфяністая лагчына на беразе меліяратыўнага канала.
Як вынікае, у другой палове XX ст. калодзежнай канструкцыі ўжо не было, а месца выглядала звычайнай крыніцай, якая ніяк не была пазначана, а традыцыя яе шанавання перарвалася, хаця дагэтуль застаецца памяць пра яе святасць. У наш час у в. Паручнікі пра існаванне святой крыніцы ведаюць толькі ў сям’і Берасцень, што зусім невыпадкова.
Як сведчаць разгледжаныя намі архіўныя матэрыялы, мясцовыя жыхары Васіль і Пётр Берастні пілі гэтую ваду, і, паводле дакументаў, пацвярджалі, што гэта дапамагло. Больш за тое, менавіта Васіль і Пётр Берастні былі ў ліку
1 Было ўпэўнена паказана Марыяй Мікалаеўнай Берасцень непасрэдна на мясцовасці.
174
Дзмітрый Скварчэўскі. САКРАЛІЗАЦЫЯПРЫРОДНЫХIКУЛЬТУРНЫХ АБЕКТАЎУБЕЛАРУСІ...
Від на в. Паручнікі з урочышча Пагар. 2023 г. Фотаздымак аўтара
тых, хто бачыў з’яўленне крыжа на паверхні замерзлага калодзежа. Яны ж даглядалі святы калодзеж і захоўвалі ахвяраванні, пра што ўжо тут было адзначана. Нам пашчасціла пагаварыць з унучкай Пятра Берастня, Валянцінай Кірылаўнай Берасцень, якая і пацвердзіла існаванне шанаванай крыніцы ў Паручніках і падзялілася часткай сямейнай гісторыі:
	Расказываў мне і мой ацец Кірыл Пятровіч. Многа чуў, гаварыў і расказываў, і ўсё, усё, дажэ на том месце вымярзаў крэст Гасподні1. Знаеце, вот лужынка такая, выгаркі такія былі, торф выгараў раньшэ там. Вадзічка такая стаяла, ну так хадзілі туды, і мамка хадзіла туды. I гэта самая, ай, быў случай такі інцерэсны. Мамка садзіла гусят, каб вывеліся гусачкі, брала дзета яйцы там што. I гэтыя гусяткі вывеліся, ну і хадзілі, хадзілі, а тады, знаеце, што гэта вырас мак. I яны пад’елі гэтага маку, пад’елі і пап’янелі. Яна іх, айя, рвалася іх, памёрлі мае гусачкі, памёрлі мае, так я іх, любіла, так я іх. А яны «цяўцяўцяў», і ўзяла іх, узяла, а яны, падніміць, а яны галоўку скланяюць, ну ап’янелі.
1 Гэта вельмі красамоўная характэрная дэталь, якая пацвярджае тоеснасць калодзежа і крыніцы ў апавяданні і дазволіла лакалізаваць месцазнаходжанне былога калодзежа/крыніцы. Тут і далей вылучана аўтарам.
175
ДАСЛЕДАВАННІ
Тады яна іх узяла, а там ужо ў балотца далыпэ, дзе крэст там вымярзаў, туды. Такая лужынка была, вадзічка. Яна іх узяла, сабрала, сабрала, паплакала, паплакала іх туды, у вадзічку ў гэтую. Ну, і ладна, ляжаліляжалі гэтыя гусяткі, а тады к вечару: «ціўціў», «ціўціў», «ціўціў». Усталі і ідуць мае гэтыя гусяткі дамоў. Айё, мама радна, ай, мая гусынкі, ай, хадзіце ж, ай, пцічкі мае, айё. Ці паверыце, што так было?
	А дзе была крыніца?
	Мама, а дзе на каком месце была крыніца? У пагары? [пытанне ад дачкі, Марыі Мікалаеўны Берасцень]
	У пагары. [Дзе тарфяннік быў?]. Да, да, там. Там папа гаварыў, што там вымярзаў крэст. Хадзілі туды... Так, дзеткі, так што много тайны ёсь на зямле, очынь многа тайны.
	А не расказвалі, як гэта крыніца выглядала, можа крэст стаяў?
	Можа кадата і стаяў, ну, Бог знаець. Гэта адзін Бог знаець. Ну, папа гаварыў, што там святые места. Гаварыў, што святые места ёсь.
	Бабуля, а туды хадзілі лячыцца за вадзічкай? Ці хадзілі туды браць якое лякарства? Ці там, абмывацца, ці піць?
	Ну, так, гэта такое ж было ўсё, было ж такое ўсё. Усё, усё, усё было, патаму што очынь верылі, очынь людзі верылі. А з цягам часу, з цягам часу ўсё гэта так аслабевае.
	Бабуля, а ці насілі туды капеечкі, ці рушнічкі?
	Там рушнікі насілі, насілі і верылі ўжо ў свята. Калі рушнікі на стале, гэта ўжо знаеш, што будзіць нейкія заручаны ці што нешта ў сям’і нешта будзіць святое.
	А можа людзі казалі, чаму крыніца святая?
	Ну святая, канешна, таму што там очынь многа тайны ўсякі, усякіе тайны.
	А вы гаварылі, што ваш бацька казаў, што там крыж вымярзаў. А як гэта было, можа ён расказваў, як гэта крыж вымярзаў?
	Ну як там... так ён крыстом. Так у іх ваабражэніе такое было, гэта я вам сказаць не магу. Ну очынь верылі, людзі былі веруюшчыя. От паэтаму так усё і Гасподзь даваў1.
Гэтыя звесткі сведчаць пра тое, што праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля згаданых вышэй падзей ужо ў першай палове XX ст. за калодзежам перасталі даглядаць, ён, відаць, нават перастаў выкарыстоўвацца ў побытавых мэтах, а таму з цягам часу канструкцыя разбурылася і згніла, а ямка з вадой паступова зарастала. Відавочна, што і спынілася масавае наведванне калодзежа, а сакральны статус захоўваўся выключна на ўзроўні жыхароў вёскі ці нават у яшчэ больш абмежаваным коле ўдзельнікаў, сведкаў тых падзей і іх нашчадкаў, для якіх святасць крыніцы была безумоўнай дзякуючы асабістай гісторыі.
Мадэль сакралізацыі прыродных аб’ектаў на прыкладзе калодзежа з в. Паручнікі. Выпадак сакралізацыі калодзежа каля в. Паручнікі Бешанковіцкага рна з’яўляецца дастаткова паказальным і інфарматыўным. На гэтым і іншых прыкладах можна прасачыць мадэль з’яўлення і існавання прыродных і культурных святынь як у традыцыйным грамадстве, так і ў сучасным:
сакральны прэцэдэнт;
1 Зап. у 2023 г. Т. Валодзіна і Дз. Скварчэўскі ў в. Паручнікі Бешанковіцкага рна ад Валянціны Кірылаўны Берасцень, 1936 г. н.
176
Дзмітрый Скварчэўскі. САКРАЛІЗАЦЫЯ ПРЫРОДНЫХIКУЛЬТУРНЫХ АБЕКТАЎ У БЕЛАРУСІ...
верыфікацыя сакральнага прэцэдэнта;
сакралізацыя аб’екта;
культурная фармалізацыя аб’екта;
легітымізацыя святыні;
складванне традыцыі шанавання;
трансфармацыя святыні;
заняпад святыні і яе наступнае знікненне/аднаўленне.
У выпадку калодзежа каля в. Паручнікі Бешанковіцкага рна сакральным прэцэдэнтам стала з’яўленне крыжа на паверхні замерзлай калодзежнай вады ў святочны дзень. Верыфікацыя сакральнага прэцэдэнта1 адбылася праз паўторныя з’яўленні крыжа як у калодзежы, так і ў налітых пасудзінах, што засведчылі розныя асобы. Вынікам гэтага стала надзяленне калодзежнай вады гаючымі ўласцівасцямі, а вера ў гэта падмацоўвалася канкрэтнымі сведчаннямі пра дапамогу. Так адбылася сакралізацыя калодзежа. Наступная легітымізацыя прыроднага ці культурнага аб’екта адбывалася праз яго прызнанне і асвячэнне царквой. Для XIX ст„ падобна, гэта ўжо быў абавязковы элемент для культавых крыніц субрэгіянальнай і вузкалакальнай катэгорый2. Легітымізацыя таксама можа адбывацца і праз прызнанне мясцовай грамадой ці з боку ўлады, калі гаворка ўжо ідзе пра сучаснасць. Гэта можа быць як прызнанне супольнасцю святога статусу аб’екта, так і наданне яму дзяржаўнымі інстытуцыямі статусу гісторыкакультурнай каштоўнасці ці помніка прыроды.
Легітымізацыя можа адбыцца, што вядзе да далейшага складвання традыцыі шанавання, альбо не адбыцца. У апошнім выпадку таксама можа складвацца традыцыя шанавання, і святыня працягвае сваё існаванне на лакальным узроўні, альбо ў негатыўным варыянце адсутнасць легітымізацыі з боку царквы ці дзяржавы можа прывесці да знікнення святыні. Менавіта ў такім рэчышчы і разгортваліся падзеі ў в. Паручнікі. Нягледзячы на першасную прыватную падтрымку з боку святара, прызнання з боку царквы не адбылося.
Культурная фармалізацыя, як і складванне традыцыі шанавання, можа адбывацца як пасля легітымізацыі і замацавання святога статусу, так і паралельна з гэтым (менавіта так было ў Паручніках). Пераважна яна фарміруецца праз уключэнне ў калектыўныя (каляндарныя, сямейныя, аказіянальныя) і індывідуальныя (народнамедыцынскія) абрадавыя практыкі. Для складвання каляндарнаабрадавых звычаяў патрабуецца не менш за год. Як бачна на прыкладзе з в. Паручнікі, гэтая традыцыя так і не паспела скласціся. Можна толькі меркаваць, што асноўнымі святамі маглі стаць Богаяўленне, калі ўпершыню з’явіўся крыж у калодзежы, і Вялікдзень, бо асноўныя падзеі сакралізацыі і культурнай фармалізацыі адбываліся да Вялікадня.
1 Верыфікацыя сакральнага прэцэдэнта  паўтарэнне сакральнага прэцэдэнта, які раней меў месца, і яго засведчанне іншымі асобамі ці іншае звышнатуральнае альбо надзвычайнае здарэнне, якое звязана з аб’ектам шанавання і адбылося пасля першага прэцэдэнта.
2 Паводле вызначэння У. Лобача, умоўна можна вылучыць тры катэгорыі культавых крыніц па прасторавых рамках рытуальнай функцыянальнасці: субрэгіянальныя, вузкалакальныя і мікрарэгіянальныя [Лобач 2013, 223224].
177
ДАСЛЕДАВАННІ
Калі ўсё ж аб ект набывае легітымнасць і складваецца традыцыя шанавання, то з цягам часу пад уплывамі разнастайных унутраных і знешніх чыннікаў адбываецца трансфармацыя святыні, якая можа развівацца ў станоўчым ці негатыўным кірунку. У апошнім выпадку ў выніку назіраецца заняпад святыні, яе магчымае фізічнае знікненне праз натуральнае разбурэнне ці мэтанакіраванае знішчэнне, альбо святыня захоўваецца, аднак паніжаецца ці губляецца сакральны статус і перарываецца традыцыя яе шанавання. У выпадку захавання ёсць яшчэ імавернасць яе наступнага адраджэння. Адсутнасць легітымнасці прывяла да даволі хуткай трансфармацыі калодзежа ў в. Паручнікі па негатыўным сцэнары, страта святога статусу (захаванне выключна ў памяці адной сям’і) ды фізічны заняпад і канчатковае знікненне ўжо ў XXI ст. у выніку меліярацыі.
Заключэнне. Прыведзеная вышэй тэарэтычная мадэль, на наш погляд, можа быць выкарыстана для апісання гісторыі сакралізацыі, з’яўлення і існавання народных святынь на беларускіх землях. Яна дазваляе вывучаць выпадкі ўзнікнення шанаваных прыродных і культурных аб’ектаў. Для ілюстрацыі гэтага тэзіса прывядзём некалькі прыкладаў, якія грунтуюцца як на архіўных дакументах, так і на этнаграфічных запісах ХІХХХІ стст.:
Этапы	Замагільская прошча [Бутов 2020]	Святы камень у в. Пацэвічы Мастоўскага рна [Бутаў 2018]	Еўліцкая прошча [Сержпутоўскі 2009, 379380; Дучыц, Клімковіч 2004, 139]