Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Сярод іншых навукоўцаў, якія даследавалі этнічны гумар, варта адзначыць Эліята Орынга (Elliott Oring), які вывучаў спецыфіку яўрэйскага гумару [напрыклад, Oring 2016, 165181; Oring 2017, 112121], Важны ўнёсак у вывучэнне этнічнага гумару зрабіла Ліісі Лаінэстэ (Liisi Laineste), якая прымяніла тэорыю Крысці Дэвіса да эстонскіх этнічных жартаў і паказала асноўныя перавагі і недахопы гэтай тэорыі [Laineste 2005; 2008], Яшчэ адным навукоўцам, які развіў тэорыю этнічнага гумару, з’яўляецца Аляксандр Такоўскі (Aleksandar Takovski), які заклікаў да размежавання паміж агульнымі этнічнымі жартамі пра дурняў ці хітруноў, з аднаго боку, і больш спецыфічнымі жартамі, гумар у якіх пабудаваны на ўнікальных асаблівасцях пэўнага народу  з іншага боку [Takovski 2018], Аналізуючы маральны бок этнічнага гумару, Міхаэл Кундал адзначыў, што розныя формы этнічнага і расісцкага гумару могуць мець розныя наступствы і некаторыя з іх не настолькі праблематычныя, як прынята лічыць [Cundall 2012], Сярод навуковых прац, прысвечаных этнічнаму гумару пэўных народаў, варта адзначыць таксама даследаванні румынскіх [Popescu 2011], польскіх [Brzozowska 2012], амерыканскіх [Gillota 2013] і нідэрландскіх [Kuipers, Van der Ent 2016] этнічных жартаў. Этнічны гумар Расіі даследаваў Эміль Дрэйцар (Emil Draitser), які ў сваёй кнізе «Taking penguins to the movies: ethnic humour in Russia» («Вяду пінгвінаў y кіно: этнічны гумар у Расіі») вылучыў найбольш папулярныя этнічныя групы  мішэні этнічных жартаў у Расіі і апісаў асноўныя характарыстыкі гэтых груп, якія робяцца аб’ектам гумару. Больш сучасныя даследаванні рускамоўнага гумару апублікаваў Гільём Кастаньяр Рубіа [Castanar Rubio 2017; 2019], Таксама апошнім часам зяўляюцца даследаванні пра тое, як этнічны гумар прыстасоўваецца да такіх сучасных з’яў, як глабалізацыя [Laineste, Fiadotava 2017] і лічбавыя тэхналогіі [BoxmanShabtai, Shifman 2015],
Даследаванні беларускага этнічнага гумару пакуль прадстаўлены адзінкавымі працамі, у якіх аналіз этнічнага гумару альбо спалучаецца з аналізам
185
ДАСЛЕДАВАННІ
іншых тыпаў гумару [Астапова 2014; Прытуленец, Серада 2018], альбо беларускі этнічны гумар параўноўваецца з гумарам іншых народаў [Laineste, Fiadotava 2017; Laineste, Fiadotava 2020].
Адпаведна, недастатковая даследаванасць тэмы этнічнага гумару беларусаў робіць дадзеную працу актуальнай. Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца выяўленне асноўных характарыстак (скрыптаў і мішэняў) корпусу беларускіх этнічных жартаў.
Задачы артыкула наступныя: вылучыць этнічныя і лакальныя групы, якія найбольш часта сустракаюцца ў корпусе жартаў; паказаць, якія этнічныя скрыпты выкарыстоўваюцца ў жартах пра кожную з дадзеных этнічных і лакальных груп; прасачыць фарміраванне новых этнічных мішэняў гумару на прыкладзе аўцюкоўцаў як новай мішэні сучаснага беларускага гумару; вызначыць, наколькі скрыпты этнічных жартаў з беларускага корпуса суадносяцца з папулярнымі скрыптамі этнічных жартаў розных народаў (паводле тэорыі, сфармуляванай Крысці Дэвісам). У дадзеным артыкуле будзе выкарыстаны корпус этнічных жартаў, адабраных з архіўных матэрыялаў беларускага фалькларыста Уладзіміра Сысова. Матэрыялы былі занатаваныя Сысовым падчас камандзіроўкі ў Калінкавіцкі рн Гомельскай вобл. у ліпені 1995 г. для ўдзелу ў Першым Усебеларускім фестывалі народнага гумару «Аўцюкі» і захоўваюцца ў архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (фонд 8, вопіс 95, справа 288, сшыткі 13). Сярод матэрыялаў ёсць этнаграфічныя звесткі, загадкі, гаданні, прыказкі і іншыя жанры фальклору, але значную частку складаюць менавіта гумарыстычныя творы. У прыватнасці, у архіўных матэрыялах налічваецца 139 анекдотаў. Для дадзенага даследавання з гэтых анекдотаў былі выбраны этнічныя жарты. Былі выяўлены 53 такія жарты, што складае каля 38 % ад усёй сабранай Сысовым у дадзенай камандзіроўцы колькасці анекдотаў.
Метады. Даследаванне этнічных жартаў з калекцыі Сысова было праведзенае з дапамогай метаду кантэнтаналізу і з выкарыстаннем вышэйапісанай тэорыі Крысці Дэвіса. Перш за ўсё, у кожным з жартаў былі пазначаны этнічная мішэнь (ці некалькі мішэняў) і этнічны скрыпт, які выкарыстоўваецца для дасягнення гумарыстычнага эфекту. Спіс мішэняў і скрыптаў вызначаўся індукцыйна, зыходзячы з іх наяўнасці ў корпусе анекдотаў. У выніку спіс мішэняў выглядаў так: амерыканцы, армяне, аўцюкоўцы, грузіны, талачынцы, украінцы, чукчы і яўрэі. Спіс скрыптаў складаўся з наступных элементаў: абжорства, глупства, зласлівасць, метагумар, праміскуітэт, пянства, самаіронія, сквапнасць, стэрэатыпы пра харчаванне, фізічны/сексуальны гвалт, хітрасць/дасціпнасць.
Пасля былі вызначаны найбольш папулярныя мішэні і скрыпты і праведзены квалітатыўны аналіз анекдотаў пра дадзеныя этнічныя і лакальныя групы. У працэсе аналізу было вызначана, наколькі гэтыя мішэні адпавядаюць тэорыі Крысці Дэвіса: ці з’яўляюцца яны перыферыйнымі ў лакальнай і больш шырокай перспектыве. Таксама быў праведзены аналіз кантэксту, які спрыяў узнікненню і распаўсюджванню такіх жартаў, і асаблівая ўвага была нададзена кантэксту ўзнікнення і распаўсюджвання жартаў пра аўцюкоўцаў.
186
Анастасія Фядотава. АДЛЮСТРАВАННЕЭТНІЧНЫХМІШЭНЯЎIСКРЫПТАЎ УЖАРТАХ...
Найбольш папулярныя этнічныя і лакальныя мішэні і скрыпты
Самай папулярнай групай лакальных мішэняў у корпусе, сабраным Сысовым, сталі самі аўцюкоўцы  яны з’яўляюцца аб’ектамі 40 з 53 этнічных жартаў (75,4 %). 3 імі, адпаведна, звязаная і найбольшая колькасць этнічных скрыптаў: гэта глупства, хітрасць/дасціпнасць, самаіронія, метагумар, пянства, сквапнасць, праміскуітэт, зласліваць і фізічны/сексуальны гвалт. Наступнымі па папулярнасці мішэнямі зяўляюцца яўрэі (5 жартаў, 9,4 %) і армяне (4 жарты, 7,5 %); астатнія этнічныя групы былі прадстаўлены аднымдвума жартамі. Скрыпты, якія сустракаюцца найчасцей,  гэта «глупства» (19 жартаў, 35,8 %), «хітрасць» (17 жартаў, 32 %), «самаіронія» і «фізічны/сексуальны гвалт» (кожны з гэтых двух скрыптаў выяўлены ў 5 жартах, 9,4 %); астатнія скрыпты прысутнічаюць у аднымдвух жартах.
3 яўрэямі ў дадзеным корпусе жартаў амаль заўсёды звязаныя тыя ж этнічныя скрыпты, якія характэрныя для гумару пра яўрэяў у розных краінах [Davies 1982, 385; Davies 1990, 102], у тым ліку ў Беларусі [Прытуленец, Серада 2018, 277]  хітрасць/дасціпнасць і сквапнасць. Тыповым прыкладам анекдотаў пра хітрага яўрэя можна лічыць такі:
Як яўрэй стаў Героем Савецкага Саюза
Аканчівается вайна. А служыў еўрэй у варміі і нічэво ні звёздачкі, ні ардзенка нікакога  нічога нет. Прыходзіт он к камандзіру палка і спрашывает:
	Таварыш камандзір, што нужна, штоб хаця ордзен палучыць?
	Ну, нада ўзяць у плен афіцэра.
	А што нада, штобы Героя Савецкага Саюза палучыць?
	А, надаўзяць не менш, як дзівізіоннае знамя нямецкай дзівізіі.
	Добра, будзет сдзелано.
Праходзіт тры дня, нет етага яўрэя. Чэрэз тры дня прыносіт дзівізіоннае знамя немцаў.
	Наця.
Прэдставілі к Герою яго. А после схвацілісь чэрэз дзень  нашага дзівізіённага знамені нет. За яго, прыжалі.
	Дык, а што,  гаворыць,  я абмяняўся.
	А как эта Вы дзелаеце?
	Ну: как. Камерцыя і есць камерцыя1.
Цікава, аднак, што ў калекцыі Сысова ёсць таксама і анекдот, дзе яўрэйская сямя  муж і жонка  наадварот, паказаныя як дурні, якія робяцца ахвярай хітрага аўцюкоўца. Ён падманвае спачатку жонку, а пасля і яе мужа, кажучы, што прыйшоў з таго свету. I забірае ў іх касцюм, грошы і коней. У дадзеным выпадку можна казаць пра тое, што этнічная прыналежнасць мішэняў да яўрэяў выкарыстана для таго, каб яшчэ больш падкрэсліць хітрасць аўцюкоўца 
1 Запісаў У. М. Сысоў у 1995 г. ад удзельнікаў Першага Усебеларускага фестывалю народнага гумару, што праходзіў у Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл.: АІМЭФ. Ф. 20. Воп. 95. Ст. 3, 33. Арфаграфія і пунктуацыя архіўнага запісу захаваны.
187
ДАСЛЕДАВАННІ
чалавека, які здолеў абвесці вакол пальца нават прадстаўнікоў такой стэрэатыпна хітрай нацыі. Падобнае стаўленне да магчымасці абхітрыць яўрэя можна знайсці ў анекдоце, прыведзеным Прытуленцам і Серадой, у якім ксёндз кажа, што падмануць яўрэя  не грэх, а цуд [Прытуленец, Серада 2018, 277].
Што датычыцца армян, то асноўны скрыпт, які выкарыстоўваецца ў жартах пра іх у дадзеным корпусе,  гэта «фізічны/сексуальны гвалт» (толькі ў адным анекдоце пра армян можна сустрэць скрыпт «хітрасць»). Гэта адпавядае найбольш пашыраным этнічным скрыптам жартаў пра армян, якія можна было сустрэць у тагачасных рускіх жартах [Draitser 1998, 21]. Цікава, што ў анекдотах, сабраных Сысовым, такі ж этнічны скрыпт выкарыстоўваецца ў дачыненні і да грузінаў:
Грузін на радзіме
Грузін трыццаць лет в Грузіі не был. Пріезжает, заходзіт на самую высокую ropy, смотрыт на горад і гаварыт:
	Тбілісі... Воздух не тот. Патом нагнулся, гаварыт:
	Земля не та.  I вдруг, как закрычыт:  Ааа!... А людзі це жэ1.
Адзінае адрозненне скрыпта прыведзенага вышэй жарту ад скрыптаў, якія выкарыстоўваюцца ў жартах пра армян,  гэта яго большая прыхаванасць, у той час як жарты пра армян, прадстаўленыя ў калекцыі Сысова, з’яўляюцца больш экспліцытнымі. Адметна таксама, што месца дзеяння і жартаў пра грузінаў, і жартаў пра армян  гэта часцей за ўсё краіны іх пражывання, у той час як месца дзеяння ў іншых жартах корпуса  гэта альбо Аўцюкі і наваколле, альбо месца наогул не пазначана. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што іншыя мішэні этнічных жартаў, якія прысутнічаюць у корпусе, успрымаюцца як суседзі ці людзі, з якімі стваральнікі і апавядальнікі жартаў маглі мець непасрэдны вопыт узаемадзеяння. Армяне і грузіны ж, наадварот, зяўляюцца «чужымі», таму і анекдоты пра іх хутчэй транслююць шырокавядомыя (рускія) скрыпты гумару, а не вынікаюць з досведу стасункаў аўцюкоўцаў з гэтымі народамі.
Як паказваюць вынікі падліку колькасці жартаў пра розныя этнічныя і лакальныя групы, нават жарты пра ўсе іншыя мішэні разам складаюць меншую частку корпуса анекдотаў, сабраных Сысовым. Адпаведна, як найпапулярнейшая мішэнь жартаў у дадзеным корпусе, аўцюкоўцы заслугоўваюць асаблівай увагі.
Аўцюкоўцы як новая этнічная мішэнь беларускага гумару
Трэба адзначыць, што папулярнасці дадзенай мішэні жартаў, несумненна, спрыялі час і месца збору фальклору  менавіта ў ліпені 1995 г. у вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі праходзіў Першы Усебеларускі фестываль народнага гумару. Падчас фестывалю гумар аўцюкоўцаў знаходзіўся ў цэнтры ўвагі мясцовых