Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
1 Запісаў У. М. Сысоў у 1995 г. ад удзельнікаў Першага Усебеларускага фестывалю народнага гумару, што праходзіў у Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл. АІМЭФ. Ф. 20. Воп. 95. Ст. 3, 93. Арфаграфія і пунктуацыя архіўнага запісу захаваны.
188
Анастасія Фядотава. АДЛЮСТРАВАННЕ ЭТНІЧНЫХ МІШЭНЯЎIСКРЫПТАЎ У ЖАРТАХ...
жыхароў і гасцей, што паспрыяла запісу Сысовым значнай колькасці жартаў пра гэтую лакальную групу.
Феномен гумару аўцюкоўцаў цесна звязаны з фестывалем і заслугоўвае асобнай узгадкі. Ён можа лічыцца прыкладам так званай вынайдзенай традыцыі [Hobsbawm, Ranger 1992, 1], паколькі ён стаў шырока вядомы толькі ў канцы XX ст. У сучасных даследаваннях можна знайсці інфармацыю пра тое, што «[а]ўцюкоўцы вядомыя беларусам як дасціпныя, кемлівыя людзі» [Мартынкевіч 2021, 64], а перыядычныя выданні называюць Вялікія Аўцюкі «сталіцай гумару» [Весялуха 2017], аднак такі статус Аўцюкі мелі не заўсёды. Беларускія этнографы і фалькларысты XIX  пачатку XX ст„ якія занатоўвалі ў тым ліку і гумарыстычныя творы (напрыклад, Еўдакім Раманаў, Павел Шэйн, Міхал Федароўскі, Уладзімір Дабравольскі, Аляксандр Сержпутоўскі і інш.) не прыводзяць у сваіх калекцыях жартаў, у якіх фігуравалі б аўцюкоўцы. Узгадку пра аўцюкоўцаў як адметную сярод палешукоў групу, можна сустрэць у Ісаака Сербава, але ён не адзначае аніякіх асаблівасцяў іх гумару [Сербов 1914, 51]. Адсутнічаюць аўцюкоўцы і ў зборніках анекдотаў і жартаў савецкага часу (напрыклад, у грунтоўнай анталогіі беларускага гумару, складзенай Анатолем Фядосікам [1984]), і ў некаторых з больш сучасных публікацый беларускіх этнічных анекдотаў [Астапова 2014]. У той жа час у гумарыстычных творах ХІХХХ стст., можна сустрэць згадкі пра палешукоў, якія нярэдка былі мішэнню анекдотаў пра дурняў: напрыклад, у анекдотах высмейваецца іх няведанне элементарных рэчаў, такіх як боты ці серп [Фядосік 1984, 111112], Таксама аб’ектам гумару рабіліся больш канкрэтныя лакальныя групы Палесся, напрыклад, жыхары вёсак Маркавічы [Максммов 1882, 440] і Спорава [Ставровнч 1869], Вобраз аўцюкоўцаў часткова ўвабраў у сябе рысы вобразаў гэтых палескіх груп, якія адлюстроўваліся ў жартах пра іх. Але як мішэнь гумару аўцюкоўцы сталі папулярнымі толькі пасля  і дзякуючы  публікацыям Уладзіміра Ліпскага [1995; 2008; 2012], Ліпскі таксама з’яўляецца ініцыятарам вышэйузгаданага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках.
Такі аналіз кантэксту ўзнікнення і папулярнасці аўцюкоўцаў як найчасцейшай і найбольш рознабаковай мішэні этнічных анекдотаў у корпусе, сабраным Сысовым, дае магчымасць на канкрэтным прыкладзе зразумець, якім чынам працягваюць стварацца і пашырацца новыя мішэні этнічнага гумару. Сучасныя сродкі масавай інфармацыі і масавыя мерапрыемствы ствараюць магчымасці для больш хуткага распаўсюджвання этнічнага гумару у тым ліку і гумару, што высмейвае такія новыя мішэні. У той жа час робіцца больш складаным адсачыць, наколькі гэтыя новыя мішэні папулярныя ў штодзённай гумарыстычнай камунікацыі паміж людзьмі і наколькі яны адпавядаюць звыклым шаблонам, на якіх часта будуюцца этнічныя анекдоты: напрыклад, шаблону, вылучанаму Дэвісам, згодна з якім «дурнямі» ў жартах робяцца перыферыйныя народы. Адказу на гэтае пытанне і прысвечаны наступны раздзел.
189
ДАСЛЕДАВАННІ
Этнічныя жарты з корпуса Сысова ў кантэксце тэорыі Крысці Дэвіса
Пры вырашэнні пытання пра тое, наколькі скрыпты этнічных жартаў з беларускага корпуса суадносяцца з папулярнымі скрыптамі этнічных жартаў розных народаў (паводле тэорыі, сфармуляванай Крысці Дэвісам), трэба перш за ўсё вызначыць, якія народы можна назваць у дадзеным кантэкце «цэнтральнымі», а якія  «перыферыйнымі». 3 аднаго боку, можа падацца лагічным лічыць «цэнтральнымі» саміх аўцюкоўцаў, бо менавіта ад іх запісваліся жарты. У такім выпадку трэба адзначыць, што «перыферыйнымі» былі б этнічныя ці лакальныя групы, якія жывуць недалёка ад аўцюкоўцаў, але адрозніваюцца ад іх пэўнымі рысамі паводзінаў, мовай і г. д. Пералік этнічных мішэняў, прыведзены вышэй, дэманструе, аднак, што сярод мішэняў аўцюкоўскіх анекдотаў, запісаных Сысовым, амаль не сустракаецца такіх груп. Адзінымі выключэннямі можна лічыць талачынцаў і ўкраінцаў. Аднак жартаў пра іх у корпусе, папершае, няшмат (1 жарт пра талачынцаў і 2 жарты пра ўкраінцаў), а, падругое, нават гэтыя нешматлікія жарты не заўсёды адпавядаюць канцэпцыі «перыферыйнасці» дадзеных народаў у дачыненні да аўцюкоўцаў. Так, толькі ў адным з жартаў украінец высмейваецца зза недасканаласці валодання мовай, што з’яўляецца тыповай рысай этнічных жартаў пра «перыферыйныя» народы [Davies 1990, 5063].
У той жа час на пытанне цэнтральнасці  перыферыйнасці можна паглядзець з іншага боку. У сваіх даследаваннях этнічных жартаў Ліісі Лаінэстэ паказала, што ў савецкіх і постсавецкіх эстонскіх этнічных жартах пра дурняў мішэнню робяцца у тым ліку фіны (якія не зяўляюцца больш адсталымі ці перыферыйнымі ў дачыненні да эстонцаў) і самі эстонцы [Laineste 2005, 1214]. У адказ на гэта Крысці Дэвіс зазначае, што з агульнаеўрапейскага пункту гледжання і эстонцы, і фіны зяўляюцца «перыферыйнымі» народамі, якія нярэдка рабіліся мішэнню жартаў сваіх дамінуючых суседзяў: напрыклад, у расейцаў існуюць жарты як пра фінаў, так і пра эстонцаў, таксама жарты пра “дурных фінаў” зафіксаваны ў шведскім фальклоры [Davies 2011, 261262]. Калі падыходзіць да сабранага корпуса з такога пункта гледжання, то можна зрабіць выснову, што аўцюкоўцы з’яўляюцца хутчэй перыферэйнай групай нават у беларускім/ усходнеславянскім кантэксце. Адпаведна, іх высмейванне ў вялікай колькасці жартаў  у тым ліку і тых, што паказваюць іх адсталасць,  зяўляецца лагічным з пункта гледжання тэорыі Дэвіса. Напрыклад, такі анекдот сустракаецца ў корпусе, сабраным Сысовым, у некалькіх варыянтах:
Пра аўцюкоўскую пушку
Аўцюкі нашлі пушку. Ну, нашлі пушку, раскапалі, пачысцілі ўсё нармальна.  Куда,  гаворыць,  будам паліць?
	Давай на Малыя Аўцюкі.
	He,  гаворыць,  там мой браценнік жыве. Давай лучшэ на Глінную Слобаду.
190
Анастасія Фядотава. АДЛЮСТРАВАННЕ ЭТНІЧНЫХ МІШЭНЯЎIСКРЫПТАЎ УЖАРТАХ...
Началі шарыцьшарыць, снарады не падходзяць. Загналі аднаго снарада. Ну, чым выстраліць. Давай кувалдай. Ды, как у<...>і, а яна як рванула. Параскідала іх. Ну, яны ўстаюць, атрухваюцца.
	Ты бачыш,  гавораць,  як грахатнула.
	Ды што тут грахатнула, вот што там цяпер у Гліннай Слабадзе робіцца1.
Дадзены анекдот, як і некаторыя іншыя ў калекцыі Сысова, не зяўляецца выключна аўцюкоўскім  напрыклад, адзін з яго варыянтаў у рускамоўным фальклоры выкарыстоўвае чукчаў у якасці мішэняў [Anekdot.ru 2000]. Гэта сведчыць пра тое, што гумар (пра) аўцюкоўцаў не ствараўся ў вакууме, а актыўна выкарыстоўваў сюжэты і скрыпты, якія можна знайсці ў гумары беларусаў і іншых народаў.
У той жа час варта адзначыць, што аўцюкоўцы ў анекдотах, сабраных Сысовым, могуць высмейвацца то як дурні, то як хітруны, прычым колькасць жартаў з такімі скрыптамі амаль аднолькавая: у 14 анекдотах аўцюкоўцы паўстаюць як хітруны, і ў 15 анекдотах  як дурні. Прыкладам выкарыстання этнічнага скрыпта «хітрасць» у дачыненні да аўцюкоўцаў можа быць наступны анекдот:
Як аўцюкі п’юць гарэлку
Прыходзя жанчына да суседа і гаворыць:
	Каласок2, ты гэта адурэў, ці што? Нашто льеш гарэлку ў боршч?
	Дык, калі ж, калінка, мне доктар забараніў яе піць3.
У дадзеным выпадку, на першы погляд, ствараецца ўражанне, што аўцюковец перахітрыў доктара і змог абысці яго абмежаванне. Але прымаючы пад увагу той факт, што такая хітрасць у выніку можа быць шкоднай для здароўя персанажа, яна робіцца не аб’ектам павагі, а аб’ектам высмейвання.
Падобны феномен спалучэння скрыптаў «глупства» і «хітрасць» у румынскіх этнічных жартах заўважыла К. Папеску [Popescu 2011], У румынскім гумарыстычным фальклоры такія скрыпты спалучаюць у сабе анекдоты пра венграў і цыганоў [Popescu 2011, 186187]. Даследчыца тлумачыць гэта зменамі ў румынскім грамадстве, у выніку якіх тыя групы, што першапачаткова былі больш сацыяльна і фінансава паспяховымі, з цягам часу рабіліся больш адсталымі, і наадварот [Popescu 2011, 188]. Яна разглядала гэты феномен як магчымасць развіць тэорыю Дэвіса і пераадолець дыхатамію «глупства  хітрасць». У выпадку такога спалучэння скрыптаў у аўцюкоўскім гумары хутчэй можна
1 Запісаў У. М. Сысоў у 1995 г. ад удзельнікаў Першага Усебеларускага фестывалю народнага гумару, што праходзіў у Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл. АІМЭФ. Ф. 20. Воп. 95. Ст. 3, 39. Арфаграфія і пунктуацыя архіўнага запісу захаваныя.
2 «Каласкамі» ў аўцюкоўскіх гумарыстычных творах называюць аўцюкоўскіх мужчын, а «калінкамі»  аўцюкоўскіх жанчын.
3 Запісаў У. М. Сысоў у 1995 г. у в. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна ад удзельнікаў Першага Усебеларускага фестывалю народнага гумару. АІМЭФ. Ф. 20. Воп. 95. Ст. 2,35. Арфаграфія і пунктуацыя архіўнага запісу захаваны.
191
ДАСЛЕДАВАННІ
казаць пра спробу лакалізацыі сусветна папулярных скрыптаў «глупства» і «хітрасць» шляхам выкарыстання мясцовых персанажаў (а часам і назваў мясцовых населеных пунктаў, як у анекдоце «Пра аўцюкоўскую пушку»). 3за навізны аўцюкоўцаў як мішэні гумару анекдоты пра іх не мелі выразна звязанага з імі скрыпта  у адрозненне ад анекдотаў пра яўрэяў ці армян. Таму можна казаць пра тое, што на момант запісу Сысовым дадзеных анекдотаў іх стваральнікі і апавядальнікі яшчэ эксперыментавалі з рознымі скрыптамі, шукаючы найбольш прыдатныя для стварэння вобраза гэтай новай этнічнай мішэні.
Заключэнне
Нягледзячы на тое, што архіўная калекцыя Сысова змяшчае адносна невялікую колькасць этнічных анекдотаў, іх даследаванне дае ўнікальную магчымасць убачыць своеасаблівы зрэз беларускага этнічнага гумару ў пэўных прасторавачасавых каардынатах. Папершае, дзякуючы таму, што Сысоў не збіраў мэтанакіравана менавіта этнічны гумар, прапарцыйная колькасць этнічных анекдотаў у яго калекцыі дае пэўныя ўяўленні аб папулярнасці менавіта гэтай тэматычнай групы гумарыстычных твораў. Падругое, выразна акрэслены кантэкст збору анекдотаў  час правядзення Першага Усебеларускага фестывалю народнага гумару і інтэрв’ю з яго ўдзельнікамі  дае магчымасць аналізаваць запісаныя Сысовым анекдоты праз прызму гэтага кантэксту, а не як адасобленыя тэксты. Патрэцяе, дзякуючы корпусу Сысова мы можам прааналізаваць пачатак працэсу ўтварэння новай этнічнай мішэні  аўцюкоўцаў і прасачыць, як стваральнікі і апавядальнікі анекдотаў «прымяраюць» на іх розныя этнічныя скрыпты.