Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
3 АІМЭФ. Ф. 8. Воп. 83. Спр. 213. Сш. 1, № 4, 12. Зап. Л. М. Салавей у 1983 г. у в. Залюцічы Жыткавіцкага рна Гомельскай вобл. ад Адама Сцяпанавіча Кажовіча, 1908 г. н„ і Пелагеі Якаўлеўны Кажовіч, 1913 г. н.
201
ДАСЛЕДАВАННІ
Рус. запустйтй, совр. запустйть (= укр. запустйтй, польск. zapuscic м т. п., см. ЭСРЯ МГУ 2/6: 57; о рус. дмал. запустйть см. СРНГ 10: 368) < за° я пустйтй, пустйть, ср. ст.слав. поустмтм н др. < *pustiti ‘опустошять, оставмть пустым, оставмть на самотек’ (от *pust'b ‘пустой’), отношенне кот. к родственному рус. (за)пускать не вполне ясны (см. подр. Фасм. 3: 410, 411; ESJSS 12: 735)» [Анякмн 2023, 328],
Такім чынам, хранонімы Запусты, Запускі, Загавіны і іх варыянты паходзяць ад дзеясловаў запусціць, запускаць, загавець [Ісачанкава 2001a, 51] і пазначаюць развітанне з ежай жывёльнага паходжання, уступленне ў пост.
Як адзначае М. А. Ісачанкава, «часта цяжка аддзяліць назвы ўсяго тыдня ад нядзелі на гэтым тыдні» [Ісачанкава 2001a, 42], і назва Запусты таксама сустракаецца ў абодвух значэннях, часта побач з іншымі хранонімамі:
Масьленіца перш, а тады Запусты1;
[У вас так і звалася, «Запусты»?] Ага, Запусты жужо будуць! [«Масьленка» не гаварылі ў вас?] А бывае, што кажуць «Ужо Масьленіца!» Эта як хто называець. Іна ж ужо перад самым пдстам... [I сколька дней Запусты?] Толька адзін дзень. У нядзе... у васкрасеньне. А назаўтра ўжэ тады пост...2;
Масленая нядзеля, а свята адно васкрасенне, Запусты, Загавіны3.
У апісаннях Запустаў як у асноўным арэале на паўночным захадзе Беларусі, так і паза ім сустракаюцца згадкі пра гушканне на арэлях, катанні на конях, гасцяванні, як і ў апісаннях Масленіцы. Аповеды католікаў пра Запусты вылучаюцца звесткамі пра абавязковае ўжыванне мясной ежы.
На думку М. А. Ісачанкавай, большасць народных назваў Масленіцы, што бытуюць у Беларусі, гэта пераасэнсаванне царкоўных найменняў мясапуст і Сырны тыдзень, якія з’явіліся пасля перакладаў царкоўных кніг з грэчаскай мовы хранонімы з коранем масл узніклі следам за сырны. Даволі рэдкія назвы, не звязаныя з ежай і царкоўнай тэрміналогіяй, Маладзякова нядзеля, крівыя вечары, святы вечар [Ісачанкава 2001a],
Разнастайнасць хранонімаў, уласцівых для масленічнага тыдня на Заходнім Палессі, адзначала Т. А. Агапкіна. Там сустракаюцца нехарактэрныя для астатняй тэрыторыі Беларусі формы Пўшченне і Запусцень. На Усходнім Палессі фіксуецца назва Белая нядзеля, у Столінскім рне Проіцальны тыждень (хаця сам звычай прашчацца прасіць адно ў аднаго прабачэння перад Постам сустракаецца толькі ва ўсходнім Палессі) [Агапкнна 1995, 2122], Назва Белая нядзеля (Белы тыдзень) у беларусаў найбольш характэрна для перадвелікоднага тыдня [Толстая 2005, 36; Швед 2011, 45], а ў паўднёвых славян замацавана за Масленіцай, што М. I. Талстой звязваў з колерам рытуальнай малочнай ежы гэтага перыяду [Толстой 1995, 154], Радок Масленіца белы сыр вельмі часта
1 АІМЭФ. Мг. 20872/П. № 78. Зап. Н. I. Гуд у 1987 г. у в. Ваўча Докшыцкага рна Віцебскай вобл. ад Я. I. Дзямешка, 1920 г. н.
2 АІМЭФ. Мг. 20876. № 10. Зап. Т. К. Цяпкова і Н. I. Гуд у 1987 г. у в. Параф’янава Докшыцкага рна Віцебскай вобл. ад Юліі Іпалітаўны Русаковіч, 1912 г. н.
3 АІМЭФ. Ф. 8. Воп. 2. Спр. 43. Сш. 6. Арк. 13. Зап. М. Я. Грынблат у 1971 г. у в. Мікуліна Глыбоцкага рна Віцебскай вобл. ад Вольгі Пятроўны Бабіч, 1888 г. н., з в. Летнікі.
202
Алена Ляшкевіч. КУЛІНАРНЫ КОД МАСЛЕНІЧНАЙ АБРАДНАСЦІБЕЛАРУСІIПАДЛЯШША
сустракаецца ў беларускіх масленічных песнях [Басько, Варфаламеева 2001,4243; Мажэйка, Варфаламеева 1999,4849; Музычныя 2006, № 17 і інш.]. У беларускім фальклоры белы колер асацыюецца з жыццёвай сілай, плоднасцю, вытворчай патэнцыяй, што I. А. Швед тлумачыць у тым ліку магчымымі сувязямі з колерам малака, і ў той жа час з пустатой, лімінальнасцю, іншасветам, пачаткам [Швед 2011, 45], Такім чынам, хранонім Белая нядзеля, звязаны з Масленічным ці перадвелікодным тыднем, адлюстроўвае блізкасць гэтых свят да веснавога навалецця і сімволіку пачатку, закладання дабрабыту на наступны сельскагаспадарчы год.
Кулінарнымі рэаліямі матывуюцца і іншыя хранонімы:
Апошні тыдзень перад Масьленкай завецца «рабой нядзеляй»; па народным тлумачэньні завецца ён так таму, што ў гэты тыдзень дазваляецца есьці малако і мяса, ня пільнуючы пастоў серады і пятніцы; на масьлянкуж ва ўсе дні ядуць толькі малочнае ня ўжываючы мяснога [Шлюбскі 1927, 60],
Рабы тыдзень выступае як культурны антонім сплашному, да якога, у сваю чаргу, культурны сінонім всеё(ё)дная няделя (Смаленшчына) [Дорохова 2003,694].
У даследаваных падляшскіх вёсках часта сустракаецца назва свята Запускі. Яна выкарыстоўваецца і для азначэння ўсяго тыдня перад Вялікім постам, і толькі для нядзелі, і для нядзелі з суботай. Слова Запўсты ўспрымаецца як польскае, неўласцівае для мясцовых беларускіх гаворак, альбо выкарыстоўваецца для азначэння каталіцкіх святаў. Сустракаецца таксама меркаванне, што Запўсты у аўторак у католікаў, а ў нядзелю ў праваслаўных1. Часам кажуць Запусты, альбо Запустьі. Пад гэтай назвай могуць разумець нядзелю альбо нядзелю з суботай: To Масленіца то зналі, што е, але не было такога, не рабілі ніякіх забав, нічога на Масьленіцу. Было на тыдень перад Запустамі. [Запусты гулялі адзін дзень?] У суботу і в няделю. Зачыналі в суботу увэчары і в няделю. Да вэчара. А на Масляну то не, не было ніякіх2 як і ў Беларусі, словам Запусты могуць пазначаць канец больш доўгага перыяду, Масленіцы. Часам хранонім Запусты складана адрозніць ад пазначэння аднайменнага застолля ў гэты дзень альбо перыяд, як у папярэдняй цытаце, а часам пад запустамі яўна разумеецца застолле: Ходыцца до цэрквы і знаемо, колы, батюшка кажа, начынаецца Вэлікы Пост... I тоды вжэ пэрэд тым Вэлікым постом робім запусты. Пшэважне в нэдэлю то вжэ до цэрквы ідэцца, то вжэ пэрэд нэдэлею робяцца тыя запусты... To вжэ в суботу тыя запусты зробяцца, бо в нэдэлю пойдыцца до цэрквы, a в понэділок вжэ пост\ У літаратуры сустракаюцца назвы zagowki [Gawel 2013, 82] і zaglowki [Podlasie 2016, 198] як уласцівыя для Пад
1 Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Ялоўка гм. Міхалова Беластоцкага пав. Падляшскага ваяв. ад Валянціны Кавалеўскай, 1941 г. н., правасл., мясц.
2 Зап. А. Ляшкевіч і Т. Уласевіч у 2022 г. у в. Сацы гм. Нараў Гайнаўскага пав. Падляшскага ваяв. ад Яўгеніі Андрэюк, 1932 г. н., мясц., правасл.
3 Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Тапілец ад Вольгі Дзмітрук, 1947 г. н., нар. і жыве ў в. Рыгораўцы гм. Орля Бельскага пав. Падляшскага ваяв., правасл.
203
ДАСЛЕДАВАННІ
ляшша, аднак аўтарка артыкулу не зафіксавала іх падчас уласных палявых даследаванняў.
Назву Масленіца як характэрную для праваслаўных традыцый усходнеславянскіх народаў апісвае А. Гавал [Gawel 2013, 82], На Падляшшы часцей сустракаюцца варыянты Мас(ь)ле(я)на, Масьліна: Масляна цэлы. тыждэнь1. Сустракаюцца ўяўленні, што Тры тыдні Масьлена2, якія перагукаюцца са звесткамі з Беларусі, калі семантычна выдзяляўся не толькі ўласна Масленічны тыдзень, а яшчэ два тыдні перад ім. Напрыклад: Тры нэдйлы такй чын. Тыждэнь Ляцкый пэршый, то зноў Дэдоўкй, послй тэй Масленый. To трй тыжнйўчйну (в. Аніскавічы Кобрынскага рна) [Масленіца 2020, 221], На Падляшшы часам кажуць пра Старазапусную, Мясапусную і Запусную нядзелі3, што папярэднічаюць Вялікаму посту. А. Гавал інтэрпрэтуе гэтыя найменні як моўную памяць пра існаванне да XIII ст. трохтыднёвага перадпосця [Gawel 2013, 82].
Для чацвярга на масленічным тыдні сустракаецца назва Валосе, Волосія4: Волосія чэтвэр перэд Запускі5. Католікі выкарыстоўваюць агульнапольскае найменне tlusty czwartek (тлусты чацвер). Характарызуючы песні, якія спявалі перад Вялікім постам на Беласточчыне, краязнаўца Мікола Гайдук класіфікаваў іх як «масленічныя (запусныя ці валосеўскія)» [Песні 1997, 314315]. Мабыць, «масленічная» ў гэтым азначэнні агульнабеларуская назва, а запусная і валосеўная мясцовыя, да таго ж найбольш распаўсюджаныя. Гэтыя творы даследчык занатаваў у гмінах Гайнаўка, Міхалова, Нараўка і Гарадок. Варта адзначыць, што песні, запісаныя Міколам Гайдуком у 19721985 гг„ на сённяшні дзень у памяці жыхароў даследаваных мясцовасцей не захаваліся.
На Падляшшы ведаюць назву карнавал, якой няма ў Беларусі, для пазначэння часу паміж Калядамі і постам, але, магчыма, гэта ўплыў агульнапольскай культуры:
Карнавал у нас называецца, як бы од Руздва до Посту Вэлікого, той пэрыёд такі, о, то забавы часта былі6.
[А казалі «карнавал»?] Карнавал то попольску. Карнавал ныхто так бардзо не вжывав такімі словамы. Говорылі «Масьлена» і «Месопусна»... To вжэ будэ карнавал. To вжэ можна будэ танцоваты, спэваты. По Роздве. [А казалі, што «карнавал» гэта больш каталіцкае?] Ну, католіцкі. У нас не говорат, не7.
1 Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Тапілец ад Веры Нічыпарук, 1940 г. н., правасл., жыве ў в. Маліннікі гм. Орля Бельскага пав. Падляшскага ваяв.
2 Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Случанка гм. Грудэк Беластоцкага пав. Падляшскага ваяв. ад Ніны Карповіч, 1931 г. н., правасл., мясц.
3 У арыгінальным тэксце Starozapustna, Mi^sopustna і Zapustna nedziela.
4 Падрабязней пра Валоссе і масленічны чацвер гл. [Ляшкевіч 2020, 7679].
5 Зап. А. Ляшкевіч у 2023 г. у в. Бабіна Гара гм. Нараўка Гайнаўскага пав. Падляшскага ваяв. ад Соф’і Скепка, 1942 г. н., правасл., мясц. Больш пра хранонімы кшталту Валоссе ў Беларусі можна прачытаць у дысертацыі аўтаркі [Ляшкевіч 2020, 7679].
6 Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Тапілец ад Веры Нічыпарук, 1940 г. н., правасл., жыве ў в. Маліннікі гм. Орля Бельскага пав. Падляшскага ваяв.
7 Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Тапілец ад Вольгі Дзмітрук, 1947 г. н., нар. і жыве ў в. Рыгораўцы гм. Орля Бельскага пав. Падляшскага ваяв., правасл.
204
Алена Ляшкевіч. КУЛІНАРНЫ КОД МАСЛЕНІЧНАЙ АБРАДНАСЦІБЕЛАРУСІIПАДЛЯШША
У іншых частках Польшчы гэты хранонім можа выціскаць традыцыйныя найменні святочнага перыяду: «Цяпер у Вялікапольшчы рэдка ўжываюць тэрмін zapusty. Маладыя людзі выкарыстоўваюць слова karnawal, якое не адносіцца да лакальных і рэгіянальных культурных традыцый, а хутчэй да традыцыі еўрапейскай” [Paprot 2016, 288]. А. Папрот адзначае таксама, што ў Вялікапольшчы ўжо рэдка ўжываецца і хранонім mi^sopust, які пазначаў апошні тыдзень карнавалу і асабліва яго апошнія тры дні [Paprot 2016, 289]. Хутчэй за ўсё, і на Падляшшы найменне karnawal з’явілася адносна позна пад уплывам заходнееўрапейскай культуры, бо «Карнавал пастарапольску зваўся запустамі» [Ogrodowska 2000, 119],