Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
1 Зап. А. Ляшкевіч і Т. Уласевіч у 2022 г. у в. Сацы гм. Нараў Гайнаўскага пав. Беластоцкага ваяв. ад Яўгеніі Андрэюк, 1932 г. н„ мясц., правасл.
2 Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Тапілец ад Веры Нічыпарук, 1940 г. н., правасл., жыве ў в. Маліннікі гм. Орля Бельскага пав. Падляшскага ваяв.
3 У арыгінале koto gospodyn wiejskich добраахвотная, самакіравальная і незалежная грамадскапрафесійная жаночая арганізацыя.
4 Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Случанка гм. Грудэк, Беластоцкага пав. Падляшскага ваяв. ад Галіны Паплаўскай, 1942 г. н„ правасл.
’ Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Ялоўка гм. Міхалова Беластоцкага пав. Падляшскага ваяв. ад Валянціны Кавалеўскай, 1941 г. н., правасл., мясц.
208
Алена Ляшкевіч. КУЛІНАРНЫ КОД МАСЛЕНІЧНАЙ АБРАДНАСЦІБЕЛАРУСІIПАДЛЯШША
У сучаснай польскай масавай культуры пончыкі выступаюць галоўным маркерам Тлустага чацвярга і, шырэй, Запустаў, якія ў вялікіх гарадах, уласна, рэдукуюцца да неабходнасці з’есці хаця б адзін пончык нават тым, хто звычайна не спажывае гэтыя кандытарскія вырабы.
Масленічныя застоллі
Т. Баранюк піша, што «карнавал гэта культурная рэакцыя супольнасці на вялікапосныя абмежаванні» [Baraniuk 1999, 10], Такая рэакцыя мае і практычнае, і сімвалічнае вымярэнне. Спажыванне вялікай колькасці ежы магічна мадэлявала будучае сытае жыццё. Людзі імкнуліся як бы «наесціся наперад» на час посту [Jelenska 1892, 76], Сустракаецца таксама думка, што на Запусты трэба есці дванаццаць разоў [Внуковіч 2014, 412], У Віцебскай губ. бытаваў жарт, што на Загавіны абвязваюцца лыкам і ядуць, пакуль яно не парвецца [Аннмелле 1854, 230], Такая ж матывацыя накрыць багаты масленічны стол наесціся наперад паўтараецца і ў сучасных запісах: У Запусты сала ядуць на цэлы пост [Басько, Кухаронак 2006, 86]. Зафіксавана таксама наступнае павер’е: «...у апошні дзень Масьленіцы нядзелю трэба есьці сем разоў, па ліку тыдняў у Вялікім посце, а адвечарам сям’я ў поўным складзе павінна загаўляцца» [Шлюбскі 1927, 60]. Тут акцэнт робіцца на неабходнасці сям’і сабрацца поўным складам. Ідэя паўнаты сям’і перагукаецца з багаццем святочных страў («паўнатой» стала) і закладае такую ж «паўнату», дабрабыт на наступны год.
М. М. Косіч адзначае супярэчнасць паміж уяўным дабрабытам што апісваецца ў масленічных песнях, і фактычным станам рэчаў:
...хоць Маслянка і названая «палмзухой», але на самай справе ў гэтыя дні ў сялян вялікае сухаедзенне: бабы скардзяцца, што няма чым «стравы заправляць», салам грэх, малака і масла не маецца, таму што бедныя каравёнкі яшчэ не ацяліліся. Адно толькі і берагуць яны да маслянкі гэта сабраны ўлетку сухі салёны тварог, які, разбоўтваючы, кладуць у боршч, у вадкую кашу, у бульбу і ва ўсе іншыя стравы. У каго няма гэтага тварагу, тыя запраўляюць канапляным алеем. Але ў большасці няма ўжо да маслянай ні таго, ні другога, а таму вараць «ннцнмнйцу», якая на погляд нашага селяніна зусім не недахоп. Ён есь яе прыгаворваючы, «я за тое дзякуй Богу, абы хлебг быу, а якт> хлебушка нема, ва ндзе гора» [Коснч 1901,256].
У большасці выпадкаў этнографы канца XIX пачатку XX ст. усё ж апісваюць сапраўды багаты па тых часах масленічны стол [Земляробчы 2003,141,142; Романов 1911, 3536; Шейн 1887, 115].
У вялікай частцы апісанняў масленічнае застолле ў Беларусі было сямейным. Аднак сустракаюцца таксама аповеды пра баляванні ў суседскасяброўскім коле, падобныя да тых, што запісаныя на Падляшшы:
На Запусты сабіраемса ў адну хату пяць сямей ці колькі, да хто што прынясом паставім, пап’ём, паядзім, паём, гуляем, да й па дамам1.
1 АІМЭФ. Ф. 9. Воп. 5. Спр. 45. Арк. 15. Зап. В. I. Басько ў 2005 г. у в. Іванкаўшчына Мазырскага рна Гомельскай вобл. ад Хрысціны Мікітаўны Суханіцкай, 1914 г. н., Надзеі Паўлаўны Патапенкі, 1928 г. н., Таццяны Паўлаўны Гусак, 1925 г. н., нар. у в. Мышкова.
209
ДАСЛЕДАВАННІ
Запусты то жа сабіраліся ў хаты, іродных і саседзяў1.
У нас адзначалі толька Запусты. Збіраліся суседзі, старэйшыя сабе, моладзь сабе, зносілі стравы, выпіўку і гасцяваліся [Басько, Кухаронак 2006, 87].
Святочнае застолле галоўны элемент сучасных Запустаў на Падляшшы: у памяці людзей 19301950х гг. нараджэння амаль не захавалася іншых элементаў святкавання, акрамя бяседы, хаця ў этнаграфічных крыніцах згадваюцца таксама разнастайныя забавы моладзі і абрадавае пераапрананне [Gawel 2013, 8290]. Такая сітуацыя не ўнікальная для Польшчы: напрыклад, Б. Росек, апісваючы запуснае рытуальнае пераапрананне ў ваколіцах Жыўца (паўднёвая Польшча), палічыла патрэбным адзначыць, што хаця запустныя звычаі зніклі з жывога бытавання і захоўваюцца толькі ў рэпертуары фальклорных гуртоў, «сучасныя астаткі2 і далей аднак багатыя на ежу і напоі» [Rosiek 2009, 71].
На Падляшшы ў 20222023 гг. распавядалі пра сямейныя застоллі ці баляванні з аднавяскоўцамі ў будынках дамоў культуры, добраахвотных пажарных брыгад3. Арганізатарамі грамадскіх святкаванняў выступаюць такія брыгады ці ўжо згаданыя вышэй колы вясковых гаспадынь. Склад удзельнікаў такіх бясед у вялікай частцы аповедаў выступае як залежны ад іх полу ці матрыманіяльнага статусу, напрыклад, моладзь збіралася на Запусты, а жанатыя не, альбо балявалі толькі маладыя жанатыя пары, ці жанатыя асобна ад моладзі: Замужнія там самі ў хате троха справлялі. А дявчата і хлопцы то выпівалі, ігралі, танцавалі\ Запісаны аповед, як жанчына рабіла застолле для сваёй дачкіпадлетка і яе сябровак; ёсць звесткі таксама пра святкаванні, у якіх удзельнічалі толькі мужчыны. Найбольш інфармацыі пра застоллі, на якія збіраліся жанатыя пары незалежна ад узросту. Вось, напрыклад, тыповы расповед:
Збіралісе все бабьі, пары, мужчына з жонкою. Зговорваліся вжэ, шыковалі штось там які закускі, яства, всё зносілісе все, наймалі музыканта, о, і співалі, гулялі цэлу ноч! To была Масьлена звалося... To вжэ конец Масьленой... перэд постом остатні дэнь... Православные... To в суботу рачэй робілі. Як Вэлыкы пост завшэ зачынаецца в понэділок, то мы в суботу, каб ужэ нам можно было і вночы, бо там после вжэ захватіш Вэлікого посту, як у недэлю зачнэм. I весялб проводілі. [А як выбіралі ў каго збірацца?] To выбіралі ў кого хата така ббльшая. Пузней у нас ужэ светліца такая стала... Так ужо семдзесятэ рокі5.
У большасці выпадкаў суразмоўцы апісваюць запусныя застоллі, якія нічым не адрозніваюцца ад бясед на іншыя святы. Але ў Грудку (Беластоцкі павет)
1 АІМЭФ. Ф. 9. Воп. 5. Спр. 45. Арк. 24. Зап. у в. Касцяні Слонімскага рна Гродзенскай вобл. ад Валянціны Васільеўны Сіпайла, 1935 г. н., нар. у Валожынскім рне Мінскай вобл., тут з 1995 г.
2 У арыгінале ostatki назва апошніх дзён перад Вялікім постам.
3 Папольску «ochotnicza straz pozarna». Часта такія будынкі адначасова выконваюць функцыю сельскага клуба.
4 Зап. А. Ляшкевіч і Т. Уласевіч у 2022 г. у в. Сацы гм. Нараў Гайнаўскага пав. Беластоцкага ваяв. ад Яўгеніі Андрэюк, 1932 г. н., мясц., правасл.
5 Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Грудэк Беластоцкага пав. Падляшскага ваяв. ад Анны Гогель, 1947 г. н., правасл., у Грудку жыве з 1968 г.
210
Алена Ляшкевіч. КУЛІНАРНЫ КОД МАСЛЕНІЧНАЙ АБРАДНАСЦІБЕЛАРУСІIПАДЛЯШША
Запускі ў Грудку Беластоцкага павета. 1970я гг. 3 альбома Анны Гогель
атрымалася знайсці ў сямейным альбоме Анны Гогель здымкі сцэнак з імітацыяй вяселля, якія разыгрывалі падчас запустных застолляў, і запісаць расповед гаспадыні пра іх:
Камэдыі рабілі... To ў сярэдзіне <вечара> яшчэ было. Потым як мужчыны нап’юцца ўжо <не зробіш сцэнкі>. Міне прыбралі за маладую, а гэту Ніну за молодого, бо мае капялюша. Такую пару з нас зрабілі. [А лялька гэта нібы ваша дзіця?] Ну. Так. [А што вы рабілі як маладыя?] Цалаваліса. Ну, такую сцэнку рабілі. Тая слово скажа, тая слово, і спяваем... Посвоему, ніхто не гаварыў у нас папольску1.
1 Зап. А. Ляшкевіч у 2022 г. у в. Грудэк Беластоцкага пав. Падляшскага ваяв. ад Анны Гогель, 1947 г. н., правасл., у Грудку жыве з 1968 г.
211
ДАСЛЕДАВАННІ
У сучаснай польскай масавай культуры сямейныя альбо сяброўскія застоллі на Запусты не прадстаўленыя. Звычайна сям’я збіраецца на калядную вячэру 24 снежня, на сняданак у велікодную нядзелю, часам таксама на вячэру 1 ці 2 лістапада. Рысы супольнага застолля можа мець спажыванне пончыкаў у Тлусты чацвер, калі нехта з сямейнікаў купляе іх на ўсіх родных і прыносіць дадому. Ужо не рыхтуюць спецыяльны святочны стол, які калісьці быў галоўнай характэрнай рысай гэтага дня [Ogrodowska 2000, 123].
А. Тэста пералічвае сімвалічныя функцыі, якія мела супольнае святочнае застолле, у тым ліку падчас карнавалу: нейтралізацыя эфекту дэфіцыту ежы ў штодзённым жыцці, сацыялізацыя і катарсіс удзельнікаў [Testa 2021, 37], У беларусаў бяседа выступае адным з галоўных сімвалаў свята і разам з пазначанымі функцыямі ўвасабляе сам масленічны час.
Высновы. Т. А. Агапкіна лічыць, што кулінарны код у масленічнай абраднасці пераважае над усімі астатнімі «мовамі культуры» і што «такога паслядоўнага выкарыстання хранонімаў, матываваных кулінарнай тэматыкай, няма ні ў адным іншым цыкле славянскага календара» [Агапкмна 2002, 199]. Прааналізаваўшы апісанні масленічнай абраднасці ў Беларусі і на Падляшшы, варта пагадзіцца з думкамі маскоўскай даследчыцы. Кулінарны код адзін з асноўных у масленічным абрадавым цыкле: праз яго «праграмуецца» дабрабыт сялянскай гаспадаркі на наступны год, з яго дапамогай утвараецца большасць мясцовых назваў свята ў Беларусі і на Падляшшы.
Спажыванне вялікай колькасці ежы сімвалічна ўплывае на дабрабыт сям’і ў наступным годзе паводле прынцыпаў магіі падабенства. Па ўсёй Беларусі як святочная масленічная ежа выступаюць малочныя прадукты і бліны, аднак у мясцовых традыцыях могуць маркіравацца як масленічныя таксама іншыя стравы. У Паўночнай Беларусі і на Смаленшчыне запісаны звесткі пра адмысловую страву пад назвай масленка, якая адсылае да перыяду, калі яна гатавалася. Ужыванне мясных прадуктаў на тыдні перад Вялікім постам мае канфесійныя і мясцовыя асаблівасці: пра мясныя стравы як абавязковыя кажуць католікі, а таксама інфарманты, канфесійная прыналежнасць якіх не пазначана, пераважна з Заходняй Беларусі. Забарона ўжываць мяса абумоўлена ўплывам праваслаўнай царквы і лакальнымі традыцыямі. На Падляшшы падчас даследаванняў 20222023 гг. амаль не зафіксавана згадак пра спецыяльныя масленічныя стравы, а застоллі перад Вялікім постам не адрозніваюцца ад бясед на іншыя святы, але застаюцца характэрнай рысай Масленіцы на Падляшшы. Агульнапольская традыцыя есці пончыкі ў Тлусты чацвер уплывае на падляшскія звычаі: з’яўляюцца публікацыі з рэцэптамі ў прэсе і нават павер’і, што спажыванне пончыкаў прынясе дабрабыт. Масленічныя застоллі ў Беларусі часцей былі сямейнымі і радзей сяброўскасуседскімі, а на Падляшшы наадварот.