Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
У дысертацыі «Беларуская Масленіца: семантыка, сюжэты, рэгіянальналакальныя асаблівасці», абароненай у 2020 г„ найбольшая ўвага надаецца вербальнаму, акцыянальнаму і прадметнаму кодам масленічнай абраднасці [Ляшкевіч 2020]. Між тым кулінарны код займае значнае месца і, на думку антраполага А. Тэста, хоць і звязаны з акцыянальным, праз значнасць сферы харчавання падчас карнавалу «можа разглядацца як аўтаномны сімвалічны код, хоць і адзінасутны з усімі астатнімі» [Testa 2021, 31].
Для выдання «Масленіца. Абрад. Песні. Напевы» ў серыі «Беларуская народная творчасць» была распрацавана класіфікацыя матэрыялу, якая адлюстроўвае найбольш істотныя складнікі масленічнай абраднасці: Дзедавы тыдзень і Масленічныя Дзяды, абыход двароў, ушанаванне павітух, дзеянні з калодкай і сінанімічнымі прадметамі, абрадавае пераапрананне, ігрышчы і рытуальныя бясчынствы моладзі, гульні (у тым ліку пахавальныя), гуканне вясны, гушканне на арэлях / скаканне на дошцы, катанні, прыкметы і варажба, забароны і прадпісанні, стравы і застоллі, гасцяванні і кірмашы, масленічныя вогнішчы, звычаі пачатку Вялікага посту, прыгаворы і прыказкі, песні (жартоўныя, дражнілкі, любоўныя, сямейнапобытавыя, апяванне рэалій свята) [Масленіца 2020] 
198
Алена Ляшкевіч. КУЛІНАРНЫ КОД МАСЛЕНІЧНАЙ АБРАДНАСЦІБЕЛАРУСІIПАДЛЯШША
стравы і застоллі займаюць важнае месца ў беларускім масленічным абрадавым цыкле [Масленіца 2020, 386395].
У канцэпцыі М. Бахціна аб’яданне выступае як адна з рыс народнасвяточнай сістэмы вобразаў, уласцівых і часу карнавалу. На карнавальным пляцы матэрыяльнацялесны ніз перамагаў штодзённую ўзнёсласць і рацыянальнасць, што праяўлялася ў тым ліку ў празмерным спажыванні ежы і напояў [Бахтмн 1965]. Адзін з галоўных даследчыкаў карнавалу ў Польшчы, тэатразнаўца В. Дудзік выказвае думку: «Праз уяўненне таго, што падлягае штодзённай табуізацыі, як нястрыманасць у ежы і піцці... карнавальныя практыкі былі б відам сімвалічнай рэакцыі на  ужываючы тэрміналогію Фрэйда  рэпрэсіўны характар культуры», але адразу ж адзначае, што сацыяльны аспект у тлумачэнні сутнасці карнавалу здаецца яму больш істотным за псіхалагічны, а часовае ўсталяванне «свету навыварат» інстытуцыялізуе непарадак [Dudzik 2005, 105], Аб’яданне інтэрпрэтуе як парушэнне штодзённага парадку А. Тэста: «...празмернае спажыванне і, адпаведна, марнатраўства, якія характарызавалі рытуальны час карнавалу, фактычна структуравалі двайную апазіцыйную розніцу з пазацырыманіяльным і несвяточным часам звычайнасці: падчас карнавалу нармальныя адносіны са сферай харчавання (і звязанымі з ёй практыкамі і нормамі) былі перавернуты і кадыфікаваны праз пэўны від ежы, мяса, і пэўны від мяса, свініну» [Testa 2021, 3435],
Артыкул напісаны на аснове апублікаваных крыніц, архіўных і палявых матэрыялаў, сабраных у Беларусі і ва ўсходнепольскім рэгіёне Падляшша, дзе на мяжы з Беларуссю жывуць у тым ліку этнічныя беларусы (згодна з картамі Я. Ф. Карскага, М. В. ДоўнарЗапольскага, Р. Ф. Эркерта і А. Ф. Рыціха ўсходняе Падляшша з’яўляецца часткай беларускай этнічнай тэрыторыі [Атлас 2004, 76]). Палявыя даследаванні на Падляшшы праводзіліся ў 20222023 гг. у Беластоцкім і Гайнаўскім паветах (Міхалова, Грудэк і вёскі вакол іх, а таксама вёскі Ялоўка, Семяноўка і Бабіна Гара), зусім блізка ад мяжы з Беларуссю. Большасць размоўцаў можна аднесці да наступных катэгорый:
праваслаўныя, якія самавызначаюцца як беларусы альбо палякі;
жанчыны, што нарадзіліся ў праваслаўных сем’ях, але выйшлі замуж за католікаў і пачалі хадзіць у касцёл;
католікі, якія самавызначаюцца як палякі.
Усе размовы праводзіліся пабеларуску: пытанні задаваліся на літаратурнай мове, а інфарманты адказвалі на мясцовай гаворцы. У цытатах захаваны дыялектныя асаблівасці.
Назвы свята
У беларускай літаратурнай мове прынятая назва свята Масленіца, хаця ў некаторых лакальных традыцыях (пераважна ў Заходняй Беларусі) яна асацыюецца хутчэй з сучаснымі масавымі гуляннямі, з мерапрыемствамі, арганізаванымі работнікамі культуры, а не з даўнімі мясцовымі звычаямі1. У нека
1 Пра гэта можна прачытаць падрабязней у артыкуле аўтаркі [Ляшкевіч 2016],
199
ДАСЛЕДАВАННІ
торых мясцовасцях назва Масленіца папросту ўспрымаецца як чужая. У гэтым святле вельмі ілюстратыўныя наступныя запісы:
У нас Масленіцы не было. Святкавалі Папелец1.
Я з Заходняй Беларусі. He ведаю такога свята  Масленіца. Мая мама таксама нічога пра яго не казала. У нас былі Запусты2.
Масленіцуўнас не празнавалі... Улас быў, так і празнавалі [Масленіца 2020,409], У нас Масленіца не адзначалася, гэта ў нас называлася Валося. Гэта быў чацвер перад Запускамі [Масленіца 2020, 413].
Найбольш распаўсюджаная ў Беларусі назва для перыяду перад Вялікім постам  Масленіца і яе дыялектныя варыянты Масленка, Маслена(я), Маслены(ая) тыдзень (нядзеля). Толькі на Заходнім Палессі, дзе назіраецца найбольшая разнастайнасць хранонімаў, зафіксаваны назвы Масніца, Масна нядзеля, Маслеца. Назва Масленіца ўтворана ад наймення масла, якога шмат спажываюць у гэты перыяд. У Беларусі сустракаецца таксама хранонім Сырніца3, ад сыр  таксама характэрная для свята ежа.
Запускі  як назва апошняга дня перад Вялікім постам  зафіксавана ў басейне Нёмана і Шчары, а таксама па цячэнні Прыпяці і на Заходнім Палессі. Арэал распаўсюджвання гэтай назвы працягваецца на Падляшшы. Хранонім Запусты сустракаецца на Панямонні і Падзвінні, а Запўсты  у басейне Віліі. Ва Усходняй Беларусі ў асноўным казалі Загавіны і Загвіны [Ісачанкава 2001a, 51, 60]. Апошняя назва паходзіць ад дзеяслова, што апісвае масленічнае харчаванне ў адрозненне ад поснага: (за)гавёць і сустракаецца таксама на Віленшчыне ў форме Загаўлены: Ну на Запусты збіраяцца тэж таксама ўжо гавеяць. Эта ўжо Загаўлены. Ну ўжо гавеяць там жаж. [Внуковіч 2016, 446], Такім чынам, антонімам да (за)гавёць будзе разгавецца  выйсці з посту, пачаць ужываць няпосную ежу. Этымалагічны слоўнік рускай мовы падае такія ж значэнні і даводзіць, што словы выводзяцца ад праславянскага кораня:
От рус.цслав., др.рус. загов,тй,  jo ‘начать говеть, постнться’ мз за° н говітй, ію м говлю ‘благоговеть’, ‘воздержлваться’, ‘постмться’ < прасл. *goveti, *govjq (затем ★govejp) ‘относмться с уваженмем, боязнью’, ‘способствовать, благопрлятствовать’, (вост. л южн.) ‘воздержлваться (от еды, пнтья)’ [Аняклн 2023, 193],
Хранонім Запусты стаіць у некаторай ступені асобна ад іншых намінацый святочнага перыяду. Ёсць тэндэцыя разглядаць яго або як прыналежны вузкалакальнай традыцыі беларусаўкатолікаў у паўночназаходняй частцы краіны з адметнай абрадавай часткай, або як больш арганічную, чым Масленіца, ужы
1 Зап. A. I. Ляшкевіч у 2016 г. у Мінску ад Г. А. Гурло, культработніцы з Капыльскага рна Мінскай вобл.
2 Зап. A. I. Ляшкевіч у 2019 г. у Мінску ад I. Л. Капылова, 1967 г. н., нар. у Пастаўскім рне Віцебскай вобл.
3 АІМЭФ. Ф. 8. Bon. 1. Спр. 47. Сш. 1. Арк. 2630. Зап. М. Я. Грынблат у 1960 г у в. Бачышча Мішневіцкага с/с Сіроцінскага рна (цяп. Шумілінскі рн) Віцебскай вобл. ад Ганны Іванаўны Кандрацьевай, 1893 г. н., непісьм.
200
Алена Ляшкевіч. КУЛІНАРНЫ КОД МАСЛЕНІЧНАЙ АБРАДНАСЦІБЕЛАРУСІIПАДЛЯШША
ваную ў гістарычных крыніцах назву [Барвенава 2012]. Арэал распаўсюджвання гэтага храноніма ў Беларусі прымыкае да польскага, а паза паўночназаходняй часткай краіны назва Запусты сустракаецца ў адзінкавых фіксацыях у Камянецкім1, Кобрынскім, Маларыцкім, Брэсцкім [Толстая 2005, 101102], Бярэзінскім [Ісачанкава 2001a, 60], Мазырскім2, Жыткавіцкім3 рнах.
У Польшчы zapusty  самая распаўсюджаная назва перыяду перад Вялікім постам. Першая версія яе паходжання  што гэта другасная форма ад migsopust, якое, у сваю чаргу, з’яўляецца калькай  перакладам з лацінскага carnis privium і італьянскага carnevale, carnem levare  «развітанне з мясам». Другая версія, якую падтрымлівае этнограф Т. Баранюк,  ад старапольскага zapust, што значыць «маладое дрэўца, якое расце на месцы ссечанага старога» і pust  «лес, бор». Спасылаючыся на даследаванні У. Тапарова, які даводзіў, што корань pusу індаеўрапейскіх мовах пазначаў «узрастанне раслін, квітненне», Т. Баранюк выказвае думку, што «zapust выражае пэўны стан прыроды: маладое, якое вырастае на месцы старога». У календары, такім чынам, гэта слова ілюструе пераход ад перыяду карнавалу да посту, зразуметы як «адраджэнне, штогадовая актуалізацыя ў абрадавых практыках». У такім выпадку ўжо значэнне храноніма mi^sopust тлумачыцца як другаснае, «якое пад уплывам касцёльнай лаціны дапаўняе сэнс zapust і pust паняццем mi^so» [Baraniuk 1999, 7, 1213],
Думкі Т. Баранюка аспрэчвае В. Дудзік, разважаючы, «чаму карнавал толькі ў славянскіх краінах (і мовах) павінны быў бы выводзіць сваю назву з батанічнага ядра, не маючы адпаведніка ў першасных назвах запустаў, якія функцыянуюць у раманскіх ці германскіх мовах» [Dudzik 2005, 30], А. Гавал адзначае, што «паходжанне тэрміна zapust не да канца высветленае», а тэорыю Т. Баранюка акрэслівае як «адну з цікавых інтэрпрэтацый» [Gawel 2013, 82], Улічваючы, што ў Беларусі хранонімы Запусты, Запускі і Загавіны могуць адносіцца не толькі да пярэдадня Вялікага посту, але і іншых  Піліпаўскага, Пятроўскага, Спасаўскага [Толстая 2005, 99102], версія Т. Баранюка патрабавала б дадатковых даследаванняў.
Адпаведна этымалагічнаму слоўніку рускай мовы:
«Суіц. запускі ‘заговенье’ XV в. ~ XIII в. (СлРЯ XI—XVII 5:281), блр. запускі мн„ ст.блр. запускі мн. ‘то же’ (ГСБМ 11:114), вероятно, девербатпв от глаг. запустйтй/ запускатй в знач. тнпа ‘сделать свободным, прмгодным для мспользованйя’ (ср. СлРЯ XVIII 8: 70), т. е. ‘заговенье’ = ‘время полной свободы в еде’. Нз блмзкнх форм ср. взапускй° ‘наперегонкн’ (РЭС 7:106) н дмал. запуск в разных знач. (СРНГ 10:367).
1 АІМЭФ. Ф. 9. Воп. 5. Спр. 45. Арк. 45. Зап. A. I. Ляшкевіч і Ю. Ю. Атрошчанка ў 2019 г. у в. Вайская Камянецкага рна Брэсцкай вобл. ад Вольгі Мікалаеўны Тур, 1940 г. н„ нар. у в. Праходы.
2 АІМЭФ. Ф. 9. Воп. 5. Спр. 45. Арк. 15. Зап. В. I. Басько ў 2005 г. у в. Іванкаўшчына Мазырскага рна Гомельскай вобл. ад Хрысціны Мікітаўны Суханіцкай, 1914 г. н„ мясц., Надзеі Паўлаўны Патапенкі, 1928 г. н., мясц., Таццяны Паўлаўны Гусак, 1925 г. н., нар. у в. Мышкова.