Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
Хацелася б адзначыць, што абноўленыя абразы, хоць у большасці выпадкаў, з пункта гледжання інфармантаў, прасветленыя дзякуючы нейкай звышнатуральнай ці цудоўнай падзеі, афіцыйна не могуць лічыцца цудатворнымі. Нягледзячы на тое, што амаль пастаянна такія абнаўленні выклікалі паломніцтва, нам, прынамсі, на Вілейшчыне, не ўдалося зафіксаваць ніводнага пацверджанага выпадку рэальнага ацалення. Магчыма, што толькі ў в. Казлы рабіліся захады лекавання нейкай «расой» ад абноўленай скульптуры, якой жанчыны стараліся памачыць пальцы. У любым выпадку перад намі ў першую чаргу стаяла задача сабраць як мага больш звестак пра факты цуду без навешвання на гэтыя аб’екты якіхнебудзь ярлыкоў. Скрупулёзнай інтэрпрэтацыяй можа цалкам заняцца і будучае пакаленне даследчыкаў, але менавіта цяпер мы яшчэ можам запісаць унікальныя апавяданні з першых вуснаў. Варта дадаць, што да нас гэтай працай з невытлумачальнай прычыны наогул ніхто не займаўся.
Мяркуючы па сабраным матэрыяле, можна зрабіць выснову, што па тэрыторыі Беларусі пракацілася некалькі своеасаблівых хваль абнаўленняў гэта значыць шэраг лакальных успышак абнаўленняў абразоў, што распаўсюджваецца на пэўнай (даволі шырокай) тэрыторыі і абмежаваны канкрэтнымі часавымі рамкамі [Бутов 2018, 8], Акрамя абразоў, абнаўляліся таксама распяцці на прыдарожных крыжах, фігуры святых, абраз на могілкавых крыжах і каля крыніц і г. д. Менавіта адгалоскі такіх праяў дагэтуль паўстаюць у апавяданнях інфармантаў. Для Вілейскага раёна таксама можна вылучыць некалькі своеасаблівых гістарычных вех, калі пра цуды расказвалі больш, чым у іншыя часы. На тэрыторыі раёна мы, магчыма, адзначылі адзін з самых першых выпадкаў абнаўленняў у Беларусі (в. Губы), які адносіцца да канца XIX ст.; праўда, інфармант (у пераказе праз некалькі пакаленняў сваякоў) назваў гэта «свячэннем іконы» без якойнебудзь канкрэтыкі. Аналіз іншых тэкстаў дазваляе гаварыць, што большасць абнаўленняў абразоў адбылася тут пачынаючы з першых пасляваенных гадоў да другой паловы 1950х гг., а таксама ў сярэдзіне 1960х, і толькі крыху іх адзначана намі ў пачатку 2000х і 2010х гг.
Большасць інфармантаў, якія ў дзяцінстве хадзілі ў незнаёмы дом паглядзець на цуд, дакладна не ўспомнілі, што за абраз яны там бачылі. Менавіта таму ў нашых запісах вельмі мала канкрэтных звестак пра абноўленыя абразы, часцей гэта наогул толькі ўказанне на тое, што ў гэтай мясцовасці калісьці была такая падзея.
221
АГЛЯДЫ
Прааналізаваўшы наяўныя даныя, таксама можна адзначыць, што, як і ў іншых частках краіны, інфарманты згадваюць успышкі святла, якія суправаджалі абнаўленне, напрыклад, у в. Калодчына і, відаць, у ваколіцах в. Крыніца. А ў в. Губы абраз таксама заззяў, але вось абнавіўся ён ці не, сямейнае паданне такую дэталь не захавала. У в. Студзёнкі нам удалося запісаць таксама даволі цікавае назіранне адной жанчыны, якая сцвярджала, што абразы абнаўляліся толькі ў вёсках, дзе былі каплічкі, ці ж толькі ў саміх гэтых каплічках. I, хоць гэта не зусім дакладна, усё роўна абнаўленне ў каплічках гэта даволі характэрная мясцовая асаблівасць, адзначаная, напрыклад, у вв. Каралеўцы і Казлы, дзе ў каплічцы абнавілася і заміраточыла фігурка Маткі Боскай. Акрамя вёсак Вілейскага, такія выпадкі апісаны яшчэ ў вв. Ноч і Чудзін Ганцавіцкага рна.
Пры жаданні інфармант, доўга ўзіраючыся ў свой абраз, пад уплывам іншых апавяданняў мог выявіць на ёй прыкметы абнаўлення, на якія пры іншым раскладзе не звярнуў бы ўвагі. Вельмі добра гэта прасочваецца ў аповедзе Я. К. Жук з в. Крыніца Вілейскага рна. Прычым не раз пацвярджалася, што нават у адной вёсцы пра такую падзею маглі ведаць толькі блізкія сваякі. Напрыклад, Н. У. Верамей з в. Засценкі паведаміла, што яе родныя вырашылі не выносіць інфармацыю пра гэта за межы сям’і, адпаведна, і паломніцтва сюды не было.
Абнаўленне гэта перш за ўсё вельмі індывідуальная з’ява і, з пункта гледжання некаторых інфармантаў, можа перажывацца персанальна кімнебудзь. У гэты момант трэба проста назіраць за тым, што адбываецца. У адным з расповедаў абраз не абнавіўся да канца зза таго, што відавочца раней часу апавясціў пра гэта іншым людзям, яшчэ і ў грубых выразах.
Акрамя абнаўлення абразоў, удалося сабраць звесткі аб некалькіх абнаўленнях крыжоў Пры апісанні выпадку ў в. Даўгінава ў аповедах інфармантаў можна вылучыць матывы, характэрныя аналагічным сведчанням не толькі ў Беларусі, але ў Расіі і Украіне (абнаўленне ў кірмашовы дзень, з’яўленне «дымка» і г. д.) [Бутов 2017,2124], Абнаўленне і праступанне міры на скульптуры ў в. Казлы ўнікальныя тым, што аналагічных запісаў ва ўсім нашым масіве даных выявіць не ўдалося. Лічылася, што скульптуры, якія «плачуць», больш характэрныя для Заходняй Еўропы, у прыватнасці, Італіі, але не для Беларусі.
У назве артыкула мы ўмоўна ўказваем «непрызнанасць» усіх гэтых цудаў, паколькі названыя яны так не Царквой, а пераважна самімі інфармантамі. Афіцыйнай пазіцыі беларускага духавенства з нагоды гэтых абразоў пакуль няма, толькі адзін з іх той, што абнавіўся ў 2000 г. у в. Есьманаўцы, быў перанесены з хросным ходам у царкву аг. Вязынь. Будзем спадзявацца, што ў будучыні нам удасца дапоўніць і пашырыць наш каталог новымі фактамі, а таксама вылучыць усе характэрныя менавіта для гэтага рэгіёна матывы, звязаныя з абнаўленнем абразоў. Нягледзячы на тое, што праца па каталагізацыі вядзецца намі ўжо даволі доўга, можна меркаваць, што гэта толькі верхавіна айсберга і самыя цікавыя знаходкі нас яшчэ чакаюць наперадзе.
222
Ілья Бутаў. КАТАЛОГ НЕПРЫЗНАНЫХ ЦУДАЎ ВІЛЕЙШЧЫНЫ
КАТАЛОГ
Абнаўленні абразоў
Вёска Бараўцы (I)1
Паводле інфармацыі Г. П. Зелянко, абраз тут абнавіўся ў 19561957 гг.: Тады казалі ў гэных вёсках, ці яны там веруюшчые моцна былі, абнаўляліся іконы. Дык надта дзіўна нам было. Аднак паколькі вёска была размешчана даволі далёка ад населенага пункта інфарманткі, тая туды не хадзіла і ведае пра гэта толькі па расповедах2.
Аграгарадок Вязынь/Есьманаўцы (1+1?)
Упершыню запіс пра абнаўленне абраза Укрыжавання ў аг. Вязынь мы зрабілі ў 2016 г. у в. Паняцічы3. Толькі ў 2018 г. нам удалося падрабязна распытаць відавочцаў пра гэты выпадак. Падзея мела месца ў 2000 г„ і ў ёй як найбольш выявілася праламленне гісторыі народнай свядомасцю. Нягледзячы на тое, што амаль усе называлі гэты абраз «вязынскім», фактычна абраз абнавіўся не ў самой Вязыні, а ў в. Есьманаўцы, якая амаль ушчыльную прымыкае да яе, у Ніны Нарэйка. У вязынскай Пакроўскай царкве нам распавялі, што, паводле слоў іх прыхаджанкі, аднойчы, калі тая вярнулася дадому, муж ёй сказаў, што ў іх доме нібыта пачуўся стрэл або моцны трэск. Людзі спачатку не надалі гэтаму значэння, а потым праз некаторы час яны ўбачылі абноўлены абраз, якая ляжыць на канапе: Там дйванчнк стоял, ляжыць вот так... Гвоздь такй бальшы, u так u лежйт она, раз u обновленная вся была. В то время ohu u не прйдалй значенйя, не посмотрелй. Нменно на Преображенйе она преобразйлась. Патом мы пашлй крестным ходом туда. М она эту йконку решйла, ну, подарйть храму, потому что не знаю, в какйе она рукй попадет4. Паводле слоў блізкіх сваякоў сям’і, у якой адбылося абнаўленне, «баба Ніна» (Ніна Нарэйка) пайшла на Спас у царкву, а калі вярнулася, «дзед Міша» (Міхаіл Нарэйка) паведаміў ёй: Во, баба Ніна, у нас ікона звалілася. 3 гваздзём звалілася на дзіван. Ікона, якая дасталася ад брата, што жыве ў Вільні, і якая была да свайго падзення практычна чорнай, стала ў адно імгненне надта яснаяясная. Пасвятлелы абраз пасля гэтага перадалі ў Пакроўскую царкву, дзе ён захоўваецца да сёння5. Гэтаму выпадку
1 У дужках указаная меркаваная колькасць абноўленых абразоў у вёсцы, знакам пытання пазначаныя спрэчныя выпадкі.
2 Зап. I. Бутаўу 2017 г. ад Галіны Пятроўны Зелянко, 1935 г. н., в. Рудня Смаргонскага рна Гродзенскай вобл.
3 Зап. I. Бутаў, В. Гайдучык у 2016 г. ад Марыі Давыдаўны Мядзвецкай, 1941 г. н., в. Паняцічы Вілейскага рна Мінскай вобл.
4 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад Раісы Паўлаўны Чурыла, 1947 г. н., аг. Вязынь Вілейскага рна Мінскай вобл.
5 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад Людмілы Васільеўны Соніч, 1945 г. н., в. Есьманаўцы Вілейскага рна Мінскай вобл.
223
АГЛЯДЫ
Абраз Укрыжавання, які абнавіўся ў 2000 г. у в. Есьманаўцы Вілейскага рна. Захоўваецца ў Пакроўскай царкве ў в. Вязыні. 2018 г. Фотаздымак аўтара
таксама прысвечана некалькі артыкулаў у газетах [Ефммова 2002, 1617; Жаўняровіч 2008, 5, 7], Прычым у іх было сказана, што ўсё адбылося перад Вялікаднем. Тое, што абраз абнаўляецца не сам, а ў выніку нейкіх падзей (падзенне, рамонт у хаце, праціранне паверхні ад пылу, перанос у іншае памяшканне і г. д.), матыў, які ўзнік у наш час, прыкладна з пачатку 1990х гг. [Бутов 2018, 141; Бутов 2020, 44].
Невядома, пра той жа ці іншы выпадак абнаўлення абраза ў гэтым населеным пункце згадаў у сваёй размове М. I. Соніч: Iў Вязыні там дзето абнавілісь іконы, у цэркаў здалі. Са слоў інфарманта, было гэта «пасля вайны»1. Аднак у Вязынскай царкве цяпер ёсць толькі адзін абраз, які лічыцца абноўленым.
Вёска Губы (1?+1)
Згодна з сямейнай легендай, якую паведаміў вілейскаму краязнаўцу А. П. Зайцаву А. Ф. Сарока, у яго прадзеда, Аўдзея Іосіфа, у канцы XIX ст. пры маленні ноччу адбылося «свячэнне іконы» велікамучаніка і лекара Панцеляймона2. Хоць свячэнне часта суправаджае абнаўленне, гаварыць дакладна пра апошняе пакуль цяжка.
1 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад Мікалая Іосіфавіча Соніча, 1933 г. н., в. Калодчына Вілейскага рна Мінскай вобл.
2 Зап. А. Зайцаў у 2016 г. ад Аркадзя Фёдаравіча Сарокі, 1956 г. н., аг. Любань Вілейскага рна Мінскай вобл., родам з в. Губы Вілейскага рна.
224
Ілья Бутаў. КАТАЛОГ НЕПРЫЗНАНЫХ ЦУДАЎ ВІЛЕЙШЧЫНЫ
Неўзабаве пасля Вялікай Айчыннай вайны (ці падчас яе) тут таксама абнавіў абраз. Паглядзець на гэты цуд хадзілі многія, у тым ліку і Л. I. Пацалуева з в. Сцебяракі разам з бацькамі. Ёй на момант падзеі было 78 гадоў значыць, гэта адбылося, як мяркуецца, у 19451946 гг.1 Тое, што ў в. Губы ў доме Дзмітрыя Норкі было абнаўленне, пацвердзіла і К. К. Сарока. Аднак, з яе слоў, гэта было не пасля, а падчас вайны2.
Вёска Засценкі (2)
Паводле інфармацыі A. А. Аўдзей з в. Дварэц, яна хадзіла пасля вайны ў в. Засценкі, каб паглядзець на абраз, які абнавіўся ў адной сям’і. Паглядзім ікона была цёмная, а тады ўжо ясная робіцца3. Што менавіта гэта быў за абраз, невядома. Са слоў жанчыны, нікога з гэтай сям’і цяпер ужо няма ў жывых. Інфармантцы на момант падзеі было 1520 гадоў, значыць, можна прыкладна аднесці гэтую падзею да 19461951 г., найбольш верагодна да 19521953 г.