Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Butaii 2020  Butaii, I. S. Bytavannie naratyvaii ab abnaiilienniach, miratacenni ikon i jaiilienniach Baharodzicy na terytoryi Bielarusi [The existence of narratives about the renewal, myrrhstreaming of icons and the phenomena of the Virgin in the territory of Belarus] /1. S. Butov // Cjeloviek v sociokulturnom izmierienii [Man in the sociocultural dimension].  2020.  № 2.  P. 4051 [in Russian].
Jefremava 2002  Jefimova, N. Krestu tvojemu pakloniajemsia, Vladyko [We worship your cross, Vladyka] / N. Jefimova // Prieobrazjenije [Transformation].  2002.  № 9.  P. 1617 [in Russian],
233
АГЛЯДЫ
Zauniarovid 2008  Zaiiniarovic, P. Bielaruskaja ziamlia malaja svaimi pamierami, alie vialikaja svaimi liudzmi [The Belarusian land is small in size, but great in its people] / P. Zaiiniarovic // Zviazda [Zvyazda].  2008.  № 170.  P. 5, 7 [in Belarussian].
Liebiedzieu 1989  Liebiedzieu, P. 1. Vozvrasjenije [The Return] / P. L. Liebiedzieu // Nioman [Neman],  1989.  № 10.  P. 144145 [in Russian].
NARB.  F. 951.  Vop. 1.  Spr. 4.  P. 187, 197199 [in Russian].
Ннформацмя об авторе
Бутов Нлья Станнславовнч  кандмдат сельскохозяйственных наук, старшнй научный сотруднмк. Центр нсследованмй белорусской культуры, языка н лнтературы, Нацнональная академмя наук Беларусн (ул. Сурганова, 1, корп. 2, 220072, Мннск, Республмка Беларусь). Email: illiabutov@gmail.com
Information about the author
Ilya S. Butov  Cand. Sci. (Agr.), senior research fellow. The Center for Belarusian Culture, Language and Literature researches. National Academy of Sciences of Belarus (1 Surganov Str., Bldg 2, Minsk 220072, Belarus). Email: illiabutov@gmail. com
СОФ’Я МЯСНІКОВА
ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ Ў ОМСКІМ ПРЫІРТЫШШЫ
Сібір  стракаты, поліэтнічны рэгіён, важнае месца ў якім займае народная культура беларускіх перасяленцаў. Згодна з гістарычнымі звесткамі і навуковымі даследаваннямі, перыяд з канца XIX  пачатку XX ст. характарызуецца масавым перасяленнем сялян з розных рэгіёнаў Расійскай імперыі, у тым ліку і беларусаў, на тэрыторыю Сібіры. Розныя аспекты гісторыі перасялення беларусаў у Омскае Прыіртышша адлюстраваны ў працах гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў, археолагаў, супрацоўнікаў архіваў і музеяў, краязнаўцаў, педагогаў, журналістаў і проста аматараў гісторыі роднага краю. Падрабязны гістарыяграфічны агляд навуковай і краязнаўчай літаратуры па засяленні Омскага Прыіртышша беларусамі прадстаўлены ў нашай публікацыі «Народная культура белорусов Омского Прютртышья. Нсторнографмя. Нсследовання. Перспектнвы развнтмя темы» [Мясннкова 2022],
Народная культура беларускіх новапасяленцаў не абыходзілася без увагі сібірскіх вучоных і нярэдка станавілася прадметам навуковых даследаванняў, крыніцай культурнатворчых, сцэнічных увасабленняў. Беларускі фальклор на омскай зямлі фіксуецца з 1951 г. Асноўны пласт гістарыяграфічнага, фальклорнаэтнаграфічнага матэрыялу, запісанага ад беларускіх перасяленцаў і іх нашчадкаў, утрымліваецца ў фондах фальклорных архіваў Омскай вобласці. Да іх адносяцца фальклорны архіў Омскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (далей  ФА ОмДПУ), абласны фонд фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў Дзяржаўнага цэнтра народнай творчасці Омскай вобласці (далей АФ ФЭМ ДЦНТ), музей археалогіі і этнаграфіі Омскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. М. Дастаеўскага (далее  МАЭ ОмДУ), а таксама асабістыя архівы даследчыкаў.
За 70 гадоў фальклорнаэтнаграфічных экспедыцый, якія ажыццяўляліся ў Прыіртышшы рознымі экспедыцыйнымі групамі, былі абследаваны (з розной ступенню падрабязнасці) усе раёны Омскай вобласці. Найбольшая колькасць запісаў беларускага фальклору атрымана ў паўночных раёнах вобласці  месцах кампактнага рассялення беларускіх перасяленцаў. Гэта Тэўрызскі, Знаменскі, Сядзельнікаўскі, Тарскі, Коласаўскі, Мурамцаўскі раёны. Сабраны розны матэрыял ад перасяленцаў (і іх нашчадкаў) з Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Чарнігаўскай губерняў. У архіўных фондах захоўваюцца запісы пра гісторыю засялення населеных пунктаў, пра этнічны склад вёсак (напрыклад, вёска беларуская, але з аднаго боку вуліцы жывуць мінскія перасяленцы, з другога  магілёўскія), фота, аўдыя, відэаматэрыялы; прадстаўлены
235
АГЛЯДЫ
Студэнтыфілолагі Омскага педінстытута Н. Мацвеева і В. Еўсюкова на фальклорнай практыцы. Запісваюць Н. Н. і А. Г. Волкавых, нашчадкаў перасяленцаў з Віцебскай губ., в. Тайга Знаменскага рна Омскай вобл. 1973 г. Фотаздымак з фальклорнага архіва ОмДПУ
звесткі па розных жанравых сегментах беларускага фальклору, а менавіта: каляндарная абраднасць (абрады і песні зімовага, вясновалетняга, асенняга цыклаў; забароны на работу ў час святаў, апісанні рытуальных страў, адзення і інш.); сямейная абраднасць (вясельныя абрады, радзіннахрэсьбінная, пахавальная абраднасць); пазаабрадавая лірыка, прыпеўкі, казкавая і няказкавая проза, замовы. У фальклорнаэтнаграфічных архівах і прыватных калекцыях збіральнікаў захоўваюцца аб’екты матэрыяльнай культуры беларускіх перасяленцаў Омскага Прыіртышша.
Самым буйным і аўтарытэтным фальклорным архіўным зборам рэгіёна па праве лічыцца фальклорны архіў Омскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Яго гісторыя пачалася ў 1951 г., у 2021 архіў адзначыў свой 70гадовы юбілей. ФА ОмДПУ уяўляе сабой сукупнасць рукапісных матэрыялаў і дакументаў, аўдыязапісаў, створаных у выніку экспедыцыйнай і навуковадаследчай дзейнасці ВНУ, што маюць навуковае, сацыяльнакультурнае і гістарычнае значэнне. Дзейнасць архіва адлюстравана ў апублікаваных работах Т. Г. Лявонавай [Леонова Т. 2014, Ч 1, 131137, 146167], Н. К. Казловай [Козлова 2021, 2022], Д. Р. Парамонава [Парамонов 2007],
Найбольшая колькасць тэкставага беларускага фальклору засяроджана менавіта ў ФА ОмДПУ Архіўныя матэрыялы скарыстаныя пры складанні першага беларускага тома буйнамаштабнай акадэмічнай серыі «Памятннкн фольклора народов Снбнрн н Дальнего Востока» [Фольклор 2011], прысвечанага сямейнай абраднасці. Зараз ідзе праца па расшыфроўцы, сістэматызацыі і аналізе архіўных запісаў для другога беларускага тома «Памятннков...», прысвечанага каляндарнай абраднасці.
Да матэрыялаў ФА ОмДПУ звяртаюцца даследчыкі пры напісанні навуковых работ. Так, у свой час з выкарыстаннем архіўных запісаў было падрыхтавана і абаронена некалькі кандыдацкіх дысертацый, а менавіта: А. П. Малаха
236
Соф’я Мяснікова. ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ Ў ОМСКІМ ПРЫІРТЫШШЫ
ва «Фольклор слблрскобелорусской семьл в смене ее поколенлй (конец XIX начало XXI в.)» (Чалябінск, 2008), С. А. Мяснікова «Белорусскле святочные л волочебные песнл, зафлкслрованные в Омском Прллртышье. Вопросы соотнесенля с лсходной традлцлей» (Масква, 2019), Т. У. Дайнека «Календарные песнл белорусов Слблрл л Дальнего Востока: жанровый состав л музыкальная тлпологля» (Новасібірск, 2021).
Навуковую спадчыну сібірскіх вучоныхфалькларыстаў і даследчыкаў народнай культуры беларусаў Омскага Прыіртышша ў сваёй аснове прадстаўляюць матэрыялы ФА ОмДПУ. Доктар філалагічных навук, прафесар ОмДПУ Т. Г. Лявонава, якая доўгі час узначальвала омскую фалькларыстычную школу, асаблівую ўвагу надавала фіксацыі фальклору беларускіх перасяленцаў у Прыіртышшы. На працягу многіх гадоў пад яе кіраўніцтвам праводзіліся шматлікія фальклорныя экспедыцыі, іх удзельнікі займаліся зборам, расшыфроўкай, публікацыяй матэрыялаў, запісаных ад омскіх беларусаў. Т. Г. Лявонава прысвяціла фальклору сібірскіх беларусаў некалькі аналітычных артыкулаў («Фольклорный репертуар слблрсклх сел с разным составом населенля», «О публлкацлл белоруссклх календарнообрядовых песен (по матерлалам Омской областл)», «Проблемы функцлонлрованля обрядового фольклора белорусов в поллэтнлческой среде», «Проблемы класслфлкацлл л слстематлзацлл белоруссклх календарнообрядовых песен», «Нацлональное в локальной традлцлл», «Традлцлл белорусской свадьбы в селах Омского Прллртышья»), якія напачатку публікаваліся ў розных выданнях, а затым былі сабраныя ў манаграфіі «Проблемы лзученля реглонального фольклора» [Леонова Т. 2014, ч. 2, 179214]. Т. Г. Лявонава выступіла рэдактарам некалькіх фальклорных зборнікаў, якія ўключаюць тэкставыя беларускія запісы ФА ОмДПУ [Фольклор л ллтература 1974; Фольклор Западной Слблрл 19741981; Народные песнл Прллртышья 1969],
Сфера навуковых інтарэсаў новасібірскіх этнамузыколагаў Н. У. Лявонавай і Т. У. Дайнека звязана з вывучэннем музычнафальклорных традыцый сібірскіх перасяленцаў. Н. У. Лявонава кіравала даследчымі праектамі «Нсследованле реглональных особенностей фольклорной традлцлл белорусов в Слблрл л на Дальнем Востоке» (19992001); «Комплексное лсследованле взалмосвязей фольклора белорусов Слблрл л Дальнего Востока с обіцебелорусской л слблрсклмл восточнославянсклмл традлцлямл» (20042006). Узяла ўдзел у падрыхтоўцы некалькіх «славянскіх» тамоў акадэмічнай серыі СА РАН «Памятнлкл фольклора народов Слблрл л Дальнего Востока». Сярод іх  «Фольклор белорусов Слблрл л Дальнего Востока. Часть I: Семейнообрядовые песнл л прлчлтанля» [Фольклор 2011]. Н. У. Лявонава з’яўляецца аўтарам мноства артыкулаў, прысвечаных фальклору сібірскіх беларусаў [Леонова Н. 2000, 2003; Леонова, Звяглна, 2007 л др.]. Н. У. Ляонава неаднаразова брала ўдзел у фальклорных экспедыцыях ОмДПУ, у сваіх даследаваннях гэтаксама скарыстоўвала матэрыялы ФА ОмДПУ. Т. В. Дайнека шмат гадоў займаецца вывучэннем каляндарнага фальклору беларусаў Сібіры і Далёкага Усходу, неаднаразова выязджала ў месцы кампактнага пражывання беларускіх перасяленцаў. У сваіх дасле
237
АГЛЯДЫ
даваннях, а таксама ў кандыдацкай дысертацыі, выкарыстоўвае матэрыялы ФА ОмДПУ [Дайнеко, Леонова 2017, 2019; Дайнеко 2021, 2022, 2023 м др.].
Даследчая, экспедыцыйная дзейнасць омскага навукоўцы Л. В. Навасёлавай была прысвечана збору, аналізу, публікацыі матэрыялаў па прыіртышскім каляндарнаабрядавым фальклоры, у тым ліку і па беларускім [Новоселова 1975, 1977, 1981], Доктар філалагічных навук, прафесар ОмДПУ Н. К. Казлова за шматгадовую экспедыцыйную практыку шматразова наведвала беларускіх перасяленцаў і іх нашчадкаў, фіксавала матэрыял па сямейных і каляндарных абрадах, казкавай і няказкавай прозе (міфалагічных расказах) [Козлова 1998]. В. А. Масквіна ў межах шматгадовага даследавання пісьмовай замоўнай традыцыі Заходняй Сібіры, будучы кіраўніком і ўдзельнікам фальклорных экспедыцый у месцы пражывання беларускіх перасяленцаў, уключала беларускія запісы ў агульны даследчы кантэкст замоўнай традыцыі [Москвмна 2005]. С. А. Мяснікова займаецца вывучэннем каляндарнаабрадавай традыцыі беларускіх перасялянцаў Омскага Прыіртышша [Мяснмкова 2016, 2017, 2018, 2021, 2022 н др.]. 3 запісамі ФА ОмДПУ працуюць студэнты профільных вышэйшых і сярэдніх прафесіянальных навучальных устаноў для напісання курсавых і дыпломных работ.