Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
Зараз вядзецца актыўная работа па лічбавізацыі і сістэматызацыі архіва.
Музей археалогіі і этнаграфіі Омскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. М. Дастаеўскага (МАЭ ОмДУ) быў створаны ў 1974 г. Дзейнасць музея асвятляюць артыкулы Н. А. Тамілава, Г. М. Патрушавай [Патрушева, Томнлов 1997; Музей археологнм 1994], У якасці асноўных функцый музея былі вызначаны збор, захаванне, вывучэнне і экспанаванне помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры народаў Заходняй Сібіры і сумежных тэрыторый. Архіўны фонд музея складаецца з дакументаў і матэрыялаў (палявых вопісаў, справаздач, фотастужак і г. д.), якія паступілі ад археалагічных і этнаграфічных экспедыцый Омскага ўніверсітэта, Омскага філіяла Аб’яднанага інстытута гісторыі, філалогіі і філасофіі Сібірскага аддзялення РАН, Сібірскага філіяла Расійскага навуковадаследчага інстытута культурнай і прыроднай спадчыны імя Д. С. Ліхачова. Беларускую этнаграфію і культуру вывучалі омскія этнографы: М. Л. Беражнова [Бережнова 2004, 2006, 2007], Т. М. Золатава [Золотова 2017], Даследчыкі неаднаразова выступалі ў якасці кіраўнікоў фальклорных экспедыцый, разглядалі беларускую спадчыну ў кантэксце агульнаславянскай (з улікам усіх груп усходнеславянскіх перасяленцаў Омскага Прыіртышша).
Абласны фонд фальклорнаэтнаграфічных матэрыялаў Дзяржаўнага цэнтра народнай творчасці Омскай вобласці (АФ ФЭМ ДЦНТ) адзін з самых маладых архіваў вобласці, які пачаў сваю дзейнасць у пачатку 1990х гг. У гэтым архіве няма рукапісных матэрыялаў, архіўнымі адзінкамі захоўвання зяўляюцца аўдыязапісы. У фондзе захоўваюцца экспедыцыйныя матэрыялы, сабраныя спецыялістамі аддзела рускай традыцыйнай культуры «Смбнрскмй культурный центр» БУК ДЦНТ Омскай вобласці, экспедыцыйныя запісы раённых аддзелаў культуры, дыскі запісаў экспедыцыйных матэрыялаў, выпушчаныя БУК ДЦНТ. АФ ФЭМ ДЦНТ найбольш поўная фальклорная аўдыякалекцыя Омскага Пры
238
Соф’я Мяснікова. ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ Ў ОМСКІМ ПРЫІРТЫШШЫ
іртышша. Беларускі фальклор фіксавалі A. М. Чашагорава, В. Ю. Багрынцава, А. Г. Сідорская, I. Г. Чумакоў. Экспедыцыйныя матэрыялы АФ ФЭМ ДЦНТ сталі крыніцай для публікацыі даследчых работ, навуковаметадычных і рэпертуарных зборнікаў, аўдыядыскаў з беларускімі запісамі [Сндорская 2006, 2017; Календарнообрядовый фольклор 2021].
Акрамя таго, аддзел рускай традыцыйнай культуры «Снбмрскнй культурный центр» БУК ДЦНТ Омскай вобласці актыўна супрацоўнічае з вучоныміфалькларыстамі, этнамузыколагамі, этнографамі, спецыялістамі ў сферы народнай творчасці з мэтаю выяўлення і апісання аб ектаў этнакультурнай спадчыны Омскай вобласці. На сёння апісана восем аб’ектаў народнай беларускай традыцыі, што бытавалі на прыіртышскай зямлі: 1. «Творчая спадчына Валянціны Кандратаўны Парахонька (в. Русанаўка Новаваршаўскага рна Омскай вобл.)»; 2. «Творчая спадчына народных выканаўцаў в. Максімаўка Цюкалінскага рна Омскай вобл.»; 3. «Творчая спадчына народных выканаўцаў в. Дзянісаўка Сядзельнікаўскага рна Омскай вобл.»; 4. «Творчая спадчына Любові Венядзіктаўны Юдавай (в. Ацірка Тарскага рна Омскай вобл.)»; 5. «Казкавыя традыцыі сям’і Мацюковых Малахавых (Сядзельнікаўскі рн Омскай вобл.)»; 6. «Калядная абрадавая гульня “Жаніцьба Цярэшкі” беларускіх перасяленцаў Омскай вобл.»; 7. «Выканальніцкае майстэрства спявання прыпевак В. С. Гарнасталевай з в. Артын Мурамцаўскага рна Омскай вобл.», 8. Кадрылі беларускіх перасяленцаў Сядзельнікаўскага рна Омскай вобл. [Нематернальное культурное наследне]. Усе пералічаныя аб’екты ўваходзяць у нацыянальны рэестр.
Нельга абмінуць і асабістыя архівы сібірскіх даследчыкаў традыцыйнай культуры, у фондах якіх таксама маюцца фіксацыі беларускага фальклору, часткова адлюстраваныя ў публікацыях. Адзначым Я. Я. Аркіна [Аркмн 1993,2007],
Н. К. Казлова (сядзіць на дарозе), I. К. Бекавец, A. М. Лобзава, Т. М. Золатава. У цэнтры М. Б. Мацюкова і Т. П. Жойдзік нашчадкі беларускіх перасяленцаў, в. Салаўёўка Сядзельнікаўскага рна Омскай вобл. 2010 г. Фотаздымак з асабістага архіва Н. К. Казловай
239
АГЛЯДЫ
С. А. Мяснікова з мужам і жонкай П. Ц. і М. П. Пяпелка нашчадкамі беларускіх перасяленцаў, в. Аляксандраўка Коласаўскага рна Омскай вобл. 2021 г. Фотаздымак з асабістага архіва С. А. Мясніковай
А. П. Малахаву [Малахова 2014, 2015, 2017; Фольклор 2011], I. К. Феакціставу [Матвеева, Феоктнстова 2014], I. К. Бекавец [Бековец 2012].
У цяперашні час фальклорныя экспедыцыі па месцах рассялення нашчадкаў беларускіх перасяленцаў на тэрыторыі Омскай вобласці працягваюцца. Як правіла, гэта выезды ўжо ў раней даследаваныя населеныя пункты. Экспедыцыйная работа там неабходная для збору больш падрабязнай інфармацыі па канкрэтнай фальклорнай з’яве, пры аналізе рэпертуару, зафіксаванага ад адных і тых жа выканаўцаў праз пэўны прамежак часу, для ўдакладнення ўжо наяўнага фальклорнаэтнаграфічнага матэрыялу і фіксацыі новага. Аўтар агляду выступіў у якасці ўдзельніка і арганізатара пяці падобных экспедыцыйных выездаў у розныя раёны Омскай вобласці ў 20132021 гг. Падрабязная справаздача аб гэтых экспедыцыях апублікавана ў артыкулах [Мяснікова 2017, 2022]. Усе паездкі былі мэтанакіраванымі, выбар лакацыі экспедыцыі быў абумоўлены інфармацыяй аб пражыванні ў гэтых мясцовасцях нашчадкаў беларускіх перасяленцаў. Акцэнт у апытальніку быў зроблены на каляндарнаабрадавы фальклор, але ў працэсе інтэрв’ю фіксаваліся ўсе звесткі аб народнай культуры беларусаў, пра якія расказвалі інфарманты. Характэрна, што пры невялікім часавым прамежку паміж экспедыцыйнымі выездамі, вынікі паездак аказаліся рознымі па сваёй інфарматыўнай напоўненасці. Найбольш яскравай атрымалася паездка ў 2016 г. у Мурамцаўскі рн, у «куст» беларускіх вёсак. У той год удалося запісаць каляндарнаабрадавыя, вясельныя, лірычныя неабрадавыя песенныя ўзоры, апісанні абрадавых дзеянняў, гісторыі засялення пасёлкаў. Паездкі і сустрэчы ў 2018, 2020 і 2021 гг. прадстаўлены больш сціпла па колькасці песенных запісаў, але больш ярка выявіліся ў аповедах аб засяленні краю.
Фальклор беларускіх перасяленцаў займае асаблівае месца ў шматграннай культуры поліэтнічнага сібірскага рэгіёна. Вывучэнне народнай культуры вы
240
Софя Мяснікова. ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ ЎOMCK1M ПРЬПРТЫШШЫ
хадцаў з беларускіх земляў, на наш погляд, на сёння даволі перспектыўны кірунак у сібірскай фалькларыстыцы. Працягваецца работа па выяўленні і аналізе шляху перасялення беларусаў, вызначэнні іх месца рассялення і міграцыі на тэрыторыі Омскага Прыіртышша; вывучаецца багатая нематэрыяльная культурная спадчына новапасяленцаў: расшыфроўваюцца, сістэматызуюцца, публікуюцца архіўныя матэрыялы. Паранейшаму застаецца актуальнай і запатрабаванай палявая фалькларыстыка. Мяняюцца мэты, задачы, формы, віды даследаванняў, застаецца галоўнае жывыя зносіны з людзьмі і непадробная цікавасць да народнай традыцыі. Важным для навуковага даследавання застаецца параўнальнасупастаўляльны аналіз традыцыі перасяленцаў і мацярынскай культуры, а таксама выяўленне новых рысаў беларускай народнай культуры ва ўмовах бытавання ў поліэтнічным сібірскім рэгіёне. А асноўнымі крыніцамі матэрыялаў для навуковага даследавання застаюцца фальклорнаэтнаграфічныя архівы, якія захоўваюць найбагацейшыя, часам унікальныя звесткі пра этнічную традыцыйную культуру беларускіх перасяленцаў.
Спіс выкарыстаных крыніц
Аркмн 2007 Аркнн, Е. Я. Авсеньколяда. Календарнообрядовый фольклор Омской областн [CD] / Е. Я. Аркмн. Омск, 2007.
Аркнн 1993 Арквн, Е. Я. Co венком я хожу. Народные песня Омской областм / Е. Я. Аркмн. Омск, 1993. 256 с.
Бековец 2012 Бековец, Н. К. Репертуар Евдокнн Алексеевны Морозовой // Народная культура Снбмря: матермалы XXI науч.практ. семннара регаон. вузовского центра по фольклору / Н. К. Бековец. Омск : Нздво ОмГПУ, 2012. С. 216220.
Бережнова 2004 Бережнова, М. Л. Белорусы в Омском Прййртышье: о влйяннн расселення на сохраненме этногенетйческой памятм / М. Л. Бережнова // Смбнрская деревня: йсторня, современное состоянне, перспектнвы развнтня / М. Л. Бережнова. Омск, 2004. Ч. 1. С. 139142.
Бережнова 2006 Бережнова, М. Л. Вот так н жхвем... (рассказы поречан о жмтьебытье). Матерналы, собранные участнйкамм этнографнческой экспеднцвм ОмГУ летом 2006 г. в с. Поречье Муромцевского района Омск. обл. [Электронны рэсурс] / М. Л. Бережнова. Омск, 2006. Рэжым доступу: http://ethnography.omsu.ru/page.php?id=987. Дата доступу: 29.08.2023.
Бережнова 2004 Бережнова, М. Л. Заметкм об этногрупповой прннадлежностн русскмх крестьян Западной Снбнрн в конце XIX в. / М. Л. Бережнова // Культурное наследме народов Смбнрн й Севера: Матерналы Пятых Смбмрскях чтеннй. СПб. : МАЭ РАН, 2004. Ч. 1. С. 226230.
Бережнова 2007 Бережнова, М. Л. Опыт мстормкоэтнографмческого картографнровання мест расселенмя белорусов в Омской областн / М. Л. Бережнова // Нсторня н культура Снбмрн: сб. науч. тр., посвяіц. 15летню Ом. фмнала Обіеданенного ннта нсторнн, фнлологлм м фнлософмн CO PAH. Омск, 2007. С. 166184.
Дайнеко, Леонова 2019 Дайнеко, Т. В., Леонова, Н. В. Белорусскле календарные песнн Снбнрм н Дальнего Востока: жанровый состав / Т. В. Дайнеко, Н. В. Леонова // Смбмр. фмлол. журн. / Т. В. Дайнеко, Н. В. Леонова. Новоснбнрск, 2019. № 2. С. 2738.
Дайнеко, Леонова 2017 Дайнеко, Т. В., Леонова, Н. В. Календарный цякл в белорусскнх траднцмях снбнрского бытованмя: йсточнйкй мзучення, состав обрядов / Т. В. Дайнеко, Н. В. Леонова // Снбмр. фмлол. журн. Новосйбнрск, 2017. № 4. С. 517.
Дайнеко 2023 Дайнеко, Т. В. Весеннне песнм белорусов Сйбнрн й Дальнего Востока: структурнорйтмйческая тйпологйя / Т. В. Дайнеко // Сйбйр. фйлол. журн. Новосйбйрск, 2023. № 1. С. 925.
241
АГЛЯДЫ
Дайнеко 2021 Дайнеко, Т. В. Обрядовые коды летнеосеннего сезона календарного цйклэ белорусов Смбмрн й Дальнего Востока / Т. В. Дайнеко // Сйбйр. фйлол. журн. Новосйбйрск, 2021. № 1. С. 923.
Дайнеко 2022 Дайнеко, Т. В. Субрегйональные календарные традйцйй белорусовпереселенцев: стабйльные, мобйльные й унйкальные компоненты / Т. В. Дайнеко // КрйТйка й семйотйкэ. Новосйбйрск, 2022. № 2. С. 224240.
Золотова 2017 Золотова, Т. Н. Традйцйонный празднйчный календарь восточнославянского населенйя Зауралья й Западной Сйбйрн: науч.попул. йзд. / Т. Н. Золотова. М.: Ннт наследйя, 2017. 286 с.