Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Як паведаміла нам Н. У. Верамей, пасля вайны, прыкладна ў пачатку 1950х гг„ у яе ў хаце абнавіўся абраз Маці Божай: Была не такая, а тады зрабілася зусём
Абноўлены абраз з в. Засценкі. 2016 г. Фотаздымак аўтара
1 Зап. I. Бутаў у 2016 г. ад Любові Ільінічны Пацалуевай, 1938 г. н., в. Сцеберакі Вілейскага рна Мінскай вобл.
2 Зап. А. Зайцаў у 2016 г. ад Клаўдзіі Канстанцінаўны Сарокі, 1925 г. н„ аг. Любань Вілейскага рна Мінскай вобл., родам з в. Губы Вілейскага рна.
3 Зап. I. Бутаў у 2016 г. ад Алены (Лёні) Аляксандраўны Аўдзей, 1931 г. н., в. Дварэц Вілейскага рна Мінскай вобл.
225
АГЛЯДЫ
інакшая. Пра тое, што з абразом адбываецца нешта дзіўнае і ён стаў зусім іншым, паведаміла яе маці. Аднак пра факт абнаўлення сям'я вырашыла не расказваць, да іх ніхто не хадзіў: Было такое ўрэмя, людзі мае дарагія, мама работала адна, бацьку забілі на фронце. Ім не да гэтага было. Самі с сабой перагаварылі, з дзедушкай, і на гэтым канец...1 Абраз дагэтуль захоўваецца ў сям’і.
Вёска Есьманаўцы (3+)
Акрамя абнаўлення абраза ў 2000 г., якое звычайна адносяць да Вязыні, пра што гаварылася вышэй, удалося сабраць звесткі пра яшчэ некалькі падобных інцыдэнтаў у в. Есьманаўцы.
Як паведаміла нам Л. В. Соніч, калі яна была дзяўчынкай, то людзі распавядалі, што шмат у каго ў іх вёсцы абнавіліся абразы. Можна выказаць здагадку, што гэта былі 1950я гг. Напрыклад, такі выпадак адбыўся ў нейкай Дунькі ў іх вёсцы: Во, дзеДунька жыла. Яна купіла ену хату. I тады за кутам выцягнула ікону. Гэна ікона такая яснаяясная. Падобная падзея была і ў іншым доме прыкладна ў той жа самы час2.
Надзвычай цікавы выпадак абнаўлення ў Есьманаўцах. Тут гаворка ідзе пра абнаўленне як пра прадвесце хуткай смерці. Напярэдадні смерці сына інфарманткі цалкам праясніўся яе абраз (Страшнага Суда), незадоўга да гэтага
Абраз Страшнага Суда, які абнавіўся ў в. Есьманаўцы ў 2014 г. 2018 г. Фотаздымак аўтара
1 Зап. I. Бутаў у 2016 г. ад Ніны Уладзіміраўны Верамей, 1935 г. н., в. Засценкі Вілейскага рна, Мінскай вобл.
2 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад Людмілы Васільеўны Соніч, 1945 г. н., в. Есьманаўцы Вілейскага рна Мінскай вобл.
226
Ілья Бутаў. КАТАЛОГ НЕПРЫЗНАНЫХ ЦУДАЎ ВІЛЕЙШЧЫНЫ
знойдзены на гарышчы: I тока адным местам яна чорная, засталось яшчэ. А так была чорнаячорная. 3 пункту гледжання жанчыны, прасвятленне абраза ў дадзеным кантэксце  нядобры знак: Так гавораць, што ўжо пахарбны будуць скора. Гаворка, як мяркуецца, ідзе пра 2014 год1. Гэты матыў хоць і рэдка, але ўсё ж сустракаецца; напрыклад, у асяроддзі стараабрадцаўліпаван з Астраханскай вобл. таксама лічыцца, што абраз можа «прадчуваць» смерць кагонебудзь з сям’і: абраз разбураецца (чй жалко того человека, прямо лускаеть, трескается есть, прямо лопается) ці, наадварот, абнаўляецца (ну, вот буваеть черная, черная, а перед смертью буваеть обновляется, делается как новая [Арсланова 2010,157158]).
Вёска Іжа (1+)
Інфармацыю пра абнаўленне абраза ці абразоў у в. Іжа сабрала экспедыцыя Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў 2014 г. і экспедыцыя праекта «Уфакам» у 2016 г. М. В. Гардзей з в. Студзёнкі чула, што ў гэтай вёсцы было абнаўленне, але да вайны ці пасля яна не згадала2. У сваю чаргу, С. У Казановіч і М. У. Чуковіч з в. Іжа паведамілі, што чутка пра абнаўленне абразоў тут хадзіла «ў пасляваенны час», прыкладна ў 19601965 гг., прычым такіх абразоў было шмат: Очань многа іконак абнаўлялась: старанькая іконачка, і ўдруг ана засіяет. За ноч, да. Тагда в этат дом прыхадзілі, там, падарачкі няслі, тоетое, прыкланялісь, малілісь этае іконачкі. Адбывалася гэта ў дамах у звычайных людзей, а ці перадавалі яны гэтыя абразы ў царкву, невядома. Сярод натуральных тлумачэнняў значылася і тое, што нібыта хтосьці націраў абразы цыбуляй і «пускаў ману» (падманваў). С. У Казановіч і М. У Чуковіч таксама распавялі пра кур езны інцыдэнт, які нібыта меў месца з мясцовым няверуючым па імені Фёдар3 з гэтай жа вёскі. Аднойчы ў яго таксама стаў абнаўляцца абраз, які, відаць, належыў камусьці з яго родных. Ён выйшаў на вуліцу і сказаў, што ў яго абнаўляецца абраз, пасля чаго нібыта стаў абкладаць мацюкамі: А, браточкі, у мяне так, і так, і так... Абнаўленне пасля гэтага спынілася, і на абразе застаўся толькі адзін новенькі куточак4. Гэты матыў часта сустракаецца і ў іншых раёнах Беларусі, напрыклад, калі пры абнаўленні з’яўляецца няверуючы або іншаверац ці хтосьці з прысутных робіць нейкую заўвагу з нагоды гэтай падзеі, то абраз перастае абнаўляцца.
1 Зап. I. Бутаўу 2018 г. ад Людмілы Васільеўны Соніч, 1945 г. н., в. Есьманаўцы Вілейскага рна Мінскай вобл.
2 Зап. I. Бутаў у 2016 г. ад Марыі Васільеўны Гардзей, 1934 г. н„ в. Студзёнкі Вілейскага рна Мінскай вобл., родам з в. Іжа Вілейскага рна.
3 На запісе імя вымаўлена неразборліва.
4 Зап. А. Глушко, Ю. Бондар, А. Сідаровіч, В. Ціхановіч у 2014 г. ад Соф’і Уладзіміраўны Казановіч, 1935 г. н., Марыі Уладзіміраўны Чуковіч (Дзямід), 1932 г. н., в. Іжа Вілейскага рна Мінскай вобл.
227
АГЛЯДЫ
Вёска Казлы (1+)
Паводле інфармацыі Л. В. Соніч, яе цётка хадзіла ў в. Казлы глядзець на абноўлены абраз: Глядзелі ікону, гэта сама, абнаўлялася, многа абнаўлялася ў каго1. У гэтай жа вёсцы абнавілася і праступіла міра (проста сачылася) на фігурцы Маткі Боскай у капліцы (падрабязней глядзі ніжэй).
Вёска Калодчына (1)
Як найменш адзін абраз абнавіўся тут пасля 1945 г.: Ікона такая была: старанькаястаранькая, закопчана. I так абнавілася, што блісцела. У хаце, дзе ўсё гэта адбывалася, жыла жанчына з трыма дзецьмі. Сям’ю хацелі аддаць пад суд за фальсіфікацыю цуду, але так нічога і не дамагліся, прынамсі, абраз так і застаўся ў гэтым доме2. Пра гэты ж выпадак абнаўлення абразоў ідзе гаворка ў расповедзе М. М. Соніч, які запісала экспедыцыя Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ў 2014 г. Паводле слоў інфарманткі, гэта не надта даўна было, пасля вайны, прыкладна ў 1956 г. Звалі гэтую жанчыну Вольга Соніч. Апісала інфармантка і сам працэс абнаўлення: А яна ткала. Ткала, как я во цяпер. Толька  блісь! Во гэтак во. Яна  зірь. Ікона блішчыць! Ну, у хаце ж, ці я ж бы не пазнала, праўда? Калі жанчына распавяла пра гэта, да эпіцэнтра цуду пацягнулася мноства народу не толькі з в. Калодчына, але таксама з аг. Вязынь, в. Кучкі і інш. Людзі ўсе, усе  там месца не было, каля хаты  там хаты ж і там хаты... Вольгу Соніч выклікалі ў сельсавет, дзе праводзілі з ёй гутарку. Паведаміла інфармантка і цікавую падрабязнасць пра тую жанчыну  яна прымала роды: Яна нас бабіла ўсіх, яна бабка была...3
Вёска Каралеўцы (1)
Абраз абнавіўся тут у пачатку 1950х гг., магчыма, у каплічцы. Іншай інфармацыі пра гэту падзею няма4.
Вёска Касута (1)
Пра тое, што абнаўленні абразоў былі ў яе роднай вёсцы ў сярэдзіне 1960х гг.5, нам расказала Т. У. Клімёнак. Ікона стала «навейшая, светлая стала». У хату запрасілі святара. Аднак больш нейкіх падрабязнасцей інфармантка не згадала6.
1 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад Людмілы Васільеўны Соніч, 1945 г. н„ в. Есьманаўцы Вілейскага рна Мінскай вобл.
2 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад Мікалая Іосіфавіча Соніча, 1933 г. н., в. Калодчына Вілейскага рна Мінскай вобл.
3 Зап. С. Лісіца, А. ГурскаяТаболіч, В. Ціхановіч у 2014 г. ад Марыі Мікалаеўны Соніч, 1931 г. н., в. Крыніца Вілейскага рна Мінскай вобл.
4 Зап. I. Бутаў у 2016 г. ад Марыі Васільеўны Гардзей, 1934 г. н., в. Студзёнкі Вілейскага рна Мінскай вобл., родам з в. Іжа Вілейскага рна.
5 Верагодна, бліжэй да 1965 г., паколькі інфарманткаўжо была замужам.
6 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад Таісы Уладзіміраўны Клімёнак, 1940 г. н., в. Кавалі Вілейскага рна, родам з в. Касута Вілейскага рна.
228
Ілья Бутаў. КАТАЛОГ НЕПРЫЗНАНЫХ ЦУДАЎ ВІЛЕЙШЧЫНЫ
Вёска Крыніца (1)
Я. К. Жук расказала аб тым, як выявіла абноўлены абраз у сябе дома. Калі прыкладна ў 19561957 гг.1 пачаліся размовы, што ў суседніх вёсках у некаторых людзей абнавіліся абразы, яна вырашыла агледзець і ў сябе невялікі стары абразок, на якім амаль нічога нельга было разабраць. Аказалася, што малюнак праясніўся: Паглідзела: як толька будта нарісована! Светлаясветлая! Паводле слоў інфарманткі, яна не ведае, наколькі ўсё гэта было рэальным, а наколькі адбылося пад уражаннем ад пачутага ад іншых людзей: Прыходзім дамоў, ужо на абразы ў хаце глядзім, ужо і тут троху святлее. А ці яно было, ці яно праўда, ці няпраўда...2
Вёска Ляскі (1)
Паводле ўспамінаў інфарманткі з в. Засценкі3, яна хадзіла паглядзець на абноўлены абраз у в. Ляскі. Датаваць гэты выпадак нам не ўдалося.
Вёска Любкі (1)
Абраз тут абнавіўся ў Васіліны Куновіч, цёткі М. В. Гардзей, якая цяпер пражываеўв. Студзёнкі: Умяне старая іконка, хацелаўжо выкідаваць, а тады гляжу на куць, гаворыць, там жа і рушнічок вешаеш, гляджу  мая іконка абнавілась. У гэты дом паглядзець на цуд прыходзілі людзі. Адбылося гэта пасля вайны і, магчыма, было расцэнена як нейкі знак, паколькі цётка М. В. Гардзей сцвярджала, што после майго Івана [загінулага на вайне] абнавілася ікона4.
Вёска Любоўшы (1)
Пра факт абнаўлення абраза ў в. Любоўшы ўдзельнікам экспедыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства распавялі С. У. Казановіч і М. У. Чуковіч з в. Іжа, аднак не прывялі якіхнебудзь падрабязнасцей5. Крыху больш удалося высветліць экспедыцыі нашага праекта ў 2016 г. Ф. I. Пукела з в. Засценкі распавяла, што ў дзяцінстве хадзіла глядзець на гэты абраз. Ну, красівая, новая, бліскучая ікона, а была, гаварылі, старая ўжо зусім. Паводле ўспамінаў відавочцы, у той момант яшчэ была вайна. Прышлі, нам сказалі, пахрысціцеся, пацалуйця яе. Мы пахрысціліся, пацалавалі і пашлі...6. Паводле яе слоў, тых людзей, у хаце якіх абнавіўся абраз, ужо няма ў жывых.
1 Да 1958 г., паколькі ў гэтым годзе яна пераехала.
2 Зап. А. Сідаровіч, Д. Краўчонак, А. Клюкін у 2014 г. ад Ядвігі Карлаўны Жук (Матук), 1932 г. н., в. Крыніца Вілейскага рна Мінскай вобл.
3 Зап. I. Бутаў у 2016 г. ад жанчыны, якая не прадставілася, у в. Засценкі Вілейскага рна Мінскай вобл.
4 Зап. I. Бутаў у 2016 г. ад Марыі Васільеўны Гардзей, 1934 г. н., в. Студзёнкі Вілейскага рна Мінскай вобл., родам з в. Іжа Вілейскага рна.
5 Зап. А. Глушко, Ю. Бондар, А. Сідаровіч, В. Ціхановіч у 2014 г. ад Соф’і Уладзіміраўны Казановіч, 1935 г. н., Марыі Уладзіміраўны Чуковіч (Дзямід), 1932 г. н., в. Іжа Вілейскага рна Мінскай вобл.