Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
6 Зап. I. Бутаў у 2016 г. ад Феафаніі Іванаўны Пукела, 1933 г. н., в. Засценкі Вілейскага рна Мінскай вобл.
229
АГЛЯДЫ
Вёска Мільча (1?)
У чэрвені 1946 г. упаўнаважаны Савета па справах Рускай праваслаўнай царквы (СРПЦ) па БССР М. Часнакоў адправіў дакладную запіску ўпаўнаважанаму СРПЦ па Маладзечанскай вобл. тав. Кадоўбу, у якой паведамлялася: В селе Мйльча, где служйт свяіценнйком Камйнскйй Н. А., «обновйлась» йкона, что вам об этом йзвестно1. Было дадзена заданне праверыць факт, і амаль праз месяц ад тав. Кадоўбы быў атрыманы адказ. У ім гаварылася, што нйкакой обновленческой йконы не появлялось, а абнавіўся нібыта абраз у Порплішчанскім сельсавеце Докшыцкага рна2. Пры гэтым ухіл чамусьці быў зроблены на пошукі абраза ў царкве, хоць цяпер вядома, што абразы абнаўляліся ў асноўным у дамах у мясцовых жыхароў. Тым не менш у 2016 г. экспедыцыі «Уфакама» ў в. Мільча таксама не ўдалося зафіксаваць звестак аб абноўленых тут абразах.
Вёска Сліпкі (2)
Ікона абнавілася тут у мясцовага жыхара  Міхаіла Іосіфавіча Балуша: Ну, як была, можа, цёмная, можа, там і святлейшая. Як ня відзеш яе, трудна ж і пазнаць. Людзі прыходзілі глядзець на абраз і збіраліся ў гэтай хаце. Многія лічылі, што Бог так даець, штоб знаць, каб маліліся Богу. Як распавяла нам I. У Гіль, прадстаўнікі ўлады прыязджалі і лаялі гаспадароў, казалі, што гэта ўсё няпраўда і яны самі гэта падстроілі. Сама інфармантка таксама хадзіла глядзець на гэты абраз3.
У 1989 г. у часопісе «Нёман» былі апублікаваныя ўспаміны пісьменніка П. Л. Лебедзева пра пасляваенны час у БССР. У іх ён закранае сваё прызначэнне на пасаду памочніка начальніка палітаддзела па камсамоле Дунілавіцкай МТС (Пастаўскі рн) у сакавіку 1950 г. Падзеі, якія аўтар апісвае далей, верагодна, адбыліся ў 19501951 гг. у в. Сліпкі Вілейскага рна: По району пронеслось новое: в Слйпках под Вйлейкой «обновйлась йкона». Женіцйны судачйлй, стройлй догадкй, некоторые пророчйлй конец света. Более решйтельные засобйралйсь ехать в Слйпкй... Далей пісьменнік паведамляе пра некалькі такіх жа гісторый у Пастаўскім раёне і пра тое, што нехта К. Ф. Макееў напісаў у газету артыкул, дзе не только раскрыл суіцность «божьего чуда», но u прйвелрецепты препаратов, которымй можно обновлять йконы й картйны [Лебедев 1989, 144145]. Знайсці ў вёсцы тых, хто ўспомніў бы пра гэта, нам не ўдалося.
1 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 951. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 187.
2 Тамсама. Арк. 197199. Докшыцкі раён з’яўляўся суседнім з былым Крывіцкім раёнам, да якога адносілася ў 1946 г. в. Мільча. Больш ні ў адным дакуменце пакуль не ўдалося знайсці інфармацыю пра абнаўленне абраза ў Докшыцкім рне, так што няясна, які населены пункт маецца на ўвазе.
3 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад Ірыны Уладзіміраўны Гіль, 1943 г. н., в. Сліпкі Вілейскага рна.
230
Ілья Бутаў. КАТАЛОГ НЕПРЫЗНАНЫХ ЦУДАЎ ВІЛЕЙШЧЫНЫ
Вёска Суднікі (1)
Абраз абнавіўся ў гэтай вёсцы ў хроснага бацькі К. Е. Уладыкі, якога звалі Рыгор. Як расказаў інфармант, толькі ў яго аднаго ў вёсцы і быў абраз. Аднак людзі былі настроеныя скептычна, пад уплывам прапаганды яны лічылі, што гэта падман святароў, что папы штота намазывают, штоб ікона абнаўлялась1. Адбылося гэта, як мяркуецца, у 1953 г. У цяперашні час дом, у якім абнавіўся абраз, згарэў.
Вёска Урэчча (1)
Паводле інфармацыі Г. П. Зелянко, у гэтай вёсцы абнаўляўся абраз у 19561957 гг. Іншых падрабязнасцей яна не ведае, бо не хадзіла глядзець2.
Вёска Чыжэвічы (1)
Тут намі зафіксаваны як найменш адзін выпадак абнаўлення (падрабязнасці інфармантка не паведаміла)3.
Абнаўленне крыжоў і скульптур
Аграгарадок Даўгінава (прыдарожны крыж)
Пра абнаўленне прыдарожнага крыжа ў аг. Даўгінава нам паведамілі адразу некалькі інфармантаў  Я. А. Кур’яновіч і У А. Рысік з в. Мільча. Пры гэтым першы з іх асабіста прысутнічаў пры абнаўленні. Паводле слоў Я. А. Кур’яновіча, адбылося ўсё ў кірмашовы дзень (паводле сцвярджэння інфарманта, у чацвер), калі на даўгінаўскім рынку сабралася мноства народу: Все відзелі. Там сабралася, эта самае, сотні чалавек возле этага крыжа. Людзі спачатку заўважылі нейкі дымок, пасля чаго ўкрыжаванне Ісуса Хрыста на крыжы абнавілася: Дымок пайшоў, і ўсё. <...> I там гэтый крыж... распяцце было. Стало блісцець как новае. Пайшла гаворка, што гэта ўсё падстроілі яўрэі: Ну там гаварылі, што там, мол, гэтыя яўрэі там, гэтыя самыя. Што, можэт, пусцілі какойто там...4. Апісанне У. А. Рысіка, які асабіста не прысутнічаў на рынку, у цэлым падобнае, з тым адрозненнем, што ён сцвярджаў, што ўсё адбылося ў нядзелю: I вот людзі на базары былі і ўвідзелі, як... гэта самае... ікона была... гэта самае...
1 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад Канстанціна Емяльянавіча Уладыкі, 1943 г. н., в. Суднікі Вілейскага рна Мінскай вобл.
2 Зап. I. Бутаў у 2017 г. ад Галіны Пятроўны Зелянко, 1935 г. н., в. Рудня Смаргонскага рна Гродзенскай вобл.
3 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад Таісы Уладзіміраўны Клімёнак, 1940 г. н., в. Кавалі Вілейскага рна, родам з в. Касута Вілейскага рна.
4 Зап. I. Бутаў у 2016 г. ад Яўгена Аляксандравіча Кур’яновіча, 1940 г. н., в. Мільча Вілейскага рна Мінскай вобл.
231
АГЛЯДЫ
ну, Бож’я там распяцце... ўсё было. Сразу стала гарэць  відна стала ўсё! <...> Это ў васкрасенне было. У васкрасенне1. Адбылося гэта ў пачатку 1950х гг., хутчэй за ўсё, да 1954 г. Паводле інфармацыі адной з жыхарак Даўгінава, укрыжаванне «спілавалі бальшавікі», а цяпер там стаіць іншы крыж.
Вёска Казлы (фігурка Маці Божайу капліцы)
Я. К. Жук таксама распавяла, што прыкладна ў 19561957 гг. са сваёй в. Крыніца яна з сяброўкамі хадзіла пешшу можа кілометраў і з дваццаць у в. Казлы, дзе абнавілася, мяркуючы па апісанні, не абраз, а скульптура Маці Божай у капліцы. Пры гэтым, падобна, абнаўленне суправаджалася праступленнем міры або расы: Там фігурка Маткі Боскай, як каплічка. <...> Так, у гэнай каплічцы. Там прама раса стаяла, казалі, што яна ўжо там запушчана была, а тады аднавілася  і ажраса стаяла, а бабы жусе лезуць туды, какужэ памачыць ужо палец там, ну, усякіе2.
Вёска Крыніца, наваколле (прыдарожны крыж)
Магчыма, абразы абнаўляліся на крыжы дзесьці ў ваколіцах в. Крыніца, прынамсі, такую выснову можна зрабіць з расповеду Я. К. Жук, якая вярталася з в. Казлы, дзе аглядала аналагічны абноўлены абраз: Ну, прыйшлі дамоў, эта ж вы знаеце, і дзе якій гэтый крыж [на якім абразы былі] глядзім... Ужо, глянь, можа і ў вачах ужо выдавалася: «Глянь, глянь, глянь, як аднаўляецца. Ужо во як блішчыць!» Ай, праўда, і гэна падышла  ай, праўда, паглядзім, ідзём дамоў3.
Аб’яўленні Багародзіцы
Вёска Рэчкі (з’яўленне Багародзіцы над купалам царквы)
Пра з’яўленне Багародзіцы ў в. Рэчкі ў канцы 2017 г. падчас пажару ў мясцовай царкве нам распавяла мясцовая жыхарка, якая не прадставілася: Расказывалі, як храм згарэў, сама Багародзіца была. [Як гэта?] Кагда гарэла, тушылі купала, відна было [як] на экране, можэце падёхаць к бабушке. Гаварыла матушка сама, что сама Багародзіца паявілася4.
1 Зап. I. Бутаў, А. Зайцаў у 2016 г. ад Уладзіміра Аляксандравіча Рысіка, 1937 г. н., в. Мільча Вілейскага рна Мінскай вобл.
2 Зап. А. Сідаровіч, Д. Краўчонак, А. Клюкін у 2014 г. ад Ядвігі Карлаўны Жук (Матук), 1932 г. н., в. Крыніца Вілейскага рна Мінскай вобл.
3 Зап. А. Сідаровіч, Д. Краўчонак, А. Клюкін у 2014 г. ад Ядвігі Карлаўны Жук (Матук), 1932 г. н., в. Крыніца Вілейскага рна Мінскай вобл.
4 Зап. I. Бутаў у 2018 г. ад жанчыны, якая не прадставілася, у в. Рэчкі Вілейскага рна Мінскай вобл.
232
Ілья Бутаў. КАТАЛОГ НЕПРЫЗНАНЫХ ЦУДАЎ ВІЛЕЙШЧЫНЫ
Праява вобраза Ісуса Хрыста
Горад Вілейка (вобраз Ісуса Хрыста на фрэсцы)
Паводле ўспамінаў святара Яўгена Маліноўскага, вобраз Госпада Ісуса на фрэсцы «Крыжовы шлях Хрыста на Галгофу» пры паўднёвым партале Царквы Узвышэння Святога Крыжа ў савецкі час некалькі разоў за лета спрабаваў зафарбаваць мастак, аднак бліжэй да верасня вобраз праступаўусё больш выразна.
Выказваю падзяку ўдзельнікам «Вольнага архіва» за прадастаўленыя запісы апытанняў інфармантаў, зробленыя падчас экспедыцый РМГА «СЭТ».
Спіс выкарыстаных крыніц
Арсланова 2010  Арсланова, Е. В. Обряды жнзненного цмкла старообрядцевляпован Астраханской областн (родмльнокрестмльные й похороннопоммнальные): монографня / Е. В. Арсланова.  Астрахань : Нздатель Сорокнн Р. В., 2010.  348 с.
Бутов 2018  Бутов, 14. С. Ареал чудес: волны обновленнй нкон в XIX  первой половнне XX века: монографня /14. С. Бутов.  Мннск : Колорград, 2018.  168 с.
Бутов 2017  Бутов, 14. С. Белорусскме матерпалы об обновленнн прмдорожных крестов в 19301950е гг. /14. С. Бутов // Жнвая старнна.  2017.  № 3.  С. 2124.
Бутов 2020  Бутов, 14. С. Бытованме нарратмвов об обновленмп, мпроточенпн нкон н явленнях Богородмцы на террпторнн Беларусм / 14. С. Бутов // Человек в соцнокультурном мзмеренмм.  2020.  № 2.  С. 4051.
Ефпмова 2002  Ефнмова, Н. Кресту твоему поклоняемся, Владыко / Н. Ефммова П Преображенне.  2002.  № 9.  С. 1617.
Жаўняровіч 2008  Жаўняровіч, П. Беларуская зямля малая сваімі памерамі, але вялікая сваімі людзьмі / П. Жаўняровіч // Звязда.  2008.  № 170.  С. 5, 7.
Лебедев 1989  Лебедев, П. Л. Возвраценне / П. Л. Лебедев // Нёман.  1989.  № 10.  С. 144145.
НАРБ (Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь). Ф. 951. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 187, 197199.
References
Arslanova 2010  Arslanova, Е. V. Obriady zizniennoho cikla staroobriadcievlipovan Astrachanskoj oblasti (rodilnokriestilnyje i pochoronnopaminalnyje): manahrafija [Rites of the life cycle of Old BelieversLipovan Astrakhan region (maternity, baptismal and funeralmemorial): monograph] / E. V. Arslanova.  Astrachari : Izdatief Sarokin R. V., 2010.  348 p. [in Russian].
Butau 2018  Butau, I. S. Areal chudes: volny obnovleniy ikon v XIX  pervoy polovine XX veka: monografiya [The Area of miracles: waves of icon updates in the XIX  first half of the XX century: monograph] /1. S. Butov.  Minsk: Kolorhrad, 2018.  168 p. [in Russian],
Butaii 2017  Butau, I. S. Bielorusskije matierialy ob obnovlienii pridoroznych kriestov v 19301950je hh. [Belarusian materials on the renovation of roadside crosses in the 1930s1950s] /1. S. Butov // Zivaja starina [Living antiquity],  2017.  № 3.  P. 2124 [in Russian].