Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
Традыцыя шанавання і функцыі святыні. У кожнай народнай святыні ёсць свае функцыі. Адзіная вядомая функцыя калодзежа каля в. Паручнікі лекавальная. Менавіта з мэтай збаўлення ад хваробаў да калодзежа прыходзілі масы народа. Ваду пілі, абмывалі хворыя часткі цела, набіралі з мэтай захоў
169
ДАСЛЕДАВАННІ
вання. Вядома, што хворыя кідалі ў калодзеж сваё адзенне, каб пазбавіцца ад хваробы. Калодзежная вада, як сведчаць дакументы, дапамагла пры лекаванні колікаў у грудзях і баках, рэўматызму і рожыстага запалення (але не было даказана, што менавіта гэтая хвароба была ў хворага) [НГАБ, арк. 15 адв., 2222 адв.]. Можна меркаваць, што па дапамогу да калодзежа звярталіся з самымі рознымі хваробамі. Напрыклад, гэтай вадой спрабавалі вылечыцца ад хваробы вачэй. Палепшыць зрок не атрымалася, аднак хворая адчула палёгку [НГАБ, арк. 23 адв.].
Кароткі час існавання святыні не даў магчымасці скласціся традыцыі наведвання калодзежа ў пэўнае свята. Захавалася толькі сведчанне, што вялікая колькасць ахвяраванняў была на Вялікдзень [НГАБ, арк. 10].
Архіўныя матэрыялы даюць унікальную магчымасць даведацца пра колькасць ахвяраванняў і пра іх далейшы лёс. 3 этнаграфічных запісаў канца XIX пачатку XX ст. пра іх колькасць і характар можна меркаваць толькі прыблізна. Вядома, што да вельмі шанаваных святыняў прыносілі багата ахвяраванняў. Так, А. Багдановіч апісваў падношанні культавым камяням Дзям’яну і Мар’і каля в. Пярэжыр Ігуменскага павета: «Этмм камням прнноснлй пожертвовання: холст, лен, шерсть, поросят, телят, овец й деньгн. Порою пожертвованйя 6ылй так обнльны, что холст, лен м т. п. возамн вознлн» [Багдановіч 1995, 24]. Таксама захаваліся сведчанні і пра вялікую колькасць ахвяраванняў і наведвальнікаў прошчы ля м. Вызна: «Дак каб вы бачылі, колькі там збіраецца грошэй да другога дабра, дак і на воз не забярэш, а людзі йдуць, бы вада плыве» [Сержпутоўскі 2009, 379],
Наяўныя дакументы дазваляюць прасачыць колькасць, характар і дынаміку ахвяраванняў калодзежу каля в. Паручнікі. У паліцэйскім данясенні ў канцы красавіка 1894 г. адзначана: ...денег 37 рублей й 11 копеек, тонкйй кружельный холст 150 кусков 231 аршйн1, 13 кусков толстого 19 аршйн2, а всего 250 аршйн3, коленкора 4 аршйна4, шерстй 8 фунтов5, льна чесаного 31 фунт6 [НГАБ, арк. 10 адв.].
У рапарце Лепельскага павятовага спраўніка паведамляецца: До 18 мая 1894 г. пожертвованнй налйчнымй деньгамй 90 р. 74 к., холста 985 аршйн7, коленкору 7 арш.8, шерстй 41 фунт9, льна 81 фунт10, одйн сйтцевый платок й 35 яйц [НГАБ, арк. 45]. Усё гэта было канфіскавана на карысць Бешанковіцкай царквы. Аднак ужо ў перыяд з 18 па 24 траўня 1894 г. калодзежу ахвяравалі: налйчнымй деньгамй 16 р. 69 к., два малых серебряных, 2 малых медных крестйка,
1 164,3 м.
213,5 м.
3 177,8 м.
4 2,8 м.
5 3,2 кг.
6 12,7 кг.
7 700,5 м.
8 4,9 м.
9 16,8 кг.
10 33,1 кг.
Дзмітрый Скварчэўскі. САКРАЛІЗАЦЫЯПРЫРОДНЫХIКУЛЬТУРНЫХ АБЕКТАЎУБЕЛАРУСІ...
одйн медный медальон, одйн образ Спасйтеля в раме, 173 аршйна1 холста, 7 фунтов2 шерстй, 8 фунтов3 льна, 2 платочка, 32 фартучка й 25 яйц [НГАБ, арк. 45]. Як бачна, аб’ём ахвяраванняў вельмі вялікі, што сведчыць пра значную колькасць наведвальнікаў святыні, а таксама пра высокі сакральны статус калодзежа. Як ужо адзначалася, вялікая колькасць паломнікаў, адпаведна, ахвяраванняў, была на Вялікдзень (у 1894 г. 29 красавіка).
Грошы пакідалі ў спецыяльнай скрыні, а палатно і іншае побач з крыжам [НГАБ, арк. 10], Фартушкі і хустачкі, як можна меркаваць, павязвалі на крыж; нацельныя крыжыкі і медальён, а магчыма і абраз, таксама вешалі на крыж.
Узнікаюць пытанні: куды ішлі дадзеныя ахвяраванні, хто сачыў за імі? Як сведчаць дакументы, для гэтага існавала адмысловая сістэма. Ахвяраваныя грошы і рэчы (кшталту палатна) збіраліся грамадой штодня. Былі ўпаўнаважаныя два жыхары, якім пасля падліку аддавалі грошы і рэчы для захоўвання. Гэта былі тыя людзі, якія ўпершыню заўважылі выяву крыжа ў калодзежы. Ключ ад скрыні з грашыма каля калодзежа захоўваўся ў Пятра Берасценя, які забіраў грошы ў прысутнасці іншых гаспадароў. Сабраныя і ўлічаныя грошы і рэчы захоўваліся ў таго ж Пятра Берастня, у хаце якога для гэтага стаяла спецыяльная скрыня, аднак ключ ад яе захоўваўся ў Васіля Берастня. Такім чынам, жыхары в. Паручнікі абаранялі ахвяраванні ад разрабавання. Істотна тое, што ў дакументах пазначана, што пожертвованйямй заведуют всей деревней [НГАБ, арк. 25], Як бачна, у святыні быў свой «апарат кіравання», які займаўся зборам ахвяраванняў і падпарадкоўваўся ўсёй вёсцы. Пасля Вялікадня сабраныя ахвяраванні былі перададзены паліцэйскаму ўрадніку Тарасаву [НГАБ, арк. 10 адв.]. Відаць, на гэта існавала распараджэнне мясцовай улады. Іншым разам сабраныя паміж 18 і 24 траўня ахвяраванні былі перададзены святару Бешанковіцкай царквы Іаану Арлову. Вядома дакладна, што, згодна з загадам губернатара, усе ахвяраванні, акрамя яек, былі перададзены на карысць Бешанковіцкай царквы, але з умовай: калі народ будзе прыходзіць да калодзежа і прыносіць ахвяраванні і надалей, то ўсё пойдзе на карысць дзяржаўнай казны [НГАБ, арк. 34 адв.].
Заняпад святыні ў Паручніках быў перадвызначаны пачаткам дзейнасці камісіі губернатара, створанай па просьбе епіскапа Полацкага і Віцебскага, які параіў уключыць у яе склад святара Ульскай царквы Андрэя Карзова, святароў Бешанковіцкай царквы Іаана Арлова і Васіля Красавіцкага, а таксама панятых з ліку праваслаўных і паважаных у народзе людзей [НГАБ, арк. 16 адв.]. Узначаліў камісію малодшы чыноўнік па асаблівых даручэннях Гнядоўскі, які пасля гэтага атрымаў павышэнне і стаў старшым чыноўнікам па асаблівых даручэннях.
Былі аддадзены распараджэнні, якія забаранялі збірацца ля калодзежа да вызначэння святасці і гаючасці вады і да выдання адпаведнага дазволу прыходзіць да святыні. Улады актыўна прымалі меры, каб спыніць дзейнасць святыні.
‘123 м.
2 ~2,8 кг.
3 3.2 кг.
171
ДАСЛЕДАВАННІ
Сярод прычын называліся релйгйозное невежество темного народа й отчастй корысные побужденйя, а таксама пагроза ўзнікнення эпідэміі халеры, бо людзі пілі ваду з калодзежа, у які хворыя кідалі сваё адзенне [НГАБ, арк. 35, 39]. Уладамі былі адкінуты радыкальныя метады: забіць дошкамі калодзеж, прыставіць да яго варту, бо існавала небяспека народных хваляванняў. Замест гэтага было прынята рашэнне прапагандаваць сярод насельніцтва ідэю аб шкоднасці вады [НГАБ, арк. 41 адв.].
Невядома, як развіваліся падзеі далей, аднак ужо ў дакуменце ад 23 жніўня 1894 г. адзначана: Прй этом счйтаю нужным доложйть, что посеіценйе колодца в настояіцее время почтй прекратнлось [НГАБ, арк. 45 адв.]. Можна меркаваць, што прынятыя меры былі эфектыўнымі. 3 мэтай праверкі сапраўднасці з’яўлення крыжоў на замерзлай паверхні калодзежа ў перыяд з 1 па 14 студзеня 1895 г. да яго была прыстаўлена варта. Зяўленне крыжоў не было заўважана, у выніку чаго афіцыйна была зроблена выснова аб несапраўднасці сведчанняў мінулага года. 8 лютага 1895 г. была выдадзена пастанова аб дэмантажы крыжа ля калодзежа, якая была выканана 20 сакавіка 1895 г. Крыж быў перададзены Бешанковіцкай царкве [НГАБ, арк. 48, 50]. Па дакументах святыня перастала існаваць, аднак ці сапраўды адбылася дэсакралізацыя калодзежа?
Трансфармацыя святыні і яе далейшы лёс. Нягледзячы на тое, што, паводле архіўных матэрыялаў, наведванне святыні спынілася праз год, наўрад ці можна сцвярджаць пра імгненнае знікненне традыцыі шанавання, тым больш што сам калодзеж не быў знішчаны. Па іншых прыкладах [Бутаў 2018; Бутаў 2021; Бутов 2020] мы бачым, што пасля афіцыйных забаронаў шанавання і нават знішчэння, людзі яшчэ працягвалі хадзіць нейкі час да святыні (ці на яе месца), каб памаліцца і выканаць пэўныя абрадавыя дзеянні. Можна меркаваць, што пасля такога ўздыму шанавання калодзеж каля в. Паручнікі таксама захаваў свой сакральны статус, прынамсі, на мікраўзроўні без масавых праяваў культу і на час жыцця ўдзельнікаў і сведкаў тых падзей. Аднак пра гэта няма ніякіх звестак, каб можна было дакладна сцвярджаць. У ранейшых публікацыях, прысвечаных святым крыніцам, таксама няма згадак пра святы калодзеж, таму даведацца пра яго лёс можна было толькі праз палявыя даследаванні ў в. Паручнікі, якія былі праведзены аўтарам сумесна з Т. Валодзінай (19 жніўня 2023 г.).
Як было намі высветлена, на сённяшні дзень былы шанаваны калодзеж не захаваўся, аднак дзякуючы звесткам мясцовай жыхаркі Марыі Мікалаеўны Берасцень атрымалася лакалізаваць яго месцазнаходжанне ва ўрочышчы Пагар каля в. Паручнікі:
У пагары, пагар. I ў тым пагары тарфянік быў вялікі. Гаварылі, што вялікі там. I там вот, крышычку бліжэй сюды, да дарогі, вось там на торфе, мама казала, сюды, таму што тут былі кусты, кусты, усё было заросшае. Бліжэй да кустоў выгараў торф. Гэта гаварыў дзед мой. Вось так.
I крыніца была, атрымліваецца, у лажбіне?
У лажбіне. I ано як бы звязывалася. Тут балотца была невялічкае такое. Звязывалася тут з гэтым пагарам. Кусты былі. I такая, ну яна была зарослая, ужо ў маё
172
Дзмітрый Скварчэўскі. САКРАЛІЗАЦЫЯПРЫРОДНЫХIКУЛЬТУРНЫХ АБЕКТАЎУБЕЛАРУСІ...
Урочышча Пагар каля в. Паручнікі Бешанковіцкага рна. Месцазнаходжанне калодзежа/крыніцы. 2023 г. Фотаздымак аўтара
дзяцінства яна была зарослая вельмі такая. Ну ледзь бачная такая, але яна была. Мама казала, што гэта крынічка была, выцякала і цякла яна вось тут гэтай аб’язной дарогі не было, тут гэтыя былі кусты, вось тут балота было вельмі, там казалі, што яно бяздоннае. Там каровы тапіліся, іх не знаходзілі. I выцякала гэта крынічка аднекуль па напрамку, вось так выцякла яна. Я кажу тое, што мне казалі.
Вы яе яшчэ помніце?
Маленькая, яна была маленькая, зарослая, маленькая, ужо зарослая, канешна. Яна была, як вам сказаць, яна была, калі цяпер перасыхае ўсё, то яна заўсёды была такая вільготная. Разумееце? Я думаю, што калі ў свой час яна была глыбей, то, канешна, там і вада была, і ўсё. Ніхто яе не чысціў, ніхто, касілі, напэўна, зарастала.
А так ужо да яе, вы помніце, хадзілі, на святы?
He, не хадзілі. Вось у маё дзяцінства, маю бытнась, калі тут жыла я ў дзяцінстве, ніхто не хадзіў1.
Каардынаты ўрочышча Пагар, дзе была крыніца (раней шанаваны калодзеж): 55.024017, 29.379227.