Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
144
Іна Швед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭШКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
Павел Сцяпанавіч Сальянчук (19101997) і яго ўзнагароды, якія захоўваюцца ўдзячнымі сынам і ўнучкай
Дарэчы, аднолькавыя аповеды пра падрабязнасці ўзнагарод продкаў узнікаюць падчас разгляду як саміх узнагарод, так і фотаздымкаў герояў (з узнагародамі).
Паводле аповедаў, мемарыяльная функцыянальнасць «дорогнх сердцу» некаторых атрыманых у спадчыну рэчаў не перашкаджае выкарыстанню іх з утылітарнымі мэтамі: гэта могуць быць прадметы мэблі і інтэр’еру, посуд (лыжкі, сервіз тыпу «Мадона», патэльня), прылады для працы (швейная машынка, матычка, рыдлёўка), «радзюжка», куфэркі, скарбонкі з каштоўнымі (у розных сэнсах) упрыгожаннямі і крыжыкамі ды інш.
В нашей семье есть швейная машнна, на которой прабабушка шмла разные веіця. Также осталась от моей прабабушкм сковорода для блмнов, на этой сковороде жармла блннчякн моя прабабушка, а сейчас жарнт вкусные блмны моя мама. Старпнные веіцм могут м не нестн ннкакой ценностн, но быть дорогямм сердцу человека. Теперь этн веіцм сталн нашей семейной релмквпей я передаются яз поколеняя в поколенне от нашях предков (Віталь, 18 г.; г. Брэст).
Як і сямейны альбом (архіў), «рэліквія звязвае пакаленні і сведчыць пра глыбіню сямейнай памяці. Яна аб ядноўвае жывых і памерлых, а ў рэальным быцці кансалідуе як “малую” сям’ю, так і значныя групы родзічаў, нават якія жывуць асобна. <.„> Аповеды пра іх уваходзяць у сямейны фальклор. Калі яны страчаны, памяць пра іх жыве ў мемаратах» [Разумова 2001, 162],
Фотаздымкі і сямейныя аповеды
Фотаздымкі, сямейны альбом (архіў) не проста ўвасабляюць родавую памяць, але і візуалізуюць важныя пункты жыццёвага шляху сямейнікаў, сам гэты шлях (дакладней, уяўленне пра яго, немагчымае без працы калектыўнай (камунікатыўнай і культурнай, паводле тэрміналогіі Я. Асмана) памяці). Васемнаццацігадовая жыхарка Брэста ў адказ на пытанне пра структураванне сямейнага альбома так і кажа, што ён адлюстроўвае ўвесь наш жыццёвы шлях.
145
ДАСЛЕДАВАННІ
«Калекцыя сямейных фотаздымкаў  сямейны капітал, важнейшая крыніца для біяграфіі  “лісты жыцця”» [Петровская 2001, 304], Між тым біяграфічныя наратыўныя структуры фарміруюцца раней, чым вынаходзіцца фатаграфія, і працягваюць захоўвацца да цяперашняга часу, пераважна абапіраючыся на дыяхранію жыццёвых этапаў «ад калыскі да магілы». Упарадкаванне фотаздымкаў у альбоме, паводле храналагічнага/біяграфічнага прынцыпу, падпарадкоўваецца гэтай логіцы1. Прыкладам могуць быць старонкі альбома (з тыповай структурай) жыхаркі Пружан Наталлі Аляксееўны Казбяровіч, якая нарадзілася ў 1962 г. у в. Паўлавічы Бярозаўскага рна).
1. Дзяцінства:
1 Выказваю шчырую ўдзячнасць за гэтую ідэю шаноўнаму рэцэнзенту.
146
ІнаШвед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭЛІКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
2. Юнацкае гулянне
147
ДАСЛЕДАВАННІ
3. Служба
4. Шлюб
148
Іна Швед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭЛІКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
5. Пабудова хаты і паўсядзённасць
6. Прафесійныя і іншыя ўзнагароды і падарожжы
7. Дзеці і сямейнародавыя зносіны
149
ДАСЛЕДАВАННІ
8. Унукі і сталасць...
Крытэрыем сістэматызацыі фотаздымкаў, як і «эпізодаў аповедаў пра жыццё», могуць быць «пераходныя пункты» жыццёвых этапаў, у прыватнасці, вяселле і служба ў арміі.
Сямейны альбом  не толькі вызначальны чыннік сямейнародавай камунікацыі, ён як адмысловы гіпертэкст процістаіць бясконцай зменлівасціплыннасці і складанасцінеўпарадкаванасці свету ды можа трактавацца як «спроба аднаўлення рассыпанага сусвету, спроба звязаць маленькія светы вопыту ў вялікі Свет фатаграфавання. Гэтыя светы, здавалася б, вечныя: нараджэнне, юнацтва, шлюб, дзеці, праца, адпачынак, старасць, смерць. Але фотаздымкі не проста ўзнаўляюць рытуалы. Фатаграфаванне стварае і развівае свой вопыт  вопыт асаблівага захопу свету. Бачыць сэнс фотаздымка ў адсылцы да адлюстраванай рэчаіснасці было б спрашчэннем: яны адсылаюць да іншых фотаздымкаў альбома» [Круткнн 2005, 173]. I гэтыя адсылкі здзяйсняюцца, сярод іншага, праз адпаведныя выказваннікаментары падчас разгляду альбома. Гэтая выказванні могуць трактавацца як культурна і сітуацыйна абумоўленая «інтэрпрэтацыя інтэрпрэтацыі», бо самі фотаздымкі  «гэта сляды пазнання і асэнсавання жыцця, гэта праекцыі чалавечых жаданняў, гэта асаблівы спосаб прызнання свету ў каханні» [Круткнн 2005, 177].
Апісанні практыкі фатаграфавання, абыходжання з фотаздымкамі (альбомамі), сітуацыі звароту да іх можна назваць стэрэатыпным матывам сямейнага
150
Іна Швед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭЛІКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
Старонка з альбома Галіны Сцяпанаўны Парфянюк, 1970 г. н.; в. Бельск Кобрынскага рна
фальклору. (Дарэчы, фотавыявай можа стаць сам фатограф, як, прыкладам, на фотаздымку ніжэй.)
Адзначаны матыў узнікае ў самых разнастайных кантэкстах, напрыклад, М. I. Гамола апавядае (разыгрывае па ролях) наступную «гісторыю зяўлення фотаздымка»:
3 альбома Маі Іванаўны Гамола (1940 г. н.; в. Тэўлі Кобрынскага рна)
151
ДАСЛЕДАВАННІ
Былм, это самое, свадьба. Распнсывалн мы молодых. Н всегда, это сейчас тое ннхто нмкого.., а тогда прнглашалн фотографа мз Кобрмна. Мз фотографнм прмезжал фотограф, спецмально снммал н делал альбомы для молодых. А сейчас у каждого этыя фотоаппараты на телефоне. Ну, м вот с Сережей (сын) я пошла на регнстрацмю м взяла Сережу, с собой взяла. Ну н он (фатограф) кажэ: «Давай сфотографнруем». Я гавару: «Ну давай». А он (сын) говормт: «Я не буду фотографнроваться». Я уже: «Ну чего ты не будешь фотографмроваться, фотограф просмт, давай сфотографмруемся». Ну, не хочешь, то я взяла его на рукн, сфотографмровалнсь мы. Ну м потом, когда уже прмнесля фотографню (фотограф прмехал другой раз н прмвезлм фотографню), а он (сын): «Зачем ты меня на рукн взяла, я уже большой!»
Наратывы пра разгляд фотаздымкаў і іх выкарыстанне ў разнастайных практыках, найперш магічных (любоўных, лекавых), могуць адсылаць да сінтагматычна ўстойлівых матываў традыцыйнага фальклору. Гэта можа быць казкавы матыў «царэвіч закахаўся ў прыгажуню, якую пабачыў на партрэце», як у наступным генеалагічным аповедзе васемнаццацігадовай жыхаркі Брэста. Кацярына, апавядаючы пра знаёмства сваіх бацькоў, расказала, як некалі яе будучаму бацькубеларусу адна дзяўчынаўкраінка паказвала свой сямейны альбом, у якім ён пабачыў фотаздымак малодшай сястры ўладальніцы альбома. Тады ён жартам сказаў, што калі гэтая малодшая сястра прыедзе з Украіны ў Беларусь, ён абавязкова ажэніцца з ёй. Праз два гады, калі насамрэч дзяўчына прыехала з Украіны ў госці да сястры, будучыя бацькі наратаркі сустрэліся, а з часам узялі шлюб. Так і атрымалася, што словы, кінутыя на вецер, сталі рэальнасцю,  завяршае свой аповед дзяўчына.
Нярэдка ў біяграфічных аповедах малодшыя члены сям’і акцэнтуюць увагу на звязаных з фатаграфаваннем і фотаздымкамі «традыцыйных» практыках сваіх продкаў. 3 такіх аповедаў становіцца відавочным імкненне ініцыятара фатаграфавання «спыніць момант на памяць», пашырыць сваю ўладу на час і сфатаграфаваны фрагмент рэчаіснасці, «упарадкаваўшы свет», бо «ў аб’ём парадку ў свеце ўваходзіла цяпер і тое, каб свет быў фатаграфічна адлюстраваны» [Круткнн 2005, 173], Прагматыка маніпуляцый з фотаздымкамі, намеры суб’ектаў могуць вар’іраваць, пашырацца і трансфармавацца ў залежнасці ад светапогляду дзеяча і канкрэтнай сітуацыі, што знаходзіць адмысловыя інтэрпрэтацыі і ацэнкі ў адпаведных наратывах. Прыкладам, дзевятнаццацігадовая Марыя з непаразуменнем ставіцца да пастаянных настойванняў яе бабулі па матчынай лініі на абавязковым фатаграфаванні ўсіх сямейнікаў, якія час ад часу збі
152
ІнаШвед. ФАТАГРАФІЧНЫ, РЭЛІКВІЙНЫIНАРАТЫЎНЫ МЕДЫУМЫ...
раюцца ў шырокім коле. Пасля раздрукоўкі фотаздымкаў кожны з іх павінен распісацца на адваротным баку, прычым рабіць гэта неабходна «са светлымі і добрымі думкамі ў галаве». Хоць нейкую «каракулю» павінны пакінуць і непісьменныя дзеці. Бабуля, у якой назбіралася некалькі вялікіх альбомаў такіх падпісаных фотаздымкаў, патлумачыла Марыі, што яны аберагаюць сямейнікаў «ад прастуд і няшчасцяў» і што гэтыя практыка была перанята ёю ад продкаў. Нават калі не было фотаздымкаў, «бабуля бабулі» пісала на простай паперцы (пакідаючы свой подпіс унізе) добразычэнні дзецям і ўнукам, калі адпраўляла іх на вучобу ці ладзіла вяселле. У спадчыну ад старэйшых продкаў бабуля Марыі атрымала ўпэўненасць, што кожны фотаздымак і «закаручка» на ім «захоўвае ў сабе энергетыку чалавека» і зяўляецца «абярэгам» (г. Пружаны). Дваістая індэксальнаіканічная прырода фатаграфічнага знака, як слушна падкрэсліла В. Ю. Байцова, «дапамагае патлумачыць прычыны папулярнасці менавіта фатаграфічнай выявы для магічных маніпуляцый» [Бойцова 2016, 19].
Часта прадстаўнікі малодшага пакалення (для якіх, у адрозненне ад продкаў, смерць стала «непрыручанай») адмоўна ставяцца да того, что іх бабулі захоўваюць (часам у таемных куточках, на шафе) і пераглядаюць «жахлівыя» фотаздымкі з пахаванняў родзічаў (Раньше в ее [бабушкй] дереене [в. Гурыны, Лідскі pн] было традйцйей фотографйроеать похороны, do cux nop в нашем альбоме есть этй жуткйе снймкй» (Жанна, 17 г., Брэст, пераехала з Гродзенскай вобл.). Унукі могуць і не ведаць пра такія фотаздымкі; гл. дыялог цікаўнай унучкі з бабуляй: [Есть у нас фото умершнх в гробу?]  Есть, есть й покойнйкое. Лежат ece в этом, е альбоме. [Я думала, что у нас такое не прннято]. He, там дед Саша токо есть у гробу. [А зачем фотографпровалн?]  Потому шо он умер в Сйбйры, та далеко, пять тысяч кйлометров, даже больше. He ece ж ездйлй это, на похороны, кто ездйлй, прйеезлй (Марыя Мікалаеўна Лысеня, 1950 г. н., в. Крывое Сяло Пінскага рна). Найчасцей сустракаюцца фотаздымкі нябожчыка ў труне і групавыя фотаздымкі. Супаставіўшы фатаграфіі пахавальнай працэсіі з фотаздымкамі праходжання разнастайных этапаўу іншых абрадах пераходу (першакласнікі, якія ідуць на лінейку, жаніх і нявеста, якія распісваюцца ў загсе), В. Ю. Байцова акцэнтуе ўвагу на тым, што «такія фатаграфіі ствараюцца для дакументацыі і сведчання правільнасці здзяйснення абраду, фіксацыі здзяйснення ўсіх этапаў абраду па парадку і па правілах. Аднак зрабіць пасмяротны партрэт нябожчыка ў труне і групавую фатаграфію з ім важней, чым зафіксаваць праходжанне абраду» [Бойцова 2013, 87], Такі групавы фотаздымак адмыслова «яднае род перад тварам смерці» ды выконвае мемарыяльную функцыю. Адсутным на пахаванні сваякам такую фатаграфію часта дасылалі поштай ці прывозілі, вяртаючыся здалёк пасля пахавання дахаты, і гэта адмыслова павінна было кампенсаваць іх «няўдзел у рытуале» (гл. прыведзенае вышэй тлумачэнне бабулі ўнучцы: He ece ж ездйлй это, на похороны кто ездйлй, прйеезлй) і забеспечыць памяць пра нябожчыка ды абяднаную вакол яго (фактам смерці, перажытым разам у рытуале) сям’ю. У сувязі з адзна